Я ведаю адказ на пытанне, якое шмат каго хвалюе.
Пытанне такое:
чаму літара Х
гэта нешта невядомае?
Спачатку я вывучаў гэта на ўроках матэматыкі,
а цяпер я бачу гэта паўсюль у культуры -
Прыз X (The X prize), X-файлы (the X-Files),
Праект Х (Project X), TEDx.
Адкуль гэта ўсё?
Каля шасці гадоў таму
я вырашыў вывучыць арабскую,
якая аказалася звышлагічнай мовай.
Напісаць слова ці фразу,
альбо сказ на арабскай
гэта як пабудаваць раўнанне,
таму што кожная частка вельмі выразная
і нясе шмат інфармацыі.
Гэта адна з прычын
чаму шмат з таго, што мы лічым
заходняй навукай, матэматыкай і інжынерыяй
было насамрэч вынайдзена ў першых пяці стагоддзях нашай эры
персамі, арабамі і туркамі.
Сярод вынаходніцтваў невялікая сістэма,
якую яны назвалі аль-джэбр.
Груба аль-джэбр перакладаецца як
"сістэма аб'яднання несумеверных частак."
Цяпер аль-джэбр вядома як алгебра.
Адзін прыклад з многіх.
Арабскія тэксты, якія змяшчалі мудрасць матэматыкі
нарэшце трапілі ў Еўропу -
дакладней у Іспанію -
каля 11-12 стагоддзяў.
І калі яны з'явіліся,
быў агромністы попыт
на пераклад гэтых тэкстаў
на еўрапейскія мовы.
Але былі і праблемы.
Адна з іх,
што некаторыя арабскія гукі
немагчыма было вымавіць еўрапейцамі
без шматлікіх гадоў практыкі.
Паверце мне.
Больш таго, тыя гукі
немагчыма было пазначыць
літарамі, што былі ў еўрапейскіх мовах.
Вось адзін з такіх гукаў.
Гэта літара Шын,
і яна вымаўляецца як "ш"
Гэта першая літара
слова шалан,
якое азначае "штосьці"
як і ў нашай мове слова "штосьці" -
азначае невядомае, невызначанае.
У арабскай
мы можам зрабіць яго больш пэўным,
дадаўшы азначаны артыкул "аль".
І атрымаем аль-шалан -
штосьці невядомае.
І гэтае слова распаўсюдзілася ў ранняй матэматыцы,
напрыклад, для вываду доказаў у 10-м стагоддзі.
Была праблема ў іспанскіх вучоных сярэднявечча,
якія перакладалі гэтыя працы.
Літары шын і слова шалан
нельга было проста перанесці ў іспанскую,
таму што іспанская не мае літары ش,
якая гучыць як "ш".
Параіўшыся,
яны стварылі правіла,
згодна якому яны пазычылі гук "ск"
з старажытнай грэчаскай мовы
ў форме літары "Кай".
Пазней, калі гэтыя працы перакладаліся
на агульнаеўрапейскую мову,
якой тады была лацінская,
перакладчыкі змянілі грэчаскую літару χ (Кай)
на лацінскую Х.
І пасля таго,
як праца з'явілася на лацінскай мове,
гэта сфармавала падмурак для ўсіх кніг па матэматыцы
на працягу 600 гадоў.
І цяпер мы ведаем адказ на нашае пытанне.
Чаму Х гэта штосьці невядомае?
Х - невядомае,
таму што мы не можам сказаць "ш" у іспанскай.
(Смех)
І гэтым я хацеў падзяліцца.
(Апладысменты)