Belarusian subtitles

← Нябачнае жыццё, схаванае пад ільдом Антарктыды

Get Embed Code
55 Languages

Showing Revision 55 created 07/29/2020 by Hanna Baradzina.

  1. Здагадаецеся, што гэта?
  2. А калі б я сказала, што існуе месца,
    дзе істоты зроблены са шкла?
  3. Ці што ёсць такія формы жыцця,
    якія мы не можам пабачыць,
  4. але касманаўты бачаць іх пастаянна?
  5. Гэтыя нябачныя шкляныя істоты ‒
    зусім не іншапланяцяне.

  6. Гэта дыятомы:
  7. фотасінтэтычныя, аднаклеткавыя
    водарасці,
  8. якія вырабляюць кісларод і спрыяюць
    засейванню хмар у планетарным маштабе.
  9. Яны маюць незвычайна сканструяваны
    экзашкілет зроблены з...
  10. ‒ правільна, шкла.
  11. Іх можна пабачыць з космасу
    ў разнакаляровых вірах акіяну.

  12. А калі яны паміраюць,
  13. іх шкляныя панцыры ідуць
    глыбока на самае дно акіянаў,
  14. забіраючы вуглярод з паветра
  15. з сабой у магілу.
  16. Што вядзе да значнага змяншэння
    колькасці вугляроду ў акіянах.
  17. Мы жывем на планеце, поўнай чужакоў.
  18. Існуе столькі дзіўных формаў жыцця,
    і трэба іх вывучаць.

  19. Звычайна яны жывуць на краі свету.
  20. Мы іх не заўважаем і не разумеем.
  21. Адзін з такіх краёў свету ‒ Антарктыда.
  22. Калі мы звычайна
    думаем пра Антарктыду,
  23. то ўяўляем штосьці
    мёртвае і бясплоднае,

  24. акрамя некалькіх пінгвінаў.
  25. Але Антарктыда заслугоўвае
    тытулу палярнага аазісу жыцця,
  26. дзе жыве безлік
    проста неверагодных істотаў.
  27. Але чаму іх не было
    ў апошняй перадачы пра прыроду?
  28. Нуу, таму што яны ціха чакаюць
    пад снегам і льдом,
  29. зусім намі не заўважаныя.
  30. Гэта мікробы ‒
  31. маленькія расліны і жывёлы,
    што жывуць унутры ледавікоў,
  32. пад акеанічным ільдом,
  33. і плаваюць у падледніковых
    прудах.
  34. І яны не менш харызматычныя,
    чым уся вядомая мегафаўна,
  35. якую мы звычайна бачым
    у прыродазнаўчых праграмах.
  36. Але як можна прымусіць людзей
    вывучаць тое, што яны не могуць убачыць?
  37. Нядаўна я цягам пяці тыдняў
    кіравала экспедыцыяй у Антарктыду,

  38. каб нарэшце зняць дзікую прыроду
    ў мікробным маштабе.
  39. Я ўзяла з сабой
    185 кілаграмаў абсталявання
  40. і загрузілася ў ваенны самалёт.
  41. Я прывезла мікраскопы,
  42. каб вывучыць і засняць
    гэтых мікраскапічных экстрэмафілаў.
  43. Усё гэта, каб малазразумелая экасістэма,
    у якой мы жывем,
  44. стала для нас больш яснай.
  45. Каб засняць гэтых нябачных істот у руху,
  46. мне трэба было дабрацца да іх дому.

  47. Я рызыкнула пагрузіцца глыбей пад лёд.
  48. Штогод акеанічны лёд амаль падвойвае
    велічыню Антарктыды.
  49. Каб паглядзець, што там,
    за трыма метрамі льда,
  50. я спусцілася па доўгай, металічнай трубе,
    устаўленай ў акеанічны лёд,
  51. бо хацела паназіраць за
    схаванай, але поўнай жыцця экасістэмай.
  52. Я была наўпрост паміж акеанічным дном
    і зіхоткай столяй з ільду.
  53. Вось як гэта выглядала звонку.
  54. Гэта было проста магічна.
  55. Некаторыя знаходкі, як ракушкавыя,
    аказаліся проста цудоўнымі,
  56. а яшчэ там была безліч прыгожых,
    геаметрычных дыятомаў.
  57. Затым я выправілася ў даследчую вандроўку
    у рэгіён Сухіх Далінаў
  58. на пару тыдняў.

  59. 98 працэнтаў Антарктыды
    пакрытыя льдом,
  60. а Сухія Даліны ‒ найбуйнейшы
    абшар Антарктыды, дзе можна пабачыць,
  61. як сам кантынент выглядае пад ільдом.
  62. Я ўзяла пробу бактэрый з
    Крывавых Вадаспадаў ‒
  63. прыроднай з'явы, калі з падлёдных
    вадаёмаў выдзяляецца аксід жалеза.
  64. Яшчэ крыху больш за дзесяцігоддзе таму
    гэта месца лічылася безжыццёвым.
  65. Я залезла на ледавік,
    каб прасвідраваць дзіру ў яго нетрах,
  66. і ўбачыць безліч крэпкіх істотаў,
    што там жывуць
  67. на розных слаях ільда.
  68. Гэтыя так званыя "крыяканітавыя дзіры"
  69. фармуюцца, калі маленькія кавалкі
    цёмнага пылу
  70. трапляюць на ледавік, пачынаюць таяць
  71. і становяцца вадкімі дзіркамі,
    якія потым зверху замярзаюць.
  72. Яны захоўваюць сотні кавалкаў пылу
    ўнутры ледавіка,
  73. як невялікія выспы-сусветы,
  74. кожная з якіх мае сваю экасістэму.
  75. Некаторых істотаў, што яна знайшла,
    вы, магчыма, пазнáеце.
  76. Напрыклад, чароўныя ціхаходкі ‒

  77. я іх абажаю!
  78. Нібыта маленькія
    мядзведзі-мармеладкі з кіпцюрамі.
  79. Іх яшчэ называюць вадзянымі мядзведзікамі.
  80. Яны вядомыя сваёй суперздольнасцю,
  81. якая дазваляе ім выжываць
    у экстрэмальных умовах,
  82. нават у вакууме космасу.
  83. Але не трэба быць касманаўтам
    ці ехаць на Антарктыду, каб іх знайсці.
  84. Яны жывуць у імху па ўсім свеце,
  85. ад расколін тратуару да паркаў.
  86. Хутчэй за ўсё, вы праходзіце між тонамі
    гэтых нябачных жывёлаў штодня.
  87. Іншыя істоты могуць
    толькі выглядаць знаёмымі,
  88. і пры гэтым быць дзівакамі,
    як круглыя чэрві.

  89. Не будучы ні змеямі,
    ні землянымі чарвякамі,
  90. круглыя чэрві ‒ істоты ўнікальныя.
  91. Яны не могуць ані аднаўляцца
    як звычайныя чэрві, ані паўзці як змеі.
  92. Але маюць маленькія кінжалы-іголкі ў роце,
  93. з дапамогай якіх яны ловяць здабычу
    і затым высмоктваюць яе вантробы.
  94. На кожнага чалавека на планеце
  95. існуе 57 мільярдаў круглых чарвякоў.
  96. Частку з іх вы можаце зусім не распазнаць.
  97. Але яны жывуць не менш цікавым жыццём.

  98. Як, напрыклад, калаўроткі з каронамі,
    якія ператавараюцца ў Румба-рты,
  99. альбо інфузорыі
    з такім празрыстым страваваннем,
  100. што пра яго часам не хочацца ведаць.
  101. Ці цыянабактэрыі, што выглядаюць
    як рассыпанае канфеці ў сподку Петры.
  102. Вельмі часта тое, што мы бачым у медыя, ‒
  103. гэта насканаваныя электрамікраскопамі
    мікраарганізмы,

  104. што выглядаюць, як страшныя монстры.
  105. А без назірання іх рухаў,
    іх жыццё выглядае для нас ілюзорным,
  106. нават негледзячы на тое,
    што яны атачаюць нас паўсюль.
  107. Як яны жывуць?
  108. Як узаемадзейнічаюць з асяроддзем?
  109. Калі б вы толькі бачылі фота пінгвіна
    ў заапарку,
  110. але не бачылі б яго нажыва,
    калі ён брындае і слізгае па льдзе,
  111. вы не змаглі б цалкам зразумець
    іх існавання.
  112. Назіраючы за мікраістотамі ў дзеянні,
  113. мы атрымліваем лепшае разуменне
    жыцця, нябачнага ў штодзённасці.
  114. Без дакументавання незаўважных форм жыцця
    на Антарктыдзе і на нашых падворках,
  115. мы не можам зразумець, з якой колькасцю
    істотаў мы разам жывем у гэтым свеце.
  116. І гэта азначае, што мы яшчэ
    не маем поўнай карціны
  117. нашай дзіўнай, капрызнай,
    але цудоўнай планеты.
  118. Дзякуй.