Мае кар'ерныя крызісы
звычайна пачынаюцца нядзельнымі вечарамі,
калі сонца паступова заходзіць,
і разрыў паміж маімі спадзяваннямі
і рэальным жыццём
становіцца настолькі вялікім,
што, нарэшце, я ляжу і хныкаю ў падушку.
Я кажу пра гэта,
бо, на маю думку,
гэта зусім не асабістая праблема.
Вы можаце сказаць,
што я памыляюся.
Але я мяркую, што мы час ад часу
на працягу нашага жыцця
сутыкаемся з кар'ернымі крызісамі,
калі нашыя ідэі аб жыцці,
працы, у якіх мы ўпэўненыя,
сутыкаюцца з пагражальнай
штодзёнасцю.
У параўнанні з мінулым,
сягоння значна лягчэй сябе забяспечыць,
Але й значна цяжэй, чым калі-небудзь
захоўваць спакой
і быць незалежным
ад турбот,
звязаных з уласнай кар'ерай.
Я хацеў бы паразважаць, калі
дазволіце,
пра прычыны нашых
кар'ерных хваляванняў.
Чаму мы з'яўляемся ахвярамі
кар'ерных крызісаў
і хныкаем у падушку?
Адна з прычын -- тое,
што навокал снобы.
У пэўным сэнсе, у мяне дрэнныя навіны,
асабліва для тых, хто прыехаў у Оксфард
з-за мяжы.
Існуе рэальная праблема снабізму.
Некаторыя людзі, якія жывуць
па-за межамі Аб'яднанага Каралеўства,
мяркуюць, што снабізм --
феномем выключна брытанскі,
які можна атрымаць у спадчыну,
як хату ці тытул.
Дрэнная навіна ў тым,
што гэта хлусня.
Снабізм -- феномем глабальны.
Людзі аднолькавыя,
і снабы ёсць паўсюль.
Хто яны такія?
Сноб -- гэта той,
хто бярэ частку цябе
і выкарыстоўвае яе,
каб стварыць агульнае
меркаванне пра цябе, як пра асобу.
Гэта і ёсць снабізм.
І менавіта кар'ерны снабізм --
самы распаўсюджаны.
Вы сутыкаецеся з ім, напрыклад,
у гасцях, калі вам задаюць
галоўнае пытанне пачатка 21 стагоддзя:
"Кім працуеце?"
Гледзячы на тое, як вы адкажаце,
людзі ці будуць вельмі ветлівымі
з вамі,
ці паглядзяць на гадзіннік,
каб знайсці прычыну для сыходу.
(Смех)
Сурацьлегласць сноба -- ваша маці.
(Смех)
Не вашая ці мая маці асабіста,
а ідэальная маці ўвогуле,
тая, якую не клапоцяць вашыя
дасягненні.
Нажаль, большасць людзей
не з'яўляюцца нашымі маці.
Для большасці пазіцыя
ў сацыяльнай іерархіі
грае важную ролю ў тым,
колькі часу і любові
яны прысвецяць кожныму з нас.
І гэта адна з галоўных
прычын таго,
чаму мы так клапоцімся пра кар'еры
і матэрыяльныхя каштоўнасці.
Ведаеце, нам заўсёды кажуць,
што мы жывем у матэрыялістычным свеце,
што мы вельмі хцівыя.
Але я не згодны з тым,
што людзі вельмі матэрыялістычныя.
Я думаю, што мы жывем у грамадстве,
якое надае пэўную эмацыйную ўзнагароду
набыццю матэрыяльных каштоўнасцей.
Мы прагнем не чагосьці матэрыяльнага,
мы прагнем узнагароды.
Паспрабуйце па-іншаму
ставіцца да прадметаў раскошы.
Наступны раз, калі вы ўбачыце каго-небудзь
на Феррары,
не думайце, што гэта хцівы чалавек.
Думайце пра яго,
як пра чалавека
неверагодна ўразлівага,
якому патрэбна любоў іншых.
(Смех)
Лепш ставіцца са спачуваннем,
чым з пагардай.
Існуюць і іншыя прычыны.
(Смех)
Але існуюць і іншыя прычыны
нашай неверагоднай заклапочанасці.
Адна з іх, як не парадаксальна,
выглядае хутчэй як плюс.
Гэта нашыя кар'ерныя
спадзяванні.
Яшчэ ніколі грамадства не чакала
ад кожнага чалавека
такіх вялікіх жыццёвых
дасягненняў,
як сёння.
З розных крыніц мы чуем,
што магчыма дасягнуць
любой мэты.
Каставай сістэмы ўжо няма,
мы жывем у грамадстве,
дзе кожны можа дасягнуць
усяго, чаго пажадае.
Добрая ідэя.
Трэба яшчэ згадаць дух роўнасці,
ён жа адчуваецца.
Няма нейкай строгай
іерархічнасці грамадства.
Але ёсць вялікая праблема.
Зайздрасць.
Яе нельга ўзгадваць.
Гэта табу.
Але менавіта яна зараз дамінуе
ў сучасным грамадстве.
Паміж зайздрасцю і роўнасцю ёсць сувязь.
Зараз я растлумачу.
Я быў бы вельмі здзіўдены,
калі б нехта з вас
зайдросціў Каралеве Англіі.
Нягледзячы на тое, што яна
багацейшая за вас
і мае вялікі дом.
Прычына адсутнасці зайздрасці
да Каралевы ў тым,
што яна дзіўнаватая,
не такая, як мы.
(Смех)
Мы не можам параўноўваць сябе з ёй,
бо яна вельмі смешна гаворыць і жыве
ў незвычайным месцы.
Паміж намі няма сувязі.
А калі няма сувязі,
няма й зайзрасці.
Чым менш адрозненняў ва ўзросце,
жыццёвых абставінах,
параметрах ідэнтыфікацыі,
тым большая небяспека зайздрасці.
Таму лепш не хадзіце на
сустрэчы выпускнікоў,
бо ні з кім людзі сябе
так не параўноваюць,
як з колішнімі аднакласнікамі.
Цяпер увесь свет апынуўся вялікай школай.
Усе апранаюць джынсы, усе аднолькавыя.
Але ж не.
Дух роўнасці сутыкаецца са
страшнай няроўнасцю,
што прыводзіць да стрэсу.
Хутчэй за ўсё вы не будзеце
такімі ж багатымі,
як Біл Гейтс.
Як і ў 17 стагоддзі,
вам не ўдалося б далучыцца да
французскай шляхты.
Але мы не адчуваем,
што гэта ўсё сапраўды немагчыма.
Розныя СМІ прымушаюць нас думаць,
што, калі ў вас ёсць энергія,
некалькі добрых ідэй
і гараж,
поспех хутка прыйдзе.
(Смех)
Наступствы гэтага можна пабачыць
у кнігарнях.
Зайдзіце ў кнігарню і паглядзіце на
паліцы з кнігамі па самаразвіцці,
што я часам і раблю,
вы ўбачыце кнігі
двух гатункаў.
Першыя кажуць вам:
"Вы здольныя на ўсё! Усё магчымае!"
Другія распявядаюць пра тое,
як змагацца з нізкай самаацэнкай.
Іншымі словамі,
з сітуацыяй, калі людзі не вераць у сябе.
Ёсць сапраўдная ўзаемасувязь паміж тым,
што мы можам дасягнуць ўсяго,
чаго пажадаем,
і нізкай самаацэнкай людзей.
І гэта яшчэ адзін прыклад,
калі нешта станоўчае можа
мець шкодныя наступствы.
Існуе і іншая прычына
нашай вялікай заклапочанасці
сваімі кар'ерамі,
сацыяльным статусам
у параўнанні з мінулым.
І гэта зноў мае сувязь
з нечым станоўчым.
І гэта станоўчае -- мерытакратыя.
Усе, і правыя і левыя палітыкі згодныя,
што мерытакратыя -- рэч цудоўная.
І мы павінны зрабіць нашае грамадства
сапраўды мерытакратычным.
Што такое
мерытакратычнае грамадства?
Гэта супольнасць, дзе таленавітыя
і энергічныя людзі
заўсёды маюць поспех, нішто не можа
стрымаць іх.
Гэта вельмі цікавая ідэя.
Праблема ў тым, што ў супольнасці, дзе
больш здольныя людзі атрымліваюць усё,
па логіцы, тыя, хто заслугоўвае
быць на дне грамадства,
апынуцца там
назаўсёды.
Іншымі словамі, ваша сацыяльная
пазіцыя з'яўляецца
не вынікам выпадку,
а залежыць ад таго, чаго вы заслугоўваеце.
Гэта робіць няўдачу
яшчэ больш балючай.
Калі б вы сустрэлі беднага чалавека
ў Англііі ў Сярэднявеччы,
гэтага чалавека хутчэй за ўсё
апісалі б як няшчаснага,
у літаральным значэнні, чалавека,
якога абмінула шчасце.
Але цяпер, асабліва ў Злучаных Штатах,
людзі, якія знаходзяцца на дне грамадства,
звычайна лічацца лузерамі.
Але ж розніца паміж няшчаснымі і лузерамі
вялікая.
І гэта паказвае нам змены, якія адбыліся
за апошнія 400 год,
у грамадстве і нашых меркаваннях аб тым,
хто адказны за нашае жыццё.
Гэта больш не Бог, гэта -- мы самі.
Усе паважаюць паспяховых людзей
і кпяць з тых, хто не змог
нічога дасягнуць.
Такія сацыёлагі як Эміль Дуркхем мяркуюць, што
гэта, у горшых выпадках, прыводзіць
да павелічэння колькасці самагубстваў.
Менавіта ў развітых індустрыяльных краінах
колькасць самагубстваў
вышэйшая,
чым у іншых частках свету.
Адна з прычын гэтага -- тое,
што людзі ўспрымаюць усё,
што з імі адбываецца,
вельмі эмацыйна.
Мы адказныя за нашыя поспехі.
Мы адказныя за нашыя няўдачы.
Ці існуе хоць нейкая палёгка ад
таго ціску,
пра які я распавёў?
Я думаю, што ёсць.
Зараз я хачу звярнуцца да некаторых.
Меракратыя.
Прынцып, у аснове якога ідэя аб тым,
што ўсе знаходзяцца там,
дзе заслугоўваюць.
Для мяне гэта вар'яцтва.
Я падтрымаю любога палітыка,
правага ці левага,
з больш-менш прыстойнай
мерытакратычнай ідэяй.
У гэтым сэнсе я таксама мерытакрат.
Але я лічу, што гэта вар'яцтва --
верыць, что мы як грамадства
калі-небудзь дасягнем
сапраўднага мерытакратызму.
Гэта проста немагчыма.
Сама ідэя супольнасці,
дзе кожны чалавек
ацэньваецца, зыходзячы з яго здольнасцяў,
намагчымая ў рэчаіснасці.
Існуе вельмі шмат выпадковых фактараў:
няшчасныя выпадкі,
траўмы падчас нараджэння,
рэчы, што падаюць людзям на галовы,
хваробы
і таму падобнае.
Мы ніколі не зможам прадказаць
гэтыя абставіны
і ацаніць гэтых людзей па здольнасцях.
Мне вельмі падабаецца цытата
Аўрэлія Аўгусціна
з яго кнігі "Аб градзе Божым" ,
дзе ён кажа:
"Меркаваць па пасаде аб чалавеку -- грэх".
Сучаснай мовай,
гэта грэх складаць уражанне пра чалавека,
з якім вам трэба размаўляць,
па яго візітоўцы.
Толькі Бог можа расставіць
усё па сваіх месцах.
І гэта адбудзецца падчас Страшнага Суду
з анёламі, трубамі,
калі нябёсы адчыняцца.
Шаленства нейкае,
калі вы нерэлігійны чалавек, як я.
Тым не менш, ёсць нешта
каштоўнае і ў гэтай ідэі.
Іншымі словамі,
не спяшайцеся ацэньваць людзей.
Вам можа толькі здавацца, што
вы ведаеце ўсё пра вартасць чалавека.
Але ж гэта не так.
Вы не можаце ведаць усяго.
Таму і не паводзьце сябе нібыта
вы валодаеце ўсёй інфармацыяй.
Ёсць, аднак, прычыны і для суцяшэння.
Калі мы думаем пра няўдачы
ў нашым жыцці,
мы баімся не столькі страціць прыбытак
ці статус,
а асуджэння і кпінаў
з боку грамадства.
І гэта сапраўды так.
Галоўны сродак кпінаў сёння --
гэта газеты.
Проста разгарніце газету,
і вы ўбачыце, што яны пішуць
акурат пра людзей,
што зрабілі нешта няправільна.
Яны пераспалі не з тым чалавекам,
прыймалі няправільныя лекі,
ці зацвердзілі не той закон --
не важна.
Яны сталі аб'ектамі насмешак.
Іншымі словамі, яны правініліся,
цяпер яны лузеры.
Ці існуе нейкі іншы погляд?
Заходняя традыцыя мае цудоўную
альтэрнатыву.
Гэтая альтэрнатыва -- трагедыя.
Мастацтва трагедыі вельмі актыўна
развівалася ў старажытнай Грэцыі
ў 5 стагоддзі да нашай эры
і было прысвечана менавіта
адсочванню чалавечых няўдач,
а таксама спачуванню гэтым людзям,
што было амаль немагчыма
ў звычайным жыцці.
Некалькі год таму я разважаў
пра гэта.
Я пайшоў у рэдакцыю таблоіда
"Нядзельны спорт",
які я вам не раю чытаць,
калі вы яшчэ не знаёмыя з ім.
(Смех)
Я вырашыў паразмаўляць з імі
аб некаторых вялікіх трагедыях
Заходняга мастацтва.
Мне цікава было даведацца,
як яны скарыстаюцца
сапраўднымі фактамі розных гісторый,
якія будуць пададзены як матэрыял
для напісання артыкулу.
Я распавёў ім пра Атэлла.
Яны былі зацікаўлены,
але ніколі не чулі гэтую гісторыю.
(Смех)
Я папрасіў іх напісаць
назвы для артыкулаў.
Загаловак быў такі:
"Эмігрант-вар'ят забіў дачку сенатара".
Вялікімі літарамі
на ўсю паласу.
Затым я расказаў ім
сюжэт "Спадарыня Бавары".
Зноў яны нічога не чулі пра кнігу,
але былі вельмі зацікаўлены.
Загаловак атрымаўся такі:
"Пералюбніца-шапаголік праглынула мыш'як
пасля махлярства з крэдытнай карткай".
І маё улюблёнае. Яны сапраўдыя геніі.
Што яны зрабілі з
Царом Эдыпам Сафокла!
Навіна гучала так:
"Сэкс з маці быў выдатны".
(Смех)
(Воплескі)
Такім чынам,
з аднаго боку спектра спачування
знаходзіцца жоўтая прэсса.
А з іншага -- мастацтва трагедыі
й сама трагедыя.
Мне здаецца, нам неабходна
хоць трошку даведацца
аб тым, у чым увесь
сэнс мастацтва трагедыі.
Называць Гамлета лузерам -- гэта шаленства.
Ён не лузер, нягледзячы на тое,
што ён сапраўды пазнаў страты.
І я думаю, гэта і ёсць тая значная ідэя,
якую трагедыя перадае нам.
Іншы аспект нашага грамадства і яго
заклапочанасці --
тое, што ў цэнтры сучаснага грамадства --
чалавек.
Мы -- першая грамадская супольнасць,
якая не пакланяецца нікому,
акрамя сябе.
Мы шануем сябе, і гэта правільна,
бо чалавек пабываў на Месяцы,
зрабіў шмат незвычайнага.
Такім чынам, мы пакланяемся сабе.
Усе нашыя героі -- людзі.
Такога не было раней.
Іншыя грамадствы пакланяліся
нечаму трансцэндэнтнаму:
Богу, духу, сілам прыроды,
сусвету ці чамусьці нечалавечаму.
Мы страцілі гэтую звычку, і менавіта таму
мы так любім прыроду.
Не таму што мы клапоцімся
пра сваё здароўе,
як многія кажуць,
а таму, што хочам
уцекчы з чалавечага мурашніка.
Пазбегнуць спаборніцтва і
асабістых праблем.
Менавіта таму мы атрымліваем асалоду,
калі глядзім на ледавікі і акіяны,
калі разважаем пра планету па-за
яе межамі.
Мы любім адчуваць кантраст паміж намі
і чымсьці нечалавечым.
Нас гэта захапляе.
Тое, пра што я насамрэч кажу --
поспех і няўдача.
Вельмі цікавы факт пра поспех -- гэта
наша ўпэўненасць у тым, што мы ведаем,
што ён сапраўды значыць.
Калі я скажу, што за гэтым экранам
нехта паспяховы,
пэўныя думкі адразу
апынуцца ў вашым мозгу.
Вы будзеце думаць, што гэта чалавек,
у якога шмат грошай,
які дасягнуў вышыні ў нейкіх галінах.
У мяне ёсць уласная тэорыя поспеху.
Я асабіста вельмі ў ім зацікаўлены.
Я сапраўды прагну быць паспяховым.
Таму заўсёды разважаю, як стаць
лепшым.
Але з гадамі я стаў надаваць больш увагі
сапраўднаму значэнню слова поспех.
Я прышоў да пэўных высноваў.
Быць паспяховым ва ўсім,
што вы робіце -- немагчыма.
Мы шмат чуем пра
баланс паміж жыццём і працай.
Нонсэнс!
Гэта проста немагчыма.
Такім чынам, пры любым поглядзе
на поспех трэба прызнаць,
што давяздзецца штосьці страціць.
Мудры погляд на жыццё
прызнае, што
ў нейкіх галінах поспеху можа і не быць.
Трэба яшчэ згадаць тое,
што нашыя ўяўленні пра поспех ў жыцці
вельмі часта не з'яўляюцца
нашымі асабістымі.
Мы атрымалі іх ад іншых людзей.
Галоўным чынам ад таты, калі вы мужчына,
ці ад маці, калі вы жанчына.
Псіхааналітыкі паўтараюць гэтую ідэю
апошнія 80 гадоў.
Але ніхто не ўспрымае іх сур'ёзна,
але я веру, што гэта -- праўда.
Тэлебачанне, рэклама, маркетынг
маніпулюць нашымі думкамі.
Яны настолькі моцна ўздзейнічаюць на нас,
што вызначаюць нашыя патрэбы
і наш погляд на нас саміх.
Калі нам гавораць,
што працаваць у банкаўскай
сферы прэстыжна,
у нас з'яўляецца жаданне стаць яе часткай.
Калі банкаўская сфера
перастае быць прэстыжнай,
наша зацікаўленасць знікае.
Намі лёгка маніпуляваць.
Такім чынам, я хачу давесці не тое,
што не трэба імкнуцца да поспеху. Не.
Але вы павінны быць упэўненыя ў тым,
што тое, чаго вы хочаце дасягнуць --
сапраўды вашае жаданне,
а не жаданне іншых.
Лепш выкарыстоўваць ўласныя ідэі.
І быць упэўненымі ў іх, у тым,
што яны сапаўды сыходзяць
ад нас саміх.
Вельмі дрэнна, калі вы
не атрымліваеце, чаго хочаце,
але яшчэ горш, калі вы маеце нейкую мэту,
імкняцеся да яе, а затым усведамляеце,
што насамрэч хацелі зусім іншага.
Вось што я хацеў вам распавесці.
І яшчэ спынюся на тым,
што ўсё роўна поспех
павінен быць нашай мэтай.
Але давайце не адмаўляцца
ад нейкіх дзіўных ідэй.
Можна паглядзець на поспех і па-іншаму.
Стварайма свае уласныя шляхі да поспеху.
Шчыры дзякуй.
(Воплескі)
Крыс Андэрсан: Гэта было вельмі займальна.
Але як узгадніць ідэю аб тым,
што дрэнна думаць пра чалавека,
як пра лузера,
з вельмі папулярнай ідэяй аб кантролі
над уласным жыццём
і тым, што грамадства,
якое заклікае да гэтага,
павінна мець і пераможцаў
і лузераў?
Алан дэ Боттан: Сапраўды. Я лічу, што
поспех і няўдача -- хаатычныя працэсы.
Я спыняюся менавіта на гэтым,
бо цяпер шмат гаворыцца аб справядлівасці.
Палітыкі заўсёды
кажуць пра яе.
І я таксама веру ў справядлівасць.
Але лічу, што яе немагчыма дасягнуць.
Такім чынам, мы павінны
імкнуцца да праўды,
але трэба помніць,
што ў тым, хто нас атачае,
што адбываецца ў нашым жыцці,
заўсёды ёсць элемент выпадковасці.
Таму я зараз сыйду з гэтага пакою.
У іншым выпадку, у мяне можа з'явіцца
адчуванне клаўстрафобіі.
Крыс Андэрсан: Ці верыце вы ў тое,
што можна злучыць гэтую
чалавечую філасофію кар'еры
з паспяховай эканамічнай сістэмай?
Ці вы лічіце, што гэта немагчыма
і не трэба звяртаць на гэта шмат увагі?
Алан дэ Боттан: Самае жудаснае --
гэта ідэя,
што толькі напужаныя людзі будуць
работаць эфектыўна.
Што чым больш суворае атачэнне,
тым лепш людзі будуць
пераадольваць выклікі.
Ты бы хацеў даведацца,
як павінен выглядаць ідэальны тата?
Ідэальны тата павінен быць строгім,
але далікатным.
І перайсці мяжу вельмі лёгка.
Такія стасункі павінны быць і ў
грамадстве.
Трэба пазбягаць дзвюх крайнасцей:
аўтарытарнага кантролю з аднаго боку
і безкатрольнасці з другога.
Крыс Андэрсан: Алан дэ Боттан.
Алан дэ Боттан: Шчыры дзякуй!
(Воплескі)