Cёння я хачу пагаварыць аб тым, як мы размаўляем пра каханне. Дакладней кажучы, я хачу пагаварыць аб тым, што ня так ў тым, як мы гаворым аб каханні. Верагодна, большасць з нас некалькі разоў закохвалася на працягу нашага жыцця. У ангельскай мове гэта метафара, "падзенне" [falling], насамрэч ўжываецца найчасцей, калі мы гаворым пра гэты вопыт. Я не ведаю наконт вас, але калі я ўяўляю гэту метафару, то бачу сцэну з мультфільма -- як быццам вось чалавек, ён ідзе па ходніку, не заўважаючы, ён даходзіць да адчыненага люку і імкліва падае ў каналізацыю. І я ўяўляю гэта менавіта так, бо ўпасці -- гэта не ўскочыць. Падзенне -- раптоўнае і некантралюемае. Гэта штосьці, што адбываецца з намі без нашага дазволу. У асноўным мы так гаворым пра пачатак новых адносін. Я пісьменніца і таксама настаўніца ангельскай мовы, што значыць, разважаючы пра словы, я зарабляю на жыццё. Можна сказаць, што мне плацяць за аргументацыю таго, што наша мова важная, і мне хацелася б падкрэсліць, што шмат метафар, якія мы ўжываем, каб гаварыць аб каханні -- мабыць нават большая частка з іх -- маюць праблему. Такім чынам, у каханне, мы падаем. Нас збіваюць. Нас расціскаюць. Мы падаем у прытомнасць. Мы згараем ад запалу. Каханне робіць нас вар'ятамі, і яно робіць нас хворымі. Нашы сэрцы баляць і затым разбіваюцца. Такім чынам, нашы метафары прыраўноўваюць закаханасць ў кагосьці да надзвычанага гвалту ці хваробы. (Смех) Менавіта так. І яны пазіцыянуюць нас як ахвяр непрадбачных і непазбежных абставін. Маё любімае з іх гэта "smitten", што з'яуляецца мінулай формай слова "smite". І калі вы паглядзіце значэнне гэтага слова ў слоўніку -- (Смех) вы ўбачыце, што яно азначае і "жудаснае няшчасце", і "быць моцна закаханым". Як правіла, я асацыюю слова "smite" з вельмі асаблівым кантэкстам, са Старым Запаветам. Толькі ў адной Кнізе Выхаду ёсць 16 спасыланняў на слова "паражэнне", якое ў Бібліі выкарыстоўваецца для помсты раззлаванага Бога. (Смех) Мы ўжываем тое ж слова, каб гаварыць пра каханне, якім тлумачым нашэсце саранчы. (Смех) Правільна? Дык як гэта так здарылася? Як мы дайшлі да асацыяцыі кахання з вялікім болем і пакутай? І чаму мы гаворым пра гэты нібыта добры вопыт, як быццам мы ахвяры? Гэта цяжкія пытанні, але у мяне ёсць некалькі тэорый. І каб высветліць гэта, я хачу сфакусавацца на адной канкрэтнай метафары, якая ўвасабляе каханне як вар'яцтва. Калі я ўпершыню пачала вывучаць рамантычнае каханне, я сустракала гэтыя метафары пра вар'яцтва паўсюль. У гісторыі Заходняй культуры багата моваў, якія прыраўноўваюць каханне да псіхічнай хваробы. Вось некалькі прыкладаў. Уільям Шэкспір: "Каханне -- гэта ўсяго толькі вар'яцтва " з "Як вам гэта спадабаецца". Фрыдрых Ніцшэ: "У каханні заўсёды ёсць трошкі вар'яцтва". "Паглядзі на мяне, паглядзі, настолькі звар'яцела ад кахання" -- (Смех) цытата вялікага філосафа Бейонсе Ноулз. (Смех) Упершыню я закахалася ў 20 год, і гэта былі дастаткова неспакойныя адносіны з самага пачатку. Гэта былі адносіны на адлегласці першыя некалькі год, таму для мяне гэта значыла вельмі высокія ўзлёты і нізкія падзенні. Асабліва я памятаю адзін момант. Я сядзела на ложку ў хостэле ў Паўднёвай Амерыцы, і я назірала, як мой каханы выходзіць за дзверы. Было позна, была амаль поўнач, мы пасварыліся за вячэрай, і калі мы вярнуліся ў наш пакой, ён пакідаў свае рэчы ў торбу і выляцеў прэч. Хоць я ўжо не памятаю нагоды гэтай спрэчкі, я вельмі выразна памятаю, як назірала яго сыход. Мне было 22, гэта была мая першая вандроўка ў краіну, што развіваецца і я была зусім адна. Заставаўся тыдзень да майго адлёту дадому, я ведала імя горада, ў якім знаходзілася, і імя горада, ў які мне патрэбна было трапіць, каб выляцець, але я не мела паняцця, як арыентавацца навокал. У мяне не было кішэннага даведніка і вельмі мала грошай, і я не ведала гішпанскай. Хтосьці больш смелы за мяне мог расцаніць гэта як момант магчымасці, але я застыла. Я проста сядзела там, а потым расплакалася. Але нягледзячы на маю паніку, нейкі маленькі голас ў маёй галаве падумаў: "Ваў. Гэта было драматычна. Я сапраўды кахаю належным чынам". (Смех) Бо некаторая частка мяне жадала адчуваць сябе смутнай у каханні. Цяпер гэта гучыць для мяне так дзіўна, але ў 22 гады, я імкнулася мець драматычныя вопыты. У той момант я была безразважнай, раззлаванай ды спустошанай, і гэта дастаткова дзіўна, але я думала, што гэта неяк пацвярджае мае пачуцці да хлопца, які толькі што мяне пакінуў. Я думаю, на пэўным узроўні я жадала быць трошкі звар'яцелай, бо я думала, менавіта так каханне і працуе. Гэта сапраўды не павінна быць дзіўным, прыймаючы да ўвагі, што на Вікіпедыі існуе 8 фільмаў, 14 песен, два альбомы і адзін раман з назвай "Вар'яцкае каханне". Праз паўтары гадзіны ён вярнуўся ў наш пакой. Мы памірыліся. Мы правялі яшчэ адзін збольшага шчаслівы тыдзень, вандруючы разам. Потым, калі я вярнулася дадому, я падумала: "Гэта было так жахліва і так выдатна. Гэта і ёсць сапраўдны раман". Я чакала, што маё першае каханне будзе падобна да вар'яцтва, і вядома, маё чаканне выдатна спраўдзілася. Але кахаць кагосьці такім чынам -- як быццам мой дабрабыт цалкам залежаў ад узаемнасці кахання -- не было вельмі добра для мяне ці для яго. Але я мяркую, што гэты тып кахання не вельмі незвычайны. Большасць з нас адчувае сябе трохі звар'яцелымі на ранняй стадыі закахання. На самой справе, ёсць даследаванне, якое сцвярджае, што гэта нармальна, таму што, нейрахімія даказвае, закаханне і псіхічны разлад не так лёгка адрозніць. Гэта сапраўды так. Гэтае даследаванне 1999 года выкарыстоўвае аналізы крыві, каб пацвердзіць, што ўзровень сератаніна пры закаханасці вельмі падобны да ўзроўня сератаніна ў людзей з дыягназам "абсесіўна-кампульсіўны разлад". (Смех) Так, і ўзровень сератаніна таксама звязаны з сіндромам сезоннага афектыўнага разладу і дэпрэсіяй. Такім чынам, ёсць некалькі доказаў, што каханне цесна звязана са зменамі нашага настрою і паводзін. І іншыя даследаванні пацвярджаюць, што большасць адносінаў пачынаюцца такім чынам. Даследчыкі сцвярджаюць, што нізкі ўзровень сератаніна ўзаемазвязаны з апантаным мысленнем пра аб'ект кахання, што нагадвае пачуццё, як быццам хтосьці пасяліўся ў тваёй галаве. І большасць з нас адчувае сябе так, калі ўпершыню закохваецца. Але ёсць і добря навіны -- гэта не заўсёды цягнецца доўга, звычайна ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Калі я вярнулася са свайго падарожжа ў Паўднёвую Амерыку, я правяла шмат часу адна ў маім пакоі, правяраючы маю паштовую скрыню, у роспачы жадаючы атрымаць навіны ад майго каханага. Я вырашыла, што калі мае сябры не могуць зразумець маё пакутлівае гора, мне непатрэбна іх сяброўства. Таму я перастала сустракацца з большасцю з іх. І гэта быў, напэўна, самы нешчаслівы год ў маім жыцці. Але я думаю, я адчувала, што быць няшчаснай -- гэта мая праца, бо калі б я была няшчаснай, тады я б змагла даказаць, як моцна я яго кахала. І калі я змагла б даказаць гэта, тады мы б у рэшце рэшт засталіся разам. Гэта і ёсць сапраўднае вар'яцтва, бо не існуе ўніверсальнага правіла, якое сцвярджае, што вялікая пакута вядзе да вялікай узнагароды. Але мы гаворым пра каханне, як быццам бы гэта праўда. Наш вопыт кахання і біялагічны, і культурны. Наша біялогія кажа, што каханне -- гэта добра, актывізуючы кругазварот узнагародаў у нашым мазгу, і яна гаворыць, што каханне балючае, калі, пасля спрэчкі ці раставання, нейрахімічная ўзнагарода адымаецца. Насамрэч -- напэўна, вы чулі аб гэтым -- кажучы аб нейрахіміі, перажываць растанне падобна да ўстрымання ад какаіна, што я знаходжу суцяшальным. (Смех) Тады наша культура выкарыстоўвае мову, каб фармуляваць і адпавядаць гэтым ідэям пра каханне. У гэтым выпадку мы гаворым аб метафарах болю, залежнасці і вар'яцтва. Гэта даволі цікавы бумеранг зваротнай сувязі. Каханне магутнае і часам балючае, і мы паказваем гэта праз нашыя словы і гісторыі. Але затым нашыя словы і гісторыі падрыхтоўваюць нас да чакання моцнага і балючага кахання. Цікава, што гэта ўсё адбываецца ў культуры, якая шануе пажыццёвую манагамію. Быццам мы жадаем адначасова і вар'яцкага кахання, і мы хочам, каб яно доўжылася ўсё жыццё. Гэта гучыць жудасна. (Смех) Каб гэта ўладкаваць, нам патрэбна ці змяніць нашу культуру, ці змяніць нашыя чаканні. Уявіце, што мы ўсе былі б менш пасіўнымі ў каханні. Калі б мы былі больш ўпэўненымі, больш адкрытымі да новага, больш шчодрымі. Тады б замест таго, каб падаць ў каханне, мы б ў яго ўступалі. Я ведаю, што гэта патрабуе шмат чаго, але я не першы чалавек, які прапаноўвае гэта. У кнізе "Метафары, якімі мы жывем" лінгвісты Марк Джонсан і Джордж Лэйкаф прапануюць цікавае рашэнне гэтай дылемы: трэба змяняць нашыя метафары. Яны сцвярджаюць, што метафары сапраўды фармулююць нашае ўспрыманне свету, і нават могуць дзейнічаць як кіраўнікі нашых будучых спраў, як прароцтвы, якія спраўджваюцца. Джонсан і Лэйкаф прапануюць новую метафару для кахання: Каханне як сумесны твор мастацтва. Мне вельмі падабаецца гэты спосаб разважання аб каханні. Лінгвісты кажуць, што метафары прытрымліваюцца логікі, што, па сутнасці, і ёсць спосаб разглядання ўсіх падтэкстаў, ці ідэй, якія ўтрымліваюцца ў метафары. Джонсан і Лэйкаф кажуць аб усім, што супрацоўніцтва над творам мастацтва прадугледжвае: высілкі, кампраміс, цярпенне, агульныя мэты. Гэтыя ідэі добра адпавядаюць нашаму культурнаму ўкладанню ў доўгатэрміновыя рамантычныя адносіны, але яны таксама добра працуюць і ў іншых тыпах адносін -- кароткачасовых, выпадковых, свабодных, неманагамных, бясполых -- бо гэтыя метафары прыносяць нашмат больш складаныя ідэі у вопыт кахання кагосьці. Такім чынам, калі каханне -- гэта сумесны твор мастацтва тады каханне -- гэта эстэтычны вопыт. Каханне непрадказальнае, каханне крэатыўнае, каханне патрабуе супрацоўніцтва і дысцыпліны, расчароўвае і вымагае эмацыйных высілкаў. І каханне складаецца з асалоды і болю. Зрэшты рэшт, кожны вопыт кахання розны. Калі я была маладзейшай, то ніколі не задумвалася, што мне было дазволена патрабаваць ад кахання больш, што можна было не прымаць ўсё, што прапаноўвала каханне. Калі чатырнаццацігадовая Джульета ўпершыню сустрэла -- ці калі чатырнаццацігадовая Джульета не магла быць без Рамэа, з якім яна пазнаёмілася чатыры дні таму, яна не была расчаравана ці ўсхвалявана. Дзе яна? Яна хоча памерці. Так? І як напамін, у дадзены момант п'есы, дзеянне трэцяе з пяці, Рамэа не памірае. Ён жывы, ён здаровы, яго проста выгналі з гораду. Я разумею, што Верона 16-га стагоддзя непадобная на сучасную Паўночную Амерыку, але калі я ў першыню прачытала гэту п'есу, таксама ў 14 гадоў, пакута Джульеты мела сэнс для мяне. Пераасэнсаваць каханне як нешта, што я ствараю з тым, кім захапляюся, а не тое, што проста здараецца са мной без майго кантроля ці згоды, гэта надае ўнутраную сілу. Але гэта ўсё яшчэ цяжка. Каханне па-ранейшаму часам абсалютна безразважнае і знішчальнае, і калі я адчуваю сябе засмучанай, я павінна нагадваць сабе: мая задача ў гэтых адносінах -- размаўляць з маім партнёрам аб тым, што я хачу зрабіць разам. Гэта таксама нялёгка. Але гэта нашмат лепш, чым другі варыянт, у якім каханне -- вар'яцтва. Гэта версія кахання не аб прыцягненні ці страце нечай увагі. Замест гэтага, яна патрабуе даверу свайму партнёру і абмяркоўвання сітуацыі, калі давяраць становіцца цяжка, што гучыць вельмі проста, але, на самой справе, рэвалюцыйнае радыкальнае дзеянне. Бо табе патрэбна перастаць думаць пра сябе і твае набыткі ці страты ў гэтых адносінах, і пачаць думаць, што ты можаш прапанаваць. Такая версія кахання дазваляе нам казаць рэчы, такія як: "Эй, мы не вельмі добрыя супрацоўнікі. Мабыць гэта не для нас". Або, "Гэтыя адносіны былі карацей, чым я планавала, але ўсё ж такі гэта было цудоўна". Супольны твор мастацтва добры тым, што ён не намалюе ці не злепіць сябе сам. Такая версія кахання дазваляе нам вырашаць, як яно будзе выглядаць. Дзякуй. (Апладысменты)