Я ведаю адказ на пытанне, якое шмат каго хвалюе. Пытанне такое: чаму літара Х гэта нешта невядомае? Спачатку я вывучаў гэта на ўроках матэматыкі, а цяпер я бачу гэта паўсюль у культуры - Прыз X (The X prize), X-файлы (the X-Files), Праект Х (Project X), TEDx. Адкуль гэта ўсё? Каля шасці гадоў таму я вырашыў вывучыць арабскую, якая аказалася звышлагічнай мовай. Напісаць слова ці фразу, альбо сказ на арабскай гэта як пабудаваць раўнанне, таму што кожная частка вельмі выразная і нясе шмат інфармацыі. Гэта адна з прычын чаму шмат з таго, што мы лічым заходняй навукай, матэматыкай і інжынерыяй было насамрэч вынайдзена ў першых пяці стагоддзях нашай эры персамі, арабамі і туркамі. Сярод вынаходніцтваў невялікая сістэма, якую яны назвалі аль-джэбр. Груба аль-джэбр перакладаецца як "сістэма аб'яднання несумеверных частак." Цяпер аль-джэбр вядома як алгебра. Адзін прыклад з многіх. Арабскія тэксты, якія змяшчалі мудрасць матэматыкі нарэшце трапілі ў Еўропу - дакладней у Іспанію - каля 11-12 стагоддзяў. І калі яны з'явіліся, быў агромністы попыт на пераклад гэтых тэкстаў на еўрапейскія мовы. Але былі і праблемы. Адна з іх, што некаторыя арабскія гукі немагчыма было вымавіць еўрапейцамі без шматлікіх гадоў практыкі. Паверце мне. Больш таго, тыя гукі немагчыма было пазначыць літарамі, што былі ў еўрапейскіх мовах. Вось адзін з такіх гукаў. Гэта літара Шын, і яна вымаўляецца як "ш" Гэта першая літара слова шалан, якое азначае "штосьці" як і ў нашай мове слова "штосьці" - азначае невядомае, невызначанае. У арабскай мы можам зрабіць яго больш пэўным, дадаўшы азначаны артыкул "аль". І атрымаем аль-шалан - штосьці невядомае. І гэтае слова распаўсюдзілася ў ранняй матэматыцы, напрыклад, для вываду доказаў у 10-м стагоддзі. Была праблема ў іспанскіх вучоных сярэднявечча, якія перакладалі гэтыя працы. Літары шын і слова шалан нельга было проста перанесці ў іспанскую, таму што іспанская не мае літары ش, якая гучыць як "ш". Параіўшыся, яны стварылі правіла, згодна якому яны пазычылі гук "ск" з старажытнай грэчаскай мовы ў форме літары "Кай". Пазней, калі гэтыя працы перакладаліся на агульнаеўрапейскую мову, якой тады была лацінская, перакладчыкі змянілі грэчаскую літару χ (Кай) на лацінскую Х. І пасля таго, як праца з'явілася на лацінскай мове, гэта сфармавала падмурак для ўсіх кніг па матэматыцы на працягу 600 гадоў. І цяпер мы ведаем адказ на нашае пытанне. Чаму Х гэта штосьці невядомае? Х - невядомае, таму што мы не можам сказаць "ш" у іспанскай. (Смех) І гэтым я хацеў падзяліцца. (Апладысменты)