1 00:00:02,372 --> 00:00:07,001 Ад Кеніі да Калумбіі, ад Іраку да Карэі, 2 00:00:07,001 --> 00:00:11,035 у трушчобах, у школах, у вязніцах і тэатрах, 3 00:00:11,035 --> 00:00:14,298 штодня людзі збіраюцца на TEDx-падзеях па ўсім свеце, 4 00:00:14,298 --> 00:00:18,794 каб пачуць лепшыя ідэі, што нараджаюцца ў іх супольнасцях. 5 00:00:18,794 --> 00:00:25,171 Сёння вы -- частка глабальнай размовы пра нашу агульную будучыню. 6 00:00:26,110 --> 00:00:28,803 Дык што такое TEDx? 7 00:00:28,803 --> 00:00:31,895 TEDx -- гэта ініцыятыва TED-канферэнцыі, 8 00:00:31,895 --> 00:00:35,314 НГА, прысвечанай ідэям, вартым распаўсюду. 9 00:00:35,314 --> 00:00:39,773 Мы даем свабодныя ліцэнзіі, каб спрыяць глабальнаму распаўсюду падзей у стылі TED. 10 00:00:39,773 --> 00:00:44,830 Сённяшняя падзея базуецца на фармаце ды ідэалах TED-канферэнцый, 11 00:00:44,830 --> 00:00:48,998 але зарганізаваная незалежна вашай мясцовай супольнасцю. 12 00:00:48,998 --> 00:00:51,671 Таму, калі ласка, падзякуйце камандзе валантэраў, 13 00:00:51,671 --> 00:00:53,908 якая старанна працавала над сённяшняй падзеяй. 14 00:00:53,908 --> 00:00:59,770 Гэта іх ідэі, адданасць і час зрабілі гэта магчымым. 15 00:00:59,770 --> 00:01:02,886 Гэта яны запрашалі ўсіх прамоўцаў, і ідэі, якія вы сёння пачуеце, 16 00:01:02,886 --> 00:01:09,382 гэта, вядома, іх уласныя ідэі, а не ідэі TED. 17 00:01:09,382 --> 00:01:13,147 Мы спадзяемся, што іх прамовы стануць пачаткам захапляльнай размовы. 18 00:01:13,147 --> 00:01:16,376 Сёння дзень для цікаўнасці і для скептыцызму, 19 00:01:16,376 --> 00:01:22,892 для адкрытасці і для крытычнага мыслення, для натхнення і для дзеянняў. 20 00:01:22,892 --> 00:01:27,229 Чым больш вы паглыбіцеся, тым больш для сябе возьмеце. 21 00:01:28,214 --> 00:01:31,339 А цяпер -- пачынаем шоў!