За апошнія некалькі месяцаў
я тыднямі вандравала,
маючы ўсяго адну валізу з адзеннем.
Аднойчы мяне запрасілі на мерапрыемства.
Я хацела апрануць нешта
незвычайнае і новае.
Пашукаўшы ў валізе, я не знайшла нічога.
Мне пашчасціла быць на
канферэнцыі тэхналогій у той дзень,
таму я магла карыстацца 3D-прынтарамі.
На сваім кампутары
я хутка распрацавала спадніцу
і запампавала файл у прынтар.
За ноч часткі спадніцы былі надрукаваныя.
Наступнай раніцай я ўзяла ўсе часткі
і злучыла іх у пакоі гатэлю.
У гэтую самую спадніцу я апранута зараз.
(Апладысменты)
Гэта не быў першы раз,
калі я друкавала адзенне.
Для апошняй з калекцый
маёй дызайнерскай школы
я выкарыстала 3D-прынтар,
каб з хаты надрукаваць усю вопратку.
Але ж я мала чаго ведала пра 3D-друк.
У мяне было 9 месяцаў, каб зразумець,
як надрукаваць 5 модных лукаў.
Мой крэатыў заўсёды
найбольш выяўляўся дома.
Мне падабалася эксперыментаваць
з матэрыяламі,
распрацоўваць новыя тэхнікі,
каб стварыць незвычайны тэкстыль
для сваіх модных праектаў.
Я хадзіла на старыя заводы
і ў дзіўныя крамы,
каб знайсці рэшткі
незвычайных парашкоў ды матэрыялаў,
прынесці іх дадому
і пачаць эксперыментаваць.
Як вы можаце ўявіць,
маім суседзям
гэта не вельмі падабалася.
(Смех)
Таму я вырашыла пачаць
працаваць з вялікімі машынамі,
якія не змяшчаліся ў маю гасцёўню.
Мне падабаецца дакладнасць працы,
зробленай на замову,
якой я магу дасягнуць
з усімі тэхналогіямі моды.
Вязальныя станкі, лазерная рэзка,
прынты па шоўку.
Адным летам я прыехала ў Нью-Йорк
на практыку
пры доме моды ў Чайнатаўне.
Мы працавалі над дзвюма неверагоднымі
сукенкамі, надрукаванымі ў 3D.
Яны былі чароўнымі, як вы можаце бачыць.
Але з сукенкамі паўсталі
некаторыя праблемы.
Яны былі зроблены з цвёрдай пластмасы,
і таму лёгка ламаліся.
Мадэлі ў сукенках
не маглі сесці.
Пластмаса сукенак драпала скуру
пад рукамі мадэляў.
З 3D-прынтарамі дызайнеры
былі вольныя рабіць
сукенкі менавіта так, як ім хацелася.
І ўсё ж яны залежалі ад вялікіх
і дарагіх прамысловых прынтараў,
што знаходзіліся ў лабараторыях
далёка ад студыі.
У той год моя сяброўка падарыла мне кулон,
надрукаваны ў 3D у хатніх умовах.
Я ведала, што гэтыя прынтары
былі таннейшымі
і больш даступнымі ў параўнанні з тымі,
якімі я карысталася на практыцы.
Я паглядзела на кулон і падумала:
"Калі я ў хатніх умовах
магу надрукаваць кулон,
дык чаму б не надрукаваць і вопратку?"
Мне падабалася тое,
што не трэба ісці на кірмаш
каб адшукаць тканіну,
якую хтосьці вырашыў прадаць.
Тканіну я магла распрацаваць
і надрукаваць дома.
Я знайшла невялікую лабараторыю,
дзе можна было вывучыць усё пра 3D-друк.
Амаль адразу мне далі ключ
ад самой лабараторыі.
Так я магла эксперыментаваць кожную ноч.
Найбольшай праблемай было знайсці
валакно, з якога друкаваць.
Што такое валакно?
Валакно -- гэта матэрыял,
якім вы запраўляеце прынтар.
Я правяла месяцы,
эксперыментуючы з полілактыдам,
цвёрдым, калючым і крохкім матэрыялам.
Прарыў адбыўся,
калі мяне пазнаёмілі з філафлексам.
Гэта новы тып валакна.
Устойлівы, але і вельмі гнуткі.
З ім я здолела надрукаваць
першую вопратку:
чырвоную куртку са словам "Liberté",
("свабода" па-французку),
якое было ўстаўлена
ў саму куртку.
Я выбрала гэта слова,
бо адчувала сваю моц і свабоду,
таму што магла стварыць адзенне дома
і сама надрукаваць яго.
Вы можаце спампаваць куртку,
і змяніць слова на любое іншае.
Напрыклад, на вашае імя,
ці імя вашага каханага.
(Смех)
Платы ў прынтара невялікія,
таму трэба было скласці
часткі адзення разам, як у пазле.
Я хацела вырашыць яшчэ адну праблему:
надрукаваць тэкстыль, які б насіўся
як звычайная тканіна.
У адкрытым доступе
я знайшла файл архітэктара,
які распрацаваў выцінанку,
што мне спадабалася.
З ёй я змагла надрукаваць
прыгожы тэкстыль,
які можна было выкарыстаць,
як звычайную тканіну.
Ён нават трохі нагадвае карункі.
Я ўзяла файл, змяніла яго,
распрацавала шмат варыянтаў.
На тое, каб надрукаваць калекцыю вопраткі,
я патраціла болей за 1500 гадзін.
Я прывезла дамоў 6 прынтараў
і друкавала 7 дзён на тыдзень.
Працэс, на самой справе, вельмі марудны,
але давайце ўзгадаем,
якім быў Інтэрнэт 20 гадоў таму.
3D-друк таксама паскорыцца
і хутка вы зможаце дома
друкаваць цішоткі
за некалькі гадзін, а можа і хвілін.
Жадаеце паглядзець, як выглядае вопратка?
Грамада: Так!
(Апладысменты)
Рэбэка апранута ў адну
з маіх пяці мадэляў.
Амаль усё, у што яна апранута,
было надрукавана мной дома.
Таксама яе абутак.
Грамада: Ваў!
Грамада: Неверагодна!
(Апладысменты)
Дзякуй, Рэбэка.
Дзякуй вам, сябры.
Я лічу, што ў будучыні
матэрыялы эвалюцыянуюць.
Яны будуць выглядаць і адчувацца,
як сённяшнія тканіны,
як шоўк ды бавоўна.
Уявіце персаналізіванае адзенне,
якое пасуе пад ваш індывідуальны памер.
Музыка раней таксама была нечым фізічным.
Мы павінны былі пайсці ў краму
і набыць CD.
Зараз мы проста пампуем музыку --
лічбавую музыку --
непасрэдна на тэлефон.
Мода таксама рэч фізічная.
Я ўяўляю, якім будзе наш свет,
калі адзенне стане лічбавым,
як гэтая спадніца.
Вялікі дзякуй.
(Апладысменты)
Дзякуй.