Return to Video

Wikimedia Commons, Wiki Loves Monuments, OpenStreetMap... et plus encore ?

  • 0:02 - 0:04
    Вікісховішча — сховішча вольных мэдыя-матэрыялаў,
  • 0:04 - 0:08
    якімі ілюструюцца артыкулы Вікіпэдыі — але ня толькі.
  • 0:09 - 0:14
    Гэтае сховішча цяпер утрымлівае больш за 11 мільёнаў выяваў, відэа- і гукавых файлаў.
  • 0:15 - 0:19
    У верасьні 2011 году тысячы людзей па ўсёй Эўропе
  • 0:19 - 0:22
    загружалі фота і відэа гістарычна-культурных помнікаў
  • 0:22 - 0:26
    у межах конкурсу «Вікі любіць славутасьці».
  • 0:27 - 0:32
    За адзін месяц было загружана больш за 170 000 здымкаў,
  • 0:32 - 0:34
    зь якіх каля 25 000 паходзяць з Францыі.
  • 0:36 - 0:42
    У Сене і Марне [усход Парыж] было прапанавана здымаць фатаграфіі і відэа болей 150 помнікаў.
  • 0:45 - 0:49
    Мапа, якую вы бачыце, была створаная мноствам людзей,
  • 0:49 - 0:53
    а яе зьвесткі — вольныя: гэта праект OpenStreetMap.
  • 0:54 - 0:59
    Злучыўшы зьвесткі OpenStreetMap і здымкі з геапрывязкай зь Вікісховішча,
  • 0:59 - 1:05
    мы атрымалі мапу, на якой бачныя здымкі з конкурсу «Вікі любіць славутасьці», і дзе яны былі зробленыя.
  • 1:11 - 1:17
    А гэта рахунак «Tourisme77» [аддзел турызму Сены і Марны], якім кіруе Сена і Марна.
  • 1:17 - 1:21
    Паколькі выявы з конкурсу зьяўляюцца вольнымі, было магчымым
  • 1:21 - 1:25
    выкарыстаць іх у гэтай групе на flickr.
  • 1:27 - 1:28
    Але зірнем глыбей...
  • 1:28 - 1:33
    ...што, калі б жыхарам і наведнікам Сены і Марны было прапанавана
  • 1:33 - 1:38
    дадаваць здымкі ў групу на flickr, выклаўшы іх на ўмовах вольнай ліцэнзіі...
  • 1:38 - 1:41
    Уявіце, якую мапу мы б атрымалі...
  • 1:41 - 1:47
    Або, якія праграмы для тэлефонаў можна было б стварыць.
  • 1:49 - 1:51
    У гэтым — мэта вольнай культуры:
  • 1:51 - 1:57
    рукамі тутэйшых людзей прыўнесьці новае, каб папулярызаваць мясцовыя здабыткі.
  • 1:59 - 2:02
    Што інтэрнэт-карыстальнікі робяць дзеля вольнай культуры, тое вольная культура робіць дзеля вас!
Title:
Wikimedia Commons, Wiki Loves Monuments, OpenStreetMap... et plus encore ?
Description:

Wikimedia Commons, Wiki Loves Monuments, OpenStreetMap - et ce qui pourrait être fait au-delà avec les collectivités territoriales.

Réalisation Le_ Musée_ Libre_ (www.lemuseelibre.com)

Publié sous licence libre Creative Commons BY-SA 3.0 - vous pouvez librement diffuser et réutiliser cette vidéo à condition d'en citer l'auteur (Le_ Musée_ Libre_), la source (www.vimeo.com/lemuseelibre/wlm2011) et d'utiliser la licence CC by-sa 3.0.

Avec la voix d'Anna Reye (www.castingmachine.com/annareye) et le soutien de DUB FILMS (www.dubfilms.fr).

Avec des extraits de la vidéo "The State of Wikipedia", par JESS3 (vimeo.com/18879649), CC by-sa 3.0

Musique : Sonate en ré mineur K.64 de Domenico Scarlatti, interprété par Vadim Chaimovich (www.musopen.org/music/by/composer/Scarlatti-Domenico)

more » « less
Video Language:
French
wizardist added a translation

Belarusian subtitles

Revisions