Прывіт. Мяне зваць Тоні і гэта «Кожны кадр малюнак» Аляксандр Макендрык неяк сказаў: чым насамрэч займаецца рэжысёр, так гэта кіруе ўвагай гледача ...Рэжысура - гэта пытанне акцэнту... ...Вы падкрэсліваеце тое, што важна... ... і менш звяртаеце ўвагі на тое, што не. У наш час рэжысёры часта робяць акцэнт, пераходзячы с буйнога плана ... ... на буйны план ... ... на буйны план. Але занадта шмат увагі знясільвае, асабліва актораў Яны кажуць: ты павінен быць механічным таму ты павінен быць: бліжэй, бліжэй, бліжэй, зноў і зноў і зноў Я рашуча адказваю і кажу: «Пагадзіце, я не збіраюся гэта рабіць." бо ў вас ужо ёсць усё, што патрэбна, каб расказаць глядачам тое, што ім трэба ведаць, пра тое, што адбываецца тут. Таму сёння паглядзім на іншы варыянт. Замест стандартнага пляна, давайце размясцім усіх актораў у адной сцэне, і пакінем іх узаемадзейнічаць. Іншымі словамі, пагаварым пра 'ансамблевую пастаноўку'. Ансамблевая пастаноўка - гэта стварэнне акцэнтнасці без выкарыстання мантажу. Першае, на што трэба звярнуць увагу - гэта тое, што мы натуральным чынам глядзім на таго, хто размаўляе... і да каго звяртаюцца. Гэта часта камбінуецца з другой тэхнікай: калі хтосьці важнейшы, ставьце яго бліжэй да святла, або бліжэй да аб'ектыва. Калі вы хочаце, каб хтосьці быў менш прыкменты, перамясціце яго далей, можа быць па-за фокус. Вядома, увага паняццё адноснае. Часам вы можаце змусіць глядачоў глядзець на нешта, нават калі гэта па-за фокусам. Зрабіўшы гэта рухомым. Мы асабліва заўважаем, калі хтосьці рухае рукамі ... або вачыма. Можна кіраваць увагай, размяшчаючы нешта бліжэй да цэнтра кадра. Гэта адзін з працяглых жартаў у фільме. Персанажы ў цэнтры кадра ... ... ўвесь часу нападаюць на падозраных Што прыводзіць нас да пункта №5: пазіцыі целаў актораў. Як звернуты персанажы адносна аб'ектыва? Ці бачым мы іх твар цалкам ... Або толькі 3/4? Ці гэта профіль ... альбо іншы кут, дзе мы ўвогуле не бачым твар? Калі ў кадры ёсць некалькі актораў, важна ўнесці разнастайнасць. Глядачам не патрэбна бачыць персанажа зараз: абярніце яго. Заўважце, як, робячы гэта, вы ствараеце кантраст. Тры паліцэйскіх справа абліччам адзін да аднога, пакуль дэтэктыў Сео глядзіць у іншы бок. На самай справе, першуя паўгадзіны яго пастаянна размяшчаюць асобна ад асноўнай групы, і ён глядзіць у дакументы, якія іншыя ігнаруюць Гэта прыводзіць нас да пункта №7: павольны рух камеры. Тут уважліва паглядзіце, як кадр скарачае нашу ўвагу з 4 персанажаў ... ... да 2. Тут жа наша ўвага перамяшчаецца з аднаго боку спрэчкі на іншы, Зупыняясь на тым, хто будзе пераможцам. І нарэшце, не забывайце, што людзі - гэта сацыяльныя істоты: Мы глядзім туды, куды глядзяць іншыя. Давайце разгледзім, чаму Бон Джун-хо можа паставіць сцэну як ансамблевую пастаноўку. Гэта мая ўлюбёная сцэна ва ўсім фільме Спачатку мы думаем, што гэта адна гісторыя, спрэчка паміж двума паліцэйскімі. І Бон, здаецца, робіць мінімум Ён проста дазваляе нашай увазе перамяшчацца ад дэтэктыва Парк... да дэтэктыва Сео. Але ў цэнтры кадра, нешта прыцягвае наш погляд, і мы ўсведамляем, што іншы персанаж, дэтэктыў Чо, кахаецца з пакаёўкай ззаду. Такім чынам, у нас ёсць 2 гісторыі: на пераднім і заднім плянах. І Бон грае іх адна супраць другой, каб супаставіць сер'ёзнае ... ... са смешным. Калі сцэна набывае моц, ён павольна прыбліжае камеру, што хавае двух жанчын, і скарачае нашу ўвагу на асноўную пару. І ён дазваляе акторам выкарыстоўваць свае рукі для расказу гісторыі, асабліва калі спрэчка даходзіць да крытычнага моманту. Але раптам, начальнік уваходзіць у сцэну. Гэта момант, калі ансамблевая пастанаўка прыносіць вынік. У нас ёсць нечаканая трэцяя гісторыя, і яна перарывае абодзве іншыя. З дапамогай жарта. З гэтага моманту, рэшта сцэны Аддана трэцяй гісторыі, калі начальнік выкладае свой плян па затрыманні серыйнага забойцы. Але для чаго рабіць гэта адзіным кадрам? Я думаю, гэта падкрэслівае тэму. Першая гісторыя - дробная спрэчка. Другая гісторыя - пажадлівасць. Ні адзін з гэтых паліцэйскіх не працуе, усе яны думаюць толькі пра сябе. Ліш толькі ў трэцяй гісторыі яны думаюць пра жэртвы і пра справу. Начальнік літаральна становіцца маральным цэнтрам кадра. І калі б Бон зняў гэтую сцэну з дадатковым мантажом, мы б не пабачылі звязку паміж першай гісторыяй ... ... і другой. І ад абодвух гісторый ... ... да трэцяй. Гэты тып рэжысуры, з’яўляецца Сёння неверагодна рэдкім, і гэта паказвае каштоўнасць гры сцэны як ансамбля, а не выразання ад аднаго аблічча да іншага. - Таму што часам я проста хачу заставацца ў тым канкрэтным месцы, з акторамі, і дазволіць акторам вырашыць самім, і не дазваляць вам дапамагчы мне расказваць гісторыю збліжаючыся да майго аблічча. Проста дайце мне рабіць сваю працу.