0:00:00.613,0:00:04.913 Cёння я хачу пагаварыць аб тым, [br]як мы размаўляем пра каханне. 0:00:05.237,0:00:06.387 Дакладней кажучы, 0:00:06.411,0:00:09.846 я хачу пагаварыць аб тым, што ня так [br]ў тым, як мы гаворым аб каханні. 0:00:09.846,0:00:13.251 Верагодна, большасць з нас [br]некалькі разоў закохвалася 0:00:13.251,0:00:15.615 на працягу нашага жыцця. 0:00:15.615,0:00:19.803 У ангельскай мове[br]гэта метафара, "падзенне" [falling], 0:00:19.827,0:00:22.841 насамрэч ўжываецца найчасцей,[br]калі мы гаворым пра гэты вопыт. 0:00:23.592,0:00:24.743 Я не ведаю наконт вас, 0:00:24.767,0:00:26.694 але калі я ўяўляю гэту метафару, 0:00:26.718,0:00:29.596 то бачу сцэну з мультфільма -- 0:00:30.076,0:00:31.372 як быццам вось чалавек, 0:00:31.396,0:00:33.113 ён ідзе па ходніку, 0:00:33.137,0:00:36.249 не заўважаючы, ён даходзіць [br]да адчыненага люку 0:00:36.273,0:00:39.934 і імкліва падае ў каналізацыю. 0:00:39.958,0:00:44.038 І я ўяўляю гэта менавіта так, бо ўпасці [br]-- гэта не ўскочыць. 0:00:44.769,0:00:46.801 Падзенне -- раптоўнае 0:00:46.825,0:00:48.727 і некантралюемае. 0:00:48.751,0:00:52.276 Гэта штосьці, што адбываецца з намі [br]без нашага дазволу. 0:00:52.287,0:00:57.084 У асноўным мы так гаворым [br]пра пачатак новых адносін. 0:00:58.336,0:01:02.103 Я пісьменніца і таксама настаўніца [br]ангельскай мовы, што значыць, 0:01:02.127,0:01:04.412 разважаючы пра словы,[br]я зарабляю на жыццё. 0:01:04.436,0:01:05.610 Можна сказаць, 0:01:05.610,0:01:08.610 што мне плацяць за аргументацыю таго, [br]што наша мова важная, 0:01:08.610,0:01:12.810 і мне хацелася б падкрэсліць, [br]што шмат метафар, якія мы ўжываем, 0:01:12.834,0:01:14.401 каб гаварыць аб каханні -- 0:01:14.425,0:01:16.248 мабыць нават большая частка з іх -- 0:01:16.272,0:01:17.673 маюць праблему. 0:01:18.700,0:01:20.593 Такім чынам, у каханне, мы падаем. 0:01:21.766,0:01:23.231 Нас збіваюць. 0:01:23.255,0:01:24.651 Нас расціскаюць. 0:01:25.331,0:01:26.701 Мы падаем у прытомнасць. 0:01:27.186,0:01:28.983 Мы згараем ад запалу. 0:01:29.738,0:01:31.715 Каханне робіць нас вар'ятамі, 0:01:31.739,0:01:33.303 і яно робіць нас хворымі. 0:01:33.796,0:01:35.156 Нашы сэрцы баляць 0:01:35.180,0:01:37.186 і затым разбіваюцца. 0:01:38.226,0:01:41.370 Такім чынам, нашы метафары [br]прыраўноўваюць закаханасць ў кагосьці 0:01:41.394,0:01:44.047 да надзвычанага гвалту[br]ці хваробы. 0:01:44.071,0:01:46.156 (Смех) 0:01:47.101,0:01:48.252 Менавіта так. 0:01:48.276,0:01:50.259 І яны пазіцыянуюць нас як ахвяр 0:01:50.283,0:01:53.642 непрадбачных і непазбежных абставін. 0:01:54.547,0:01:57.270 Маё любімае з іх гэта "smitten", 0:01:57.294,0:02:00.148 што з'яуляецца мінулай [br]формай слова "smite". 0:02:00.172,0:02:03.240 І калі вы паглядзіце значэнне[br]гэтага слова ў слоўніку -- 0:02:03.264,0:02:04.288 (Смех) 0:02:04.312,0:02:08.830 вы ўбачыце, што яно азначае[br]і "жудаснае няшчасце", 0:02:08.854,0:02:11.705 і "быць моцна закаханым". 0:02:13.716,0:02:17.060 Як правіла, я асацыюю слова "smite"[br]з вельмі асаблівым кантэкстам, 0:02:17.084,0:02:18.648 са Старым Запаветам. 0:02:19.560,0:02:24.308 Толькі ў адной Кнізе Выхаду[br]ёсць 16 спасыланняў на слова "паражэнне", 0:02:24.332,0:02:28.105 якое ў Бібліі выкарыстоўваецца для [br]помсты раззлаванага Бога. 0:02:28.129,0:02:29.850 (Смех) 0:02:29.874,0:02:32.579 Мы ўжываем тое ж слова,[br]каб гаварыць пра каханне, 0:02:32.603,0:02:35.029 якім тлумачым нашэсце саранчы. 0:02:35.053,0:02:36.081 (Смех) 0:02:36.105,0:02:37.361 Правільна? 0:02:37.385,0:02:39.477 Дык як гэта так здарылася? 0:02:39.501,0:02:43.492 Як мы дайшлі да асацыяцыі кахання [br]з вялікім болем і пакутай? 0:02:43.516,0:02:47.505 І чаму мы гаворым пра гэты [br]нібыта добры вопыт, 0:02:47.529,0:02:49.633 як быццам мы ахвяры? 0:02:50.556,0:02:52.247 Гэта цяжкія пытанні, 0:02:52.271,0:02:53.917 але у мяне ёсць некалькі тэорый. 0:02:53.941,0:02:55.180 І каб высветліць гэта, 0:02:55.204,0:02:57.832 я хачу сфакусавацца на адной [br]канкрэтнай метафары, 0:02:57.856,0:03:00.027 якая ўвасабляе каханне як вар'яцтва. 0:03:01.088,0:03:03.795 Калі я ўпершыню пачала вывучаць [br]рамантычнае каханне, 0:03:03.819,0:03:06.580 я сустракала гэтыя [br]метафары пра вар'яцтва паўсюль. 0:03:06.604,0:03:08.707 У гісторыі Заходняй культуры [br]багата моваў, 0:03:08.731,0:03:12.668 якія прыраўноўваюць каханне [br]да псіхічнай хваробы. 0:03:13.440,0:03:15.367 Вось некалькі прыкладаў. 0:03:15.391,0:03:16.734 Уільям Шэкспір: 0:03:16.758,0:03:18.791 "Каханне -- гэта ўсяго толькі вар'яцтва " 0:03:18.791,0:03:20.142 з "Як вам гэта спадабаецца". 0:03:20.142,0:03:21.349 Фрыдрых Ніцшэ: 0:03:21.373,0:03:23.876 "У каханні заўсёды ёсць трошкі вар'яцтва". 0:03:24.559,0:03:27.635 "Паглядзі на мяне, паглядзі, [br]настолькі звар'яцела ад кахання" -- 0:03:27.635,0:03:29.518 (Смех) 0:03:29.542,0:03:32.140 цытата вялікага філосафа Бейонсе Ноулз. 0:03:32.164,0:03:33.625 (Смех) 0:03:35.083,0:03:37.917 Упершыню я закахалася ў 20 год, 0:03:37.941,0:03:41.120 і гэта былі дастаткова [br]неспакойныя адносіны з самага пачатку. 0:03:41.459,0:03:44.664 Гэта былі адносіны на адлегласці [br]першыя некалькі год, 0:03:44.688,0:03:49.284 таму для мяне гэта значыла [br]вельмі высокія ўзлёты і нізкія падзенні. 0:03:49.794,0:03:51.998 Асабліва я памятаю адзін момант. 0:03:52.580,0:03:55.925 Я сядзела на ложку ў хостэле[br]ў Паўднёвай Амерыцы, 0:03:55.949,0:03:59.645 і я назірала, як мой каханы[br]выходзіць за дзверы. 0:04:00.151,0:04:01.764 Было позна, 0:04:01.788,0:04:03.048 была амаль поўнач, 0:04:03.072,0:04:05.049 мы пасварыліся за вячэрай, 0:04:05.073,0:04:07.022 і калі мы вярнуліся ў наш пакой, 0:04:07.046,0:04:09.771 ён пакідаў свае рэчы ў торбу[br]і выляцеў прэч. 0:04:11.141,0:04:14.400 Хоць я ўжо не памятаю нагоды [br]гэтай спрэчкі, 0:04:14.424,0:04:18.479 я вельмі выразна памятаю,[br]як назірала яго сыход. 0:04:19.122,0:04:22.667 Мне было 22, гэта была мая першая [br]вандроўка ў краіну, што развіваецца 0:04:23.424,0:04:25.679 і я была зусім адна. 0:04:26.412,0:04:29.779 Заставаўся тыдзень да майго адлёту дадому, 0:04:29.803,0:04:32.171 я ведала імя горада, ў якім знаходзілася, 0:04:32.195,0:04:35.778 і імя горада, ў які мне патрэбна[br]было трапіць, каб выляцець, 0:04:35.802,0:04:39.058 але я не мела паняцця,[br]як арыентавацца навокал. 0:04:39.842,0:04:43.019 У мяне не было кішэннага даведніка[br]і вельмі мала грошай, 0:04:43.043,0:04:44.813 і я не ведала гішпанскай. 0:04:45.547,0:04:47.644 Хтосьці больш смелы за мяне 0:04:47.668,0:04:50.098 мог расцаніць гэта як момант магчымасці, 0:04:50.122,0:04:51.952 але я застыла. 0:04:52.406,0:04:54.223 Я проста сядзела там, 0:04:54.738,0:04:56.781 а потым расплакалася. 0:04:57.357,0:04:59.728 Але нягледзячы на маю паніку, 0:04:59.752,0:05:02.322 нейкі маленькі голас ў маёй [br]галаве падумаў: 0:05:02.346,0:05:04.683 "Ваў. Гэта было драматычна. 0:05:04.707,0:05:07.406 Я сапраўды кахаю належным чынам". 0:05:07.430,0:05:09.218 (Смех) 0:05:09.242,0:05:13.762 Бо некаторая частка мяне жадала[br]адчуваць сябе смутнай у каханні. 0:05:14.226,0:05:17.666 Цяпер гэта гучыць для мяне так дзіўна,[br]але ў 22 гады, 0:05:17.690,0:05:20.835 я імкнулася мець драматычныя вопыты. 0:05:20.859,0:05:26.057 У той момант я была безразважнай, [br]раззлаванай ды спустошанай, 0:05:26.081,0:05:27.305 і гэта дастаткова дзіўна, 0:05:27.329,0:05:30.705 але я думала, што гэта неяк [br]пацвярджае мае пачуцці да 0:05:30.729,0:05:32.568 хлопца, які толькі што мяне пакінуў. 0:05:34.163,0:05:38.526 Я думаю, на пэўным узроўні я жадала[br]быць трошкі звар'яцелай, 0:05:38.550,0:05:42.082 бо я думала, [br]менавіта так каханне і працуе. 0:05:43.141,0:05:44.948 Гэта сапраўды не павінна быць дзіўным, 0:05:44.972,0:05:47.426 прыймаючы да ўвагі, што на Вікіпедыі 0:05:47.450,0:05:49.723 існуе 8 фільмаў, 0:05:49.747,0:05:51.744 14 песен, 0:05:51.768,0:05:54.965 два альбомы і адзін раман[br]з назвай "Вар'яцкае каханне". 0:05:55.837,0:05:58.963 Праз паўтары гадзіны [br]ён вярнуўся ў наш пакой. 0:05:58.987,0:05:59.732 Мы памірыліся. 0:05:59.732,0:06:02.072 Мы правялі яшчэ адзін [br]збольшага шчаслівы тыдзень, 0:06:02.072,0:06:02.899 вандруючы разам. 0:06:02.899,0:06:04.475 Потым, калі я вярнулася дадому, 0:06:04.475,0:06:09.443 я падумала: "Гэта было так жахліва[br]і так выдатна. 0:06:09.989,0:06:11.704 Гэта і ёсць сапраўдны раман". 0:06:13.006,0:06:15.876 Я чакала, што маё першае каханне будзе[br]падобна да вар'яцтва, 0:06:15.876,0:06:19.510 і вядома, маё чаканне выдатна[br]спраўдзілася. 0:06:19.941,0:06:21.632 Але кахаць кагосьці такім чынам -- 0:06:21.656,0:06:25.751 як быццам мой дабрабыт цалкам залежаў[br]ад узаемнасці кахання -- 0:06:25.775,0:06:27.868 не было вельмі добра для мяне 0:06:27.892,0:06:29.042 ці для яго. 0:06:29.850,0:06:33.551 Але я мяркую, што гэты тып кахання [br]не вельмі незвычайны. 0:06:34.026,0:06:38.237 Большасць з нас адчувае сябе трохі [br]звар'яцелымі на ранняй стадыі закахання. 0:06:38.815,0:06:42.631 На самой справе, ёсць даследаванне,[br]якое сцвярджае, што гэта нармальна, 0:06:43.280,0:06:45.166 таму што, нейрахімія даказвае, 0:06:45.190,0:06:49.752 закаханне і псіхічны разлад [br]не так лёгка адрозніць. 0:06:51.046,0:06:52.197 Гэта сапраўды так. 0:06:52.221,0:06:56.780 Гэтае даследаванне 1999 года [br]выкарыстоўвае аналізы крыві, 0:06:56.804,0:06:59.898 каб пацвердзіць, што ўзровень[br]сератаніна пры закаханасці 0:06:59.922,0:07:02.719 вельмі падобны да ўзроўня сератаніна 0:07:02.743,0:07:06.048 ў людзей з дыягназам [br]"абсесіўна-кампульсіўны разлад". 0:07:06.072,0:07:07.080 (Смех) 0:07:07.104,0:07:09.801 Так, і ўзровень сератаніна 0:07:09.825,0:07:13.427 таксама звязаны з сіндромам [br]сезоннага афектыўнага разладу 0:07:13.451,0:07:14.731 і дэпрэсіяй. 0:07:15.687,0:07:17.947 Такім чынам, ёсць некалькі доказаў, 0:07:17.971,0:07:22.319 што каханне цесна звязана са зменамі [br]нашага настрою і паводзін. 0:07:22.343,0:07:26.350 І іншыя даследаванні пацвярджаюць, 0:07:26.374,0:07:30.064 што большасць адносінаў [br]пачынаюцца такім чынам. 0:07:30.660,0:07:34.823 Даследчыкі сцвярджаюць, што нізкі[br]ўзровень сератаніна 0:07:34.847,0:07:38.882 ўзаемазвязаны з апантаным мысленнем [br]пра аб'ект кахання, 0:07:38.906,0:07:42.964 што нагадвае пачуццё, як быццам [br]хтосьці пасяліўся ў тваёй галаве. 0:07:42.988,0:07:45.949 І большасць з нас адчувае сябе так,[br]калі ўпершыню закохваецца. 0:07:45.949,0:07:49.069 Але ёсць і добря навіны -- [br]гэта не заўсёды цягнецца доўга, 0:07:49.093,0:07:52.266 звычайна ад некалькіх месяцаў [br]да некалькіх гадоў. 0:07:53.352,0:07:56.160 Калі я вярнулася са свайго падарожжа[br]ў Паўднёвую Амерыку, 0:07:56.184,0:07:59.761 я правяла шмат часу адна ў маім пакоі, 0:07:59.785,0:08:01.375 правяраючы маю паштовую скрыню, 0:08:01.375,0:08:03.862 у роспачы жадаючы атрымаць[br]навіны ад майго каханага. 0:08:04.545,0:08:09.893 Я вырашыла, што калі мае сябры [br]не могуць зразумець маё пакутлівае гора, 0:08:09.917,0:08:11.866 мне непатрэбна іх сяброўства. 0:08:11.890,0:08:14.083 Таму я перастала сустракацца[br]з большасцю з іх. 0:08:14.387,0:08:18.581 І гэта быў, напэўна, [br]самы нешчаслівы год ў маім жыцці. 0:08:19.086,0:08:23.200 Але я думаю, я адчувала, [br]што быць няшчаснай -- гэта мая праца, 0:08:23.849,0:08:25.641 бо калі б я была няшчаснай, 0:08:25.665,0:08:28.332 тады я б змагла даказаць,[br]як моцна я яго кахала. 0:08:28.356,0:08:30.241 І калі я змагла б даказаць гэта, 0:08:30.265,0:08:33.219 тады мы б у рэшце рэшт засталіся разам. 0:08:34.050,0:08:36.138 Гэта і ёсць сапраўднае вар'яцтва, 0:08:36.162,0:08:38.557 бо не існуе ўніверсальнага правіла, 0:08:38.581,0:08:41.943 якое сцвярджае, што вялікая пакута [br]вядзе да вялікай узнагароды. 0:08:42.478,0:08:46.382 Але мы гаворым пра каханне,[br]як быццам бы гэта праўда. 0:08:47.463,0:08:51.139 Наш вопыт кахання і біялагічны, [br]і культурны. 0:08:51.774,0:08:54.233 Наша біялогія кажа, [br]што каханне -- гэта добра, 0:08:54.257,0:08:57.411 актывізуючы кругазварот узнагародаў[br]у нашым мазгу, 0:08:57.435,0:09:02.055 і яна гаворыць, што каханне балючае, [br]калі, пасля спрэчкі ці раставання, 0:09:02.079,0:09:04.689 нейрахімічная ўзнагарода адымаецца. 0:09:05.155,0:09:07.597 Насамрэч -- напэўна, вы чулі аб гэтым -- 0:09:07.621,0:09:09.465 кажучы аб нейрахіміі, 0:09:09.489,0:09:12.923 перажываць растанне [br]падобна да ўстрымання ад какаіна, 0:09:13.675,0:09:15.311 што я знаходжу суцяшальным. 0:09:15.335,0:09:16.485 (Смех) 0:09:17.066,0:09:19.898 Тады наша культура выкарыстоўвае мову, 0:09:19.922,0:09:22.703 каб фармуляваць і адпавядаць [br]гэтым ідэям пра каханне. 0:09:22.727,0:09:25.351 У гэтым выпадку мы гаворым аб[br]метафарах болю, 0:09:25.375,0:09:26.890 залежнасці і вар'яцтва. 0:09:27.826,0:09:30.270 Гэта даволі цікавы бумеранг [br]зваротнай сувязі. 0:09:30.294,0:09:33.811 Каханне магутнае і часам балючае, 0:09:33.835,0:09:36.600 і мы паказваем гэта[br]праз нашыя словы і гісторыі. 0:09:37.182,0:09:39.680 Але затым нашыя [br]словы і гісторыі падрыхтоўваюць нас 0:09:39.704,0:09:43.166 да чакання моцнага і балючага кахання. 0:09:43.955,0:09:47.128 Цікава, што гэта ўсё адбываецца 0:09:47.152,0:09:49.875 ў культуры, якая шануе [br]пажыццёвую манагамію. 0:09:50.658,0:09:52.719 Быццам мы жадаем адначасова 0:09:52.743,0:09:55.094 і вар'яцкага кахання, 0:09:55.718,0:09:58.864 і мы хочам, каб яно доўжылася ўсё жыццё. 0:09:59.561,0:10:01.124 Гэта гучыць жудасна. 0:10:01.148,0:10:02.677 (Смех) 0:10:03.853,0:10:05.449 Каб гэта ўладкаваць, 0:10:05.473,0:10:10.498 нам патрэбна ці змяніць нашу культуру,[br]ці змяніць нашыя чаканні. 0:10:11.408,0:10:15.001 Уявіце, што мы ўсе былі б [br]менш пасіўнымі ў каханні. 0:10:15.642,0:10:19.788 Калі б мы былі больш ўпэўненымі, [br]больш адкрытымі да новага, больш шчодрымі. 0:10:19.812,0:10:23.113 Тады б замест таго, каб падаць ў каханне, 0:10:23.137,0:10:25.362 мы б ў яго ўступалі. 0:10:26.223,0:10:28.152 Я ведаю, што гэта патрабуе шмат чаго, 0:10:28.176,0:10:31.650 але я не першы чалавек, [br]які прапаноўвае гэта. 0:10:33.012,0:10:35.521 У кнізе "Метафары, якімі мы жывем" 0:10:35.545,0:10:40.659 лінгвісты Марк Джонсан і Джордж Лэйкаф [br]прапануюць цікавае рашэнне 0:10:40.683,0:10:41.901 гэтай дылемы: 0:10:42.491,0:10:44.907 трэба змяняць нашыя метафары. 0:10:45.795,0:10:47.591 Яны сцвярджаюць, 0:10:47.591,0:10:51.071 што метафары сапраўды [br]фармулююць нашае ўспрыманне свету, 0:10:51.071,0:10:54.569 і нават могуць дзейнічаць як[br]кіраўнікі нашых будучых спраў, 0:10:54.593,0:10:56.481 як прароцтвы, якія спраўджваюцца. 0:10:57.489,0:11:01.045 Джонсан і Лэйкаф прапануюць [br]новую метафару для кахання: 0:11:01.977,0:11:04.091 Каханне як сумесны твор мастацтва. 0:11:04.872,0:11:07.922 Мне вельмі падабаецца[br]гэты спосаб разважання аб каханні. 0:11:09.028,0:11:12.550 Лінгвісты кажуць, што [br]метафары прытрымліваюцца логікі, 0:11:12.574,0:11:16.370 што, па сутнасці, і ёсць [br]спосаб разглядання ўсіх падтэкстаў, 0:11:16.394,0:11:19.326 ці ідэй, якія ўтрымліваюцца ў метафары. 0:11:19.350,0:11:22.259 Джонсан і Лэйкаф кажуць аб усім, 0:11:22.283,0:11:24.435 што супрацоўніцтва над творам мастацтва[br] 0:11:24.976,0:11:29.131 прадугледжвае: высілкі, кампраміс, [br]цярпенне, агульныя мэты. 0:11:29.655,0:11:33.485 Гэтыя ідэі добра адпавядаюць[br]нашаму культурнаму ўкладанню 0:11:33.509,0:11:35.582 ў доўгатэрміновыя рамантычныя адносіны, 0:11:35.606,0:11:39.217 але яны таксама добра працуюць і [br]ў іншых тыпах адносін -- 0:11:40.020,0:11:45.676 кароткачасовых, выпадковых, свабодных,[br]неманагамных, бясполых -- 0:11:45.700,0:11:49.585 бо гэтыя метафары прыносяць нашмат[br]больш складаныя ідэі 0:11:49.609,0:11:51.649 у вопыт кахання кагосьці. 0:11:52.670,0:11:57.064 Такім чынам, калі каханне -- [br]гэта сумесны твор мастацтва 0:11:57.088,0:12:00.500 тады каханне -- гэта эстэтычны вопыт. 0:12:01.524,0:12:03.419 Каханне непрадказальнае, 0:12:04.153,0:12:06.177 каханне крэатыўнае, 0:12:06.898,0:12:11.031 каханне патрабуе супрацоўніцтва[br]і дысцыпліны, 0:12:11.055,0:12:14.244 расчароўвае і вымагае эмацыйных высілкаў. 0:12:14.677,0:12:18.027 І каханне складаецца з асалоды і болю. 0:12:18.742,0:12:22.361 Зрэшты рэшт, кожны вопыт[br]кахання розны. 0:12:23.759,0:12:25.386 Калі я была маладзейшай, 0:12:25.410,0:12:27.102 то ніколі не задумвалася, 0:12:27.102,0:12:30.102 што мне было дазволена [br]патрабаваць ад кахання больш, 0:12:30.102,0:12:33.795 што можна было не прымаць ўсё, [br]што прапаноўвала каханне. 0:12:34.775,0:12:38.104 Калі чатырнаццацігадовая Джульета [br]ўпершыню сустрэла -- 0:12:38.128,0:12:42.053 ці калі чатырнаццацігадовая Джульета [br]не магла быць без Рамэа, 0:12:42.077,0:12:44.714 з якім яна пазнаёмілася чатыры дні таму, 0:12:44.738,0:12:48.548 яна не была расчаравана ці ўсхвалявана. 0:12:49.022,0:12:50.379 Дзе яна? 0:12:50.403,0:12:51.697 Яна хоча памерці. 0:12:52.236,0:12:53.387 Так? 0:12:53.411,0:12:55.880 І як напамін, у дадзены момант п'есы, 0:12:55.904,0:12:57.212 дзеянне трэцяе з пяці, 0:12:57.236,0:12:59.057 Рамэа не памірае. 0:12:59.641,0:13:00.981 Ён жывы, 0:13:01.005,0:13:02.393 ён здаровы, 0:13:02.417,0:13:04.611 яго проста выгналі з гораду. 0:13:05.853,0:13:11.854 Я разумею, што Верона 16-га стагоддзя[br]непадобная на сучасную Паўночную Амерыку, 0:13:11.878,0:13:14.856 але калі я ў першыню прачытала гэту п'есу, 0:13:14.880,0:13:17.273 таксама ў 14 гадоў, 0:13:17.297,0:13:19.980 пакута Джульеты мела сэнс для мяне. 0:13:21.295,0:13:26.652 Пераасэнсаваць каханне як нешта, [br]што я ствараю з тым, кім захапляюся, 0:13:26.676,0:13:29.120 а не тое, што проста здараецца са мной 0:13:29.144,0:13:31.666 без майго кантроля ці згоды, 0:13:31.690,0:13:33.295 гэта надае ўнутраную сілу. 0:13:33.779,0:13:35.397 Але гэта ўсё яшчэ цяжка. 0:13:35.421,0:13:40.953 Каханне па-ранейшаму часам [br]абсалютна безразважнае і знішчальнае, 0:13:40.977,0:13:43.092 і калі я адчуваю сябе засмучанай, 0:13:43.116,0:13:44.446 я павінна нагадваць сабе: 0:13:44.995,0:13:48.339 мая задача ў гэтых адносінах --[br]размаўляць з маім партнёрам 0:13:48.363,0:13:50.414 аб тым, што я хачу зрабіць разам. 0:13:51.923,0:13:54.257 Гэта таксама нялёгка. 0:13:54.756,0:13:58.203 Але гэта нашмат лепш, чым другі варыянт, 0:13:58.672,0:14:01.449 у якім каханне -- вар'яцтва. 0:14:02.839,0:14:08.196 Гэта версія кахання не аб прыцягненні [br]ці страце нечай увагі. 0:14:08.761,0:14:12.359 Замест гэтага, яна патрабуе [br]даверу свайму партнёру 0:14:12.383,0:14:15.457 і абмяркоўвання сітуацыі, [br]калі давяраць становіцца цяжка, 0:14:15.481,0:14:17.927 што гучыць вельмі проста, 0:14:17.951,0:14:22.447 але, на самой справе, [br]рэвалюцыйнае радыкальнае дзеянне. 0:14:23.062,0:14:26.326 Бо табе патрэбна перастаць думаць пра сябе 0:14:27.230,0:14:30.371 і твае набыткі ці страты [br]ў гэтых адносінах, 0:14:30.395,0:14:33.792 і пачаць думаць, што ты можаш прапанаваць. 0:14:34.811,0:14:38.216 Такая версія кахання дазваляе [br]нам казаць рэчы, такія як: 0:14:38.240,0:14:43.070 "Эй, мы не вельмі добрыя супрацоўнікі.[br]Мабыць гэта не для нас". 0:14:43.733,0:14:47.594 Або, "Гэтыя адносіны былі карацей, [br]чым я планавала, 0:14:47.618,0:14:49.790 але ўсё ж такі гэта было цудоўна". 0:14:50.836,0:14:53.626 Супольны твор мастацтва добры тым, 0:14:53.650,0:14:56.541 што ён не намалюе ці не злепіць сябе сам. 0:14:57.098,0:15:01.009 Такая версія кахання дазваляе [br]нам вырашаць, як яно будзе выглядаць. 0:15:01.033,0:15:02.184 Дзякуй. 0:15:02.208,0:15:04.231 (Апладысменты)