У момант азарэння...
1816 год.
35-гадовы доктар Рэнэ Лаэнэк
гуляе па Парыжу.
Ён спыняецца паназіраць, як двое дзяцей
перадаюць адно другому знакі
пры дапамозе даўгой драўлянай дошкі.
Адно дзіця прытульвае дошку да вуха.
Другое скрабе супрацьлеглы канец,
дасылаючы ўзмоцнены гук
па ўсёй даўжыні дошкі.
Пазней Лаэнэка выклікаюць да маладой
дзяўчыны, у якой праблемы з сэрцам.
Пацыентка напэўна пышнагрудая,
і Лаэнэк сумняецца,
ці трэба прыкладаць сваё вуха
непасрэдна да дзявочай грудзі.
Прыгадаўшы дзяцей з дошкай,
Лаэнэк у момант азарэння і высакароднасці
крэпка скручвае ў трубку ліст паперы
і прыкладе адзін канец да свайго вуха,
а другі -- да вялікіх грудзей дзяўчыны.
Ён уражаны чысцінёй гука.
Лаэнэк праводзіць наступныя тры гады,
распрацоўваючы і правяраючы
розныя матэрыялы і механізмы.
Ён спыніўся на полай драўлянай трубцы
з раздымнай насадкай.
Яго прыбор становіцца папярэднікам
стэтаскопу з металу, пластмасы і гумы,
якім мы карыстаемся і сёння.