Return to Video

Як быць бязбоязнымі перад аўтарытарызмам

  • 0:01 - 0:04
    12 жніўня 2020 года
  • 0:04 - 0:07
    дзве групы дзяўчат выйшлі
    на акцыю пратэсту ў Мінску,
  • 0:07 - 0:09
    сталіцы Беларусі.
  • 0:09 - 0:12
    Яны апрануліся ў белае
  • 0:12 - 0:14
    і басанож пайшлі гуляць па вуліцах.
  • 0:15 - 0:16
    Зранку
  • 0:16 - 0:19
    некаторыя пайшлі
    на Камароўскі рынак у цэнтры горада.
  • 0:19 - 0:21
    Пазней у той жа дзень
  • 0:21 - 0:23
    iншая група сабралася з кветкамі
  • 0:23 - 0:26
    ля Вечнага агню пад помнікам Перамогі.
  • 0:26 - 0:29
    Дзяўчаты стаялі разам,
    трымаючыся за рукі,
  • 0:29 - 0:32
    і спявалі беларускую калыханку
  • 0:32 - 0:36
    ў чаканні прыезду мiліцэйскіх машын.
  • 0:36 - 0:40
    Яны ведалі, што мiліцыя забярэ іх,
    як ёсць:
  • 0:40 - 0:43
    басанож і з кветкамі ў руках,
  • 0:43 - 0:46
    што іх адвязуць у аддзяленне міліцыі,
  • 0:46 - 0:51
    паб'юць і паспрабуюць прынізіць.
  • 0:51 - 0:54
    Але жанчыны ўсё роўна стаялі і спявалі.
  • 0:54 - 0:58
    У гэтым годзе нешта змянілася ў Беларусі,
  • 0:58 - 1:01
    краіне з больш чым дзевяццю
    мільёнамі чалавек,
  • 1:01 - 1:05
    якой з 1994 года кіруе аўтарытарны лідар.
  • 1:06 - 1:11
    Гэтыя маладыя жанчыны пратэставалі супраць
    сфальсіфікаваных вынікаў апошніх выбараў,
  • 1:11 - 1:14
    якія прайшлі некалькімі днямі раней.
  • 1:15 - 1:20
    Іх невялікія акцыі пратэсту
    вельмі хутка перараслі
  • 1:20 - 1:24
    ў масавыя мiрныя жаночыя дэманстрацыі
  • 1:24 - 1:25
    па ўсёй краіне.
  • 1:26 - 1:28
    А ўсяго праз некалькі дзён
  • 1:28 - 1:32
    сотнi тысяч чалавек выйшлi на вуліцы,
  • 1:32 - 1:35
    і з таго часу
    дэманстрацыі працягваюцца ў маштабах,
  • 1:35 - 1:39
    якіх Беларусь яшчэ не бачыла.
  • 1:40 - 1:43
    І гэта нягледзячы на тое,
  • 1:43 - 1:46
    што прэзідэнт сам сябе
    абвясціў пераабраным,
  • 1:46 - 1:50
    на тое, што больш за 10 000 чалавек
    былі затрыманыя,
  • 1:50 - 1:52
    сотні падвергнуты катаванням
  • 1:52 - 1:55
    і прынамсі шасцёра забітыя.
  • 1:55 - 2:00
    Многія людзi задаюцца пытаннем,
    чаму народ Беларусі загаварыў цяпер.
  • 2:00 - 2:04
    Што прымушае іх
    працягваць выходзіць на вуліцы,
  • 2:04 - 2:07
    нягледзячы на беспрэцэдэнтны
    гвалт з боку міліцыі,
  • 2:07 - 2:10
    не зважаючы на беззаконне ў краіне?
  • 2:11 - 2:13
    Часцей за ўсё я чую адказ,
  • 2:13 - 2:16
    што людзі сталі бязбоязнымі,
  • 2:17 - 2:21
    і такімі мы сталі разам.
  • 2:21 - 2:26
    Таму што страх — гэта надзел аднаго.
  • 2:26 - 2:28
    Ён падсілкоўваецца адзінотай.
  • 2:29 - 2:30
    Для яго няма розніцы:
  • 2:30 - 2:33
    мужчыны, жанчыны, дзеці, сталыя —
  • 2:33 - 2:35
    усе мы можам адчуваць страх,
  • 2:35 - 2:39
    але толькі да таго часу,
    пакуль кожны сам па сабе.
  • 2:41 - 2:43
    Бясстрашнасць патрабуе дваіх.
  • 2:43 - 2:47
    Яна працуе толькі тады,
    калі адзін — за ўсіх, а ўсе — за аднаго.
  • 2:48 - 2:50
    Пакажыце прыклад, каб вашыя суседзі,
  • 2:50 - 2:53
    калегі, сябры таксама не баяліся.
  • 2:54 - 2:57
    І яны зробяць тое самае дзеля вас.
  • 2:58 - 3:02
    Шмат чаго было зроблена тым, якую ролю
    я заняла на прэзідэнцкіх выбарах
  • 3:02 - 3:04
    у жніўні 2020 года.
  • 3:04 - 3:07
    Тым, як я вырашыла балатавацца
    замест свайго мужа Сяргея,
  • 3:07 - 3:09
    калі яго пасадзілі за краты,
  • 3:09 - 3:14
    і калі стала ясна, што ўлады адмовяць яму
    ў магчымасці ўдзельнічаць у выбарах.
  • 3:14 - 3:16
    Тым, як я па праву выйграла выбары
  • 3:16 - 3:19
    і стала абранай лідаркай
    дэмакратычнай Беларусі,
  • 3:19 - 3:23
    але афіцыйныя вынікі далі
    мне толькі 10 працэнтаў галасоў,
  • 3:23 - 3:27
    і я была вымушана
    пакінуць краіну з дзецьмі.
  • 3:27 - 3:30
    Тым, як я працягваю змагацца за тых,
    хто галасаваў за мяне,
  • 3:30 - 3:33
    і чые галасы рэжым хоча скрасці;
  • 3:33 - 3:36
    якая я "бязбоязная".
  • 3:37 - 3:41
    Але было шмат момантаў,
    калі я была напалохана
  • 3:41 - 3:43
    і хацела адступіць.
  • 3:43 - 3:44
    Мне пагражалі
  • 3:44 - 3:48
    i прымушалі думаць,
    што я адна ў гэтай бітве.
  • 3:49 - 3:52
    І ўсё ж, чым больш гарадоў я наведвала,
  • 3:52 - 3:55
    чым больш людзей прыходзіла на мітынгі,
  • 3:55 - 3:57
    тым менш у мяне было страху.
  • 3:57 - 4:00
    А потым, за некалькі дзён да выбараў,
  • 4:00 - 4:05
    60 тысяч чалавек прыйшлі
    ў Мінску, каб выказаць сваю падтрымку,
  • 4:05 - 4:08
    і я перастала баяцца.
  • 4:09 - 4:11
    Я ніколі не прагнула гэтага.
  • 4:11 - 4:13
    Я ніколі асабліва не цікавілася палітыкай,
  • 4:13 - 4:16
    i ніколі не планавала балатавацца.
  • 4:16 - 4:19
    Я хацела быць мамай і жонкай.
  • 4:19 - 4:22
    Але лёсам і воляй майго народа
  • 4:22 - 4:25
    я была ўзведзена на гэтую пасаду.
  • 4:26 - 4:30
    І я прымаю яе з пачуццём
    абавязку і гонару.
  • 4:31 - 4:33
    Я не здамся.
  • 4:33 - 4:38
    І я буду прыкладам для людзей,
    таму што яны былі прыкаладам для мяне.
  • 4:39 - 4:42
    Наша мужнасць нараджаецца
    дзякуючы адзінству.
  • 4:42 - 4:46
    Наша салідарнасць — наша сіла.
  • 4:46 - 4:51
    Я таксама цяпер разумею,
    што бязбоязнасць — гэта абавязак.
  • 4:51 - 4:55
    Гэта выбар, які робіш штодня.
  • 4:55 - 4:57
    Гэта адказнасць, якую ты бярэш —
  • 4:58 - 5:01
    адказнасць адзін за аднаго.
  • 5:01 - 5:05
    У гэтым плане я нічым не адрозніваюся
    ад маіх землякоў-беларусаў.
  • 5:05 - 5:08
    Іх падтрымка адчувальная.
  • 5:08 - 5:11
    Іх салідарнасць расце ў прагрэсіі.
  • 5:12 - 5:14
    Калі вас двое —
  • 5:14 - 5:15
    вы дзёрзкія.
  • 5:15 - 5:18
    Калі вас 100 — вы адважныя.
  • 5:19 - 5:21
    Калі вас тысячы —
  • 5:21 - 5:22
    вы бязбоязныя.
  • 5:22 - 5:26
    А калі вас дзясяткі тысяч —
  • 5:26 - 5:28
    вы непераможныя.
  • 5:28 - 5:29
    Дзякуй.
Title:
Як быць бязбоязнымі перад аўтарытарызмам
Speaker:
Святлана Ціханоўская
Description:

Як супрацьстаяць аўтарытарызму? І што значыць быць «бязбоязнымі»? У сваім моцным выступе Святлана Ціханоўская, хатняя гаспадыня, якая стала палітыкам, расказвае пра сваю "малаверагодную" спробу перамагчы даўняга аўтакратычнага лідэра Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Малюючы яркую карціну таго, як невялікія акты непадпарадкавання перараслі ў масавыя мірныя дэманстрацыі, яна дзеліцца выдатным роздумам пра сувязь паміж бязбоязнасцю і свабодай, нагадваючы нам, што ва ўсіх нас ёсць усё, што трэба, каб супрацьстаяць несправядлівасці — нам проста трэба рабіць гэта разам.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
05:44

Belarusian subtitles

Revisions