Маё імя May-Li Khoe, і я канструктар, таксама вынаходнік
Некаторы час я працавала ў кампаніі Apple, а зараз ствараю праграмы для дзяцей,
Якія дапамогуць ім зрабіць школьныя будні прасцейшымі
Таксама я дзіджэй і люблю патаньчыць
Кампутары зараз кругом!
Яны ў нашых тэлефонах, машынах, гадзінніках
Можа, прама зараз і ў вашым заплечніку ляжыць адзін з іх
Але што робіць кампутар кампутарам?
Што ж робіць кампутар кампутарам?
І як ён наогул працуе?
Прывітанне, я Нэт! Я адзін з канструктараў Xbox
Я працую на кампутары яшчэ, мабыць, з сямі гадоў, і зараз я таксама распрацоўваю віртуальную рэальнасць
Чалавецтва заўсёды стварала прылады для аблягчэння працы
Напрыклад, тачка, малаток, друкоўны станок, альбо прыцэп грузавіка
Усе гэтыя вынаходствы дапамаглі нам у фізічнай працы
Пасля людзі пачалі марыць аб машыне,
якая дапамагла б нам і ў інтэлектоўнай працы
Напрыклад, рашаць ураўненні, альбо назіраць за зоркамі ў небе
У адрозненні ад фізічнай працы, такой як з пяском ці камянямі,
Гэтыя машыны павінны былі працаваць з інфармацыяй
У працэсе вынаходства такой машыны
Людзі зразумелі, што яна павінна умець рабіць чатыры розных функцыі
Першая, гэта счытваць уваходзячыя дадзеныя,
Захоўваць гэтыя дадзеныя
Апрацоўваць іх і выдаваць вынік
Зараз гэта можа гучаць проста
Але гэтыя чатыры функцыі яднаюць ўсе кампутары
Менавіта гэта і робіць кампутар кампутарам
Першыя кампутары былі зробленыя з дрэву і металу,
Унутры якіх былі рычагі і шэсцяронкі
У дваццатым стагоддзі ў кампутар пачалі ўваходзіць электрычныя кампаненты
Гэтыя раннія кампутары былі вельмі вялікімі і вельмі павольнымі
Кампутар, які быў памерам з пакой, мог рашаць гадзінамі задачку з базавай матэматыкі
Гэтыя машыны задумліва мігалі рознакаляровымі ліхтарамі
Спачатку кампутары былі простымі канкулятарамі
Што ўжо тады было напраўду класным, а тады яны маніпулявалі толькі лічбамі
Але зараз мы можам скарыстаць іх у камунікацыі між сабой на адлегласцях, мы можам гуляць у гульні, кіруем робатамі
І можам рабіць іншыя цікавыя рэчы
Сучасныя кампутары нічым зараз не падобныя на тыя вялікія, старыя машыны
Але яны ўсё яшчэ робяць тыя ж чатыры функцыі
Цяпер пагаворым пра ўвод дадзеных
Гэта мне падабаецца,
Такім чынам мы гаворым кампутару, што яму рабіць
Вы можаце даваць каманды праз клавіятуру
А таксама мышкай, мікрафонам і камерай
І зараз вы носіце "кампутар" на сваёй руцэ, ён можа лічыць ваш пульс
Або ў вашай машыне, можа слухаць сігналы аўтамабільных датчыкаў
І сэнсарны экран можа успрымаць дотык вашага пальцу,ён счытвае вашыя дадзеныя і пераводзіць іх у каманду
Усе разнастайнія спосабы ўводу даюць кампутару інфармацыю, якую ён захоўвае ў памяць
Пасля інфармацыйны працэсар дастае інфармацыю з памяці
І змяняе яе па алгарытму,
зададзенай ланцугом каманд
Пасля працэсар захоўвае інфармацыю назад у памяць
Гэта працягваецца, пакуль не будуць апрацаваныя ўсе ўваходныя дадзеныя
Тое, як кампутар выдае інфармацыю, залежыць ад яго назначэння
Манітор можа паказваць тэкст, фотаздымкі, відэа, альбо інтэрактыўныя гульні-нават у віртуальнай рэальнасці
Вынікам могуць быць сігналы кіравання робатам
І калі кампутар злучаецца з Інтэрнэтам,
Вынікі працы аднаго кампутара становяцца ўваходнымі дадзенымі для іншага
Сённяшнія кампутары сапраўды вельмі адрозніваюцца ад першых, вельмі вялікіх вылічальных машынаў
Але хто ведае, як будуць выглядаць кампутары заўтра?
Я спадзяюся, што вы паможаце фармаваць кампутары будучыні
Але на ўсіх кампутарах, незалежна ад розных відаў тэхналогій, якія яны выкарыстоўваюць
Яны заўсёды робяць чатыры функцыі
Прымаюць інфармацыю,
Захоўваюць гэта, як дадзенае
Апрацоўваюць
А пасля яны выпускаюць вынікі