1 00:00:06,830 --> 00:00:10,424 Вы калі-небудзь заўважалі, як нешта быццам плавае ў полі вашага зроку? 2 00:00:10,448 --> 00:00:14,061 Гэта падобна да малога чарвяка або празрыстай кроплі, 3 00:00:14,085 --> 00:00:18,052 але калі вы пачынаеце пільна ўглядацца, яно прападае, 4 00:00:18,076 --> 00:00:21,633 а потым раптам зноў узнікае, калі пераводзіце позірк. 5 00:00:21,793 --> 00:00:23,792 Але вочы мыць не трэба! 6 00:00:23,816 --> 00:00:26,393 Тое, што вы бачыце, даволі распаўсюджаная з'ява, 7 00:00:26,417 --> 00:00:28,269 якая атрымала назву лятаючыя мушкі. 8 00:00:28,451 --> 00:00:32,593 Навуковая назва гэтых «істот» — muscae volintates, 9 00:00:32,616 --> 00:00:34,755 што на латыні значыць «лятаючыя мухі», 10 00:00:34,779 --> 00:00:37,909 і ў адпаведнаці з іх назвай яны могуць быць дакучлівымі. 11 00:00:37,933 --> 00:00:42,045 Але сапраўды гэта не насякомыя і нават навогул не аб'екты звонку. 12 00:00:42,069 --> 00:00:44,771 На самой справе яны існуюць унутры вочнага яблыка. 13 00:00:45,209 --> 00:00:48,872 Падаецца, быццам мушкі жывыя, таму што яны варушацца і змяняюць форму, 14 00:00:48,872 --> 00:00:50,363 але насамрэч гэта не так. 15 00:00:50,832 --> 00:00:54,649 Лятаючыя мушкі — гэта маленькія часціцы, што кідаюць цень на сятчатку, 16 00:00:54,673 --> 00:00:57,598 святлоадчувальную тканку на ўнутранай паверхні вока. 17 00:00:58,077 --> 00:00:59,590 Гэта могуць быць рэшткі тканак, 18 00:00:59,614 --> 00:01:00,872 чырвоныя крывяныя клеткі, 19 00:01:00,872 --> 00:01:02,681 або згусткі бялкоў. 20 00:01:02,705 --> 00:01:06,206 Яны трапляюць ў шклопадобнае цела, 21 00:01:06,230 --> 00:01:09,277 падобную на гель вадкасць, што змешчана ўнутры вока, 22 00:01:09,301 --> 00:01:11,580 і таму мушкі «плаваюць», калі вочы рухаюцца, 23 00:01:11,604 --> 00:01:14,621 а калі зрок прыпыніць, то здаецца, што мушкі «падскокваюць». 24 00:01:15,291 --> 00:01:18,532 Большасць часу лятаючых мушак цяжка заўважыць. 25 00:01:19,460 --> 00:01:22,711 Яны робяцца больш прыкметнымі, калі набліжаюцца да сятчаткі, 26 00:01:22,735 --> 00:01:26,217 гэта тое самае, як калі паднесці руку бліжэй да святла, 27 00:01:26,241 --> 00:01:29,497 то ў выніку цень будзе больш прыкметным. 28 00:01:29,555 --> 00:01:31,580 А мушак лепш заўважыць, 29 00:01:31,604 --> 00:01:34,582 калі глядзець на паверхню, што аднолькава ярка асвечана, 30 00:01:34,606 --> 00:01:36,219 напрыклад, белы экран манітору, 31 00:01:36,243 --> 00:01:37,446 снег 32 00:01:37,470 --> 00:01:38,814 або чыстае неба, 33 00:01:38,838 --> 00:01:43,083 на іх аднолькавым фоне лёгка ўбачыць мушак. 34 00:01:43,107 --> 00:01:46,761 Чым ярчэй святло, тым больш звужаецца зрэнка. 35 00:01:46,785 --> 00:01:49,202 Тут такі ж эфект, калі замяніць вялікую лямпачку, 36 00:01:49,202 --> 00:01:50,722 што свеціць рассеяным святлом, 37 00:01:50,722 --> 00:01:53,018 на адну звычайную лямпачку, 38 00:01:53,042 --> 00:01:55,323 тады цень таксама стане ярчэй. 39 00:01:56,189 --> 00:01:59,744 Ёсць яшчэ адна зрокавая з'ява, што нагадвае лятаючых мушак, 40 00:01:59,768 --> 00:02:02,009 але яны не маюць дачынення адзін да аднаго. 41 00:02:02,382 --> 00:02:05,000 Калі вы бачылі маленькія кропкі свету, што нібы раяцца, 42 00:02:05,000 --> 00:02:07,117 калі вы глядзіце на яскравае блакітнае неба, 43 00:02:07,117 --> 00:02:11,628 то сутыкаецеся з тым, што называюць энтапічны феномен сіняга поля. 44 00:02:12,273 --> 00:02:15,800 У некаторым сэнсе гэта супрацьлеглая з'ява ў адносінах да эфекту мушак. 45 00:02:15,947 --> 00:02:17,578 Тут вы не бачыце цяней, 46 00:02:17,602 --> 00:02:21,508 а ўзнікаюць маленькія рухлівыя вокны, што прапускаюць святло да сятчаткі. 47 00:02:21,982 --> 00:02:24,796 Гэтыя вокны насамрэч узнікаюць праз белыя крывяныя клеткі, 48 00:02:24,820 --> 00:02:27,886 што рухаюцца па капілярах, змешчаных на паверхні сятчаткі. 49 00:02:28,696 --> 00:02:32,753 Лейкацыты могуць быць такімі вялікімі, што яны амаль запаўняюць сабой капіляр, 50 00:02:32,777 --> 00:02:35,907 і ім спатрэбіцца больш прасторы за кошт плазмы. 51 00:02:37,132 --> 00:02:39,097 Прастора капіляраў і белыя клеткі крыві 52 00:02:39,166 --> 00:02:41,696 лепей прапускаюць блакітнае святло, 53 00:02:41,720 --> 00:02:44,961 чым чырвоныя клеткі крыві, што таксама прысутнічаюць у капілярах, 54 00:02:44,985 --> 00:02:48,041 таму там, дзе гэта здараецца, мы бачым кропку святла, 55 00:02:48,065 --> 00:02:51,924 што рухаецца шляхам вашых капіляраў, а таксама — у такт з пульсам. 56 00:02:52,829 --> 00:02:54,786 Пры лепшых умовах да назірання 57 00:02:54,810 --> 00:02:58,512 вы можаце нават убачыць за кропкай чорны хвост. 58 00:02:58,512 --> 00:03:02,578 Гэта менавіта чырвоныя клеткі крыві, што збіліся ў кучу за лейкацытам. 59 00:03:03,428 --> 00:03:05,333 У некаторых музеях навукі ёсць стэнды, 60 00:03:05,333 --> 00:03:07,703 на якіх можна ўбачыць экран з блакітным святлом, 61 00:03:07,703 --> 00:03:12,242 што дазволіць вам лепей разгледзець чароўныя кропкі блакітнага неба. 62 00:03:13,195 --> 00:03:16,195 Падобныя эфекты ўзнікаюць у вачах кожнага чалавека, 63 00:03:16,219 --> 00:03:18,799 яны адрозніваюцца толькі памерамі і тыпам. 64 00:03:18,823 --> 00:03:20,315 У выпадку з лятаючымі мушкамі 65 00:03:20,339 --> 00:03:24,047 мы звычайна не заўважаем іх, таму што мозг вучыцца ігнараваць гэтыя сігналы. 66 00:03:24,311 --> 00:03:26,335 Але надзвычайна вялікая колькасць 67 00:03:26,359 --> 00:03:29,045 або вялікі памер мушак, што перашкаджаюць зроку, 68 00:03:29,069 --> 00:03:33,664 могуць сведчыць пра сур'ёзнае захворванне, якое патрабуе неадкладнага лячэння. 69 00:03:34,569 --> 00:03:37,597 Большасць часу такія з'явы, 70 00:03:37,621 --> 00:03:40,570 як лятаючыя мушкі або кропкі, што рухаюцца на блакітным небе, 71 00:03:40,570 --> 00:03:43,623 сведчаць пра тое, што не толькі ад знешняга міра, 72 00:03:43,647 --> 00:03:46,766 але яшчэ і ад будовы нашага арганізму залежыць менавіта тое, 73 00:03:46,790 --> 00:03:49,044 што нам здаецца, мы бачым.