Cёння я хачу пагаварыць аб тым,
як мы размаўляем пра каханне.
Дакладней кажучы,
я хачу пагаварыць аб тым, што ня так
ў тым, як мы гаворым аб каханні.
Верагодна, большасць з нас
некалькі разоў закохвалася
на працягу нашага жыцця.
У ангельскай мове
гэта метафара, "падзенне" [falling],
насамрэч ўжываецца найчасцей,
калі мы гаворым пра гэты вопыт.
Я не ведаю наконт вас,
але калі я ўяўляю гэту метафару,
то бачу сцэну з мультфільма --
як быццам вось чалавек,
ён ідзе па ходніку,
не заўважаючы, ён даходзіць
да адчыненага люку
і імкліва падае ў каналізацыю.
І я ўяўляю гэта менавіта так, бо ўпасці
-- гэта не ўскочыць.
Падзенне -- раптоўнае
і некантралюемае.
Гэта штосьці, што адбываецца з намі
без нашага дазволу.
У асноўным мы так гаворым
пра пачатак новых адносін.
Я пісьменніца і таксама настаўніца
ангельскай мовы, што значыць,
разважаючы пра словы,
я зарабляю на жыццё.
Можна сказаць,
што мне плацяць за аргументацыю таго,
што наша мова важная,
і мне хацелася б падкрэсліць,
што шмат метафар, якія мы ўжываем,
каб гаварыць аб каханні --
мабыць нават большая частка з іх --
маюць праблему.
Такім чынам, у каханне, мы падаем.
Нас збіваюць.
Нас расціскаюць.
Мы падаем у прытомнасць.
Мы згараем ад запалу.
Каханне робіць нас вар'ятамі,
і яно робіць нас хворымі.
Нашы сэрцы баляць
і затым разбіваюцца.
Такім чынам, нашы метафары
прыраўноўваюць закаханасць ў кагосьці
да надзвычанага гвалту
ці хваробы.
(Смех)
Менавіта так.
І яны пазіцыянуюць нас як ахвяр
непрадбачных і непазбежных абставін.
Маё любімае з іх гэта "smitten",
што з'яуляецца мінулай
формай слова "smite".
І калі вы паглядзіце значэнне
гэтага слова ў слоўніку --
(Смех)
вы ўбачыце, што яно азначае
і "жудаснае няшчасце",
і "быць моцна закаханым".
Як правіла, я асацыюю слова "smite"
з вельмі асаблівым кантэкстам,
са Старым Запаветам.
Толькі ў адной Кнізе Выхаду
ёсць 16 спасыланняў на слова "паражэнне",
якое ў Бібліі выкарыстоўваецца для
помсты раззлаванага Бога.
(Смех)
Мы ўжываем тое ж слова,
каб гаварыць пра каханне,
якім тлумачым нашэсце саранчы.
(Смех)
Правільна?
Дык як гэта так здарылася?
Як мы дайшлі да асацыяцыі кахання
з вялікім болем і пакутай?
І чаму мы гаворым пра гэты
нібыта добры вопыт,
як быццам мы ахвяры?
Гэта цяжкія пытанні,
але у мяне ёсць некалькі тэорый.
І каб высветліць гэта,
я хачу сфакусавацца на адной
канкрэтнай метафары,
якая ўвасабляе каханне як вар'яцтва.
Калі я ўпершыню пачала вывучаць
рамантычнае каханне,
я сустракала гэтыя
метафары пра вар'яцтва паўсюль.
У гісторыі Заходняй культуры
багата моваў,
якія прыраўноўваюць каханне
да псіхічнай хваробы.
Вось некалькі прыкладаў.
Уільям Шэкспір:
"Каханне -- гэта ўсяго толькі вар'яцтва "
з "Як вам гэта спадабаецца".
Фрыдрых Ніцшэ:
"У каханні заўсёды ёсць трошкі вар'яцтва".
"Паглядзі на мяне, паглядзі,
настолькі звар'яцела ад кахання" --
(Смех)
цытата вялікага філосафа Бейонсе Ноулз.
(Смех)
Упершыню я закахалася ў 20 год,
і гэта былі дастаткова
неспакойныя адносіны з самага пачатку.
Гэта былі адносіны на адлегласці
першыя некалькі год,
таму для мяне гэта значыла
вельмі высокія ўзлёты і нізкія падзенні.
Асабліва я памятаю адзін момант.
Я сядзела на ложку ў хостэле
ў Паўднёвай Амерыцы,
і я назірала, як мой каханы
выходзіць за дзверы.
Было позна,
была амаль поўнач,
мы пасварыліся за вячэрай,
і калі мы вярнуліся ў наш пакой,
ён пакідаў свае рэчы ў торбу
і выляцеў прэч.
Хоць я ўжо не памятаю нагоды
гэтай спрэчкі,
я вельмі выразна памятаю,
як назірала яго сыход.
Мне было 22, гэта была мая першая
вандроўка ў краіну, што развіваецца
і я была зусім адна.
Заставаўся тыдзень да майго адлёту дадому,
я ведала імя горада, ў якім знаходзілася,
і імя горада, ў які мне патрэбна
было трапіць, каб выляцець,
але я не мела паняцця,
як арыентавацца навокал.
У мяне не было кішэннага даведніка
і вельмі мала грошай,
і я не ведала гішпанскай.
Хтосьці больш смелы за мяне
мог расцаніць гэта як момант магчымасці,
але я застыла.
Я проста сядзела там,
а потым расплакалася.
Але нягледзячы на маю паніку,
нейкі маленькі голас ў маёй
галаве падумаў:
"Ваў. Гэта было драматычна.
Я сапраўды кахаю належным чынам".
(Смех)
Бо некаторая частка мяне жадала
адчуваць сябе смутнай у каханні.
Цяпер гэта гучыць для мяне так дзіўна,
але ў 22 гады,
я імкнулася мець драматычныя вопыты.
У той момант я была безразважнай,
раззлаванай ды спустошанай,
і гэта дастаткова дзіўна,
але я думала, што гэта неяк
пацвярджае мае пачуцці да
хлопца, які толькі што мяне пакінуў.
Я думаю, на пэўным узроўні я жадала
быць трошкі звар'яцелай,
бо я думала,
менавіта так каханне і працуе.
Гэта сапраўды не павінна быць дзіўным,
прыймаючы да ўвагі, што на Вікіпедыі
існуе 8 фільмаў,
14 песен,
два альбомы і адзін раман
з назвай "Вар'яцкае каханне".
Праз паўтары гадзіны
ён вярнуўся ў наш пакой.
Мы памірыліся.
Мы правялі яшчэ адзін
збольшага шчаслівы тыдзень,
вандруючы разам.
Потым, калі я вярнулася дадому,
я падумала: "Гэта было так жахліва
і так выдатна.
Гэта і ёсць сапраўдны раман".
Я чакала, што маё першае каханне будзе
падобна да вар'яцтва,
і вядома, маё чаканне выдатна
спраўдзілася.
Але кахаць кагосьці такім чынам --
як быццам мой дабрабыт цалкам залежаў
ад узаемнасці кахання --
не было вельмі добра для мяне
ці для яго.
Але я мяркую, што гэты тып кахання
не вельмі незвычайны.
Большасць з нас адчувае сябе трохі
звар'яцелымі на ранняй стадыі закахання.
На самой справе, ёсць даследаванне,
якое сцвярджае, што гэта нармальна,
таму што, нейрахімія даказвае,
закаханне і псіхічны разлад
не так лёгка адрозніць.
Гэта сапраўды так.
Гэтае даследаванне 1999 года
выкарыстоўвае аналізы крыві,
каб пацвердзіць, што ўзровень
сератаніна пры закаханасці
вельмі падобны да ўзроўня сератаніна
ў людзей з дыягназам
"абсесіўна-кампульсіўны разлад".
(Смех)
Так, і ўзровень сератаніна
таксама звязаны з сіндромам
сезоннага афектыўнага разладу
і дэпрэсіяй.
Такім чынам, ёсць некалькі доказаў,
што каханне цесна звязана са зменамі
нашага настрою і паводзін.
І іншыя даследаванні пацвярджаюць,
што большасць адносінаў
пачынаюцца такім чынам.
Даследчыкі сцвярджаюць, што нізкі
ўзровень сератаніна
ўзаемазвязаны з апантаным мысленнем
пра аб'ект кахання,
што нагадвае пачуццё, як быццам
хтосьці пасяліўся ў тваёй галаве.
І большасць з нас адчувае сябе так,
калі ўпершыню закохваецца.
Але ёсць і добря навіны --
гэта не заўсёды цягнецца доўга,
звычайна ад некалькіх месяцаў
да некалькіх гадоў.
Калі я вярнулася са свайго падарожжа
ў Паўднёвую Амерыку,
я правяла шмат часу адна ў маім пакоі,
правяраючы маю паштовую скрыню,
у роспачы жадаючы атрымаць
навіны ад майго каханага.
Я вырашыла, што калі мае сябры
не могуць зразумець маё пакутлівае гора,
мне непатрэбна іх сяброўства.
Таму я перастала сустракацца
з большасцю з іх.
І гэта быў, напэўна,
самы нешчаслівы год ў маім жыцці.
Але я думаю, я адчувала,
што быць няшчаснай -- гэта мая праца,
бо калі б я была няшчаснай,
тады я б змагла даказаць,
як моцна я яго кахала.
І калі я змагла б даказаць гэта,
тады мы б у рэшце рэшт засталіся разам.
Гэта і ёсць сапраўднае вар'яцтва,
бо не існуе ўніверсальнага правіла,
якое сцвярджае, што вялікая пакута
вядзе да вялікай узнагароды.
Але мы гаворым пра каханне,
як быццам бы гэта праўда.
Наш вопыт кахання і біялагічны,
і культурны.
Наша біялогія кажа,
што каханне -- гэта добра,
актывізуючы кругазварот узнагародаў
у нашым мазгу,
і яна гаворыць, што каханне балючае,
калі, пасля спрэчкі ці раставання,
нейрахімічная ўзнагарода адымаецца.
Насамрэч -- напэўна, вы чулі аб гэтым --
кажучы аб нейрахіміі,
перажываць растанне
падобна да ўстрымання ад какаіна,
што я знаходжу суцяшальным.
(Смех)
Тады наша культура выкарыстоўвае мову,
каб фармуляваць і адпавядаць
гэтым ідэям пра каханне.
У гэтым выпадку мы гаворым аб
метафарах болю,
залежнасці і вар'яцтва.
Гэта даволі цікавы бумеранг
зваротнай сувязі.
Каханне магутнае і часам балючае,
і мы паказваем гэта
праз нашыя словы і гісторыі.
Але затым нашыя
словы і гісторыі падрыхтоўваюць нас
да чакання моцнага і балючага кахання.
Цікава, што гэта ўсё адбываецца
ў культуры, якая шануе
пажыццёвую манагамію.
Быццам мы жадаем адначасова
і вар'яцкага кахання,
і мы хочам, каб яно доўжылася ўсё жыццё.
Гэта гучыць жудасна.
(Смех)
Каб гэта ўладкаваць,
нам патрэбна ці змяніць нашу культуру,
ці змяніць нашыя чаканні.
Уявіце, што мы ўсе былі б
менш пасіўнымі ў каханні.
Калі б мы былі больш ўпэўненымі,
больш адкрытымі да новага, больш шчодрымі.
Тады б замест таго, каб падаць ў каханне,
мы б ў яго ўступалі.
Я ведаю, што гэта патрабуе шмат чаго,
але я не першы чалавек,
які прапаноўвае гэта.
У кнізе "Метафары, якімі мы жывем"
лінгвісты Марк Джонсан і Джордж Лэйкаф
прапануюць цікавае рашэнне
гэтай дылемы:
трэба змяняць нашыя метафары.
Яны сцвярджаюць,
што метафары сапраўды
фармулююць нашае ўспрыманне свету,
і нават могуць дзейнічаць як
кіраўнікі нашых будучых спраў,
як прароцтвы, якія спраўджваюцца.
Джонсан і Лэйкаф прапануюць
новую метафару для кахання:
Каханне як сумесны твор мастацтва.
Мне вельмі падабаецца
гэты спосаб разважання аб каханні.
Лінгвісты кажуць, што
метафары прытрымліваюцца логікі,
што, па сутнасці, і ёсць
спосаб разглядання ўсіх падтэкстаў,
ці ідэй, якія ўтрымліваюцца ў метафары.
Джонсан і Лэйкаф кажуць аб усім,
што супрацоўніцтва над творам мастацтва
прадугледжвае: высілкі, кампраміс,
цярпенне, агульныя мэты.
Гэтыя ідэі добра адпавядаюць
нашаму культурнаму ўкладанню
ў доўгатэрміновыя рамантычныя адносіны,
але яны таксама добра працуюць і
ў іншых тыпах адносін --
кароткачасовых, выпадковых, свабодных,
неманагамных, бясполых --
бо гэтыя метафары прыносяць нашмат
больш складаныя ідэі
у вопыт кахання кагосьці.
Такім чынам, калі каханне --
гэта сумесны твор мастацтва
тады каханне -- гэта эстэтычны вопыт.
Каханне непрадказальнае,
каханне крэатыўнае,
каханне патрабуе супрацоўніцтва
і дысцыпліны,
расчароўвае і вымагае эмацыйных высілкаў.
І каханне складаецца з асалоды і болю.
Зрэшты рэшт, кожны вопыт
кахання розны.
Калі я была маладзейшай,
то ніколі не задумвалася,
што мне было дазволена
патрабаваць ад кахання больш,
што можна было не прымаць ўсё,
што прапаноўвала каханне.
Калі чатырнаццацігадовая Джульета
ўпершыню сустрэла --
ці калі чатырнаццацігадовая Джульета
не магла быць без Рамэа,
з якім яна пазнаёмілася чатыры дні таму,
яна не была расчаравана ці ўсхвалявана.
Дзе яна?
Яна хоча памерці.
Так?
І як напамін, у дадзены момант п'есы,
дзеянне трэцяе з пяці,
Рамэа не памірае.
Ён жывы,
ён здаровы,
яго проста выгналі з гораду.
Я разумею, што Верона 16-га стагоддзя
непадобная на сучасную Паўночную Амерыку,
але калі я ў першыню прачытала гэту п'есу,
таксама ў 14 гадоў,
пакута Джульеты мела сэнс для мяне.
Пераасэнсаваць каханне як нешта,
што я ствараю з тым, кім захапляюся,
а не тое, што проста здараецца са мной
без майго кантроля ці згоды,
гэта надае ўнутраную сілу.
Але гэта ўсё яшчэ цяжка.
Каханне па-ранейшаму часам
абсалютна безразважнае і знішчальнае,
і калі я адчуваю сябе засмучанай,
я павінна нагадваць сабе:
мая задача ў гэтых адносінах --
размаўляць з маім партнёрам
аб тым, што я хачу зрабіць разам.
Гэта таксама нялёгка.
Але гэта нашмат лепш, чым другі варыянт,
у якім каханне -- вар'яцтва.
Гэта версія кахання не аб прыцягненні
ці страце нечай увагі.
Замест гэтага, яна патрабуе
даверу свайму партнёру
і абмяркоўвання сітуацыі,
калі давяраць становіцца цяжка,
што гучыць вельмі проста,
але, на самой справе,
рэвалюцыйнае радыкальнае дзеянне.
Бо табе патрэбна перастаць думаць пра сябе
і твае набыткі ці страты
ў гэтых адносінах,
і пачаць думаць, што ты можаш прапанаваць.
Такая версія кахання дазваляе
нам казаць рэчы, такія як:
"Эй, мы не вельмі добрыя супрацоўнікі.
Мабыць гэта не для нас".
Або, "Гэтыя адносіны былі карацей,
чым я планавала,
але ўсё ж такі гэта было цудоўна".
Супольны твор мастацтва добры тым,
што ён не намалюе ці не злепіць сябе сам.
Такая версія кахання дазваляе
нам вырашаць, як яно будзе выглядаць.
Дзякуй.
(Апладысменты)