WEBVTT 00:00:00.000 --> 00:00:04.000 Зараз існуе больш за тысячу TED-прамоваў на сайце TED. 00:00:04.000 --> 00:00:07.000 І большасць з Вас тут 00:00:07.000 --> 00:00:09.000 думае, што гэта крыху фантастычна, 00:00:09.000 --> 00:00:11.000 акрамя мяне. Я не згодны. 00:00:11.000 --> 00:00:13.000 Тут наступная сітуацыя. 00:00:13.000 --> 00:00:16.000 Уявіце 1000 TED-прамоў, 00:00:16.000 --> 00:00:19.000 гэта больш за 1000 ідэй, вартых распаўсюду. 00:00:19.000 --> 00:00:21.000 Якім чынам 00:00:21.000 --> 00:00:23.040 Вы збіраецеся распаўсюдзіць тысячу ідэй? 00:00:23.040 --> 00:00:25.480 Толькі каб перанесці ўсе гэтыя ідэі ў галаву, 00:00:25.480 --> 00:00:27.270 прагледзеўшы ўсю тысячу TED-відэа, 00:00:27.270 --> 00:00:30.000 гэта зойме ў Вас 00:00:30.000 --> 00:00:32.000 больш за 250 гадзін. 00:00:32.000 --> 00:00:34.000 Я правёў невялікі падлік. 00:00:34.000 --> 00:00:37.000 Страты для эканомікі кожнага, хто гэта зробіць 00:00:37.000 --> 00:00:39.000 складуць каля $15 000. 00:00:39.000 --> 00:00:42.000 Такі прагляд небяспечны для эканомікі, 00:00:42.000 --> 00:00:45.000 Я вырашыў знайсці рашэнне гэтай праблемы. NOTE Paragraph 00:00:45.000 --> 00:00:47.000 Вось мой падыход. 00:00:47.000 --> 00:00:49.000 Разгледзім сучасную сітуацыю, 00:00:49.000 --> 00:00:51.000 Вы маеце тысячу TED-прамоў. 00:00:51.000 --> 00:00:53.000 Кожная з іх мае працягласць 00:00:53.000 --> 00:00:55.000 у сярэднім каля 2300 слоў. 00:00:55.010 --> 00:00:57.000 Збіраеце разам 00:00:57.000 --> 00:01:00.000 і маеце 2,3 мільёна слоў TED-прамоў, 00:01:00.000 --> 00:01:03.000 што варта трох зместаў Бібліі. 00:01:03.000 --> 00:01:05.000 Відавочнае пытанне тут, 00:01:05.000 --> 00:01:08.000 ці TED-прамова сапраўды патрабуе 2300 слоў? 00:01:08.000 --> 00:01:10.000 Ці магчыма яе неяк скараціць? 00:01:10.000 --> 00:01:12.000 Калі ты маеш ідэю, вартую распаўсюду, 00:01:12.000 --> 00:01:14.000 то абавязкова зможаш распавесці карацей, 00:01:14.000 --> 00:01:16.000 чым у 2300 словах. 00:01:16.000 --> 00:01:18.000 Застаецца пытанне, наколькі карацей? 00:01:18.000 --> 00:01:20.000 Якая мінімільная колькасць 00:01:20.000 --> 00:01:22.000 неабходна, каб зрабіць TED-прамову? NOTE Paragraph 00:01:22.000 --> 00:01:24.000 Пакуль я абдумваў гэтае пытанне, 00:01:24.000 --> 00:01:27.000 Я напаткаў гарадскую легенду пра Эрнэста Хэмінгуэя, 00:01:27.000 --> 00:01:30.000 які нібыта сказаў, што гэтыя шэсць слоў: 00:01:30.000 --> 00:01:33.000 "Распродаж: дзіцячы абутак, ні разу няношаны," 00:01:33.000 --> 00:01:36.000 гэта лепшы напісаны ім раман. 00:01:36.000 --> 00:01:38.280 Таксама я сустрэў праект "Шасціслоўныя мемуары," 00:01:38.280 --> 00:01:40.000 дзе людзей прасілі, 00:01:40.000 --> 00:01:42.730 узяць ўсё жыццё і абагульніць у шасці словах, напрыклад: 00:01:42.730 --> 00:01:45.000 "Знайшоў сапраўднае каханне, ажаніўся з іншай". 00:01:45.000 --> 00:01:48.000 Ці "Жыццё ў экзістэнцыяльным вакууме, гэта адстой." 00:01:48.000 --> 00:01:50.000 Мне гэта падабаецца. 00:01:50.000 --> 00:01:53.000 Так калі раман можа змясціць у шэсць слоў 00:01:53.000 --> 00:01:56.000 і цэлыя мемуары могуць быць змешчаны ў шасці словах, 00:01:56.000 --> 00:01:59.000 то няма неабходнасці ў больш чым шасці словах для TED-прамовы. 00:01:59.000 --> 00:02:01.000 Мы маглі б справіцца да абеду тут. 00:02:01.000 --> 00:02:03.700 Такім чынам... 00:02:03.700 --> 00:02:06.000 Калі мы зробім падобнае для тысячы TED-прамоў, 00:02:06.000 --> 00:02:09.000 колькасць слоў знізіцца з 2,3 мільёнаў да 6 000. 00:02:09.000 --> 00:02:11.000 Я падумаў, што гэта дастаткова карысна. NOTE Paragraph 00:02:11.000 --> 00:02:13.000 Я пачаў прасіць ўсіх маіх сяброў, 00:02:13.000 --> 00:02:16.000 выбраць любімыя TED-прамовы і растлумачыць іх у 6 словах. 00:02:16.000 --> 00:02:18.000 Тут некаторыя вынікі, дастаткова мілыя. 00:02:18.000 --> 00:02:20.060 Напрыклад, прамова Дэна Пінка пра матывацыю. 00:02:20.060 --> 00:02:21.800 даволі добрая, калі не глядзелі: 00:02:21.800 --> 00:02:24.000 "Кіньце моркву. Кіньце палку. Прынясіце сэнс." NOTE Paragraph 00:02:24.000 --> 00:02:27.000 Вось пра што ён казаў цягам 18 з паловай хвілін. 00:02:27.000 --> 00:02:29.000 Некаторыя ўключаюць спасылкі на прамоўцаў, 00:02:29.000 --> 00:02:31.000 напрыклад, стыль прамоваў Нэйтана Мірвольда, 00:02:31.000 --> 00:02:33.000 або Ціма Ферыса, 00:02:33.000 --> 00:02:36.000 якога часам лічаць крыху напружанным. NOTE Paragraph 00:02:36.000 --> 00:02:39.000 Справа ў тым, калі рабіць гэта сістэматычна, 00:02:39.000 --> 00:02:41.000 Я скончыў бы з мноствам абагульненняў, 00:02:41.000 --> 00:02:43.000 і са жменькай сяброў напрыканцы. 00:02:43.000 --> 00:02:45.000 Я павінен быў знайсці іншы метад, 00:02:45.000 --> 00:02:47.000 пераважна з удзелам незнаёмцаў. 00:02:47.000 --> 00:02:50.000 На шчасце, існуе вэб-сайт з назвай Mechanical Turk, 00:02:50.000 --> 00:02:52.000 дзе можна посціць заданні, 00:02:52.000 --> 00:02:54.000 якія няма жадання рабіць самому, 00:02:54.000 --> 00:02:57.000 напрыклад "Калі ласка, падсумуйце тэкст мяне ў 6 словах". 00:02:57.000 --> 00:03:00.000 Я абмежаваў удзел краінаў з нізкім узроўнем прыбытку, 00:03:00.000 --> 00:03:04.000 але вырашыў, што магу плаціць па 10 цэнтаў за 6-слоўнае рэзюмэ, 00:03:04.000 --> 00:03:06.000 што мне здаецца добрым коштам. NOTE Paragraph 00:03:06.000 --> 00:03:08.000 Але, нажаль, нават так 00:03:08.000 --> 00:03:11.000 немагчыма падсумаваць кожную TED-прамову паасобку. 00:03:11.000 --> 00:03:13.340 Бо калі падлічыць, атрымаецца тысяча TED-прамоў, 00:03:13.340 --> 00:03:15.000 па 10 цэнтаў кожная; 00:03:15.000 --> 00:03:18.000 і трэба зрабіць больш за адно рэзюмэ для кожнай прамовы, 00:03:18.000 --> 00:03:21.000 бо некаторыя, магчыма, будуць сапраўды дрэннымі. 00:03:21.000 --> 00:03:24.000 Гэта магло б выліцца мне ў сотні даляраў. 00:03:24.000 --> 00:03:26.000 Я вынайшаў іншы шлях, 00:03:26.000 --> 00:03:29.000 падумаўшы, прамовы круцяцца вакол пэўных тэм. 00:03:29.000 --> 00:03:31.000 Такім чынам, калі замест 00:03:31.000 --> 00:03:33.000 асобных TED-прамоваў ў шасці словах 00:03:33.000 --> 00:03:35.000 даць 10 TED-прамоў за раз і сказаць: 00:03:35.000 --> 00:03:38.000 "Калі ласка, зрабіце 6-слоўнае рэзюмэ да гэтага ўсяго." 00:03:38.000 --> 00:03:40.000 Я змагу скараціць кошт на 90 адсоткаў. 00:03:40.000 --> 00:03:43.000 Такім чынам, за 60$ 00:03:43.000 --> 00:03:45.000 я змагу падсумаваць тысячу TED-прамоў 00:03:45.000 --> 00:03:47.000 толькі ў 600 рэзюмэ, 00:03:47.000 --> 00:03:49.000 што даволі крута. NOTE Paragraph 00:03:49.000 --> 00:03:51.000 Некаторыя з вас могуць зараз думаць, 00:03:51.000 --> 00:03:54.000 гэта вар'яцва -- 10 TED-прамоваў, абагульненых ў шасці словах. 00:03:54.000 --> 00:03:56.000 Але гэта не так, 00:03:56.000 --> 00:03:59.000 бо ёсць прыклад прафесара статыстыкі, Ханса Рослінга. 00:03:59.000 --> 00:04:01.350 Я спадзяюся, большасць з вас бачылі яго выступы. 00:04:01.350 --> 00:04:03.000 Ён мае 8 прамоў анлайн, 00:04:03.000 --> 00:04:06.000 усе гэтыя прамовы могуць быць падсумаваны ў 4 словах, 00:04:06.000 --> 00:04:08.000 бо збольшага усё, што ён дэманструе нам, 00:04:08.000 --> 00:04:10.000 гэта тое, што наша інтуіцыя дрэнная. 00:04:10.000 --> 00:04:12.000 Ён заўсёды даказвае, што мы не маем рацыі. NOTE Paragraph 00:04:12.000 --> 00:04:15.000 Некаторыя незнаёмцы ў інтэрнэце не вельмі добра справіліся. 00:04:15.000 --> 00:04:17.700 Я пра тых, каго прасіў абагульніць 10 TED-прамоў за раз. 00:04:17.700 --> 00:04:19.000 Яны абралі лёгкі шлях. 00:04:19.000 --> 00:04:20.000 Яны проста зрабілі каментар. 00:04:20.000 --> 00:04:22.000 "Цудоўныя думкі пра разнастайнасць, цікавая тэма." 00:04:22.000 --> 00:04:25.000 Былі і іншыя, даволі дзёрзкія. 00:04:25.000 --> 00:04:27.000 Яны выкарысталі 6 слоў у звароце да мяне, 00:04:27.000 --> 00:04:31.000 з запытам, ці не зашмат я быў у Google у апошні час. 00:04:31.000 --> 00:04:33.020 І апошняе, я ніколі гэта не разумеў, 00:04:33.020 --> 00:04:34.980 некаторыя прасоўвалі сваю ўласную праўду. 00:04:34.980 --> 00:04:37.000 "Ebay і Amazon не прададуць свядомасць." 00:04:37.000 --> 00:04:40.000 Я не ведаю такіх TED-прамоваў. NOTE Paragraph 00:04:40.000 --> 00:04:42.000 Але, зрэшты рэшт, 00:04:42.000 --> 00:04:43.660 гэта сапраўды крута. 00:04:43.660 --> 00:04:46.000 Для кожнага з 10 вызначаных кластэраў TED-прамоў 00:04:46.000 --> 00:04:48.000 я атрымаў напоўненыя зместам рэзюмэ. 00:04:48.000 --> 00:04:49.540 Вось некаторыя з маіх любімых. 00:04:49.540 --> 00:04:52.050 Напрыклад, усе TED-прамовы пра ежу нехта падсумаваў: 00:04:52.050 --> 00:04:53.980 "Ежа фармуе цела, мазгі і наваколле", 00:04:53.980 --> 00:04:56.000 што мне здалося даволі добрым. 00:04:56.000 --> 00:04:58.000 Або шчасце: "Імкненне да шчасця = 00:04:58.000 --> 00:05:00.000 рух да няшчасця". NOTE Paragraph 00:05:00.000 --> 00:05:02.000 Такім чынам, 00:05:02.000 --> 00:05:04.000 я пачаў з тысячы TED-прамоваў 00:05:04.000 --> 00:05:07.000 і меў 600 шасціслоўных рэзюмэ. 00:05:07.000 --> 00:05:09.000 Гэта сапраўды гучала нядрэнна спачатку, 00:05:09.000 --> 00:05:11.230 але калі я ўбачыў 600 рэзюмэ, гэта было шмат. 00:05:11.230 --> 00:05:13.000 Гэта вялікі спіс. 00:05:13.000 --> 00:05:17.000 Я падумаў, што мне неабходна зрабіць крок наперад 00:05:17.000 --> 00:05:20.000 і стварыць рэзюмэ гэтых рэзюмэ -- гэта я і зрабіў. 00:05:20.000 --> 00:05:22.000 Я згрупаваў 600 рэзюмэ, якія меў, 00:05:22.000 --> 00:05:24.000 у 9 груп 00:05:24.000 --> 00:05:28.000 згодна з арыгінальнымі рэйтынгамі з сайта TED.com 00:05:28.000 --> 00:05:31.000 і папрасіў людзей зрабіць абагульненне. 00:05:31.000 --> 00:05:33.000 І зноў я сустрэў некаторыя непаразуменні. 00:05:33.000 --> 00:05:35.000 Напрыклад, для ўсіх прыгожых прамоў, 00:05:35.000 --> 00:05:38.000 нехта вырашыў, што я проста шукаю ідэальную фразу для пікапу. 00:05:38.000 --> 00:05:41.000 Але зрэшты, 00:05:41.000 --> 00:05:43.000 зноў, людзі здолелі зрабіць гэта. 00:05:43.000 --> 00:05:44.680 Напрыклад, усе смелыя TED-прамовы: 00:05:44.680 --> 00:05:47.160 "Людзі паміраюць" ці "Людзі ў пакутах", быў таксама: 00:05:47.160 --> 00:05:48.740 "з простымі рашэннямі навокал" 00:05:48.740 --> 00:05:51.000 Або рэзюме адной з самых шакуючых TED-прамоваў: 00:05:51.000 --> 00:05:54.000 "Фатаграфіі міжгалактычнага класічнага кампазітара на Flickr." 00:05:54.000 --> 00:05:57.000 Гэта ж і ёсць сутнасць усяго. NOTE Paragraph 00:05:57.000 --> 00:05:59.000 Цяпер я меў 9 груп, 00:05:59.000 --> 00:06:01.550 але гэта ўжо зусім скарачэнне. 00:06:01.550 --> 00:06:05.000 Вядома, як толькі заходзіш так далёка, так ці інакш будзеш незадаволены. 00:06:05.000 --> 00:06:08.000 Тады я вырашыў прайсці ўвесь шлях да канца, 00:06:08.000 --> 00:06:10.000 пачынаючы з тысячы TED-прамоў. 00:06:10.000 --> 00:06:13.000 Я хацеў мець тысячу TED -прамоў, падсумаваных у шасці словах, 00:06:13.000 --> 00:06:17.000 што было б скарачэннем зместу на 99,9997 працэнтаў. 00:06:17.000 --> 00:06:20.000 І я заплаціў бы ўсяго $99,50 -- 00:06:20.000 --> 00:06:23.000 патраціў менш за сто даляраў. NOTE Paragraph 00:06:23.000 --> 00:06:25.000 У мяне было 50 зробленых рэзюмэ. 00:06:25.000 --> 00:06:27.000 Гэтым разам я плаціў па 25 цэнтаў, 00:06:27.000 --> 00:06:30.000 бо заданне мне падалося больш складаным. 00:06:30.000 --> 00:06:32.000 Нажаль, калі я атрымаў першыя адказы -- 00:06:32.000 --> 00:06:34.000 тут вы ўбачыце шэсць з іх -- 00:06:34.000 --> 00:06:35.610 я быў расчараваны. 00:06:35.610 --> 00:06:39.000 Бо я думаю, вы пагодзіцеся, што яны абагульняюць некаторыя аспекты TED, 00:06:39.000 --> 00:06:41.000 але мне здаліся крыху прэснымі, 00:06:41.000 --> 00:06:44.000 бо раскрывалі толькі пэўны аспект TED. 00:06:44.000 --> 00:06:47.000 Я ўжо быў гатовы здацца, 00:06:47.000 --> 00:06:49.000 калі аднойчы, гуляючы з гэтымі сказамі, 00:06:49.000 --> 00:06:53.000 я знайшоў нарэшце прыгожае рашэнне. 00:06:53.000 --> 00:06:56.000 Вось яно, 00:06:56.000 --> 00:07:00.000 краўдсорснае шасціслоўнае рэзюмэ тысячы TED-прамоў 00:07:00.000 --> 00:07:02.650 коштам $99.50: 00:07:02.650 --> 00:07:05.000 "Нашто нам турбавацца? Давайце лепш здзіўляцца." NOTE Paragraph 00:07:05.000 --> 00:07:07.000 Вялікі дзякуй. 00:07:07.000 --> 00:07:12.000 Воплескі