Ад Кеніі да Калумбіі,
ад Іраку да Карэі,
у трушчобах, у школах,
у вязніцах і тэатрах,
штодня людзі збіраюцца
на TEDx-падзеях па ўсім свеце,
каб пачуць лепшыя ідэі, што нараджаюцца
ў іх супольнасцях.
Сёння вы -- частка глабальнай размовы
пра нашу агульную будучыню.
Дык што такое TEDx?
TEDx -- гэта ініцыятыва
TED-канферэнцыі,
НГА, прысвечанай ідэям,
вартым распаўсюду.
Мы даем свабодныя ліцэнзіі, каб спрыяць
глабальнаму распаўсюду падзей у стылі TED.
Сённяшняя падзея базуецца
на фармаце ды ідэалах TED-канферэнцый,
але зарганізаваная незалежна
вашай мясцовай супольнасцю.
Таму, калі ласка, падзякуйце
камандзе валантэраў,
якая старанна працавала
над сённяшняй падзеяй.
Гэта іх ідэі, адданасць і час
зрабілі гэта магчымым.
Гэта яны запрашалі ўсіх прамоўцаў,
і ідэі, якія вы сёння пачуеце,
гэта, вядома, іх уласныя ідэі,
а не ідэі TED.
Мы спадзяемся, што іх прамовы
стануць пачаткам захапляльнай размовы.
Сёння дзень для цікаўнасці
і для скептыцызму,
для адкрытасці і для крытычнага мыслення,
для натхнення і для дзеянняў.
Чым больш вы паглыбіцеся,
тым больш для сябе возьмеце.
А цяпер -- пачынаем шоў!