-- Раз, два, тры, чатыры!
Прывіт. Мяне зваць Тоні і гэта
"Кожны Кадр Малюнак"
Сёння я распавяду пра рэжысёра
чыі фільмы мне падабаюцца
Але перад гэтым, я буду шчырым.
Я думаю, што сучасная камедыя,
асабліва Амерыканская,
цалкам страціла свой шлях.
Я ня ненавіджу жарты
або актораў ці дыялогі
або гісторыі, хаця б
там шмат праблемаў.
Мой сапраўдны боль гэта кінавытворчасць,
выкарыстанне візуала і гукаў
для падачы жартаў проста...
-- Што?
-- Гэта нууудна.
-- Выдаліць.
Я разумею, у кожнага свой густ
Што вы лічыце смешным і ёсць смешна.
Таму я не кажу, што гэтыя фільмы адстой
або вы адстой раз любіце іх.
Я кажу, што гэтыя фільмы
зусім не фільмы.
Больш падобны на лёгкія імправізацыі.
Усе стаяць на месцах і
размаўляюць у буйных плянах
Амаль няма візуальных жартаў,
толькі гукавыя
і нават без выкарыстання палітры гукаў,
толькі дыялогі. І гэта сапраўды сумна,
бо гэта толькі частка
магчымасцяў кіно.
Апрача анімацыі
і некаторых рэклямных ролікаў,
візуальная камедыя
дэградзіруе.
І таму, калі вам падабаецца разнастайнась,
я павінен рэкамендаваць вам
Эдгара Райта.
--Ты лекар, зрабі нешта.
-- Ага, дзеёнічай
Ён адзін з нешматлікіх у камедыі,
хто выкарыстоўвае ўсе магчымасці кіно.
І таму, мы можам знайсці гумар
у неспадзяваных месцах.
Напрыклад.
Вам патрабуецца перамясціць персанажа
з аднаго горада ў іншы
каб распавесці гісторыю.
Як вы здыміце гэта?
І ці можаце вы зрабіць з гэтага жарт?
... Нуууу, не.
Калі вы будзеце рабіць гэта прадказальна,
кожны кадр рухаецца з лева ў права,
вы дадаеце відавочныя арыентыры і знакі,
верталётныя здымкі
і ўключаеце рытмічную музыку,
каб аўдыторыя не заснула.
Гэта лянівая і нудная кінавытворчасць.
Мы бачылі гэта шмат разоў.
Што будзе, калі паспрабаваць
больш крэатыўны падыход?
Вось яно! І гэта не проста
серыя хуткіх кадраў.
Тут шмат добрага
візуальнага сторітэлінга.
Гэтыя 2 кадры з таксі распавядаюць
адкуль і куды мы рухаемся.
Гэтыя два кадры кажуць,
што мы далёка ад цывілізацыі.
Галоўны герой заўсёды глядзіць
напреад або ў права
што захоўвае яго накіраванне.
Музыка сціхае
і эфекты гучаць забаўна
з-за рэзкасці мантажных склеяк.
І тут нават ёсць хорашыя выступы
ад Саймана Пегга і Райана Гослінга.
Добра, гэта адзіны прыклад без кантэкста.
Нясправядліва. Вы правы.
А што калі вы глядзіце фільм, дзе
адбываецца жудасны апакаліпсіс,
і ва хаціце намякнуць на гэта,
праз тэлебачэнне
на якое не звяртаюць увагу героі?
Як вы зробіце гэта?
Проста дадалі б на мантажу
2 карды на 2 секунды
не робячы ніякай сувязі
паміж тэлевізарам і акторамі?
-- Ён праводзіць наваселле,
ён толькі што пабудаваў свой дом.
Ці вы зробіце так?
--Ніхто афіцыйна не каментуе,
але рэлігійныя групы называюць гэта
судным днём...
-- паніка на вуліцах Лондана
--у звязку з павелічэннем колькасці справаздач аб
--сур'ёзных атаках
--на людзей, якія літаральна
--ядуць жывёл.
Добра, дагэтуль несправядліва.
Ну, а што калі б у вас быў фільм, дзе
адзін персанаж перастаў піць,
але іншыя разачараваныя гэтым,
і вы хацелі б зрабіць з гэтага жарт?
Як вы зрабілі б гэта?
Яны проста будуць стаяць вакол
і размаўляць пра алкаголь?
--Не, я ўдзячны, але я абяцаў жонцы
не піць сёння.
--Да таго ж, у мяне важлівы дзень заўтра.
Але вы баўцеся на славу.
--Вялікі дзень? Дзень чаго?
Ці зробіце так?
--Што?
--Я адмаўляюся верыць.
Гэта адрознівае сярэдняга рыжысёра
ад выдатнага.
Навык узяць самую звычайную сцэну
і знайсці новыя шляхі яе пастаноўкі.
Выдатны рэжысёр разумее,
што вы можаце смяяцца проста з пастаноўкі сцэны
Вось прыклад ад Дэвіда Бордвела:
рэчы, якія раптам з'яўляюцца ў кадры — смешныя.
--Павольна наперад, і я магу рухацца павольна наперад.
Заходзь сюды і падкідай гэтага дзярма!
І гэта не толькі пра рэчы, якія ўваходзяць у кадр.
Разглядзіме адваротнае.
--Я сказал перадай Місіс Лоры "Дапабачэння"
--Дапабачэння, Місіс Лора.
Вас можа пазабавіць зум.
--Вы не маглі б адкрыць багажнік і
спусціць вокны, калі ласка?
Вы можаце пасмяяцца з адваротнага зума.
--Шерлі, мне так жаль.
--Я іду дадому, Брітта.
--Я ведаю, Шерлі, я ведаю.
--Не, я сапраўды іду дадому, можаш дапамагчы мне ўстаць?
--Ох.
Ці з рэзкага паварота камеры.
Як выказаўся Мартін Скорсезе:
кіно - гэта пытанне таго, што ў
кадры і чаго няма ў кадры.
Такім чынам, думайце пра кадр, не залежна
ад таго, разумная гэта камедыя ці не.
Калі нешта працуе — яно працуе.
Вось 8 рэчэй, якія Эдгар Райт
робіць з відарысам і гукам
і што бы я хацеў бачыць
у іншых камедыях.
#1 : З'яўленне рэчэй у кадры
смешнымі спосабамі
#2 : Людзі пакідаюць кадр
смешнымі спосабамі
#3 : Туды і назад
#4 : Супадаючыя пераходы паміж сцэнамі
#5 : Ідэальны таймінг гукавых эфектаў
#6 : Сінхранізацыя падзей і гукаў
#7 : Занадта драматычныя светлавыя сігналы.
І #8 ... жарты пра агароджу
І ведаеце што, давайце дадазім #9:
- Дай ім гэта.
Таму, калі вы рэжыссёр, працуйце над гэтым.
Кадр - пляцоўка для гульні. Так што гуляйцеся.
І наступны раз, калі вы пайдзеце ў
кіно і заплаціце $15, каб паглядзець камедыю,
не задавальняйцеся дзярмом,
якое па ўзроўню горш за Vine.