У момант азарэння... 1940-я гады, разгар Другой Сусветнай Вайны, Рочэстэр, Нью-Ёрк. Хімік Гары Кувер праводзіць даследванне для Істман Кодак. Ён і яго каманда шукаюць празрыстую пластмасу, каб вырабляць дакладны зброевы прыцэл для ваенных. Яны пачалі працаваць з групай хімікатаў пад назвай цыанаакрылаты, але выявілі, да свайго вялікага расчаравання, што рэчывы прыліпаюць да ўсяго намёртва. Цыанаакрылаты выбракоўваюцца. Пасля вайны Кувер працуе на хімічным заводзе Кодак у Тэнэсі. На гэты раз ён і яго каманда даследуюць тэрмаўстойлівыя палімеры для ліхтароў кабіны рэактыўнага самалёта. Яны спрабуюць цыанаакрылаты, але выяўляюць, да свайго вялікага расчаравання, што рэчывы прыліпаюць да ўсяго намёртва. І зноў цыанаакрылаты выбракоўваюцца. Кувер, між тым, у момант азарэння разумее, што гэтая ўласцівасць рэчыва, якая робіць немагчымым працаваць з ім, менавіта робіць яго каштоўным. Ён патэнтуе вынаходку і пачынае вырабляць суперклей. Праз гады, падчас В'етнамскай вайны, палявыя дактары выяўляюць, што выкарыстанне суперклея на адкрытай ране імгненна спыняе кравацёк, выратоўваючы велізарную колькасць жыццяў. Сёння медыцынскі суперклей усё яшчэ выкарыстоўваецца ў хірургіі, але таксама з'яўляецца амаль неад'емнай рэччу хатняга выкарыстання.