Return to Video

Што мая хустка кажа пра мяне

  • 0:02 - 0:06
    Уявіце сабе, што хтосьці, хто выглядае
    як я, мінае вас на вуліцы.
  • 0:06 - 0:08
    Што вы пра яе падумаеце?
  • 0:08 - 0:10
    Маці?
    Бежанка?
  • 0:10 - 0:12
    Ахвяра прыгнёту?
  • 0:12 - 0:14
    Ці кардыёлаг?
  • 0:14 - 0:15
    А можа барыста?
  • 0:15 - 0:17
    Ці мясцовы палітык?
  • 0:18 - 0:20
    Ці агледзіце мяне з ног да галавы?
  • 0:20 - 0:22
    Хто прымусіў яе апрануць усё гэта?
  • 0:22 - 0:26
    Ейны муж?
  • 0:26 - 0:29
    А калі я апрану шалік вось так?
  • 0:32 - 0:35
    Я магу выйсці так на вуліцу.
  • 0:35 - 0:37
    Тое, што ад мяне чакаюць і як
    ставяцца да мяне,
  • 0:37 - 0:41
    залежыць ад таго, як я закручу
    гэты кавалак тканіны.
  • 0:41 - 0:44
    Але гэта не будзе яшчэ адзін
    маналог пра хіджаб,
  • 0:44 - 0:48
    бо пан Бог ведае, што мусульманкі --
    нешта большае за гэты кавалак тканіны,
  • 0:48 - 0:52
    якім яны абгарнаюць свае галовы
    ці не робяць гэтага.
  • 0:52 - 0:56
    Я гавару пра тое, што трэба пераадольваць
    нашыя забабоны.
  • 0:56 - 0:58
    А калі б я прайшла каля вас,
  • 0:58 - 1:00
    а затым вы б даведаліся,
  • 1:00 - 1:02
    што я -- інжынер гоначных машын?
  • 1:02 - 1:04
    Або што я распрацавала
    сваю ўласную машыну
  • 1:04 - 1:05
    і ў мяне была свая гоначная каманда?
  • 1:05 - 1:07
    Бо гэта праўда.
  • 1:07 - 1:12
    А што, калі я скажу вам,
    што я пяць год займалася боксам.
  • 1:12 - 1:14
    І гэта таксама праўда.
  • 1:14 - 1:17
    Здзіўлены?
  • 1:17 - 1:19
    Чаму?
  • 1:19 - 1:21
    Спадары і спадарыні.
  • 1:21 - 1:24
    Наша здзіўленне і вынікаючыя
    з яго паводзіны --
  • 1:24 - 1:27
    вынік таго, што называецца
    "несвядомыя забабоны" ці
  • 1:27 - 1:29
    невідавочныя перадузятыя думкі.
  • 1:29 - 1:32
    Яны і ёсць вынікам неверагодна
    шкоднай адсутнасці
  • 1:32 - 1:33
    разнастайнасці працоўнай сілы,
  • 1:33 - 1:36
    асабліва ў сферах уплыву.
  • 1:36 - 1:38
    Так-так, кабінет міністраў Аўстраліі.
  • 1:38 - 1:40
    (Воплескі)
  • 1:40 - 1:43
    Хачу адразу сказаць,
  • 1:43 - 1:47
    што несвядомыя перадузятасці
    і адмысловая дыскрымінацыя -- рэчы розныя.
  • 1:47 - 1:50
    Я не кажу, што ў кожным з нас
    схавана ацэньванне людзей
  • 1:50 - 1:53
    па іх полу, расе ці ўзросце.
  • 1:53 - 1:55
    Я хачу сказаць,
  • 1:55 - 1:57
    што мы ўсе маем нейкія забабоны.
  • 1:57 - 2:00
    Яны як фільтры, праз якія мы
    ўспрымаем свет.
  • 2:00 - 2:02
    Я не хачу нікога абвінавачваць,
  • 2:02 - 2:03
    забабон -- не абвіначванне.
  • 2:03 - 2:06
    Больш таго, гэта тое, што
    неабходна разгледзець,
  • 2:06 - 2:09
    усвядоміць і паспрабаваць змяніць.
  • 2:09 - 2:10
    Забабоны могуць тычыцца
    расы,
  • 2:10 - 2:12
    гендара,
  • 2:12 - 2:15
    сацыяльнай пазіцыі, адукацыі,
    нейкіх няздольнасцей.
  • 2:15 - 2:18
    Насамрэч, у нас ва ўсіх ёсць
    перадузятасці да таго,
  • 2:18 - 2:19
    што адрозніваецца ад нас.
  • 2:19 - 2:21
    Што адрозніваецца ад сацыяльных нормаў.
  • 2:21 - 2:24
    Справа ў тым, што калі мы маем жаданне
    жыць у грамадстве,
  • 2:24 - 2:27
    дзе абставіны вашага нараджэнная
  • 2:27 - 2:30
    не дыктуюць вашай прышласці,
  • 2:30 - 2:32
    дзе існуюць роўныя магчымасці для кожнага,
  • 2:32 - 2:36
    тады кожны з нас павінен пачаць барацьбу
    супраць несвядомых забабонаў,
  • 2:36 - 2:40
    каб яны больш не вызначалі
    наш жыццёвы шлях.
  • 2:40 - 2:44
    У 1970х і 1980х быў праведзены
    славуты эксперымент
  • 2:44 - 2:48
    у сферы несвядомых
    гендарных перадузятасцей.
  • 2:48 - 2:52
    Раней аркестры складаліся
    амаль цалкам з хлопцаў.
  • 2:52 - 2:54
    Жанчыны складалі не больш за 25 адсоткаў.
  • 2:54 - 2:58
    Відаць, праз тое, што мужчыны
    гралі на інструментах па-іншаму.
  • 2:58 - 3:01
    Як мяркавалася, -- лепш.
    Але толькі меркавалася.
  • 3:01 - 3:04
    У 1952 Бостанскі сімфанічны аркестар
  • 3:04 - 3:05
    распачаў эксперымент.
  • 3:05 - 3:07
    Падчас эксперыменту яны вырашылі
  • 3:07 - 3:10
    не глядзець на конкурсантаў.
  • 3:10 - 3:12
    Людзі павінны былі граць
    па-за агароджай.
  • 3:12 - 3:13
    Як не дзіўна,
    нічога не змянілася
  • 3:13 - 3:16
    пакуль тыя, хто прыходзіў
    на праслухоўванне,
  • 3:16 - 3:18
    перад уваходам у пакой
  • 3:18 - 3:20
    не сталі здымаць абутак.
  • 3:20 - 3:22
    Бо менавіта па гуках абцасаў
  • 3:22 - 3:24
    па цвердай драўніне
  • 3:24 - 3:26
    можна было ідэнтыфікаваць жанчыну
    і адмовіць ёй.
  • 3:26 - 3:27
    У выніку, шанцы на тое,
  • 3:27 - 3:30
    што жанчыну дапусцяць
    да наступнага этапу
  • 3:30 - 3:32
    павялічыліся
  • 3:32 - 3:35
    на 50 адсоткаў.
  • 3:35 - 3:40
    Амаль ў тры разы.
  • 3:40 - 3:41
    Пра што гаворыць гэты факт?
  • 3:41 - 3:45
    У рэчаіснасці мужчыны гралі не лепш
    за жанчын, нягледзячы на тое,
  • 3:45 - 3:48
    што існавала такое адчуванне.
  • 3:48 - 3:51
    Менавіта праз тую перадузятасць,
    што вызначала вынік.
  • 3:51 - 3:54
    Такім чынам, зараз мы спрабуем
    зразумець і ўсвядоміць тое,
  • 3:54 - 3:56
    што перадузятасці сапраўды існуюць.
  • 3:56 - 3:57
    І існуюць у кожнага.
  • 3:57 - 3:59
    Вось прыклад.
  • 3:59 - 4:02
    Тата і яго сын апынуліся ў
    жудаснай аўтамабільнай аварыі.
  • 4:02 - 4:04
    Тата памёр імгненна.
  • 4:04 - 4:08
    Сын атрымаў сур'ёзныя раненні і
    быў хутка перавезены ў шпіталь.
  • 4:08 - 4:11
    Хірург паглядзеў на сына
    і сказаў:
  • 4:11 - 4:14
    "Я не магу рабіць аперацыю".
  • 4:14 - 4:16
    Чаму?
  • 4:16 - 4:19
    "Гэты хлопец -- мой сын".
  • 4:19 - 4:20
    Гэта немагчыма!
  • 4:20 - 4:21
    Спадарыні і спадары,
  • 4:21 - 4:24
    хірургам была яго маці.
  • 4:24 - 4:26
    Зараз уздыміце рукі тыя,
  • 4:26 - 4:30
    хто падумаў,
    што хірург -- мужчына?
  • 4:31 - 4:34
    І гэта сведчанне нашых
    перадузятых думак.
  • 4:34 - 4:36
    Кожнаму з нас трэба толькі
    ўсвядоміць той факт,
  • 4:36 - 4:37
    што яны сапраўды існуюць
  • 4:37 - 4:40
    і затым знайсці шляхі да таго,
  • 4:40 - 4:42
    як мы можам нешта змяніць,
    каб спыніць іх ўздзеянне.
  • 4:43 - 4:45
    Цікавая рэч
  • 4:45 - 4:48
    пра несвядомыя забабоны --
    гэта тэма квотаў.
  • 4:48 - 4:51
    Пра іх часта кажуць.
  • 4:51 - 4:54
    Менавіта ідэя заслуг
    патрабуе крытыкі.
  • 4:54 - 4:57
    Я не хачу быць абранай толькі таму,
    што я дзяўчына.
  • 4:57 - 4:59
    Я хачу быць абранай праз тое,
  • 4:59 - 5:00
    што я гэтага заслугоўваю.
  • 5:00 - 5:02
    Таму што я пасую для пэўнай працы.
  • 5:02 - 5:03
    Гэта пачуццё
    вельмі распаўсюджана
  • 5:03 - 5:05
    сярод жанчын-інжынераў,
  • 5:05 - 5:06
    з якімі я працую.
  • 5:06 - 5:08
    Я сама гэта адчула.
  • 5:08 - 5:11
    Калі нас сапраўды ацэньваюць
    па нашых здольнасцях,
  • 5:11 - 5:15
    тады чаму аднокалькавыя рэзюмэ
    на пасаду лабаранта,
  • 5:15 - 5:20
    якія былі дасланыя падчас эксперыменту
    Ельскага ўніверсітэту ў 2012 годзе,
  • 5:20 - 5:22
    выклікалі розную рэакцыю
    ў залежнасці ад таго,
  • 5:22 - 5:23
    дасылалі іх Джэніферы ці Джоны?
  • 5:23 - 5:25
    Чаму Джэніферы павінны лічыцца
  • 5:25 - 5:29
    менш кампетэнтнымі
    і атрымліваць менш грошаў за Джонаў?
  • 5:30 - 5:32
    Гэта называецца
    несвядомыя перадузятасці.
  • 5:32 - 5:34
    Але мы можам паразважаць аб тым,
    як жа ад іх пазбавіцца.
  • 5:34 - 5:35
    Цікава тое,
  • 5:35 - 5:37
    што існуе даследваннне, якое паказвае,
  • 5:37 - 5:38
    чаму так адбываецца.
  • 5:38 - 5:40
    З'ява атрымала назву "парадокс заслугі".
  • 5:40 - 5:43
    Вельмі іранічна,
    што менавіта ў арганізацыях,
  • 5:43 - 5:46
    якія шмат гавораць
    пра заслугі і здольнасці,
  • 5:46 - 5:49
    і нібыта выбіраюць супрацоўнікаў
    па гэтых крытэрыях,
  • 5:49 - 5:50
    хутчэй наймуць мужчыну,
  • 5:50 - 5:52
    і ён будзе атрымліваць
    больш за жанчыну,
  • 5:52 - 5:55
    бо менавіта ягоныя мужчынскія якасці
    з'яўляюцца каштоўнасцю.
  • 5:55 - 5:56
    Але пачакайце.
  • 5:56 - 5:59
    Ну што хлопцы, вы думаеце,
    што разумееце мяне
  • 5:59 - 6:02
    і што адбываецца.
  • 6:02 - 6:06
    Ці можаце вы ўявіць, што я кірую
    вось гэтым усім?
  • 6:06 - 6:09
    Ці можаце вы ўявіць мяне там,
    даючы распараджэнні накшталт:
  • 6:09 - 6:11
    "Гэта -- сюды. А гэта -- туды".
  • 6:11 - 6:14
    Ну, добра, што можаце.
  • 6:19 - 6:22
    (Воплескі)
  • 6:25 - 6:28
    Таму што, спадарыні і спадары,
    гэта і ёсць мая праца.
  • 6:28 - 6:31
    І самае файнае -- тое,
    што гэтая праца дастаткова забаўляльная.
  • 6:31 - 6:33
    Фактычна, у такіх месцах,
    як Малазія,
  • 6:33 - 6:36
    мусульманскія жанчыны
    на такой працы -- звычайная рэч.
  • 6:36 - 6:38
    Вялікая колькасць жанчын занятая
    такой працай.
  • 6:38 - 6:39
    Але гэта ж сапраўды цікава.
  • 6:39 - 6:41
    Я добра памятаю,
    як я спытала аднаго хлопца:
  • 6:41 - 6:44
    "Здароў, чувак, я сапраўды хачу
    навучыцца сёрфінгу".
  • 6:44 - 6:46
    Ён мне адказаў: "Жасмііін,
    навошта табе гэта?
  • 6:46 - 6:48
    Я не ўяўляю, як можна
    займацца сёрфінгам
  • 6:48 - 6:49
    ва ўсім гэтым адзенні і тут няма
  • 6:49 - 6:51
    ніводнага пляжу
    толькі для жанчын".
  • 6:51 - 6:53
    Але ў яго з'явілася вельмі добрая ідэя:
  • 6:53 - 6:55
    "Ты ж займаешся кампаніяй
  • 6:55 - 6:57
    "Моладзь без абмежаванняў", так?
  • 6:57 - 7:00
    Чаму б табе не распачаць адмысловую
    лінію пляжнай вопраткі
  • 7:00 - 7:01
    для мусульманскіх жанчын?
  • 7:01 - 7:04
    Можна назваць яе
    "Моладзь без шортаў для плавання".
  • 7:04 - 7:05
    (Смех)
  • 7:05 - 7:07
    Я была вельмі яму ўдзячная.
  • 7:07 - 7:10
    Яшчэ я помню, як адзін хлопец
    сказаў мне,
  • 7:10 - 7:12
    што я павінна пакаштаваць
    усе ёгуртавыя культуры,
  • 7:12 - 7:15
    бо гэта адзіная культура,
    што там была.
  • 7:17 - 7:20
    І гэта сапраўды мае дачыненне
    да рэчаіснасці.
  • 7:20 - 7:22
    Сапраўды, можна назіраць
  • 7:22 - 7:24
    адсутнасць разнастайнасці
    ў працоўнай сіле,
  • 7:24 - 7:26
    асабліва ва ўплывовых галінах.
  • 7:26 - 7:27
    У 2010 годзе
  • 7:27 - 7:30
    Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт
    ладзіў эксперымент,
  • 7:30 - 7:33
    у якім былі разасланыя 4 000
    аднолькавых заявак
  • 7:33 - 7:37
    на стажыроўку.
  • 7:37 - 7:41
    Каб атрымаць аднолькавую колькасць сумоўяў
    з чалавекам з англа-саксонскім імем,
  • 7:41 - 7:46
    кітайцу неабходна даслаць на 68 адсоткаў
    больш заяваў.
  • 7:46 - 7:48
    Калі вы з Сярэдняга Усходу,
  • 7:48 - 7:51
    Вам трэба даслаць на 64 адсоткаў
    больш заяваў.
  • 7:51 - 7:53
    І толькі італьянцам пашанцавала.
  • 7:53 - 7:55
    Ім трэ даслаць толькі
    на 12 адсоткаў больш.
  • 7:55 - 7:58
    У такіх месцах як Крамянёвая даліна
    сітуацыя не нашмат лепшая.
  • 7:58 - 8:00
    Па дадзеных Гугла, там працуе
  • 8:00 - 8:04
    61% белых, 30% людзей з Азіі,
  • 8:04 - 8:09
    9% выхадцаў з Лацінскай Амерыкі,
    чорнаскурых і іншых.
  • 8:09 - 8:11
    Астатні тэхналагічны свет
    такі ж самы,
  • 8:11 - 8:13
    і яны гэта ўсведамляюць.
  • 8:13 - 8:14
    Але я не ўпэўнена,
  • 8:14 - 8:15
    ці робяць яны нешта,
  • 8:15 - 8:16
    каб змяніць сітуацыю.
  • 8:16 - 8:17
    Нічога не змяняецца,
  • 8:17 - 8:18
    у гэтым і праблема.
  • 8:18 - 8:19
    У даследванні Грын-парка,
  • 8:19 - 8:23
    які з'яўляецца галоўнай крыніцай
    брытанскіх кіраўнічых кадраў,
  • 8:23 - 8:27
    сцвярджаецца, што больш
    за палову кампаній са спіса FTSE 100
  • 8:27 - 8:29
    не маюць у шэрагу дырэктароў
    ніякіх лідараў,
  • 8:29 - 8:30
    выканаўчых ці невыканаўчых,
  • 8:30 - 8:32
    акрамя беласкурых.
  • 8:32 - 8:36
    І ў дзвюх з трох кампаній
  • 8:36 - 8:38
    няма кіраўнікоў з меншасці.
  • 8:38 - 8:41
    А калі і можна знайсці
    кіраўніка з меншасці,
  • 8:41 - 8:43
    то толькі на пасадзе
    невыканаўчага дырэктара.
  • 8:43 - 8:45
    Такім чынам, іх уплыў зусім невялікі.
  • 8:45 - 8:47
    Вы пачулі некалькі жудасных фактаў.
  • 8:47 - 8:49
    Вы можаце падумаць:
    "Божачкі, што за жах!
  • 8:49 - 8:52
    Як я магу змяніць гэтую сітуацыю?"
  • 8:52 - 8:54
    На шчасце, мы зразумелі,
  • 8:54 - 8:56
    што праблема сапраўды існуе.
  • 8:56 - 8:59
    Праблема абмежаваных магчымасцей,
  • 8:59 - 9:02
    што ўзнікла з прычыны
    несвядомай перадузятасці.
  • 9:02 - 9:04
    Але ж вы можаце падумаць:
  • 9:04 - 9:07
    "Я не з каляровых. Якое дачыненне
    ўсё гэта мае да мяне?"
  • 9:08 - 9:10
    Я прапаную вам адказ.
  • 9:10 - 9:12
    Як я ўжо сказала,
  • 9:12 - 9:16
    мы жывем у свеце,
    дзе мы шукаем нейкі ідэал.
  • 9:16 - 9:17
    І калі мы маем жаданне
    жыць у свеце,
  • 9:17 - 9:20
    дзе абставіны нашага нараджэння
    не маюць значэння,
  • 9:20 - 9:22
    мы павінны ўсе вырашаць гэтую
    праблему.
  • 9:22 - 9:25
    Цікава, але аўтар эксперыменту
    на пасаду лабаранта
  • 9:25 - 9:27
    прапанавала рашэнне.
  • 9:27 - 9:30
    Яна сказала: тое, што
    аб'ядноўвае паспяховых жанчын,
  • 9:30 - 9:32
    тое агульнае, што ўсе яны маюць --
  • 9:32 - 9:35
    гэта наяўнасць добрага ментара.
  • 9:35 - 9:37
    Мы ўсе чулі штосьці падобнае
  • 9:37 - 9:40
    ў нашай мове.
  • 9:40 - 9:43
    І яшчэ адзін выклік вам.
  • 9:43 - 9:46
    Я хачу натхніць кожнага з вас
    зрабіцца ментарам для кагосьці,
  • 9:46 - 9:48
    хто адрозніваецца ад вас.
  • 9:48 - 9:49
    Як вам ідэя?
  • 9:49 - 9:52
    Людзі заўсёды хочуць дапамагаць
    камусьці, хто падобны да іх,
  • 9:52 - 9:53
    хто мае аднолькавы выгляд,
  • 9:53 - 9:54
    хто мае такі ж самы досвед.
  • 9:54 - 9:57
    Калі б я ўбачыла дзяўчыну-мусульманку,
    падобную да мяне,
  • 9:57 - 9:59
    я б сказала: "Хадзем тусавацца".
  • 9:59 - 10:02
    Вы ўваходзіце ў пакой і
    бачыце кагосьці з адной школы,
  • 10:02 - 10:04
    хто займаееца аднолькавым
    з вамі спортам.
  • 10:04 - 10:05
    І хутчэй за ўсё вы будзеце імкнуцца
  • 10:05 - 10:07
    дапамагчы гэтаму чалавеку.
  • 10:07 - 10:11
    Але знайсці нейкую сувязь с чалавекам,
  • 10:11 - 10:13
    у якога іншы жыццёвы досвед,
    вельмі складана.
  • 10:13 - 10:16
    Сама ідэя дапамогі іншаму,
  • 10:16 - 10:19
    камусьці, хто жыў у іншым
    асяроддзі,
  • 10:19 - 10:20
    няважна якім,
  • 10:20 - 10:23
    у тым, каб адчыніць дзверы людзям,
  • 10:23 - 10:26
    якія не могуць знайсці
    свайго асабістага шляху.
  • 10:26 - 10:29
    Таму што, спадарства,
    у сучасным свеце няма справядлівасці.
  • 10:29 - 10:32
    Людзі не нараджаюцца з
    аднолькавымі магчымасцямі.
  • 10:32 - 10:33
    Я нарадзілася ў Хартуме --
  • 10:33 - 10:35
    адным з найбяднейшых
    гарадоў свету.
  • 10:35 - 10:36
    Я нарадзілася каляровай.
  • 10:36 - 10:37
    Жанчынай.
  • 10:37 - 10:41
    І яшчэ я мусульманка ў свеце, дзе
    ўсе ставяцца падазрона да нас.
  • 10:41 - 10:44
    І я не магу кантраляваць гэта.
  • 10:44 - 10:48
    Аднак, я ўсвядоміла таксама і тое,
    што ў мяне ёсць і прывілеі.
  • 10:48 - 10:50
    У мяне цудоўныя бацькі.
  • 10:50 - 10:51
    Я атрымала адукацыю,
  • 10:51 - 10:54
    і мне пашчасціла эміграваць у Аўстралію.
  • 10:54 - 10:57
    І яшчэ ў мяне былі
    вельмі добрыя ментары,
  • 10:57 - 11:00
    што паказалі мне іншы свет,
    які я ніколі раней не бачыла.
  • 11:00 - 11:01
    Ментар сказаў мне:
  • 11:01 - 11:02
    "Як маешся?
  • 11:02 - 11:04
    Твой жыццёвы шлях цікавы.
  • 11:04 - 11:05
    Давай напішам што-небудь аб ім,
  • 11:05 - 11:07
    каб паказаць яго іншым людзям".
  • 11:07 - 11:08
    Ён дадаў:
  • 11:08 - 11:10
    "Я разумею, мабыць буравая ўстаноўка
    не для цябе,
  • 11:10 - 11:12
    але далучайся да нас".
  • 11:12 - 11:13
    Цяпер я тут, размаўляю з вамі.
  • 11:13 - 11:14
    І я не адна.
  • 11:14 - 11:17
    Абсалютна розным людзям
  • 11:17 - 11:19
    дапамаглі менавіта ментары.
  • 11:19 - 11:21
    Напрыклад, хлопец-мусульманін
    з Сіднэю
  • 11:21 - 11:24
    пры дамамозе ментара
  • 11:24 - 11:27
    распачаў паэтычны слэм у Банкстаўне,
  • 11:27 - 11:29
    які стаў вельмі папулярным.
  • 11:29 - 11:32
    І цяпер ён можа змяніць жыццё
    вялікай колькасьці маладых людзей.
  • 11:32 - 11:34
    Ці спадарыня, якая ўцякла з Афганістану
  • 11:34 - 11:35
    у Брызбэн.
  • 11:35 - 11:37
    Яна амаль не ведала
    англійскай мовы,
  • 11:37 - 11:38
    калі апынулася ў Аўстраліі.
  • 11:38 - 11:40
    Яе ментары дапамаглі
    ёй стаць лекаркай.
  • 11:40 - 11:43
    А ў 2008 годзе яна атрымала
    ўзнагароду года
  • 11:43 - 11:45
    на прэміі для моладзі штату Куінзлэнд.
  • 11:45 - 11:46
    Яна натхняе.
  • 11:50 - 11:52
    А гэта не вельмі лёгкая справа.
  • 11:54 - 11:57
    Гэта я.
  • 11:57 - 12:00
    Але я яшчэ і жанчына ў вопратцы рабочага,
  • 12:00 - 12:04
    і тая, што была ў абаі на пачатку.
  • 12:04 - 12:07
    Ці вырашылі б вы дапамагчы мне,
  • 12:07 - 12:09
    калі б я была апранутая ў
    тыя аддзенні?
  • 12:09 - 12:11
    Я ж той самы чалавек.
  • 12:12 - 12:15
    Нам неабходна пазбавіцца
    ад несвядомых перадузятых думак
  • 12:15 - 12:17
    і знайсці кагосьці вельмі
    адрознага ад нас,
  • 12:17 - 12:18
    каб дапамагчы яму.
  • 12:18 - 12:21
    Бо каб грунтоўныя змены адбыліся,
    патрэбен час.
  • 12:21 - 12:25
    А я не на столькі трывучая.
  • 12:25 - 12:27
    Такім чынам, калі мы хочам змяніць нешта,
  • 12:27 - 12:28
    стварыць свет,
  • 12:28 - 12:30
    дзе ўсе людзі маюць роўныя магчымасці,
  • 12:30 - 12:33
    тады спрабуйце дапамагаць людзям.
  • 12:33 - 12:35
    Вы можаце думаць,
    што не маеце дачынення
  • 12:35 - 12:36
    да праблем разнастайнасці.
  • 12:36 - 12:38
    Але мы ўсе частка агульнай сістэмы,
  • 12:38 - 12:40
    і мы ўсе можам
    зрабіць нешта.
  • 12:40 - 12:41
    І калі вы не ведаеце,
  • 12:41 - 12:43
    дзе знайсці кагосьці
    адрознага ад вас,
  • 12:43 - 12:45
    схадзіце ў нейкае незвычайнае
  • 12:45 - 12:46
    для вас месца.
  • 12:46 - 12:48
    Калі вы частка прыватнай
    вышэйшай школы,
  • 12:48 - 12:49
    зайдзіце ў дзяржаўную школу
  • 12:49 - 12:52
    ці проста зазірніце ў мясцовы цэнтр
    дапамогі ўцекачам.
  • 12:52 - 12:54
    Ці мабыць вы працуеце ў офісе.
  • 12:54 - 12:57
    Тады дапамажыце стажору,
    які пакуль што зусім не ўліўся ў працу,
  • 12:57 - 12:58
    як было з мной,
  • 12:58 - 13:00
    і адчыніце яму дзверы ў новы свет.
  • 13:00 - 13:02
    Не сымбалічна, бо мы не ахвяры,
  • 13:02 - 13:04
    а пакажыце яму магчымасці.
  • 13:04 - 13:06
    Бо адкрываючы новы свет,
  • 13:06 - 13:09
    вы ўсвядоміце, што маеце прыступ
    да дзвярэй,
  • 13:09 - 13:11
    пра існаванне якіх
    гэта стажор і не ведаў,
  • 13:11 - 13:14
    а вы й нават не думалі,
    што той стажор не ведае.
  • 13:14 - 13:16
    Спадарыні й спадары,
  • 13:16 - 13:20
    наша грамадства пакутуе
    ад недахопу магчымасцей,
  • 13:20 - 13:22
    асабліва праз існаванне
    несвядомых перадузятасцей.
  • 13:22 - 13:26
    І кожны з вас здольны змяніць
    сітуацыю.
  • 13:26 - 13:29
    Я ведаю, вы атрымалі шмат выклікаў сёння,
  • 13:29 - 13:32
    але паспрабуйце задумацца
    хаця б пра адзін,
  • 13:32 - 13:36
    бо разнастайнасць -- наша каштоўнасць.
  • 13:36 - 13:40
    Я натхняю вас пераглядзець вашыя
    пачатковыя ўяўленні,
  • 13:40 - 13:41
    бо я ўпэўнена,
  • 13:41 - 13:43
    што яны, хутчэй за ўсё, памылковыя.
  • 13:43 - 13:46
    Дзякуй.
  • 13:46 - 13:48
    (Воплескі)
Title:
Што мая хустка кажа пра мяне
Speaker:
Жасмін Абдэл-Магід
Description:

Перадузятыя погляды - распаўсюджаны культурны чыннік, вынікам якога ёсць нашыя меркаванні, якія грунтуюцца на выхаванні і вонкавых уплывах. Такія невідавочныя перадузятасці ўздзейнічаюць на ўсё. Прыйшоў час стаць лепшымі, больш разважлівымі і разумнымі. У гэтай вясёлай, шчырай прамове Жасмін Абдел-Магід незвычайным спосабам кідае нам выклік, каб мы перагледзелі свае пачатковыя ўяўленні.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
14:01

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions