Return to Video

Як працуе фондавы рынак? - Олівер Эльфенбаум

  • 0:07 - 0:08
    У пачатку 17-га стагоддзя
  • 0:08 - 0:11
    Галандская Ост-Індская кампанія
    наняла сотні караблёў,
  • 0:11 - 0:16
    каб гандляваць золатам, парцэлянай,
    спецыямі і шоўкам па ўсім свеце.
  • 0:16 - 0:19
    Але функцыянаванне гэтай шырокамаштабнай
    дзейнасці каштавала нятанна.
  • 0:19 - 0:22
    Для таго каб прафінансаваць свае
    затратныя падарожжы,
  • 0:22 - 0:24
    кампанія звярнулася да прыватных асоб ‒
  • 0:24 - 0:28
    людзей, якія маглі б укласці грошы ў
    падтрымку вандроўкі
  • 0:28 - 0:30
    ў абмен на частку прыбытку судна.
  • 0:30 - 0:33
    Такая практыка дазволіла кампаніі
    здзяйсняць яшчэ
  • 0:33 - 0:35
    больш грандыёзныя падарожжы,
  • 0:35 - 0:40
    павялічваючы прыбытак як для сябе, так і
    для сваіх мудрых інвестараў.
  • 0:40 - 0:44
    Прадаючы гэтыя акцыі ў кавярнях
    і суднаходных гаванях па ўсім кантыненце,
  • 0:44 - 0:48
    Галандская Ост-Індская кампанія
    неўсвядомлена вынайшла
  • 0:48 - 0:50
    першы ў свеце фондавы рынак.
  • 0:50 - 0:54
    З тых часоў кампаніі збіраюць сродкі з
    інвестараў, якія жадаюць
  • 0:54 - 0:57
    падтрымліваць розныя віды бізнэсу.
  • 0:57 - 0:58
    І на сённяшні дзень,
  • 0:58 - 1:02
    школы, спецыяльнасці,
    і нават цэлыя тэлевізійныя каналы
  • 1:02 - 1:04
    прысвечаны разуменню працы
    фондавага рынку.
  • 1:04 - 1:08
    Але сучасны фондавы рынак
    значна складанейшы,
  • 1:08 - 1:10
    чым яго першапачатковае ўвасабленне.
  • 1:10 - 1:14
    Дык як жа кампаніі ды інвестары
    выкарыстоўваюць рынак сёння?
  • 1:14 - 1:19
    Давайце ўявім сабе новую кававую
    кампанію, якая вырашае выйсці на рынак.
  • 1:19 - 1:22
    Перш за ўсё, кампанія будзе рэкламаваць
    сябе буйным інвестарам.
  • 1:22 - 1:25
    Калі тыя палічаць, што кампанія
    перспектыўная,
  • 1:25 - 1:26
    яна атрымае пачатковае фінансаванне,
  • 1:26 - 1:31
    і інвестары праспансуюць першасную
    публічную прапанову акцый кампаніі ці IPO.
  • 1:31 - 1:35
    Гэта забяспечыць запуск кампаніі на
    афіцыйным адкрытым рынку,
  • 1:35 - 1:37
    дзе любая кампанія ці прыватная асоба,
    якія лічаць,
  • 1:37 - 1:40
    што бізнэс можа быць прыбытковым,
    могуць купіць яе акцыі.
  • 1:40 - 1:44
    Купля акцый робіць гэтых інвестараў
    частковымі ўладальнікамі бізнэсу.
  • 1:44 - 1:46
    Іх інвестыцыі дапамагаюць
    кампаніі расці,
  • 1:46 - 1:48
    і, як толькі яна становіцца
    больш паспяховай,
  • 1:48 - 1:52
    больш пакупнікоў могуць убачыць
    патэнцыял і пачаць купляць акцыі.
  • 1:52 - 1:54
    Па меры росту попыту на акцыі,
  • 1:54 - 1:58
    расце і іх кошт, павялічваючы вартасць
    для патэнцыйных пакупнікоў,
  • 1:58 - 2:02
    і падвышаючы коштоўнасць акцый,
    якімі людзі ўжо валодаюць.
  • 2:02 - 2:03
    Для кампаніі
  • 2:03 - 2:07
    павышаная цікавасць садзейнічае
    фінансаванню новых ініцыятыў,
  • 2:07 - 2:10
    і таксама спрыяе росту яе агульнай
    рынкавай вартасці,
  • 2:10 - 2:13
    паказваючы, колькі людзей гатовыя
    інвеставаць у ідэю.
  • 2:13 - 2:17
    Аднак, калі па нейкай прычыне кампанія
    пачынае здавацца менш прыбытковай,
  • 2:17 - 2:19
    можа адбыцца і адваротнае.
  • 2:19 - 2:23
    Калі інвестары думаюць, што вартасць іх
    акцый будзе зніжацца,
  • 2:23 - 2:26
    яны пачнуць прадаваць свае акцыі ў надзеі
    атрымаць прыбытак,
  • 2:26 - 2:28
    перш чым кампанія страціць яшчэ
    больш у кошце.
  • 2:28 - 2:31
    У той час, калі акцыі прадаюцца і попыт
    на акцыі ідзе ўніз,
  • 2:31 - 2:32
    кошт акцый падае,
  • 2:32 - 2:35
    а разам з гэтым і рынкавы кошт кампаніі.
  • 2:35 - 2:38
    Гэта можа пакінуць інвестараў
    з вялікімі стратамі ‒
  • 2:38 - 2:41
    калі толькі кампанія не пачне
    зноў выглядаць прыбытковай.
  • 2:41 - 2:45
    Такія "арэлі" попыту і прапановы
    залежаць ад многіх фактараў.
  • 2:45 - 2:49
    Кампаніі знаходзяцца пад непазбежным
    уплывам рынкавых сілаў,
  • 2:49 - 2:52
    такіх як змены ў коштах матэрыялаў,
  • 2:52 - 2:54
    перамены ў тэхналогіі вытворчасці
  • 2:54 - 2:56
    і зменлівыя выдаткі на аплату працы.
  • 2:56 - 2:59
    Інвестары могуць быць занепакоеныя
    пераменамі ў кіраўніцтве,
  • 2:59 - 3:02
    дрэннай рэкламай або больш буйнымі
    фактарамі, такімі як новыя законы
  • 3:02 - 3:03
    і гандлёвая палітыка.
  • 3:03 - 3:04
    І вядома ж,
  • 3:04 - 3:08
    мноства інвестараў папросту гатовыя
    прадаваць каштоўныя акцыі
  • 3:08 - 3:10
    і пераследваць асабістыя інтарэсы.
  • 3:10 - 3:13
    Усе гэтыя фактары выклікаюць
    штодзённы шум на рынку,
  • 3:13 - 3:16
    які можа стварыць уражанне
    большага ці меншага поспеху кампаніі.
  • 3:16 - 3:17
    І на фондавым рынку,
  • 3:17 - 3:21
    уяўная страта каштоўнасці
    часта вядзе да страты інвестараў,
  • 3:21 - 3:24
    што, у сваю чаргу, прыводзіць да падзення
    рэальнага кошту кампаніі.
  • 3:24 - 3:27
    Чалавечая саманадзейнасць на рынку
    мае такую сілу, каб справакаваць
  • 3:27 - 3:30
    усё ‒  ад эканамічных бумаў да
    фінансавых крызісаў.
  • 3:30 - 3:33
    З-за гэтай цяжка прагназуемай зменнай
  • 3:33 - 3:36
    большасць спецыялістаў заахвочваюць
    надзейныя доўгатэрміновыя інвестыцыі,
  • 3:36 - 3:38
    а не спробу хутка зарабіць грошы.
  • 3:38 - 3:41
    Тым не менш, спецыялісты пастаянна
    ствараюць інструменты
  • 3:41 - 3:44
    ў спробах павялічыць свае
    шанцы на поспех
  • 3:44 - 3:46
    у гэтай вельмі непрадказальнай сістэме.
  • 3:46 - 3:49
    Але фондавы рынак існуе не толькі
    для багатых і ўплывовых.
  • 3:49 - 3:51
    Па меры развіцця інтэрнэту,
  • 3:51 - 3:53
    звычайныя інвестары могуць
    купляць акцыі
  • 3:53 - 3:56
    шмат у чым дакладна гэтак жа,
    як і буйны інвестар.
  • 3:56 - 3:59
    І чым больш людзей даведваецца
    аб гэтай складанай сістэме,
  • 3:59 - 4:01
    тым больш яны могуць гандляваць акцыямі,
  • 4:01 - 4:03
    падтрымліваць бізнэсы, у якія яны вераць,
  • 4:03 - 4:05
    і пераследваць свае фінансавыя мэты.
  • 4:05 - 4:09
    Першы крок ‒  гэта пачаць інвеставаць.
Title:
Як працуе фондавы рынак? - Олівер Эльфенбаум
Speaker:
Олівер Эльфенбаум
Description:

Паглядзець поўны ўрок: https://ed.ted.com/lessons/how-does-the-stock-market-work-oliver-elfenbaum

У 1600-х гадах Галандская Ост-Індская кампанія наняла сотні караблёў, каб гандляваць таварамі па ўсім свеце. Для таго каб прафінансаваць свае падарожжы, кампанія звярнулася да прыватных асоб, каб яны падтрымалі паездкі у абмен на частку прыбытку. Робячы так, кампанія неўсвядомлена вынайшла першы ў свеце фондавы рынак. Дык як жа кампаніі ды інвестары выкарыстоўваюць рынак сёння? Тлумачыць Олівер Эльфенбаум.

Урок Oliver Elfenbaum, пад кіраўніцтвам Tom Gran & Madeleine Grossi.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
04:09

Belarusian subtitles

Revisions