WEBVTT 00:00:01.157 --> 00:00:04.508 За апошнія некалькі месяцаў я тыднямі вандравала, 00:00:04.532 --> 00:00:06.563 маючы ўсяго адну валізу з адзеннем. 00:00:06.892 --> 00:00:09.051 Аднойчы мяне запрасілі на мерапрыемства. 00:00:09.075 --> 00:00:11.749 Я хацела апрануць нешта незвычайнае і новае. 00:00:12.140 --> 00:00:15.553 Пашукаўшы ў валізе, я не знайшла нічога. 00:00:16.133 --> 00:00:19.063 Мне пашчасціла быць на канферэнцыі тэхналогій у той дзень, 00:00:19.087 --> 00:00:21.681 таму я магла карыстацца 3D-прынтарамі. 00:00:21.705 --> 00:00:23.942 На сваім кампутары я хутка распрацавала спадніцу 00:00:23.966 --> 00:00:26.111 і запампавала файл у прынтар. 00:00:26.135 --> 00:00:28.290 За ноч часткі спадніцы былі надрукаваныя. 00:00:28.629 --> 00:00:30.759 Наступнай раніцай я ўзяла ўсе часткі 00:00:30.783 --> 00:00:32.750 і злучыла іх у пакоі гатэлю. 00:00:32.774 --> 00:00:35.730 У гэтую самую спадніцу я апранута зараз. NOTE Paragraph 00:00:35.754 --> 00:00:39.654 (Апладысменты) NOTE Paragraph 00:00:39.678 --> 00:00:42.461 Гэта не быў першы раз, калі я друкавала адзенне. 00:00:42.485 --> 00:00:44.850 Для апошняй з калекцый маёй дызайнерскай школы 00:00:44.874 --> 00:00:49.357 я выкарыстала 3D-прынтар, каб з хаты надрукаваць усю вопратку. 00:00:49.755 --> 00:00:53.212 Але ж я мала чаго ведала пра 3D-друк. 00:00:53.236 --> 00:00:58.011 У мяне было 9 месяцаў, каб зразумець, як надрукаваць 5 модных лукаў. NOTE Paragraph 00:00:59.158 --> 00:01:01.932 Мой крэатыў заўсёды найбольш выяўляўся дома. 00:01:01.956 --> 00:01:04.344 Мне падабалася эксперыментаваць з матэрыяламі, 00:01:04.368 --> 00:01:06.577 распрацоўваць новыя тэхнікі, 00:01:06.601 --> 00:01:10.104 каб стварыць незвычайны тэкстыль для сваіх модных праектаў. 00:01:10.509 --> 00:01:13.105 Я хадзіла на старыя заводы і ў дзіўныя крамы, 00:01:13.129 --> 00:01:17.819 каб знайсці рэшткі незвычайных парашкоў ды матэрыялаў, 00:01:17.843 --> 00:01:20.189 прынесці іх дадому і пачаць эксперыментаваць. 00:01:20.590 --> 00:01:22.073 Як вы можаце ўявіць, 00:01:22.097 --> 00:01:24.112 маім суседзям гэта не вельмі падабалася. NOTE Paragraph 00:01:24.136 --> 00:01:25.141 (Смех) NOTE Paragraph 00:01:25.165 --> 00:01:29.278 Таму я вырашыла пачаць працаваць з вялікімі машынамі, 00:01:29.302 --> 00:01:31.395 якія не змяшчаліся ў маю гасцёўню. 00:01:31.419 --> 00:01:33.546 Мне падабаецца дакладнасць працы, зробленай на замову, 00:01:33.570 --> 00:01:35.716 якой я магу дасягнуць з усімі тэхналогіямі моды. 00:01:35.740 --> 00:01:39.432 Вязальныя станкі, лазерная рэзка, прынты па шоўку. NOTE Paragraph 00:01:40.498 --> 00:01:43.673 Адным летам я прыехала ў Нью-Йорк на практыку 00:01:43.697 --> 00:01:46.047 пры доме моды ў Чайнатаўне. 00:01:46.071 --> 00:01:50.022 Мы працавалі над дзвюма неверагоднымі сукенкамі, надрукаванымі ў 3D. 00:01:50.598 --> 00:01:52.839 Яны былі чароўнымі, як вы можаце бачыць. 00:01:53.234 --> 00:01:55.424 Але з сукенкамі паўсталі некаторыя праблемы. 00:01:55.448 --> 00:01:59.116 Яны былі зроблены з цвёрдай пластмасы, і таму лёгка ламаліся. 00:01:59.647 --> 00:02:01.434 Мадэлі ў сукенках не маглі сесці. 00:02:01.458 --> 00:02:04.846 Пластмаса сукенак драпала скуру пад рукамі мадэляў. NOTE Paragraph 00:02:05.444 --> 00:02:08.455 З 3D-прынтарамі дызайнеры былі вольныя рабіць 00:02:08.479 --> 00:02:11.761 сукенкі менавіта так, як ім хацелася. 00:02:11.785 --> 00:02:17.378 І ўсё ж яны залежалі ад вялікіх і дарагіх прамысловых прынтараў, 00:02:17.402 --> 00:02:20.559 што знаходзіліся ў лабараторыях далёка ад студыі. NOTE Paragraph 00:02:21.451 --> 00:02:24.889 У той год моя сяброўка падарыла мне кулон, 00:02:24.913 --> 00:02:27.048 надрукаваны ў 3D у хатніх умовах. 00:02:27.072 --> 00:02:29.218 Я ведала, што гэтыя прынтары былі таннейшымі 00:02:29.242 --> 00:02:32.758 і больш даступнымі ў параўнанні з тымі, якімі я карысталася на практыцы. 00:02:32.784 --> 00:02:34.390 Я паглядзела на кулон і падумала: 00:02:34.414 --> 00:02:37.877 "Калі я ў хатніх умовах магу надрукаваць кулон, 00:02:37.901 --> 00:02:40.056 дык чаму б не надрукаваць і вопратку?" 00:02:41.108 --> 00:02:44.145 Мне падабалася тое, што не трэба ісці на кірмаш 00:02:44.169 --> 00:02:46.793 каб адшукаць тканіну, якую хтосьці вырашыў прадаць. 00:02:46.817 --> 00:02:50.903 Тканіну я магла распрацаваць і надрукаваць дома. NOTE Paragraph 00:02:52.184 --> 00:02:54.051 Я знайшла невялікую лабараторыю, 00:02:54.075 --> 00:02:56.698 дзе можна было вывучыць усё пра 3D-друк. 00:02:57.036 --> 00:02:59.631 Амаль адразу мне далі ключ ад самой лабараторыі. 00:02:59.655 --> 00:03:02.673 Так я магла эксперыментаваць кожную ноч. NOTE Paragraph 00:03:03.260 --> 00:03:07.158 Найбольшай праблемай было знайсці валакно, з якога друкаваць. 00:03:07.182 --> 00:03:08.282 Што такое валакно? 00:03:08.282 --> 00:03:10.894 Валакно -- гэта матэрыял, якім вы запраўляеце прынтар. 00:03:10.894 --> 00:03:13.720 Я правяла месяцы, эксперыментуючы з полілактыдам, 00:03:13.744 --> 00:03:16.905 цвёрдым, калючым і крохкім матэрыялам. NOTE Paragraph 00:03:17.632 --> 00:03:20.315 Прарыў адбыўся, калі мяне пазнаёмілі з філафлексам. 00:03:20.339 --> 00:03:21.881 Гэта новы тып валакна. 00:03:21.905 --> 00:03:24.245 Устойлівы, але і вельмі гнуткі. 00:03:24.269 --> 00:03:28.103 З ім я здолела надрукаваць першую вопратку: 00:03:28.127 --> 00:03:31.575 чырвоную куртку са словам "Liberté", 00:03:31.599 --> 00:03:32.794 ("свабода" па-французку), 00:03:32.818 --> 00:03:34.431 якое было ўстаўлена ў саму куртку. 00:03:34.431 --> 00:03:37.148 Я выбрала гэта слова, бо адчувала сваю моц і свабоду, 00:03:37.172 --> 00:03:39.475 таму што магла стварыць адзенне дома 00:03:39.499 --> 00:03:41.608 і сама надрукаваць яго. 00:03:42.328 --> 00:03:45.742 Вы можаце спампаваць куртку, 00:03:45.766 --> 00:03:48.394 і змяніць слова на любое іншае. 00:03:48.418 --> 00:03:51.066 Напрыклад, на вашае імя, ці імя вашага каханага. NOTE Paragraph 00:03:51.507 --> 00:03:52.657 (Смех) NOTE Paragraph 00:03:53.040 --> 00:03:54.766 Платы ў прынтара невялікія, 00:03:54.790 --> 00:03:58.868 таму трэба было скласці часткі адзення разам, як у пазле. NOTE Paragraph 00:04:00.238 --> 00:04:02.489 Я хацела вырашыць яшчэ адну праблему: 00:04:02.513 --> 00:04:04.418 надрукаваць тэкстыль, які б насіўся 00:04:04.418 --> 00:04:06.587 як звычайная тканіна. 00:04:06.611 --> 00:04:08.715 У адкрытым доступе я знайшла файл архітэктара, 00:04:08.715 --> 00:04:11.158 які распрацаваў выцінанку, што мне спадабалася. 00:04:11.182 --> 00:04:13.901 З ёй я змагла надрукаваць прыгожы тэкстыль, 00:04:13.925 --> 00:04:16.549 які можна было выкарыстаць, як звычайную тканіну. 00:04:17.167 --> 00:04:19.898 Ён нават трохі нагадвае карункі. NOTE Paragraph 00:04:21.247 --> 00:04:24.637 Я ўзяла файл, змяніла яго, 00:04:24.661 --> 00:04:27.255 распрацавала шмат варыянтаў. 00:04:27.654 --> 00:04:31.838 На тое, каб надрукаваць калекцыю вопраткі, 00:04:31.862 --> 00:04:34.789 я патраціла болей за 1500 гадзін. 00:04:34.813 --> 00:04:38.621 Я прывезла дамоў 6 прынтараў і друкавала 7 дзён на тыдзень. 00:04:39.176 --> 00:04:41.696 Працэс, на самой справе, вельмі марудны, 00:04:41.720 --> 00:04:46.063 але давайце ўзгадаем, якім быў Інтэрнэт 20 гадоў таму. 00:04:46.087 --> 00:04:48.412 3D-друк таксама паскорыцца 00:04:48.436 --> 00:04:51.419 і хутка вы зможаце дома друкаваць цішоткі 00:04:51.443 --> 00:04:54.408 за некалькі гадзін, а можа і хвілін. NOTE Paragraph 00:04:54.826 --> 00:04:57.146 Жадаеце паглядзець, як выглядае вопратка? NOTE Paragraph 00:04:57.170 --> 00:04:58.471 Грамада: Так! NOTE Paragraph 00:04:58.495 --> 00:05:00.346 (Апладысменты) NOTE Paragraph 00:05:02.293 --> 00:05:05.809 Рэбэка апранута ў адну з маіх пяці мадэляў. 00:05:05.833 --> 00:05:10.650 Амаль усё, у што яна апранута, было надрукавана мной дома. 00:05:11.079 --> 00:05:13.330 Таксама яе абутак. NOTE Paragraph 00:05:13.354 --> 00:05:14.506 Грамада: Ваў! NOTE Paragraph 00:05:14.530 --> 00:05:15.695 Грамада: Неверагодна! NOTE Paragraph 00:05:17.766 --> 00:05:19.521 (Апладысменты) NOTE Paragraph 00:05:19.545 --> 00:05:21.088 Дзякуй, Рэбэка. 00:05:21.706 --> 00:05:23.826 Дзякуй вам, сябры. NOTE Paragraph 00:05:24.848 --> 00:05:27.365 Я лічу, што ў будучыні матэрыялы эвалюцыянуюць. 00:05:27.389 --> 00:05:30.570 Яны будуць выглядаць і адчувацца, як сённяшнія тканіны, 00:05:30.594 --> 00:05:32.530 як шоўк ды бавоўна. 00:05:33.349 --> 00:05:37.316 Уявіце персаналізіванае адзенне, якое пасуе пад ваш індывідуальны памер. NOTE Paragraph 00:05:39.537 --> 00:05:41.514 Музыка раней таксама была нечым фізічным. 00:05:41.538 --> 00:05:44.562 Мы павінны былі пайсці ў краму і набыць CD. 00:05:44.586 --> 00:05:47.236 Зараз мы проста пампуем музыку -- 00:05:47.260 --> 00:05:48.419 лічбавую музыку -- 00:05:48.443 --> 00:05:49.776 непасрэдна на тэлефон. 00:05:50.505 --> 00:05:52.966 Мода таксама рэч фізічная. 00:05:53.300 --> 00:05:56.182 Я ўяўляю, якім будзе наш свет, 00:05:56.206 --> 00:05:59.550 калі адзенне стане лічбавым, як гэтая спадніца. NOTE Paragraph 00:06:00.056 --> 00:06:01.429 Вялікі дзякуй. NOTE Paragraph 00:06:01.453 --> 00:06:02.653 (Апладысменты) NOTE Paragraph 00:06:02.677 --> 00:06:03.827 Дзякуй.