Як быць бязбоязнымі перад аўтарытарызмам
-
0:01 - 0:0412 жніўня 2020 года
-
0:04 - 0:07дзве групы дзяўчат выйшлі
на акцыю пратэсту ў Мінску, -
0:07 - 0:09сталіцы Беларусі.
-
0:09 - 0:12Яны апрануліся ў белае
-
0:12 - 0:14і басанож пайшлі гуляць па вуліцах.
-
0:15 - 0:16Зранку
-
0:16 - 0:19некаторыя пайшлі
на Камароўскі рынак у цэнтры горада. -
0:19 - 0:21Пазней у той жа дзень
-
0:21 - 0:23iншая група сабралася з кветкамі
-
0:23 - 0:26ля Вечнага агню пад помнікам Перамогі.
-
0:26 - 0:29Дзяўчаты стаялі разам,
трымаючыся за рукі, -
0:29 - 0:32і спявалі беларускую калыханку
-
0:32 - 0:36ў чаканні прыезду мiліцэйскіх машын.
-
0:36 - 0:40Яны ведалі, што мiліцыя забярэ іх,
як ёсць: -
0:40 - 0:43басанож і з кветкамі ў руках,
-
0:43 - 0:46што іх адвязуць у аддзяленне міліцыі,
-
0:46 - 0:51паб'юць і паспрабуюць прынізіць.
-
0:51 - 0:54Але жанчыны ўсё роўна стаялі і спявалі.
-
0:54 - 0:58У гэтым годзе нешта змянілася ў Беларусі,
-
0:58 - 1:01краіне з больш чым дзевяццю
мільёнамі чалавек, -
1:01 - 1:05якой з 1994 года кіруе аўтарытарны лідар.
-
1:06 - 1:11Гэтыя маладыя жанчыны пратэставалі супраць
сфальсіфікаваных вынікаў апошніх выбараў, -
1:11 - 1:14якія прайшлі некалькімі днямі раней.
-
1:15 - 1:20Іх невялікія акцыі пратэсту
вельмі хутка перараслі -
1:20 - 1:24ў масавыя мiрныя жаночыя дэманстрацыі
-
1:24 - 1:25па ўсёй краіне.
-
1:26 - 1:28А ўсяго праз некалькі дзён
-
1:28 - 1:32сотнi тысяч чалавек выйшлi на вуліцы,
-
1:32 - 1:35і з таго часу
дэманстрацыі працягваюцца ў маштабах, -
1:35 - 1:39якіх Беларусь яшчэ не бачыла.
-
1:40 - 1:43І гэта нягледзячы на тое,
-
1:43 - 1:46што прэзідэнт сам сябе
абвясціў пераабраным, -
1:46 - 1:50на тое, што больш за 10 000 чалавек
былі затрыманыя, -
1:50 - 1:52сотні падвергнуты катаванням
-
1:52 - 1:55і прынамсі шасцёра забітыя.
-
1:55 - 2:00Многія людзi задаюцца пытаннем,
чаму народ Беларусі загаварыў цяпер. -
2:00 - 2:04Што прымушае іх
працягваць выходзіць на вуліцы, -
2:04 - 2:07нягледзячы на беспрэцэдэнтны
гвалт з боку міліцыі, -
2:07 - 2:10не зважаючы на беззаконне ў краіне?
-
2:11 - 2:13Часцей за ўсё я чую адказ,
-
2:13 - 2:16што людзі сталі бязбоязнымі,
-
2:17 - 2:21і такімі мы сталі разам.
-
2:21 - 2:26Таму што страх — гэта надзел аднаго.
-
2:26 - 2:28Ён падсілкоўваецца адзінотай.
-
2:29 - 2:30Для яго няма розніцы:
-
2:30 - 2:33мужчыны, жанчыны, дзеці, сталыя —
-
2:33 - 2:35усе мы можам адчуваць страх,
-
2:35 - 2:39але толькі да таго часу,
пакуль кожны сам па сабе. -
2:41 - 2:43Бясстрашнасць патрабуе дваіх.
-
2:43 - 2:47Яна працуе толькі тады,
калі адзін — за ўсіх, а ўсе — за аднаго. -
2:48 - 2:50Пакажыце прыклад, каб вашыя суседзі,
-
2:50 - 2:53калегі, сябры таксама не баяліся.
-
2:54 - 2:57І яны зробяць тое самае дзеля вас.
-
2:58 - 3:02Шмат чаго было зроблена тым, якую ролю
я заняла на прэзідэнцкіх выбарах -
3:02 - 3:04у жніўні 2020 года.
-
3:04 - 3:07Тым, як я вырашыла балатавацца
замест свайго мужа Сяргея, -
3:07 - 3:09калі яго пасадзілі за краты,
-
3:09 - 3:14і калі стала ясна, што ўлады адмовяць яму
ў магчымасці ўдзельнічаць у выбарах. -
3:14 - 3:16Тым, як я па праву выйграла выбары
-
3:16 - 3:19і стала абранай лідаркай
дэмакратычнай Беларусі, -
3:19 - 3:23але афіцыйныя вынікі далі
мне толькі 10 працэнтаў галасоў, -
3:23 - 3:27і я была вымушана
пакінуць краіну з дзецьмі. -
3:27 - 3:30Тым, як я працягваю змагацца за тых,
хто галасаваў за мяне, -
3:30 - 3:33і чые галасы рэжым хоча скрасці;
-
3:33 - 3:36якая я "бязбоязная".
-
3:37 - 3:41Але было шмат момантаў,
калі я была напалохана -
3:41 - 3:43і хацела адступіць.
-
3:43 - 3:44Мне пагражалі
-
3:44 - 3:48i прымушалі думаць,
што я адна ў гэтай бітве. -
3:49 - 3:52І ўсё ж, чым больш гарадоў я наведвала,
-
3:52 - 3:55чым больш людзей прыходзіла на мітынгі,
-
3:55 - 3:57тым менш у мяне было страху.
-
3:57 - 4:00А потым, за некалькі дзён да выбараў,
-
4:00 - 4:0560 тысяч чалавек прыйшлі
ў Мінску, каб выказаць сваю падтрымку, -
4:05 - 4:08і я перастала баяцца.
-
4:09 - 4:11Я ніколі не прагнула гэтага.
-
4:11 - 4:13Я ніколі асабліва не цікавілася палітыкай,
-
4:13 - 4:16i ніколі не планавала балатавацца.
-
4:16 - 4:19Я хацела быць мамай і жонкай.
-
4:19 - 4:22Але лёсам і воляй майго народа
-
4:22 - 4:25я была ўзведзена на гэтую пасаду.
-
4:26 - 4:30І я прымаю яе з пачуццём
абавязку і гонару. -
4:31 - 4:33Я не здамся.
-
4:33 - 4:38І я буду прыкладам для людзей,
таму што яны былі прыкаладам для мяне. -
4:39 - 4:42Наша мужнасць нараджаецца
дзякуючы адзінству. -
4:42 - 4:46Наша салідарнасць — наша сіла.
-
4:46 - 4:51Я таксама цяпер разумею,
што бязбоязнасць — гэта абавязак. -
4:51 - 4:55Гэта выбар, які робіш штодня.
-
4:55 - 4:57Гэта адказнасць, якую ты бярэш —
-
4:58 - 5:01адказнасць адзін за аднаго.
-
5:01 - 5:05У гэтым плане я нічым не адрозніваюся
ад маіх землякоў-беларусаў. -
5:05 - 5:08Іх падтрымка адчувальная.
-
5:08 - 5:11Іх салідарнасць расце ў прагрэсіі.
-
5:12 - 5:14Калі вас двое —
-
5:14 - 5:15вы дзёрзкія.
-
5:15 - 5:18Калі вас 100 — вы адважныя.
-
5:19 - 5:21Калі вас тысячы —
-
5:21 - 5:22вы бязбоязныя.
-
5:22 - 5:26А калі вас дзясяткі тысяч —
-
5:26 - 5:28вы непераможныя.
-
5:28 - 5:29Дзякуй.
- Title:
- Як быць бязбоязнымі перад аўтарытарызмам
- Speaker:
- Святлана Ціханоўская
- Description:
-
Як супрацьстаяць аўтарытарызму? І што значыць быць «бязбоязнымі»? У сваім моцным выступе Святлана Ціханоўская, хатняя гаспадыня, якая стала палітыкам, расказвае пра сваю "малаверагодную" спробу перамагчы даўняга аўтакратычнага лідэра Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Малюючы яркую карціну таго, як невялікія акты непадпарадкавання перараслі ў масавыя мірныя дэманстрацыі, яна дзеліцца выдатным роздумам пра сувязь паміж бязбоязнасцю і свабодай, нагадваючы нам, што ва ўсіх нас ёсць усё, што трэба, каб супрацьстаяць несправядлівасці — нам проста трэба рабіць гэта разам.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 05:44
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for How to be fearless in the face of authoritarianism | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for How to be fearless in the face of authoritarianism | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for How to be fearless in the face of authoritarianism | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for How to be fearless in the face of authoritarianism | ||
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for How to be fearless in the face of authoritarianism | ||
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for How to be fearless in the face of authoritarianism | ||
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for How to be fearless in the face of authoritarianism | ||
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for How to be fearless in the face of authoritarianism |