Return to Video

Прыйшоў час балатавацца жанчынам

  • 0:01 - 0:04
    Мне неверагодна пашанцавала
  • 0:04 - 0:05
    нарадзіцца ў краіне,
  • 0:05 - 0:09
    якая лічыцца
    найлепшым месцам у свеце,
  • 0:09 - 0:11
    каб быць жанчынай.
  • 0:13 - 0:16
    У 1975 годзе, калі мне было сем год,
  • 0:16 - 0:19
    жанчыны ў Ісландыі выйшлі на забастоўку.
  • 0:20 - 0:22
    У той дзень яны не працавалі,
  • 0:22 - 0:24
    незалежна ад таго, ці мелі
    працоўнае месца,
  • 0:24 - 0:27
    ці проста хатнія справы.
  • 0:27 - 0:30
    Яны прайшлі маршам у цэнтр Рэйк'явіка —
  • 0:30 - 0:32
    удзельнічалі 90 адсоткаў жанчын —
  • 0:32 - 0:36
    і мірна ды ў салідарнасці
  • 0:36 - 0:38
    папрасілі аб роўнасці.
  • 0:40 - 0:42
    Нічога не працавала ў Ісландыі
    ў той дзень,
  • 0:43 - 0:46
    бо нічога не працуе, калі жанчын няма.
  • 0:46 - 0:48
    (Воплескі)
  • 0:54 - 0:57
    Праз пяць год ісландцы мелі мужнасць
  • 0:57 - 0:59
    стаць першай краінай ў свеце,
  • 1:00 - 1:04
    якая дэмакратычным шляхам
    абрала жанчыну ў якасці прэзідэнта.
  • 1:04 - 1:07
    Я ніколі не забуду той дзень,
  • 1:07 - 1:11
    калі прэзідэнт Вігдзіс,
    вядомая ў нас па імені,
  • 1:11 - 1:14
    выйшла на балкон свайго дома,
  • 1:14 - 1:19
    маці-адзіночка разам з дачкой,
    пасля сваёй перамогі.
  • 1:19 - 1:21
    (Воплескі)
  • 1:25 - 1:28
    Яна стала неверагодным
    узорам для пераймання
  • 1:28 - 1:32
    для мяне ды кожнага, хто рос у той час,
  • 1:32 - 1:33
    уключаючы хлопчыкаў.
  • 1:34 - 1:38
    Яна часта расказвала гісторыю
    пра хлопчыка, які падышоў да яе
  • 1:38 - 1:40
    пасля некалькіх тэрмінаў на пасадзе
  • 1:40 - 1:44
    і спытаў: «А хлопчыкі таксама могуць
    стаць прэзідэнтамі, калі вырастуць?»
  • 1:44 - 1:46
    (Смех)
  • 1:46 - 1:49
    Ролевыя мадэлі насамрэч маюць значэнне,
  • 1:49 - 1:52
    але нават з такімі моцнымі
    ўзорамі для пераймання,
  • 1:52 - 1:54
    якім я вельмі ўдзячная,
  • 1:54 - 1:57
    калі мне прапанавалі
    балатавацца на пасаду прэзідэнта,
  • 1:57 - 2:02
    маёй першай рэакцыяй было: «Хто я такая,
    каб балатавацца на гэту пасаду?
  • 2:02 - 2:05
    Хто я такая, каб быць прэзідэнтам?»
  • 2:06 - 2:08
    Атрымоўваецца, што жанчыны
  • 2:08 - 2:11
    менш схільныя прэтэндаваць на пасаду,
    чым мужчыны.
  • 2:12 - 2:15
    Даследванне, праведзенае ў ЗША
    ў 2011 годзе,
  • 2:15 - 2:20
    паказала, что 62% мужчын разглядалі
    сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта,
  • 2:21 - 2:24
    але толькі 45% жанчын.
  • 2:24 - 2:27
    Мы бачым разрыў у 16 адсоткаў,
  • 2:28 - 2:31
    і гэта такі ж разрыў, што існаваў
    дзесяцігоддзе таму.
  • 2:32 - 2:34
    Гэта сапраўдны сорам,
  • 2:34 - 2:39
    бо я ўпэўненая, што гэтаму свету
    патрэбны жанчыны-лідаркі
  • 2:39 - 2:41
    і больш прынцыповае кіраўніцтва
  • 2:41 - 2:43
    наогул.
  • 2:44 - 2:47
    Таму маё рашэнне балатавацца
  • 2:48 - 2:51
    ўрэшце звялося да таго,
  • 2:51 - 2:52
    што я адчула
  • 2:53 - 2:56
    патрэбу зрабіць свой унёсак,
  • 2:58 - 3:00
    нават без аніякага палітычнага вопыту,
  • 3:01 - 3:05
    выйсці наперад і паспрабаваць прыняць
    удзел у стварэнні таго свету,
  • 3:06 - 3:08
    які будзе мець сэнс ды трываць
  • 3:08 - 3:10
    для нашых дзяцей,
  • 3:10 - 3:15
    у якім мы сапраўды дазволім і хлопчыкам,
    і дзяўчынкам
  • 3:15 - 3:17
    дасягнуць усяго, што яны хочуць.
  • 3:19 - 3:23
    Гэта было падарожжа ўсяго майго жыцця.
  • 3:24 - 3:26
    Гэта было цудоўна.
  • 3:27 - 3:32
    Падарожжа пачалося з 20
    патэнцыйнымі кандыдатамі.
  • 3:32 - 3:35
    Пасля кваліфікацыі колькасць звялася
    да дзевяці кандыдатаў,
  • 3:35 - 3:38
    і нарэшце гонка дайшла да нас чацвярох,
  • 3:39 - 3:41
    трох мужчын і мяне.
  • 3:41 - 3:44
    (Воплескі)
  • 3:48 - 3:50
    Але гэта яшчэ не ўся драма.
  • 3:50 - 3:53
    Магчыма, вы лічыце, што тут
    у ЗША хапае драмы,
  • 3:53 - 3:54
    але я магу —
  • 3:54 - 3:55
    (Смех)
  • 3:56 - 4:00
    я магу сказаць, што і мы ў Ісландыі
    ня горшыя.
  • 4:00 - 4:03
    Спачатку прэзідэнт,
    дзейны апошнія 20 год,
  • 4:03 - 4:06
    аб'явіў, што не збіраецца балатавацца,
  • 4:06 - 4:07
    гэта, мабыць, і прывяло
  • 4:07 - 4:10
    да такой колькасці кандыдатаў.
  • 4:11 - 4:13
    Потым ён раздумаў,
  • 4:13 - 4:17
    калі наш прэм'ер-міністр падаў у адстаўку
  • 4:17 - 4:20
    з-за сумна вядомых Панамскіх дакументаў,
  • 4:20 - 4:23
    у якіх былі замяшаны ён і яго сям'я.
  • 4:23 - 4:25
    У Ісландыі адбыўся народны пратэст,
  • 4:25 - 4:30
    таму дзеючы прэзідэнт палічыў, што краіне
    патрэбны прызнаны лідар.
  • 4:31 - 4:35
    А праз некалькі дзён сувязь з кампаніямі
    яго жонкі ды яе сям'і
  • 4:35 - 4:37
    была таксама знойдзена
    ў Панамскіх дакументах,
  • 4:38 - 4:41
    і ён зноў сышоў з гонкі.
  • 4:42 - 4:44
    Перад тым, як сысці,
    ён патлумачыў, што робіць гэта,
  • 4:44 - 4:47
    бо цяпер ёсць два кваліфікаваныя мужчыны,
  • 4:48 - 4:52
    якія могуць стаць яго
    годнымі пераемнікамі на пасадзе.
  • 4:53 - 4:59
    Такім чынам, 9 траўня,
    за 45 дзён да выбараў,
  • 4:59 - 5:02
    справа выглядала для мяне
    не надта добра.
  • 5:03 - 5:06
    Мне нават не хапіла месца
    ў газетным графіку.
  • 5:06 - 5:09
    Згодна апытанням, у мяне быў 1%,
  • 5:09 - 5:11
    але ўсё адно,
  • 5:11 - 5:14
    гэта была найвышэйшая пазіцыя
    сярод жанчын-кандыдатак.
  • 5:15 - 5:20
    Будзе пераменшваннем сказаць, што мне
    давялося прыкласць усе намаганні,
  • 5:20 - 5:22
    каб атрымаць сваё месца за сталом
  • 5:23 - 5:25
    і трапіць на тэлебачанне,
  • 5:25 - 5:28
    таму што тэлесетка вырашыла ўключыць
  • 5:28 - 5:32
    толькі кандыдатаў з мінімумам 2,5 %
    галасоў па апытаннях
  • 5:32 - 5:34
    у першыя тэледэбаты.
  • 5:35 - 5:38
    У дзень гэтых дэбатаў высветлілася,
  • 5:38 - 5:42
    што я буду прымаць там удзел
    разам з трыма мужчынамі,
  • 5:42 - 5:44
    а падчас эфіру я даведалася,
  • 5:44 - 5:50
    што набрала акурат 2,5 %
    у дзень першых дэбатаў.
  • 5:50 - 5:53
    (Воплескі)
  • 5:55 - 5:57
    І аб праблемах.
  • 5:59 - 6:02
    Асноўныя праблемы, з якімі давялося
    сутыкнуцца і адолець на гэтым шляху,
  • 6:02 - 6:05
    былі звязаны з медыя, падтрымкай
    і грашыма.
  • 6:05 - 6:07
    Пачнем з медыя.
  • 6:07 - 6:09
    Некаторыя сцвярджаюць, што пол
    ня мае значэння
  • 6:09 - 6:11
    для медыя і палітыкі.
  • 6:11 - 6:13
    Не магу пагадзіцца.
  • 6:13 - 6:17
    Мне апынулася цяжэй атрымаць як доступ,
    так і эфірны час у СМІ.
  • 6:18 - 6:21
    Уласна кажучы, вядучы кандыдат з'явіўся
    ў вяшчальных СМІ
  • 6:21 - 6:24
    87 разоў за некалькі месяцаў
    перад выбарамі,
  • 6:24 - 6:26
    у той час як я з'явілася там 31 раз.
  • 6:28 - 6:32
    І я не кажу, што медыя
    робяць гэта свядома.
  • 6:32 - 6:35
    Мне падаецца, што прычына
    ў несвядомай староннасці,
  • 6:35 - 6:38
    бо ў СМІ, па большай частцы, як і ўсюды,
  • 6:38 - 6:42
    ёсць свядомыя і несвядомыя староннасці,
  • 6:42 - 6:47
    і трэба мужнасць гаварыць аб гэтым,
    калі мы хочам змен.
  • 6:47 - 6:49
    Калі я ўрэшце атрымала доступ на ТБ,
  • 6:49 - 6:52
    першае пытанне гучала так:
    «Вы плануеце зняць сваю кандыдатуру?»
  • 6:54 - 6:56
    Гэта было цяжкае пытанне.
  • 6:56 - 6:59
    Канешне, з вынікам ад 1
    да 2,5 % галасоў па апытаннях
  • 6:59 - 7:01
    яго можна зразумець.
  • 7:01 - 7:05
    Але СМІ насамрэч маюць значэнне,
    і кожны раз, што я з'яўлялася на ТБ,
  • 7:05 - 7:08
    мы бачылі і адчувалі павышэнне
    ў апытаннях,
  • 7:08 - 7:11
    таму я ведаю не па чутках, наколькі
    гэта важна,
  • 7:11 - 7:13
    і чаму мы павінны гаварыць аб гэтым.
  • 7:13 - 7:15
    У мяне адзінай з чатырох
    фінальных кандыдатаў
  • 7:16 - 7:18
    ніколі не было інтэрв'ю на першай паласе.
  • 7:18 - 7:22
    Часам я была пакінута па-за пытаннямі,
    якія тычыліся ўсіх астатніх кандыдатаў,
  • 7:22 - 7:24
    і па-за асвятленнем выбараў.
  • 7:25 - 7:26
    Я сутыкнулася з гэтым,
  • 7:26 - 7:29
    але скажу камплімент ісландскім СМІ.
  • 7:29 - 7:34
    Не было амаль ніводнага каментара
    з нагоды маіх валасоў або касцюму.
  • 7:34 - 7:37
    (Воплескі)
  • 7:37 - 7:38
    Хай будзе ім пашана.
  • 7:40 - 7:44
    Але ёсць яшчэ адзін вельмі важны досвед.
  • 7:44 - 7:46
    Я балатавалася як незалежны кандыдат,
  • 7:46 - 7:50
    без аніякай палітычнай партыі
    або падтрымкі.
  • 7:50 - 7:52
    Гэты недахоп досведу
  • 7:52 - 7:54
    і доступу да рэсурсаў,
  • 7:54 - 7:57
    магчыма, дорага абышоўся нашай кампаніі,
  • 7:57 - 8:02
    але таксама дазволіў уводзіць новае
    і рабіць палітыку па-іншаму.
  • 8:02 - 8:04
    Наша кампанія была пазітыўнай,
  • 8:06 - 8:11
    і так мы, магчыма, змянілі
    тон выбараў для іншых.
  • 8:11 - 8:14
    Мо ў гэтым прычына меншай
    колькасці часу на ТБ,
  • 8:14 - 8:17
    таму што я хацела
    паказаць павагу іншым прэтэндэнтам.
  • 8:19 - 8:22
    Калі доступ у медыя апынуўся
    надзвычай складаным,
  • 8:22 - 8:24
    мы запусцілі ўласныя сродкі інфармацыі.
  • 8:24 - 8:26
    Я ладзіла анлайн-сустрэчы ў Facebook,
  • 8:26 - 8:31
    падчас якіх адказвала
    на любыя пытанні выбаршчыкаў.
  • 8:32 - 8:36
    Усе атрыманыя пытанні разам з адказамі
    мы выклалі ў адкрыты доступ на Facebook,
  • 8:36 - 8:39
    бо мы верылі ў важнасць празрыстасці,
  • 8:39 - 8:40
    калі жадаеш усталяваць давер.
  • 8:41 - 8:44
    Калі апынулася праблематычным
    дабіцца ўвагі маладых выбаршчыкаў,
  • 8:44 - 8:46
    я пачала карыстацца Snapchat.
  • 8:47 - 8:50
    Моладзь паказала мне, як гэта рабіць,
  • 8:50 - 8:55
    і я выкарыстала кожны фільтр у Snapchat
    падчас апошняй часткі кампаніі.
  • 8:55 - 9:00
    Мне насамрэч спатрэбілася шмат
    гумару ды пакоры, бо тут я прафан.
  • 9:00 - 9:04
    Але, дзякуючы гэтаму, у нас вырасла
    колькасць прыхільнікаў сярод моладзі.
  • 9:04 - 9:07
    Атрымоўваецца, што магчыма весці
    кампанію і іншым чынам.
  • 9:07 - 9:12
    На жаль, нельга гаварыць пра палітыку
    і не згадаць пра грошы.
  • 9:14 - 9:16
    Сумна, што ўсё менавіта так,
    але гэта праўда,
  • 9:16 - 9:20
    і ў нас было менш фінансавых рэсурсаў,
    чым у іншых кандыдатаў.
  • 9:21 - 9:25
    Магчыма, прычына часткова была ў тым,
  • 9:25 - 9:29
    што, на мой погляд, час быў нязручны,
    каб прасіць аб фінансавай падтрымцы.
  • 9:29 - 9:34
    І, магчыма, я імкнулася зрабіць больш
    з меншымі выдаткамі.
  • 9:34 - 9:37
    Некаторыя скажуць, што гэта
    вельмі па-жаночы.
  • 9:39 - 9:44
    Але нават з трацінай СМІ
    ды фінансавых сродкаў,
  • 9:44 - 9:48
    і толькі з прадпрымальніцкай,
    але цудоўнай камандай,
  • 9:48 - 9:52
    у нас атрымалася здзівіць усіх
    у дзень выбараў,
  • 9:52 - 9:54
    калі прыйшлі першыя лічбы.
  • 9:55 - 9:57
    Я здзівіла сама сябе, як вы можаце
    ўбачыць на фота.
  • 9:57 - 9:59
    (Смех)
  • 10:00 - 10:01
    Паводле першых дадзеных,
  • 10:02 - 10:05
    я шла ўсутыч з вядучым кандыдатам.
  • 10:05 - 10:08
    (Ухваляльныя воклікі)
  • 10:13 - 10:16
    Ну, занадта рана, бо я
    не здолела перамагчы,
  • 10:16 - 10:17
    але заняла другое месца,
  • 10:17 - 10:20
    і мы прайшлі даўгі шлях ад аднаго адсотка
  • 10:20 - 10:22
    да амаль трэцяй часткі галасоў,
  • 10:22 - 10:25
    мы апярэдзілі апытанні
    беспрэцэдэнтным адрывам,
  • 10:25 - 10:29
    вынік быў на 10 адсоткаў большы
    за апошняе апытанне.
  • 10:30 - 10:34
    З-за гэтага некаторыя завуць мяне
    сапраўднай пераможцай выбараў,
  • 10:34 - 10:37
    і шмат людзей заклікалі мяне
    балатавацца ізноў.
  • 10:38 - 10:40
    Але на самой справе мяне
    прымушае ганарыцца веданне,
  • 10:40 - 10:42
    што я зарабіла
  • 10:42 - 10:46
    прапарцыйна больш высокі
    адсотак падтрымкі з боку моладзі,
  • 10:47 - 10:52
    і вялікая колькасць людзей заахвочвала
    маю дачку балатавацца ў 2040 годзе.
  • 10:52 - 10:54
    (Воплескі)
  • 10:58 - 11:00
    Зараз ёй 13,
  • 11:01 - 11:03
    і яна ніколі дагэтуль не была на ТБ.
  • 11:03 - 11:08
    Але ў дзень выбараў я неаднойчы
    бачыла яе на ТБ,
  • 11:08 - 11:11
    яна была разумнай, упэўненай,
  • 11:11 - 11:14
    яна была шчырай і падтрымлівала сваю маці.
  • 11:14 - 11:18
    Магчыма, гэта было найярчэйшым момантам
    маёй кампаніі.
  • 11:18 - 11:20
    (Воплескі)
  • 11:25 - 11:26
    Але быў яшчэ адзін.
  • 11:26 - 11:29
    Падчас прагулкі, дзяўчынкі
    дашкольнага ўзросту
  • 11:29 - 11:31
    ўбачылі мой постэр на аўтобусным прыпынку
  • 11:31 - 11:33
    і палічылі неабходным пацалаваць яго.
  • 11:33 - 11:35
    Аўдыторыя: Оо!
  • 11:35 - 11:39
    Гэты здымак для мяне ўжо перамога.
  • 11:39 - 11:42
    Мы можам дасягнуць усяго, што бачым.
  • 11:42 - 11:45
    Да чорта страх і праблемы.
  • 11:45 - 11:48
    (Воплескі)
  • 11:48 - 11:50
    Жанчыны ў кіраванні патрэбны,
  • 11:50 - 11:54
    і прыйшоў час жанчынам балатавацца,
  • 11:54 - 11:58
    няхай гэта будзе пасада гендырэктара
    ці прэзідэнта.
  • 11:59 - 12:03
    Мне таксама ўдалося ўразіць ваш родны
    часопіс "New Yorker".
  • 12:05 - 12:09
    У мяне з'явіўся новы тытул:
    «Рэальны смайлік шчырасці».
  • 12:09 - 12:11
    (Ухваляльныя воклікі)
  • 12:13 - 12:16
    Магчыма, гэта мой самы ганаровы тытул,
  • 12:18 - 12:22
    бо жанчын занадта часта караюць
  • 12:22 - 12:25
    за карыстанне эмацыйным капіталам,
    як я яго клічу,
  • 12:25 - 12:29
    але ведаю з уласнага вопыту, што мы
    толькі выйграём,
  • 12:29 - 12:31
    калі так робім.
  • 12:31 - 12:33
    (Воплескі)
  • 12:36 - 12:37
    І нам трэба больш карыстацца гэтым.
  • 12:39 - 12:43
    У дзень выбараў мы святкавалі,
    быццам перамаглі,
  • 12:43 - 12:44
    таму што так мы адчувалі сябе.
  • 12:45 - 12:49
    Неабавязкова дабіцца гэтай пасады.
  • 12:49 - 12:51
    Трэба толькі пайсці на гэта,
  • 12:51 - 12:54
    і вы, ваша сям'я і сябры, усе, хто
    будуць працаваць з вамі,
  • 12:54 - 12:58
    калі вы папрацуеце добра, то вырасцеце
    вышэй за ўсё, што перажывалі дагэтуль.
  • 13:00 - 13:01
    Мы добра правялі час,
  • 13:02 - 13:05
    і я багата чаму навучылася
    падчас гэтага падарожжа,
  • 13:05 - 13:08
    больш, чым я магу распавесці вам
  • 13:08 - 13:10
    на сённяшняй сустрэчы.
  • 13:10 - 13:13
    Але будзьце ўпэўненыя,
    гэта была цяжкая праца.
  • 13:13 - 13:16
    Напрацягу тых месяцоў я няшмат спала.
  • 13:17 - 13:22
    Спатрэбіліся трываласць і ўпартасць,
    каб не сысці,
  • 13:22 - 13:27
    ды я канчаткова зразумела тое, што ведала
    яшчэ ў дзень аднаго адсотка:
  • 13:27 - 13:30
    ты здолееш толькі ў тым выпадку,
  • 13:30 - 13:34
    калі па-сапраўднаму слухаеш сябе
  • 13:34 - 13:36
    і дзейнічаеш у згодзе з гэтым
    унутраным голасам.
  • 13:37 - 13:40
    Як гаворыць мая добрая сястра,
  • 13:40 - 13:42
    ты можаш падмануць сваю інтуіцыю,
  • 13:42 - 13:45
    але інтуіцыя ніколі не падмане цябе.
  • 13:48 - 13:51
    Я хачу таксама падкрэсліць,
    і вы ўсе гэта ведаеце,
  • 13:51 - 13:52
    у любым вашым падарожжы
  • 13:52 - 13:54
    галоўнае — гэта ваша каманда.
  • 13:55 - 13:59
    Людзі навокал, якія падзяляюць вашыя
    каштоўнасці і бачанне,
  • 13:59 - 14:01
    але адрозніваюцца ў іншым.
  • 14:02 - 14:04
    Для мяне гэта формула поспеху,
  • 14:04 - 14:07
    я бласлаўлёная цудоўным мужам,
  • 14:07 - 14:08
    які сёння тут,
  • 14:09 - 14:11
    неверагоднай сям'ёй...
  • 14:11 - 14:13
    (Воплескі)
  • 14:13 - 14:14
    і выдатнымі сябрамі,
  • 14:14 - 14:17
    мы выйшлі як прадпрымальнікі
    на палітычную арэну
  • 14:17 - 14:21
    і здзейснілі нешта, па словах людзей,
    немагчымае.
  • 14:21 - 14:24
    Уласна кажучы, галоўны спецыяліст
    па сувязям з грамадскасцю сказаў
  • 14:24 - 14:26
    да таго, як я прыняла рашэнне,
  • 14:26 - 14:29
    што будзе добра, калі я атрымаю 7 %.
  • 14:30 - 14:34
    Я ацаніла яго пункт гледжання, бо мабыць,
    ён меў рацыю,
  • 14:34 - 14:36
    і засноўваў сваю думку
    на каштоўным вопыце.
  • 14:36 - 14:37
    Але ў дзень аднаго адсотка
  • 14:37 - 14:41
    я вырашыла паказаць, што ён памыляецца.
  • 14:42 - 14:46
    Вельмі важна пазначыць гэта,
    бо я насамрэч вельмі мала спала
  • 14:46 - 14:48
    і ўпарта працавала,
    як і людзі побач са мной.
  • 14:48 - 14:53
    Мы ніколі не здолеем дасягнуць шмат,
    калі будзем забывацца на клопат пра сябе.
  • 14:53 - 14:55
    На маю думку, у гэтай справе
    вельмі важныя два пункты:
  • 14:55 - 14:59
    атачаць сябе людзьмі і справамі,
    якія насычаюць вас,
  • 14:59 - 15:02
    але не менш важна, калі не больш,
  • 15:02 - 15:06
    мець мужнасць пазбаўляцца ад людзей
    і справаў,
  • 15:06 - 15:08
    якія забіраюць вашу энэргію,
  • 15:08 - 15:11
    уключаючы цудоўных блогераў
    і каментатараў.
  • 15:12 - 15:15
    У гэтым мяне цалкам падтрымлівалі іншыя,
  • 15:15 - 15:19
    і я вырашыла не звяртаць увагу на абразы,
  • 15:19 - 15:24
    часткова таму маёй энэргіі хапіла
    на ўвесь той час.
  • 15:24 - 15:26
    Калі я страчвала энэргію на нейкі момант —
  • 15:26 - 15:30
    а гэта адбывалася час ад часу,
    бо было нялёгка —
  • 15:30 - 15:33
    я звярталася думкамі да сваіх
    прычын балатавацца,
  • 15:33 - 15:36
    ды не проста так, а па сваіх правілах.
  • 15:38 - 15:40
    Я назвала нашу кампанію 4G,
  • 15:40 - 15:43
    дзе літара G азначае ісладскія словы.
  • 15:43 - 15:45
    Першае з іх — «Gagn».
  • 15:45 - 15:47
    Я балатавалася, каб рабіць дабро,
  • 15:47 - 15:49
    быць карыснай,
  • 15:49 - 15:51
    я хацела, каб канцэпцыя
    кіраўніцтва як служэння
  • 15:51 - 15:55
    была цэнтрам нашай працы падчас
    перадвыбарчай кампаніі.
  • 15:56 - 15:58
    Другое слова — «Gleði», ці радасць.
  • 15:58 - 16:00
    Я вырашыла радавацца гэтаму падарожжу.
  • 16:00 - 16:03
    З яго можна было ўзяць шмат,
  • 16:03 - 16:05
    нягледзячы на тое, ці быў
    дасягнуты пункт прызначэння.
  • 16:05 - 16:08
    І я рабіла ўсе намаганні,
    каб натхніць на гэта іншых.
  • 16:09 - 16:11
    Трэццяе слова — «Gagnsæi».
  • 16:11 - 16:13
    Я была адкрытая для ўсіх пытанняў.
  • 16:13 - 16:14
    У мяне не было сакрэтаў,
  • 16:14 - 16:17
    пра ўсё можна было даведацца на Facebook
    ці на нашых сайтах.
  • 16:17 - 16:20
    На маю думку, абіраючы прэзыдэнта,
  • 16:20 - 16:22
    вы заслугоўваеце адказы на свае пытанні.
  • 16:23 - 16:25
    Ня менш важнае слова напрыканцы,
  • 16:25 - 16:28
    якое ў гэтай зале не трэба тлумачыць,
  • 16:28 - 16:30
    мы вялі кампанію паводле
    прынцыпу Girlpower — жаночай сілы.
  • 16:30 - 16:33
    (Ухваляльныя воклікі)
  • 16:36 - 16:38
    Я неверагодна рада,
  • 16:38 - 16:40
    што знайшла мужнасць, каб балатавацца,
  • 16:40 - 16:43
    каб рызыкаваць праваліцца,
    але атрымаць поспех
  • 16:44 - 16:45
    на шматлікіх узроўнях.
  • 16:47 - 16:50
    Не магу сказаць, што было проста,
  • 16:50 - 16:52
    але я ўпэўненая,
  • 16:52 - 16:56
    і лічу, уся мая каманда пагодзіцца,
  • 16:56 - 16:58
    яно было вартае таго.
  • 16:59 - 17:00
    Дзякуй.
  • 17:00 - 17:02
    (Воплескі)
  • 17:02 - 17:03
    Дзякуй.
  • 17:05 - 17:06
    Дзякуй.
  • 17:06 - 17:08
    (Воплескі)
  • 17:15 - 17:17
    Пэт Мітчэл: Я яшчэ не адпускаю цябе.
  • 17:18 - 17:20
    Халла Томасдоцір: Якія добрыя слухачы.
  • 17:22 - 17:24
    ПМ: Я не магу адпусціць цябе,
    не адзначыўшы,
  • 17:24 - 17:27
    што, магчыма, усе ў гэтай зале гатовыя
    паехаць у Ісландыю
  • 17:27 - 17:29
    ды прагаласаваць за цябе.
  • 17:29 - 17:31
    Мы наўрад ці будзем мець
    права голаса там,
  • 17:31 - 17:33
    але ёсць нешта, што мы можам
    узяць у Ісландыі,
  • 17:33 - 17:36
    як і раней, гэта натхненне.
  • 17:36 - 17:39
    Я маю на ўвазе, што дастаткова старая,
    каб памятаць 1975 год,
  • 17:39 - 17:41
    калі жанчыны Ісландыі выйшлі на вуліцы,
  • 17:41 - 17:45
    і гэта сапраўды стала вялікім фактарам
    пры запуску жаночага руху.
  • 17:45 - 17:48
    Ты спасылалася на гэтую падзею раней.
    Давайце вернем фота,
  • 17:48 - 17:53
    каб нагадаць сабе, як выглядала краіна,
    якая зайшла ў тупік.
  • 17:53 - 17:55
    І вы можаце ня ведаць,
  • 17:55 - 17:59
    бо амерыканскія СМІ не паведамлялі
    аб гэтым,
  • 17:59 - 18:03
    але ў панядзелак ісладскія жанчыны зноў
    выйшлі на вуліцы. Так?
  • 18:03 - 18:06
    ХТ: Так.
    ПМ: Можаш нам расказаць аб гэтым?
  • 18:06 - 18:08
    ХТ: 41 год з моманту той забастоўкі,
  • 18:08 - 18:12
    мы можам лічыцца лепшым месцам у свеце,
    каб быць жанчынай,
  • 18:12 - 18:14
    але наша праца ня скончылася.
  • 18:14 - 18:17
    Такім чынам, у панядзелак, у 14.38,
  • 18:17 - 18:18
    жанчыны ў Ісландыі пакінулі працу,
  • 18:18 - 18:21
    бо менавіта за гэты час яны зарабілі
    свой дзённы заробак.
  • 18:21 - 18:23
    (Воплескі)
  • 18:36 - 18:38
    Сапраўды здорава было тое,
  • 18:38 - 18:42
    што маладыя дзяўчаты і хлопцы
    прымалі ўдзел
  • 18:42 - 18:44
    у большай колькасці, чым раней,
  • 18:44 - 18:48
    таму што надышоў час
    ліквідаваць разрыў у аплаце.
  • 18:51 - 18:54
    ПМ: Я не буду зараз запытваць Халлу
  • 18:54 - 18:55
    аб яе будучых планах,
  • 18:55 - 18:58
    але я скажу, што ў цябе будзе
    вялікая добраахвотніцкая армія,
  • 18:58 - 19:01
    калі ты вырашыш зрабіць гэта зноў.
  • 19:01 - 19:02
    Дзякуй, Халла.
  • 19:02 - 19:03
    ХТ: Дзякуй вам усім.
  • 19:03 - 19:06
    (Воплескі)
Title:
Прыйшоў час балатавацца жанчынам
Speaker:
Халла Томасдоццір
Description:

З цеплынёй і дасціпнасцю, Халла Томасдоццір расказвае, як яна пераадолела неаб'ектыўнасць СМІ, змяніла тон палітычных дыскусій і здзівіла ўсю нацыю тым, што балатавалася на пасаду прэзідэнта Ісландыі, разам з тым натхняючы новае пакаленне лідараў. «Мы можам дасягнуць усяго, што бачым», — сцвярджае яна. «Жанчыны павінны балатавацца».

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
19:18

Belarusian subtitles

Revisions