WEBVTT 00:00:00.760 --> 00:00:03.536 Мне неверагодна пашанцавала 00:00:03.560 --> 00:00:05.416 нарадзіцца ў краіне, 00:00:05.440 --> 00:00:09.296 якая лічыцца найлепшым месцам у свеце, 00:00:09.320 --> 00:00:10.760 каб быць жанчынай. NOTE Paragraph 00:00:12.720 --> 00:00:16.456 У 1975 годзе, калі мне было сем год, 00:00:16.480 --> 00:00:18.960 жанчыны ў Ісландыі выйшлі на забастоўку. 00:00:19.600 --> 00:00:21.616 У той дзень яны не працавалі, 00:00:21.640 --> 00:00:24.416 незалежна ад таго, ці мелі працоўнае месца, 00:00:24.440 --> 00:00:26.560 ці проста хатнія справы. 00:00:27.160 --> 00:00:29.776 Яны прайшлі маршам у цэнтр Рэйк'явіка — 00:00:29.800 --> 00:00:32.375 удзельнічалі 90 адсоткаў жанчын — 00:00:32.400 --> 00:00:36.176 і мірна ды ў салідарнасці 00:00:36.200 --> 00:00:38.040 папрасілі аб роўнасці. 00:00:39.720 --> 00:00:42.080 Нічога не працавала ў Ісландыі ў той дзень, 00:00:42.800 --> 00:00:45.736 бо нічога не працуе, калі жанчын няма. NOTE Paragraph 00:00:45.760 --> 00:00:48.040 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:00:53.800 --> 00:00:57.336 Праз пяць год ісландцы мелі мужнасць 00:00:57.360 --> 00:00:59.496 стаць першай краінай ў свеце, 00:00:59.520 --> 00:01:03.936 якая дэмакратычным шляхам абрала жанчыну ў якасці прэзідэнта. 00:01:03.960 --> 00:01:06.776 Я ніколі не забуду той дзень, 00:01:06.800 --> 00:01:10.976 калі прэзідэнт Вігдзіс, вядомая ў нас па імені, 00:01:11.000 --> 00:01:14.376 выйшла на балкон свайго дома, 00:01:14.400 --> 00:01:18.616 маці-адзіночка разам з дачкой, пасля сваёй перамогі. NOTE Paragraph 00:01:18.640 --> 00:01:21.120 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:01:25.320 --> 00:01:27.696 Яна стала неверагодным узорам для пераймання 00:01:27.720 --> 00:01:32.056 для мяне ды кожнага, хто рос у той час, 00:01:32.080 --> 00:01:33.280 уключаючы хлопчыкаў. 00:01:33.840 --> 00:01:37.896 Яна часта расказвала гісторыю пра хлопчыка, які падышоў да яе 00:01:37.920 --> 00:01:39.936 пасля некалькіх тэрмінаў на пасадзе 00:01:39.960 --> 00:01:43.856 і спытаў: «А хлопчыкі таксама могуць стаць прэзідэнтамі, калі вырастуць?» NOTE Paragraph 00:01:43.880 --> 00:01:46.016 (Смех) NOTE Paragraph 00:01:46.040 --> 00:01:48.816 Ролевыя мадэлі насамрэч маюць значэнне, 00:01:48.840 --> 00:01:51.656 але нават з такімі моцнымі ўзорамі для пераймання, 00:01:51.680 --> 00:01:53.976 якім я вельмі ўдзячная, 00:01:54.000 --> 00:01:56.856 калі мне прапанавалі балатавацца на пасаду прэзідэнта, 00:01:56.880 --> 00:02:02.216 маёй першай рэакцыяй было: «Хто я такая, каб балатавацца на гэту пасаду? 00:02:02.240 --> 00:02:04.600 Хто я такая, каб быць прэзідэнтам?» NOTE Paragraph 00:02:05.640 --> 00:02:08.015 Атрымоўваецца, што жанчыны 00:02:08.039 --> 00:02:10.600 менш схільныя прэтэндаваць на пасаду, чым мужчыны. 00:02:11.600 --> 00:02:14.976 Даследванне, праведзенае ў ЗША ў 2011 годзе, 00:02:15.000 --> 00:02:20.240 паказала, что 62% мужчын разглядалі сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, 00:02:21.360 --> 00:02:24.096 але толькі 45% жанчын. 00:02:24.120 --> 00:02:27.496 Мы бачым разрыў у 16 адсоткаў, 00:02:27.520 --> 00:02:31.000 і гэта такі ж разрыў, што існаваў дзесяцігоддзе таму. 00:02:32.000 --> 00:02:34.296 Гэта сапраўдны сорам, 00:02:34.320 --> 00:02:39.336 бо я ўпэўненая, што гэтаму свету патрэбны жанчыны-лідаркі 00:02:39.360 --> 00:02:41.416 і больш прынцыповае кіраўніцтва 00:02:41.440 --> 00:02:42.640 наогул. NOTE Paragraph 00:02:44.080 --> 00:02:46.600 Таму маё рашэнне балатавацца 00:02:47.680 --> 00:02:51.136 ўрэшце звялося да таго, 00:02:51.160 --> 00:02:52.360 што я адчула 00:02:53.360 --> 00:02:55.640 патрэбу зрабіць свой унёсак, 00:02:57.640 --> 00:03:00.040 нават без аніякага палітычнага вопыту, 00:03:00.920 --> 00:03:04.560 выйсці наперад і паспрабаваць прыняць удзел у стварэнні таго свету, 00:03:05.560 --> 00:03:08.376 які будзе мець сэнс ды трываць 00:03:08.400 --> 00:03:09.936 для нашых дзяцей, 00:03:09.960 --> 00:03:15.336 у якім мы сапраўды дазволім і хлопчыкам, і дзяўчынкам 00:03:15.360 --> 00:03:17.240 дасягнуць усяго, што яны хочуць. NOTE Paragraph 00:03:19.080 --> 00:03:23.440 Гэта было падарожжа ўсяго майго жыцця. 00:03:24.280 --> 00:03:25.880 Гэта было цудоўна. 00:03:27.040 --> 00:03:31.576 Падарожжа пачалося з 20 патэнцыйнымі кандыдатамі. 00:03:31.600 --> 00:03:35.016 Пасля кваліфікацыі колькасць звялася да дзевяці кандыдатаў, 00:03:35.040 --> 00:03:38.280 і нарэшце гонка дайшла да нас чацвярох, 00:03:39.120 --> 00:03:41.016 трох мужчын і мяне. NOTE Paragraph 00:03:41.040 --> 00:03:43.720 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:03:47.760 --> 00:03:50.456 Але гэта яшчэ не ўся драма. 00:03:50.480 --> 00:03:52.736 Магчыма, вы лічыце, што тут у ЗША хапае драмы, 00:03:52.760 --> 00:03:53.976 але я магу — NOTE Paragraph 00:03:54.000 --> 00:03:55.440 (Смех) NOTE Paragraph 00:03:56.280 --> 00:04:00.056 я магу сказаць, што і мы ў Ісландыі ня горшыя. 00:04:00.080 --> 00:04:03.016 Спачатку прэзідэнт, дзейны апошнія 20 год, 00:04:03.040 --> 00:04:05.696 аб'явіў, што не збіраецца балатавацца, 00:04:05.720 --> 00:04:07.296 гэта, мабыць, і прывяло 00:04:07.320 --> 00:04:09.720 да такой колькасці кандыдатаў. 00:04:10.880 --> 00:04:13.096 Потым ён раздумаў, 00:04:13.120 --> 00:04:16.656 калі наш прэм'ер-міністр падаў у адстаўку 00:04:16.680 --> 00:04:19.935 з-за сумна вядомых Панамскіх дакументаў, 00:04:19.959 --> 00:04:22.856 у якіх былі замяшаны ён і яго сям'я. 00:04:22.880 --> 00:04:24.936 У Ісландыі адбыўся народны пратэст, 00:04:24.960 --> 00:04:30.240 таму дзеючы прэзідэнт палічыў, што краіне патрэбны прызнаны лідар. 00:04:31.040 --> 00:04:35.016 А праз некалькі дзён сувязь з кампаніямі яго жонкі ды яе сям'і 00:04:35.040 --> 00:04:37.240 была таксама знойдзена ў Панамскіх дакументах, 00:04:38.000 --> 00:04:40.640 і ён зноў сышоў з гонкі. 00:04:41.680 --> 00:04:44.296 Перад тым, як сысці, ён патлумачыў, што робіць гэта, 00:04:44.320 --> 00:04:47.440 бо цяпер ёсць два кваліфікаваныя мужчыны, 00:04:48.280 --> 00:04:51.880 якія могуць стаць яго годнымі пераемнікамі на пасадзе. NOTE Paragraph 00:04:53.040 --> 00:04:59.456 Такім чынам, 9 траўня, за 45 дзён да выбараў, 00:04:59.480 --> 00:05:01.680 справа выглядала для мяне не надта добра. 00:05:02.720 --> 00:05:06.056 Мне нават не хапіла месца ў газетным графіку. 00:05:06.080 --> 00:05:09.056 Згодна апытанням, у мяне быў 1%, 00:05:09.080 --> 00:05:10.536 але ўсё адно, 00:05:10.560 --> 00:05:13.600 гэта была найвышэйшая пазіцыя сярод жанчын-кандыдатак. 00:05:15.440 --> 00:05:20.176 Будзе пераменшваннем сказаць, што мне давялося прыкласць усе намаганні, 00:05:20.200 --> 00:05:22.496 каб атрымаць сваё месца за сталом 00:05:22.520 --> 00:05:24.976 і трапіць на тэлебачанне, 00:05:25.000 --> 00:05:28.416 таму што тэлесетка вырашыла ўключыць 00:05:28.440 --> 00:05:31.856 толькі кандыдатаў з мінімумам 2,5 % галасоў па апытаннях 00:05:31.880 --> 00:05:33.600 у першыя тэледэбаты. 00:05:34.680 --> 00:05:38.056 У дзень гэтых дэбатаў высветлілася, 00:05:38.080 --> 00:05:41.816 што я буду прымаць там удзел разам з трыма мужчынамі, 00:05:41.840 --> 00:05:44.256 а падчас эфіру я даведалася, 00:05:44.280 --> 00:05:49.616 што набрала акурат 2,5 % у дзень першых дэбатаў. NOTE Paragraph 00:05:49.640 --> 00:05:52.720 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:05:55.000 --> 00:05:57.200 І аб праблемах. 00:05:58.520 --> 00:06:01.976 Асноўныя праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца і адолець на гэтым шляху, 00:06:02.000 --> 00:06:04.896 былі звязаны з медыя, падтрымкай і грашыма. 00:06:04.920 --> 00:06:06.736 Пачнем з медыя. 00:06:06.760 --> 00:06:09.136 Некаторыя сцвярджаюць, што пол ня мае значэння 00:06:09.160 --> 00:06:10.896 для медыя і палітыкі. 00:06:10.920 --> 00:06:12.560 Не магу пагадзіцца. 00:06:13.440 --> 00:06:17.040 Мне апынулася цяжэй атрымаць як доступ, так і эфірны час у СМІ. 00:06:17.800 --> 00:06:21.136 Уласна кажучы, вядучы кандыдат з'явіўся ў вяшчальных СМІ 00:06:21.160 --> 00:06:24.256 87 разоў за некалькі месяцаў перад выбарамі, 00:06:24.280 --> 00:06:26.400 у той час як я з'явілася там 31 раз. 00:06:27.720 --> 00:06:31.856 І я не кажу, што медыя робяць гэта свядома. 00:06:31.880 --> 00:06:34.776 Мне падаецца, што прычына ў несвядомай староннасці, 00:06:34.800 --> 00:06:37.600 бо ў СМІ, па большай частцы, як і ўсюды, 00:06:38.280 --> 00:06:42.096 ёсць свядомыя і несвядомыя староннасці, 00:06:42.120 --> 00:06:46.576 і трэба мужнасць гаварыць аб гэтым, калі мы хочам змен. NOTE Paragraph 00:06:46.600 --> 00:06:48.736 Калі я ўрэшце атрымала доступ на ТБ, 00:06:48.760 --> 00:06:51.920 першае пытанне гучала так: «Вы плануеце зняць сваю кандыдатуру?» 00:06:53.720 --> 00:06:56.336 Гэта было цяжкае пытанне. 00:06:56.360 --> 00:06:59.216 Канешне, з вынікам ад 1 да 2,5 % галасоў па апытаннях 00:06:59.240 --> 00:07:00.520 яго можна зразумець. 00:07:01.160 --> 00:07:04.856 Але СМІ насамрэч маюць значэнне, і кожны раз, што я з'яўлялася на ТБ, 00:07:04.880 --> 00:07:08.096 мы бачылі і адчувалі павышэнне ў апытаннях, 00:07:08.120 --> 00:07:10.736 таму я ведаю не па чутках, наколькі гэта важна, 00:07:10.760 --> 00:07:13.056 і чаму мы павінны гаварыць аб гэтым. 00:07:13.080 --> 00:07:15.496 У мяне адзінай з чатырох фінальных кандыдатаў 00:07:15.520 --> 00:07:17.816 ніколі не было інтэрв'ю на першай паласе. 00:07:17.840 --> 00:07:21.936 Часам я была пакінута па-за пытаннямі, якія тычыліся ўсіх астатніх кандыдатаў, 00:07:21.960 --> 00:07:24.080 і па-за асвятленнем выбараў. 00:07:24.640 --> 00:07:25.976 Я сутыкнулася з гэтым, 00:07:26.000 --> 00:07:29.456 але скажу камплімент ісландскім СМІ. 00:07:29.480 --> 00:07:34.176 Не было амаль ніводнага каментара з нагоды маіх валасоў або касцюму. NOTE Paragraph 00:07:34.200 --> 00:07:36.776 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:07:36.800 --> 00:07:38.000 Хай будзе ім пашана. 00:07:39.640 --> 00:07:44.096 Але ёсць яшчэ адзін вельмі важны досвед. 00:07:44.120 --> 00:07:46.376 Я балатавалася як незалежны кандыдат, 00:07:46.400 --> 00:07:49.696 без аніякай палітычнай партыі або падтрымкі. 00:07:49.720 --> 00:07:52.056 Гэты недахоп досведу 00:07:52.080 --> 00:07:54.336 і доступу да рэсурсаў, 00:07:54.360 --> 00:07:57.376 магчыма, дорага абышоўся нашай кампаніі, 00:07:57.400 --> 00:08:02.016 але таксама дазволіў уводзіць новае і рабіць палітыку па-іншаму. 00:08:02.040 --> 00:08:04.280 Наша кампанія была пазітыўнай, 00:08:05.880 --> 00:08:10.880 і так мы, магчыма, змянілі тон выбараў для іншых. 00:08:11.480 --> 00:08:14.176 Мо ў гэтым прычына меншай колькасці часу на ТБ, 00:08:14.200 --> 00:08:17.280 таму што я хацела паказаць павагу іншым прэтэндэнтам. NOTE Paragraph 00:08:18.640 --> 00:08:21.616 Калі доступ у медыя апынуўся надзвычай складаным, 00:08:21.640 --> 00:08:23.696 мы запусцілі ўласныя сродкі інфармацыі. 00:08:23.720 --> 00:08:25.576 Я ладзіла анлайн-сустрэчы ў Facebook, 00:08:25.600 --> 00:08:30.720 падчас якіх адказвала на любыя пытанні выбаршчыкаў. 00:08:31.560 --> 00:08:35.856 Усе атрыманыя пытанні разам з адказамі мы выклалі ў адкрыты доступ на Facebook, 00:08:35.880 --> 00:08:38.936 бо мы верылі ў важнасць празрыстасці, 00:08:38.960 --> 00:08:40.480 калі жадаеш усталяваць давер. 00:08:41.120 --> 00:08:44.256 Калі апынулася праблематычным дабіцца ўвагі маладых выбаршчыкаў, 00:08:44.280 --> 00:08:46.280 я пачала карыстацца Snapchat. 00:08:47.080 --> 00:08:49.536 Моладзь паказала мне, як гэта рабіць, 00:08:49.560 --> 00:08:54.816 і я выкарыстала кожны фільтр у Snapchat падчас апошняй часткі кампаніі. 00:08:54.840 --> 00:09:00.056 Мне насамрэч спатрэбілася шмат гумару ды пакоры, бо тут я прафан. 00:09:00.080 --> 00:09:04.096 Але, дзякуючы гэтаму, у нас вырасла колькасць прыхільнікаў сярод моладзі. 00:09:04.120 --> 00:09:07.296 Атрымоўваецца, што магчыма весці кампанію і іншым чынам. NOTE Paragraph 00:09:07.320 --> 00:09:12.400 На жаль, нельга гаварыць пра палітыку і не згадаць пра грошы. 00:09:13.600 --> 00:09:15.816 Сумна, што ўсё менавіта так, але гэта праўда, 00:09:15.840 --> 00:09:19.920 і ў нас было менш фінансавых рэсурсаў, чым у іншых кандыдатаў. 00:09:20.760 --> 00:09:24.896 Магчыма, прычына часткова была ў тым, 00:09:24.920 --> 00:09:29.016 што, на мой погляд, час быў нязручны, каб прасіць аб фінансавай падтрымцы. 00:09:29.040 --> 00:09:34.416 І, магчыма, я імкнулася зрабіць больш з меншымі выдаткамі. 00:09:34.440 --> 00:09:37.400 Некаторыя скажуць, што гэта вельмі па-жаночы. NOTE Paragraph 00:09:38.600 --> 00:09:44.216 Але нават з трацінай СМІ ды фінансавых сродкаў, 00:09:44.240 --> 00:09:47.776 і толькі з прадпрымальніцкай, але цудоўнай камандай, 00:09:47.800 --> 00:09:51.976 у нас атрымалася здзівіць усіх у дзень выбараў, 00:09:52.000 --> 00:09:53.720 калі прыйшлі першыя лічбы. 00:09:54.680 --> 00:09:57.296 Я здзівіла сама сябе, як вы можаце ўбачыць на фота. NOTE Paragraph 00:09:57.320 --> 00:09:59.120 (Смех) NOTE Paragraph 00:09:59.600 --> 00:10:01.280 Паводле першых дадзеных, 00:10:02.160 --> 00:10:04.816 я шла ўсутыч з вядучым кандыдатам. NOTE Paragraph 00:10:04.840 --> 00:10:08.240 (Ухваляльныя воклікі) NOTE Paragraph 00:10:12.520 --> 00:10:15.656 Ну, занадта рана, бо я не здолела перамагчы, 00:10:15.680 --> 00:10:17.176 але заняла другое месца, 00:10:17.200 --> 00:10:20.376 і мы прайшлі даўгі шлях ад аднаго адсотка 00:10:20.400 --> 00:10:22.376 да амаль трэцяй часткі галасоў, 00:10:22.400 --> 00:10:25.416 мы апярэдзілі апытанні беспрэцэдэнтным адрывам, 00:10:25.440 --> 00:10:29.320 вынік быў на 10 адсоткаў большы за апошняе апытанне. NOTE Paragraph 00:10:30.360 --> 00:10:33.656 З-за гэтага некаторыя завуць мяне сапраўднай пераможцай выбараў, 00:10:33.680 --> 00:10:36.880 і шмат людзей заклікалі мяне балатавацца ізноў. 00:10:37.520 --> 00:10:40.096 Але на самой справе мяне прымушае ганарыцца веданне, 00:10:40.120 --> 00:10:41.776 што я зарабіла 00:10:41.800 --> 00:10:46.496 прапарцыйна больш высокі адсотак падтрымкі з боку моладзі, 00:10:46.520 --> 00:10:51.656 і вялікая колькасць людзей заахвочвала маю дачку балатавацца ў 2040 годзе. NOTE Paragraph 00:10:51.680 --> 00:10:53.600 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:10:58.400 --> 00:10:59.880 Зараз ёй 13, 00:11:00.960 --> 00:11:03.376 і яна ніколі дагэтуль не была на ТБ. 00:11:03.400 --> 00:11:07.656 Але ў дзень выбараў я неаднойчы бачыла яе на ТБ, 00:11:07.680 --> 00:11:11.016 яна была разумнай, упэўненай, 00:11:11.040 --> 00:11:14.416 яна была шчырай і падтрымлівала сваю маці. 00:11:14.440 --> 00:11:17.616 Магчыма, гэта было найярчэйшым момантам маёй кампаніі. NOTE Paragraph 00:11:17.640 --> 00:11:20.200 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:11:24.600 --> 00:11:26.416 Але быў яшчэ адзін. 00:11:26.440 --> 00:11:28.976 Падчас прагулкі, дзяўчынкі дашкольнага ўзросту 00:11:29.000 --> 00:11:31.176 ўбачылі мой постэр на аўтобусным прыпынку 00:11:31.200 --> 00:11:33.416 і палічылі неабходным пацалаваць яго. NOTE Paragraph 00:11:33.440 --> 00:11:35.136 Аўдыторыя: Оо! NOTE Paragraph 00:11:35.160 --> 00:11:38.640 Гэты здымак для мяне ўжо перамога. 00:11:39.280 --> 00:11:41.560 Мы можам дасягнуць усяго, што бачым. 00:11:42.480 --> 00:11:45.336 Да чорта страх і праблемы. NOTE Paragraph 00:11:45.360 --> 00:11:47.736 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:11:47.760 --> 00:11:50.016 Жанчыны ў кіраванні патрэбны, 00:11:50.040 --> 00:11:53.976 і прыйшоў час жанчынам балатавацца, 00:11:54.000 --> 00:11:57.920 няхай гэта будзе пасада гендырэктара ці прэзідэнта. 00:11:59.280 --> 00:12:03.240 Мне таксама ўдалося ўразіць ваш родны часопіс "New Yorker". 00:12:04.600 --> 00:12:08.696 У мяне з'явіўся новы тытул: «Рэальны смайлік шчырасці». NOTE Paragraph 00:12:08.720 --> 00:12:10.880 (Ухваляльныя воклікі) NOTE Paragraph 00:12:12.680 --> 00:12:15.840 Магчыма, гэта мой самы ганаровы тытул, 00:12:17.560 --> 00:12:21.576 бо жанчын занадта часта караюць 00:12:21.600 --> 00:12:25.176 за карыстанне эмацыйным капіталам, як я яго клічу, 00:12:25.200 --> 00:12:29.096 але ведаю з уласнага вопыту, што мы толькі выйграём, 00:12:29.120 --> 00:12:30.816 калі так робім. NOTE Paragraph 00:12:30.840 --> 00:12:33.400 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:12:35.720 --> 00:12:37.440 І нам трэба больш карыстацца гэтым. NOTE Paragraph 00:12:39.200 --> 00:12:42.696 У дзень выбараў мы святкавалі, быццам перамаглі, 00:12:42.720 --> 00:12:44.496 таму што так мы адчувалі сябе. 00:12:44.520 --> 00:12:48.856 Неабавязкова дабіцца гэтай пасады. 00:12:48.880 --> 00:12:50.616 Трэба толькі пайсці на гэта, 00:12:50.640 --> 00:12:53.696 і вы, ваша сям'я і сябры, усе, хто будуць працаваць з вамі, 00:12:53.720 --> 00:12:58.240 калі вы папрацуеце добра, то вырасцеце вышэй за ўсё, што перажывалі дагэтуль. NOTE Paragraph 00:13:00.000 --> 00:13:01.480 Мы добра правялі час, 00:13:02.440 --> 00:13:05.096 і я багата чаму навучылася падчас гэтага падарожжа, 00:13:05.120 --> 00:13:07.856 больш, чым я магу распавесці вам 00:13:07.880 --> 00:13:09.656 на сённяшняй сустрэчы. 00:13:09.680 --> 00:13:13.176 Але будзьце ўпэўненыя, гэта была цяжкая праца. 00:13:13.200 --> 00:13:15.920 Напрацягу тых месяцоў я няшмат спала. 00:13:16.800 --> 00:13:22.376 Спатрэбіліся трываласць і ўпартасць, каб не сысці, 00:13:22.400 --> 00:13:26.656 ды я канчаткова зразумела тое, што ведала яшчэ ў дзень аднаго адсотка: 00:13:26.680 --> 00:13:29.696 ты здолееш толькі ў тым выпадку, 00:13:29.720 --> 00:13:33.616 калі па-сапраўднаму слухаеш сябе 00:13:33.640 --> 00:13:36.320 і дзейнічаеш у згодзе з гэтым унутраным голасам. 00:13:37.080 --> 00:13:39.696 Як гаворыць мая добрая сястра, 00:13:39.720 --> 00:13:42.296 ты можаш падмануць сваю інтуіцыю, 00:13:42.320 --> 00:13:44.760 але інтуіцыя ніколі не падмане цябе. NOTE Paragraph 00:13:47.640 --> 00:13:50.816 Я хачу таксама падкрэсліць, і вы ўсе гэта ведаеце, 00:13:50.840 --> 00:13:52.416 у любым вашым падарожжы 00:13:52.440 --> 00:13:54.080 галоўнае — гэта ваша каманда. 00:13:54.560 --> 00:13:59.376 Людзі навокал, якія падзяляюць вашыя каштоўнасці і бачанне, 00:13:59.400 --> 00:14:01.440 але адрозніваюцца ў іншым. 00:14:02.040 --> 00:14:04.416 Для мяне гэта формула поспеху, 00:14:04.440 --> 00:14:06.896 я бласлаўлёная цудоўным мужам, 00:14:06.920 --> 00:14:08.120 які сёння тут, 00:14:09.080 --> 00:14:10.816 неверагоднай сям'ёй... NOTE Paragraph 00:14:10.840 --> 00:14:12.776 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:14:12.800 --> 00:14:14.016 і выдатнымі сябрамі, 00:14:14.040 --> 00:14:17.416 мы выйшлі як прадпрымальнікі на палітычную арэну 00:14:17.440 --> 00:14:21.256 і здзейснілі нешта, па словах людзей, немагчымае. 00:14:21.280 --> 00:14:24.456 Уласна кажучы, галоўны спецыяліст па сувязям з грамадскасцю сказаў 00:14:24.480 --> 00:14:26.216 да таго, як я прыняла рашэнне, 00:14:26.240 --> 00:14:28.880 што будзе добра, калі я атрымаю 7 %. 00:14:29.640 --> 00:14:33.856 Я ацаніла яго пункт гледжання, бо мабыць, ён меў рацыю, 00:14:33.880 --> 00:14:36.056 і засноўваў сваю думку на каштоўным вопыце. 00:14:36.080 --> 00:14:37.416 Але ў дзень аднаго адсотка 00:14:37.440 --> 00:14:40.560 я вырашыла паказаць, што ён памыляецца. NOTE Paragraph 00:14:42.320 --> 00:14:45.696 Вельмі важна пазначыць гэта, бо я насамрэч вельмі мала спала 00:14:45.720 --> 00:14:48.040 і ўпарта працавала, як і людзі побач са мной. 00:14:48.440 --> 00:14:52.536 Мы ніколі не здолеем дасягнуць шмат, калі будзем забывацца на клопат пра сябе. 00:14:52.560 --> 00:14:55.416 На маю думку, у гэтай справе вельмі важныя два пункты: 00:14:55.440 --> 00:14:58.976 атачаць сябе людзьмі і справамі, якія насычаюць вас, 00:14:59.000 --> 00:15:01.776 але не менш важна, калі не больш, 00:15:01.800 --> 00:15:05.536 мець мужнасць пазбаўляцца ад людзей і справаў, 00:15:05.560 --> 00:15:07.616 якія забіраюць вашу энэргію, 00:15:07.640 --> 00:15:11.280 уключаючы цудоўных блогераў і каментатараў. 00:15:12.200 --> 00:15:15.176 У гэтым мяне цалкам падтрымлівалі іншыя, 00:15:15.200 --> 00:15:19.256 і я вырашыла не звяртаць увагу на абразы, 00:15:19.280 --> 00:15:24.136 часткова таму маёй энэргіі хапіла на ўвесь той час. 00:15:24.160 --> 00:15:26.336 Калі я страчвала энэргію на нейкі момант — 00:15:26.360 --> 00:15:29.656 а гэта адбывалася час ад часу, бо было нялёгка — 00:15:29.680 --> 00:15:32.976 я звярталася думкамі да сваіх прычын балатавацца, 00:15:33.000 --> 00:15:36.400 ды не проста так, а па сваіх правілах. NOTE Paragraph 00:15:37.520 --> 00:15:40.096 Я назвала нашу кампанію 4G, 00:15:40.120 --> 00:15:42.896 дзе літара G азначае ісладскія словы. 00:15:42.920 --> 00:15:45.056 Першае з іх — «Gagn». 00:15:45.080 --> 00:15:47.336 Я балатавалася, каб рабіць дабро, 00:15:47.360 --> 00:15:48.576 быць карыснай, 00:15:48.600 --> 00:15:51.096 я хацела, каб канцэпцыя кіраўніцтва як служэння 00:15:51.120 --> 00:15:54.640 была цэнтрам нашай працы падчас перадвыбарчай кампаніі. 00:15:55.520 --> 00:15:58.216 Другое слова — «Gleði», ці радасць. 00:15:58.240 --> 00:16:00.336 Я вырашыла радавацца гэтаму падарожжу. 00:16:00.360 --> 00:16:02.576 З яго можна было ўзяць шмат, 00:16:02.600 --> 00:16:05.216 нягледзячы на тое, ці быў дасягнуты пункт прызначэння. 00:16:05.240 --> 00:16:08.320 І я рабіла ўсе намаганні, каб натхніць на гэта іншых. 00:16:09.200 --> 00:16:10.976 Трэццяе слова — «Gagnsæi». 00:16:11.000 --> 00:16:12.736 Я была адкрытая для ўсіх пытанняў. 00:16:12.760 --> 00:16:14.296 У мяне не было сакрэтаў, 00:16:14.320 --> 00:16:17.416 пра ўсё можна было даведацца на Facebook ці на нашых сайтах. 00:16:17.440 --> 00:16:19.816 На маю думку, абіраючы прэзыдэнта, 00:16:19.840 --> 00:16:21.920 вы заслугоўваеце адказы на свае пытанні. 00:16:22.840 --> 00:16:25.136 Ня менш важнае слова напрыканцы, 00:16:25.160 --> 00:16:27.536 якое ў гэтай зале не трэба тлумачыць, 00:16:27.560 --> 00:16:30.456 мы вялі кампанію паводле прынцыпу Girlpower — жаночай сілы. NOTE Paragraph 00:16:30.480 --> 00:16:32.960 (Ухваляльныя воклікі) NOTE Paragraph 00:16:36.080 --> 00:16:38.176 Я неверагодна рада, 00:16:38.200 --> 00:16:40.416 што знайшла мужнасць, каб балатавацца, 00:16:40.440 --> 00:16:43.496 каб рызыкаваць праваліцца, але атрымаць поспех 00:16:43.520 --> 00:16:45.400 на шматлікіх узроўнях. 00:16:46.560 --> 00:16:49.936 Не магу сказаць, што было проста, 00:16:49.960 --> 00:16:52.056 але я ўпэўненая, 00:16:52.080 --> 00:16:55.736 і лічу, уся мая каманда пагодзіцца, 00:16:55.760 --> 00:16:57.800 яно было вартае таго. NOTE Paragraph 00:16:58.600 --> 00:16:59.816 Дзякуй. NOTE Paragraph 00:16:59.840 --> 00:17:01.536 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:17:01.560 --> 00:17:02.760 Дзякуй. 00:17:04.760 --> 00:17:05.976 Дзякуй. NOTE Paragraph 00:17:06.000 --> 00:17:08.480 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:17:14.920 --> 00:17:16.930 Пэт Мітчэл: Я яшчэ не адпускаю цябе. NOTE Paragraph 00:17:17.880 --> 00:17:19.690 Халла Томасдоцір: Якія добрыя слухачы. NOTE Paragraph 00:17:21.839 --> 00:17:23.935 ПМ: Я не магу адпусціць цябе, не адзначыўшы, 00:17:23.960 --> 00:17:26.935 што, магчыма, усе ў гэтай зале гатовыя паехаць у Ісландыю 00:17:26.960 --> 00:17:28.656 ды прагаласаваць за цябе. 00:17:28.680 --> 00:17:30.736 Мы наўрад ці будзем мець права голаса там, 00:17:30.760 --> 00:17:33.136 але ёсць нешта, што мы можам узяць у Ісландыі, 00:17:33.160 --> 00:17:35.976 як і раней, гэта натхненне. 00:17:36.000 --> 00:17:39.176 Я маю на ўвазе, што дастаткова старая, каб памятаць 1975 год, 00:17:39.200 --> 00:17:41.216 калі жанчыны Ісландыі выйшлі на вуліцы, 00:17:41.240 --> 00:17:44.816 і гэта сапраўды стала вялікім фактарам пры запуску жаночага руху. 00:17:44.840 --> 00:17:48.296 Ты спасылалася на гэтую падзею раней. Давайце вернем фота, 00:17:48.320 --> 00:17:52.536 каб нагадаць сабе, як выглядала краіна, якая зайшла ў тупік. 00:17:52.560 --> 00:17:54.896 І вы можаце ня ведаць, 00:17:54.920 --> 00:17:58.936 бо амерыканскія СМІ не паведамлялі аб гэтым, 00:17:58.960 --> 00:18:02.856 але ў панядзелак ісладскія жанчыны зноў выйшлі на вуліцы. Так? NOTE Paragraph 00:18:02.880 --> 00:18:05.547 ХТ: Так. ПМ: Можаш нам расказаць аб гэтым? NOTE Paragraph 00:18:05.571 --> 00:18:08.376 ХТ: 41 год з моманту той забастоўкі, 00:18:08.400 --> 00:18:11.656 мы можам лічыцца лепшым месцам у свеце, каб быць жанчынай, 00:18:11.680 --> 00:18:14.016 але наша праца ня скончылася. 00:18:14.040 --> 00:18:16.656 Такім чынам, у панядзелак, у 14.38, 00:18:16.680 --> 00:18:18.376 жанчыны ў Ісландыі пакінулі працу, 00:18:18.400 --> 00:18:21.296 бо менавіта за гэты час яны зарабілі свой дзённы заробак. NOTE Paragraph 00:18:21.320 --> 00:18:23.280 (Воплескі) NOTE Paragraph 00:18:36.080 --> 00:18:38.456 Сапраўды здорава было тое, 00:18:38.480 --> 00:18:42.176 што маладыя дзяўчаты і хлопцы прымалі ўдзел 00:18:42.200 --> 00:18:44.376 у большай колькасці, чым раней, 00:18:44.400 --> 00:18:48.240 таму што надышоў час ліквідаваць разрыў у аплаце. NOTE Paragraph 00:18:50.720 --> 00:18:53.576 ПМ: Я не буду зараз запытваць Халлу 00:18:53.600 --> 00:18:54.856 аб яе будучых планах, 00:18:54.880 --> 00:18:58.256 але я скажу, што ў цябе будзе вялікая добраахвотніцкая армія, 00:18:58.280 --> 00:19:00.696 калі ты вырашыш зрабіць гэта зноў. 00:19:00.720 --> 00:19:01.976 Дзякуй, Халла. NOTE Paragraph 00:19:02.000 --> 00:19:03.416 ХТ: Дзякуй вам усім. NOTE Paragraph 00:19:03.440 --> 00:19:05.835 (Воплескі)