Якая будучыня ў адукацыі?
У мяне насамрэч ёсць план,
але каб распавесці пра яго,
мне трэба распачаць з гісторыі,
каб акрэсліць маю ідэю.
Я паспрабаваў зразумець,
адкуль з'явіўся той стыль навучання,
які мы зараз бачым у школах?
Можна, вядома, зірнуць далёка ў мінулае,
але калі ўявіць сабе
выключна сённяшнія школы,
вельмі лёгка даведацца,
з чаго ўсё пачалося.
А пачалося ўсё 300 год таму,
праз апошнюю
і найвялікшую імперыю нашае планеты.
[Брытанская імперыя]
Толькі ўявіце сабе патрэбнасць
кіраваць гэткай імпрэзай,
кіраваць па сутнасці ўсёй планетай,
не карыстаючыся ні кампутарамі, ні тэлефонамі,
калі дадзеныя былі толькі пісанымі на паперы,
і распаўсюджанымі на суднах.
Але сістэма часоў каралевы Вікторыі ўмудрылася.
Тое, што яны адолелі, -- неверагодна.
Яны стварылі глабальны кампутар,
зроблены з людзей.
І ён з намі да гэтае пары.
Ён завецца
бюракратычна-адміністратыўная машына.
Каб машына працавала,
ёй патрэбна вельмі шмат людзей.
Яны прыдумалі машыну, каб
вырабляць такіх людзей --
школу.
Школы былі, каб ствараць людзей,
якія пасля іх сканчэння рабіліся часткай
бюракратычна-адміністратыўнай машыны.
Яны ўсе мусілі быць
падобнымі адно да аднога,
яны ўсе павінны былі ведаць 3 прадметы:
чыстапісанне, таму што дадзеныя
былі рукапісанымі,
чытанне,
і яны мусілі ўмець памнажаць,
падзяляць, дадаваць і адымаць у галаве.
Яны павінны былі быць настолькі ідэнтычнымі,
каб можна было падабраць аднаго з Новай Зеландыі,
і скінуць яго ў Канаду,
і там ім можна б было адразу карыстацца.
Эпоха Вікторыі была эпохай вялікіх інжынераў.
Яны стварылі настолькі крамяную сістэму,
што яна праіснавала да нашых дзён,
штогод штампуючы ідэнтычных людзей
для машыны, што больш не існуе.
Імперыя не існуе,
і што нам зараз рабіць з гэткай структурай,
якая вырабляе ідэнтычных людзей?
Што трэба прыдумаць на будучыню,
калі мы ўвогуле збіраемся нешта з гэтым рабіць?
[Вядомая нам сістэма школ удаўнена.]
Моцна сказана.
Я назваў школы, што існуюць зараз, удаўненымі.
Я не назваў іх няздольнымі.
Зараз у модзе называць сістэму адукацыі няздольнай.
Яна не няздольная. Яна добра пабудавана.
Яна нам папросту больш не патрэбная.
Яна старамодная.
Якога тыпу праца існуе зараз?
Нашыя офісныя службоўцы
зараз -- кампутары.
Іх тысячы ў кожнай фірме.
У нас ёсць людзі, якія накіроўваюць кампутары
рабіць офісныя працы.
Гэтым людзям зусім не патрэбна
прыгожае чыстапісанне.
Ім няма патрэбы памнажаць лічбы ў галаве.
Ім не патрэбна мажлівасць чытаць.
Ім больш патрэбна ўмець
чытаць выбарна.
І гэта сёння, мы нават не ведаем,
як будуць выглядаць працы ў будучыні.
Мы ведаем, што будзе магчымасць
працаваць скуль люба,
у які люба час, у якой люба манеры.
Як сённяшнія школы рыхтуюць людзей
да гэткага свету?
На гэткі роздум я трапіў выпадкова.
Колісь, 14 год таму, я настаўляў
напісанне кампутарных праграм
у Нью Дэлі.
Якраз пораз з месцам мае працы
была гарадская трушчоба.
Я меркаваў сабе, як гэтыя дзеці
кольвесь навучацца пісаць
кампутарныя праграмы?
Ці можа не трэба яно ім?
У той самы час шмат хто
з бацькоў нашых вучняў,
багатыя людзі, з кампутарамі,
казалі мне: "Ведаеце, мой сын,
"ён такі таленавіты,
"таму што ён робіць несамавітыя
рэчы на кампутары."
"Мая дачка -- яна напэўна
звыш'інтэлігентная."
І гэтак далей. І раптам я ўцяміў,
чаму гэта толькі ў багатых людзей
гэткія выключна таленавітыя дзеці?
(Смех)
Што бедныя людзі робяць няслушна?
Я прабіў дзірку ў плоце
паміж трушчобай і маім офісам
і дапасаваў туды кампутар,
каб паглядзець, што здарыцца,
калі даць кампутар дзецям, у якіх
ніколі не будзе мажлівасці яго мець,
якія не ведаюць ангельскай,
і ніколі не бачылі інтэрнэту?
Дзеці падбеглі.
Кампутар быў падвешаны на метр
над зямлёй. Яны запыталіся: "Што гэта?"
Я ў адказ: "Гэта... Не ведаю."
(Смех)
Яны: " Нашто Вы яго сюды паставілі?"
Я: "Папросту."
Яны запыталіся: "Можна дакрануцца?"
Я адказаў: "Калі хочаце."
І пайшоў сабе.
Праз восем гадзін
мы ўбачылі, як яны шнарылі ў інтэрнэце
і вучылі гэтаму адно аднаго.
Я і сказаў сабе: "Гэта
немажліва, таму што...
"Як гэта мажліва?
Яны ж нічога не ведаюць."
Мой калега кажа: " Усё проста.
"Адзін з тваіх студэнтаў
напэўна праходзіў міма
"і паказаў ім, як карыстацца мышкай."
Я адказаў: "Так, мажліва."
Я паспрабаваў ізноў. На гэты раз
я выехаў па-за межы Дэлі на амаль 500 км,
у адлеглую вёсачку,
дзе шанцаў сустрэць
праходзячага міма праграміста
няшмат."
(Смех)
Там я зрабіў новую спробу.
У вёсачцы не было гатэляў, таму я
паставіў кампутарную станцыю
і паехаў дадому. Я вярнуўся
праз некалькі месяцаў
і ўбачыў дзяцеў, гуляючых у
кампутарныя гульні.
Убачыўшы мяне, яны сказалі:
"Нам патрэбны хутчэйшы
працэсар і лепшая мышка."
(Смех)
Я запытаўся: "Скуль вы
можаце гэтае ведаць?"
Іх адповед быў вельмі для мяне цікавым.
Раззлаваным голасам яны сказалі:
"Вы нам далі машыну, што
працуе толькі па-англійску.
"Таму мы вымушаны былі вывучыць
англійскую, каб на ёй працаваць."
(Смех)
Упершыню за ўсе гады настаўніцтва
я пачуў, як нехта сказаў
"вывучылі" з такой лёгкасцю.
Вось кароткі кліп з тых гадоў.
Гэта -- першы дзень "Дзіркі ў сцяне".
Справа -- васьмігодак.
Злева -- яго вучаніца. Ёй шэсць.
Ён настаўляе, як карыстацца інтэрнэтам.
У іншых частках краіны
я рабіў тое самае ізноў і ізноў,
з аднолькавымі вынікамі.
(кіно "Дзірка ў сцяне", 1999)
Васьмігодак расказвае
старэйшай сястры, што трэба рабіць.
Дзяўчынка тлумачыць на мове маратхі,
выкарыстоўваючы ангельскае
"ў сярэдзіне тут працэсар".
Я пачаў свае даследванні друкаваць.
Мяне надрукавалі паўсюль.
Я ўсё напісаў і вымерыў,
і пацвердзіў, што за 9 месяцаў
любая група дзяцей сама, на любой мове,
навучыцца карыстацца кампутарам нягорш
за сакратарку недзе ў бюро на захадзе.
Я гэта бачыў ізноў і ізноў і ізноў.
Мяне зацікавіла, чаго яшчэ яны могуць дасягнуць,
калі яны адольваюць гэта.
Я пачаў спрабаваць з іншымі прадметамі,
адным з якіх стала вымаўленне.
Ёсць група дзяцей
у паўднёвай частцы Індыі,
чыё англійскае вымаўленне вельмі дрэннае,
а яно павінна быць добрым,
каб мець шанец на лепшую працу.
Я даў ім праграму па перакладу
вымаўленага ў напісанае
і сказаў:"Размаўляйце да тае пары, пакуль
кампутар не пачне пісаць тое, што вы кажаце."
(Смех)
Гэтак яны і зрабілі. Гляньце сюды.
Кампутар: Прыемна пазнаёміцца.
Дзіцё: Прыемна пазнаёміцца.
Сугата Мітра: Прычына чаму я
спыніўся на гэтым твары
маладое дзяўчыны таму, што я лічу
шмат хто з вас яе ведае.
Яна працуе тэлефаністкай у Хайдэрабадзе,
і мажліва ўжо пэсціла вас пра
няўплочаныя рахункі крэдытных картак,
робячы гэта з чыстым
ангельскім вымаўленнем.
Тут людзі пачалі казаць,
ці ёсць гэтаму абмежаванні.
Дзе канец?
Я вырашыў знесці свой жа аргумент,
стварыўшы абсурдную прапанову.
Я зрабіў вар'яцкую гіпотэзу.
Таміл -- паўднёва-індыйская мова,
і гіпотэза -- ці могуць дзеткі
гэтае мовы недзе ў вёсцы
вывучыць біятэхналогію
множання ДНК на ангельскай
з вулічнага кампутара?
Я лічыў, што напачатку яны будуць нулі.
Я пажыву некалькі месяцаў там,
ад'еду на некалькі,
вярнуся і зноў на тэстах будуць нулі.
Я вярнуся ў лабараторыю з вынікам,
што настаўнікі ўсё ж патрэбны.
Я знайшоў вёску пад назвай
Калікуппам у паўднёвай Індыі.
Там я ўсталяваў кампутар
тыпу дзірка-ў-плоце,
спампаваў туды ўсялякасцяў
з інтэрнэту пра множанне ДНК,
большасць якіх я сам не разумеў.
Дзеткі падбеглі з пытаннем "што гэта?".
Я растлумачыў: "Гэта па пэўнай тэме,
вельмі важнай. На англійскай."
Яны: "Як ж нам зразумець
гэткія вялікія словы на ангельскай,
"і да таго ж дыяграмы і хімію?"
Да гэтае пары я распрацаваў
пэўны педагагічны метад,
таму я адказаў: "Сам не сяку."
(Смех)
"Ды і зрэшты я ад'язджаю."
(Смех)
Я пакінуў іх на некалькі месяцаў.
Спачатку даў ім тэст. Яны атрымалі нулі.
Праз два месяцы
я звярнуўся, яны да мяне:
"Мы нічога не зразумелі."
Я: "Вы чакалі іншага?"
"Добра, як доўга вы спрабавалі,
"пакуль вырашылі, што нічога не разумееце?"
Яны: "Мы не здаліся.
"Мы спрабуем кожны дзень."
Я: "Як гэта? Вы не разумееце, што на экране,
"але глядзіце на яго два месяцы? Нашто?"
Дзяўчынка, якую вы ото ўбачыце,
падняла руку і запыталася
на таміла-ангельскай трасянцы:
"Акрамя того,
"што няслушнае множанне
вязкі ДНК вядзе да хваробаў,
"мы нічога больш не зразумелі."
(Смех)
(Воплескі)
Я даў ім кантрольную.
Вынік з катэгорыі педагагічных
немажлівасцяў. З нуля да 30 адсоткаў
за два месяцы ў трапічнай спякоце
на кампутары пад дрэвам
на невядомай мове
па прадмеце для іх зусім футурыстычным.
Абсурд. Але мне трэ было
адпавядаць віктарыянскай норме.
Трыццаць адсоткаў -- гэта правал.
Як дацягнуць іх да "залічана".
Трэба яшчэ 20.
Настаўніка я не знайшоў.
Але знайшоў іхнюю сяброўку,
22-гадовую дзяўчыну-бухгалтарку,
якая з імі ўвесь час бавілася.
Я запытаўся: "Дапаможаш ім?"
Яна: "У аніякім разе.
"У школе я хімію не мела. Ушчэнт не разумею,
"што яны робяць пад дрэвам
цэлы дзень. Не магу дапамагчы."
Я ёй: "Давай гэтак.
Скарыстайся методай бабулі."
Яна: "Як гэта?"
Я: "Стой за імі.
"Калі яны штось робяць, папросту кажы:
"Аеечкі, як вы гэта вырабілі?
"Што на наступнай старонцы?
У вашым узросце я гэткага не магла б адолець."
"Ведаеш, як робяць бабулі."
Яна гэтак рабіла наступныя два месяцы.
Адзнакі падняліся да 50 адсоткаў.
Калікуппам дацягнуўся
да мае кантрольнае школы ў Нью Дэлі --
багатай прыватнай школы
з прафесіянальным настаўнікам біяхіміі.
Убачыўшы гэты графік я зразумеў,
што параўняць шанцы ўсё ж магчыма.
Гэта Калікупаам.
(Дзеткі размаўляюць) Нейроны...зношанні.
Нажаль, вугал камеры няслушны,
я ж відэограф-аматар,
але яна казала, як вы маглі зразумець,
пра нейроны, паказвала іх рукамі,
і тлумачыла пра іх зношанні.
Ёй 12.
Якой будзе настаўніцкая праца будучыні?
Мы ведаем, якая яна зараз.
Якім будзе працэс навучання?
Мы ведаем сённяшні.
Дзеткі з носам у мабілах з аднаго боку
неахвотна ідуць у школу,
каб там узяць кніжку з другога боку.
Што будзе заўтра?
Ці можа здарыцца, што школы
будуць зусім непатрэбнымі?
Можа будзе, што ў той момант,
калі інфармацыя патрэбна,
яе можна знайсці за дзьве хвіліны?
Ці можа будучыня будзе ці ўжо ёсць,
і гэта сціскае сэрца,
калі веды непатрэбныя?
Гэта пытанне было пастаўлена і абмеркавана
для мяне Нікаласам Неграпонта.
Але ж гэта жудасна. Мы ж homo sapiens.
Веды адрозніваюць нас ад малпаў.
Але ж па-іншаму гледзячы.
Прыродзе заняло 100 мільёнаў год,
каб малпа выпрасталася
і зрабілася homo sapiens.
Нам заняло толькі 10 тысяч год,
каб веды сталі непатрэбнымі.
Якое дасягненне!
Але нам трэба дапасаваць яго
да нашае будучыні.
Падбазёрванне насамрэч дапамагае.
Возьмем Куппам.
Тут, як і ва ўсіх маіх эксперыментах
я папросту здзіўляўся,
святкуючы працэс вывучэння.
Таму ёсць доказ з нейралогіі.
Рэптыльная частка нашых глуздаў,
якая знаходзіцца ў сярэдзіне,
падчас стрэсавай сітуацыі, дзе мы баямося,
адключае працу ўсіх астатніх частак глуздаў,
уключна з перадфрантальнай
шкарупай, праз якую мы вучымся.
Пакаранні і кантрольныя --
сітуацыя павышанага страху.
Гэтак мы збіраем нашых дзетак,
выключаем іхнія галовы
і кажам ім: "Пакажы нам свае найлепшае."
Чаму гэткая сістэма была створана?
Яна гэткая была патрэбна.
Былі часы ў Эпоху імперыяў,
калі патрэбны былі людзі, што маглі
выжыць у пагражальнай сітуацыі.
Калі ты сам-насам у акопе,
і ты змог выжыць --
ты малайчына, здаў іспыт.
Калі не -- пракаціў.
Але ж Эпоха імперый скончана.
Што робіцца ў нашыя часы з творчым падыходам?
Нам трэба перавесці баланс назад
з пагражальнага да прыемнага.
Я вярнуўся ў Брытанію
ў пошуках брытанскіх бабуляў.
Я напісаў нататку ў газеты,
што калі Вы -- брытанская бабуля,
і ў вас ёсць хуткасны інтэрнэт і кампутарная камера,
ці не ахвяруеце Вы мне гадзіну
свайго часу кожны тыдзень бясплатна?
Я атрымаў 200 адказаў за першыя два тыдні.
Я ведаю больш брытанскіх бабуляў
за каго-кольвек у свеце. (Смех)
Мы іх завем Бабулькаў Клаўд.
Бабулькаў Клаўд сядзіць у інтэрнэце.
Калі дзіцяці патрэбна дапамога,
мы выпраменьваем да яго бабулю.
Яна далучаецца праз Скайп і разбіраецца.
Я бачыў, як гэта робіцца
з вёскі пад назвай Дыглз,
што ў паўночна-заходняй Англіі,
ў вёску далёка ў Індыі, ў Таміл Наду,
за 10 000 кіламетраў.
Яна гэта робіць з дапамогай
старога як свет жэста.
"Шшшшшшш"
Добра?
Гляньце сюды.
Бабуля: Вам мяне не дагнаць. Паўтарыце.
Вам мяне не дагнаць.
Дзеткі: Вам мяне не дагнаць.
Бабуля: Я -- Калабок.
Дзеткі: Я -- Калабок.
Бабуля: Малайцы. Добра зроблена.
СМ: Што мы тут бачым?
Мне выдаецца,
што трэба ўспрымаць навучэнне
як вынік адукацыйнай самаарганізацыі.
Калі дазволіць адукацыйнаму
працэсу самаарганізавацца,
атрымаецца сапраўднае навучэнне.
Тут не будзе вымушанага навучэння.
Тут будзе падтрыманае навучэнне.
Настаўнік арганізуе працэс,
а пасля адыходзіць на крок
і назірае з заміраннем, як ідзе Навучэнне.
Я лічу, што ўсё гэта вядзе да таго.
Але адкуль мы ведаем? Скуль даведаемся?
Я збіраюся
скласці Самаарганізаваныя Асяродкі Навучання
(САНі).
Яны ўяўляюць сабой сумесь
хуткаснага інтэрнэту,
калабарацыі і падбадзёрвання.
Aпрабавана ў шматлікіх школах.
Апрабавана ў розных краінах.
Настаўнікі папросту
назіраюць ззаду і здзіўляюцца:
"Яно само робіцца?"
А я ім: "Так, само."
Яны: "Вы скуль ведалі?"
Я ім: "Вы не дасьце веры ні дзеткам,
што мне гэта паведалі,
"ні таму, скуль яны."
Вось як выглядаюць САНі
(англ. SOLE) на практыцы.
(Размаўляюць дзеткі)
Гэта ў Англіі.
Ён падтрымлівае парадак,
таму што, як вы памятаеце,
настаўніка побач няма.
Дзяўчынка: Сума электронаў няроўная да
сумы пратонаў. СМ: У Аўстраліі.
Дзяўчынка:...і адсюль дадатны
ці адмоўны электрычны зарад.
Канчатковы зарад іону -- гэта
колькасць у ім пратонаў
аднятых ад колькасці электронаў.
СМ: На год дзесяць апярэджвае аднагодак.
У працэсе САНі патрэбен план навучэння
з глыбокімі пытаннямі.
Вы ўжо пра гэтае чулі.
Ведаеце, што гэта значыць.
Былі колісь часы, калі
жыхары каменнага веку
сядзелі сабе і назіралі
за небам, пытаючыся:
"Што там за зіхацеючыя агеньчыкі?"
Яны склалі першы план навучэння, але з тае пары
мы недзе згубілі мэту адказу на глыбокія пытанні.
Мы іх замянілі тангенсам вугла нахілення.
Але ж гэткае пытанне не сэксапільнае.
Для 9-гадовага гэтае пытанне
лепш задаць такім чынам:
"Калі б да Зямлі ляцеў мэтэарыт,
як можна даведацца, ці дасца ён аб планету ці не?"
І калі ён вам кіне: "Дык і як?",
вы: "З дапамогай магічнага слова тангенс вугла",
і пакіньце яго сам-насам. Ён разбярэцца.
Вось некалькі здамкаў САНей.
Я эксперыментаваў з несамавітымі пытаннямі,
накшталт "Калі свет пачаўся і калі скончыцца?",
да 9-годак.
Гэта пра пытанне што робіцца
з паветрам, якім мы дыхаем.
Гэта зроблена дзецьмі без
аніякай дапамогі з боку настаўніка.
Настаўнік толькі задае пытанне,
пасля стае збоку і захапляецца адказам.
Што мне карціць?
Я жадаю,
каб мы стварылі будучыню навучэння.
Мы ж не хочам стаць
дадаткамі да вялікага чалавечага кампутара?
Таму нам трэба стварыць будучыню навучанню.
Тут мне трэба
знайсці дакладныя словы,
бо гэта важна.
Я жадаю ўдзельнічаць у стварэнні
будучыні навучання
праз падтрымку дзяцей па ўсім свеце
у іхнім натхненні цудамі ведаў
і ў іхняй здольнасці працаваць разам.
Дапамажыце мне пабудаваць гэту школу.
Яна будзе звацца школай у клаўдзе.
У гэтую школу дзеткі будуць прыходзіць
дзеля інтэлектуальнай прыгоды,
на якую іх будуць натхняць памочнікі.
Я гэта хачу зрабіць праз
будоўлю ўстановы, дзе працэс
можна будзе бліжэй разгледзець.
У гэтай установе амаль не будзе людзей.
Толькі бабуля
на дапамогу з пытаннямі
здароўя і бяспекі.
Да ўсяго астатняга доступ з клаўда.
Святло ўключаецца і выключаецца праз клаўд,
і г.д., усё праз клаўд.
Але вы мне патрэбны для іншага.
Вы можаце рабіць самаарганізаваныя
асяродкі навучання
дома, у школе, па-за школай, у клубах.
Іх лёгка стварыць. Пачытайце паперу,
створаную наконт гэтага TEDам.
Калі зробіце, калі вельмі ласка,
з усіх 5-х кантынентаў
дашліце мне дадзеныя,
я іх апрацую, дадам да школы ў клаўдзе,
і ствару будучыню навучэння.
Мне гэта карціць.
І яшчэ дадам.
Колісь я быў на вяршыні Гімалаяў.
Больш за 3,5 кіламетры ўгору, паветра тонкае,
і тут я стварыў 2 кампутарныя дзіркі-ў-плоце,
і дзеткі падбеглі да іх.
За мной неадлучна цёўгалася дзяўчынка.
Я яе спытаў: "Ведаеш, я б хацеў падараваць
кампутар усім, кожнаму дзіцяці.
"Ты ведаеш, як мне гэтае асіліць?"
У той самы час я ўпотайку
спрабаваў зрабіць ейны здымак.
Раптам яна падняла сваю
ручку, гэтак во, і кажа:
"Дык і давай."
(Смех) (Воплескі)
Добрая, думаю, рада.
Буду яе прытрымлівацца.
Пара скончыць гаворку.
Дзякуй. Вялікі дзякуй.
(Воплескі)
Дзякуй. Дзякуй.
(Воплескі)
Вялікі дзякуй. Аеечкі.
(Воплескі)