Return to Video

Рабіць немагчымае праз страх| Дэн Мэер | TEDxMaastricht

  • 0:08 - 0:10
    Дзякуй.
  • 0:16 - 0:21
    Жыў быў кароль Махараджа ў Індыі,
    на свой дзень нараджэння ён выдаў указ:
  • 0:21 - 0:24
    усе кіраўнікі павінны прынесці яму
    каралеўскія падарункі.
  • 0:24 - 0:28
    Хтосьці прынёс шоўк,
    незвычайныя мячы,
  • 0:28 - 0:29
    золата.
  • 0:29 - 0:33
    Напрыканцы чаргі з'явіўся
    маршчыністы дзядок,
  • 0:33 - 0:37
    што прыйшоў з вёскі пасля доўгага
    падарожжа па моры.
  • 0:37 - 0:41
    "Які падарунак у цябе да караля?"
    спытаў сын цара.
  • 0:41 - 0:45
    Вельмі павольна стары
    адчыніў далоні:
  • 0:45 - 0:50
    вельмі прыгожая ракушка з фіялетавымі
    і жоўтымі, чырвонымі і сінімі завіткамі.
  • 0:50 - 0:51
    Каралевіч абурыўся:
  • 0:51 - 0:54
    "Гэта не падарунак для караля!
    Што гэта за падарунак?"
  • 0:55 - 0:57
    Стары акінуў
    яго позіркам і адказаў:
  • 0:58 - 1:01
    "Доўгая дарога... частка падарунка".
  • 1:01 - 1:03
    (Смех)
  • 1:03 - 1:06
    Праз некалькі хвілін
    я дам вам падарунак,
  • 1:06 - 1:08
    які, я лічу,
    варта распаўсюджваць.
  • 1:08 - 1:10
    Але дазвольце мне ўзяць вас
  • 1:10 - 1:12
    у доўгае падарожжа.
  • 1:12 - 1:14
    Як большасць з вас,
  • 1:14 - 1:15
    я пачаў жыццё маленькім дзіцяці.
  • 1:15 - 1:17
    Хто з вас
    быў маленькім дзіцяці?
  • 1:17 - 1:19
    Нарадзіўся маладым?
  • 1:19 - 1:20
    Каля паловы з вас... Добра...
  • 1:21 - 1:22
    (Смех)
  • 1:22 - 1:25
    А ўсе астатнія?
    Адразу нарадзіліся дарослымі?
  • 1:25 - 1:28
    Божа мой, сустрэць бы вашу матулю!
  • 1:28 - 1:29
    Да размовы аб немагчымым.
  • 1:31 - 1:35
    Маленькім дзіцём, у мяне заўсёды было
    захапленне зрабіць штосьці немагчымае.
  • 1:36 - 1:39
    Сёння - дзень, які я чакаў
    на працягу многіх гадоў,
  • 1:39 - 1:41
    таму што сёння
    я паспрабую
  • 1:41 - 1:44
    ўчыніць немагчымае
    непасрэдна на вашых вачах,
  • 1:44 - 1:45
    тут на TEDxMaastricht.
  • 1:46 - 1:48
    А пачну я
  • 1:49 - 1:51
    з заключнай часткі:
  • 1:51 - 1:53
    я дакажу вам,
  • 1:53 - 1:55
    што немагчымае магчыма.
  • 1:55 - 1:58
    А напрыканцы вы атрымаеце
    вельмі каштоўны падарунак:
  • 1:58 - 2:01
    я пакажу вам, што вы можаце
    зрабіць немагчымае ў вашым жыцці.
  • 2:03 - 2:05
    У маім імкненні зрабіць немагчымае
    я выявіў, што
  • 2:05 - 2:08
    дзве рэчы з'яўляюцца універсальнымі
    сярод людзей па ўсім свеце.
  • 2:08 - 2:10
    Ва ўсіх ёсць страхі
  • 2:10 - 2:12
    і мары.
  • 2:13 - 2:18
    У сваім пошуку зрабіць немагчымае
    я выявіў тры рэчы,
  • 2:18 - 2:20
    якія я рабіў на працягу гадоў, і якія,
  • 2:20 - 2:23
    свайго роду, прымусілі мяне
    зрабіць немагчымае:
  • 2:24 - 2:27
    Даджбол, або "Вышыбалы",
  • 2:27 - 2:28
    Супермэн
  • 2:28 - 2:29
    і Камар.
  • 2:29 - 2:31
    Гэта мае тры ключавыя словы.
  • 2:31 - 2:34
    Цяпер вы ведаеце, чаму
    я раблю немагчымае ў сваім жыцці.
  • 2:34 - 2:36
    Я бяру вас у падарожжа
    па маім доўгім шляху
  • 2:36 - 2:39
    ад страхаў да мар,
  • 2:39 - 2:41
    ад слоў да мячэй,
  • 2:41 - 2:43
    ад Даджбола
  • 2:43 - 2:44
    да Супермэна,
  • 2:44 - 2:45
    да Камара.
  • 2:46 - 2:47
    Я спадзяюся паказаць вам,
  • 2:47 - 2:50
    як ствараць немагчымае
    ў вашым жыцці.
  • 2:52 - 2:55
    4 кастрычніка 2007.
  • 2:56 - 2:58
    Маё сэрца калацілася,
    калені дрыжалі,
  • 2:58 - 3:02
    калі я выйшаў на сцэну тэатру Сандэрс
    Гарвардскага універсітэта,
  • 3:02 - 3:06
    каб атрымаць Шнобелеўскую прэмію
    2007 года па медыцыне
  • 3:06 - 3:09
    за навукова-даследчую працу,
    дзе я бы сааўтарам:
  • 3:09 - 3:10
    "Глытанне мячу...
  • 3:10 - 3:12
    і пабочныя эфекты."
  • 3:12 - 3:13
    (Смех)
  • 3:14 - 3:18
    Яна была апублікавана ў часопісе,
    які я ніколі не чытаў раней -
  • 3:18 - 3:20
    Брытанскі медыцынскі часопіс.
  • 3:21 - 3:25
    Гэта была нязбытная мара,
    што спраўдзілася,
  • 3:25 - 3:28
    нечаканы сюрпрыз
    для кагосьці накшталт мяне,
  • 3:28 - 3:31
    вялікі гонар, што я ніколі не забуду.
  • 3:31 - 3:35
    Але гэта не самая яркая
    частка майго жыцця.
  • 3:36 - 3:38
    4 кастрычніка 1967,
  • 3:38 - 3:40
    спалоханы, сарамлівы няўклюда,
  • 3:41 - 3:43
    што пакутваў ад надзвычайных страхаў.
  • 3:43 - 3:46
    Калі ён збіраўся выйсці на сцэну,
  • 3:46 - 3:47
    яго сэрца калацілася,
  • 3:48 - 3:49
    калені дрыжалі.
  • 3:50 - 3:52
    Ён хацеў гаварыць,
  • 3:56 - 3:58
    але словы заселі ў роце.
  • 3:58 - 4:00
    Ён стаяў і рыдаў.
  • 4:01 - 4:02
    Паралізаваны,
  • 4:02 - 4:04
    скаваны страхам.
  • 4:04 - 4:06
    Гэта спалоханы, сарамлівы няўклюда,
  • 4:06 - 4:08
    што пакутваў ад надзвычайных страхаў.
  • 4:09 - 4:10
    Ён баяўся цемры,
  • 4:11 - 4:12
    вышыні,
  • 4:12 - 4:13
    павукоў і змей...
  • 4:13 - 4:15
    Хто з вас баіцца павукоў і змей?
  • 4:15 - 4:17
    Ёсць такія...
  • 4:17 - 4:19
    Ён баяўся вады і акул.
  • 4:19 - 4:22
    Лекараў, медсясцёр і стаматолагаў,
  • 4:22 - 4:25
    іголак, свердзелаў і вострых прадметаў.
  • 4:25 - 4:27
    Але больш за ўсё на свеце,
    ён баяўся
  • 4:27 - 4:28
    людзей.
  • 4:29 - 4:32
    Гэтым спалоханым, сарамлівым
    няўклюдай
  • 4:32 - 4:33
    быў я.
  • 4:33 - 4:36
    Страх няўдач і адмовы,
  • 4:37 - 4:40
    нізкая самаацэнка, комплекс
    непаўнацэннасці
  • 4:40 - 4:43
    і нават тое, што мы і не ведалі,
    у той час:
  • 4:43 - 4:45
    сацыяфобія.
  • 4:45 - 4:49
    Задзіры карысталіся маімі страхамі -
    дражнілі і збівалі мяне.
  • 4:49 - 4:51
    Прывычна смяяліся,
    абзывалі імёнамі,
  • 4:51 - 4:53
    ніколі не ўключалі
    ў сваі калядныя гульні...
  • 4:53 - 4:58
    Яны дапусцілі мяне
    ў адну гульню...
  • 4:58 - 4:59
    Даджбол -
  • 4:59 - 5:01
    я быў дрэнным вядучым.
  • 5:01 - 5:03
    Задзіры выкрыквалі маё імя,
  • 5:03 - 5:06
    я паварочваўся і
    бачыў чырвоныя мячы,
  • 5:06 - 5:08
    якія ляцелі мне ў твар
    на звышгукавой хуткасці:
  • 5:08 - 5:10
    бам, бам, бам!
  • 5:10 - 5:13
    Шмат дзён,
    па дарозе са школы,
  • 5:13 - 5:18
    мой твар гарэў, вушы звінелі.
  • 5:18 - 5:20
    Вочы пякло ад слёз,
  • 5:21 - 5:23
    іх словы гарэлі ў маіх вушах.
  • 5:24 - 5:25
    Хтосьц сказаў:
  • 5:25 - 5:29
    "Палкі і камяні могуць зламаць косці,
    словы ніколі не нашкодзяць..."
  • 5:29 - 5:31
    Гэта хлусня.
  • 5:31 - 5:32
    Словы рэжуць як нож.
  • 5:32 - 5:34
    Словы колюць як меч.
  • 5:34 - 5:38
    Словы робяць глыбокія раны,
    але іх не бачна.
  • 5:38 - 5:41
    У мяне былі страхі.
    Словы былі горшымі ворагамі.
  • 5:41 - 5:43
    І цяпер таксама.
  • 5:43 - 5:47
    Але ў мяне былі і мары. Я ішоў дадому,
    каб збегчы ў коміксы Супермэна,
  • 5:47 - 5:49
    я чытаў коміксы пра Супермэна,
  • 5:49 - 5:54
    марыў, што зраблюся супергероем,
    як Супермэн.
  • 5:54 - 5:57
    Я хацеў змагацца за праўду
    і справядлівасць,
  • 5:57 - 5:59
    супраць нягоднікаў
    і крыптаніту.
  • 5:59 - 6:03
    Я марыў лётаць па свеце, рабіць
    звышчалавечыя подзвігі і ратаваць жыцці.
  • 6:04 - 6:06
    Я таксама захапляўся рэальнымі рэчамі.
  • 6:06 - 6:10
    Я прачытаў Кнігу рэкордаў Гінеса,
    кнігу Рыплі "Хочаце верце, хочаце не".
  • 6:10 - 6:13
    Ці чытаў ктосьці з ваc Гінеса
    або Рыплі?
  • 6:13 - 6:14
    Я люблю гэтыя кнігі!
  • 6:14 - 6:17
    Я бачыў жывых людзей,
    што рабілі рэальныя рэчы.
  • 6:17 - 6:18
    Я вырашыў, што буду рабіць гэта.
  • 6:18 - 6:21
    Хуліганы не дазволяць мне
    гуляць у іх спартыўныя гульні -
  • 6:21 - 6:23
    я ствару сапраўдную магію,
    рэальныя подзвігі.
  • 6:23 - 6:26
    Я хачу зрабіць нешта сапраўды выдатнае,
    што гэтыя задзіры не могуць.
  • 6:26 - 6:28
    Я хачу знайсці сваё
    прызначэнне і прызванне,
  • 6:28 - 6:30
    я хачу ведаць, што маё жыццё мае сэнс,
  • 6:30 - 6:32
    зрабіць неверагоднае,
    што зменіць свет;
  • 6:33 - 6:37
    я хачу даказаць, што
    немагчымае магчыма.
  • 6:37 - 6:40
    Хуткая перамотка 10 гадоў наперад -
  • 6:40 - 6:43
    тыдзень да майго 21-га дня нараджэння.
  • 6:43 - 6:46
    Здарыліся дзве рэчы, што
    назаўсёды зменяць маё жыццё.
  • 6:46 - 6:48
    Я жыў у Тамілнадзе, Паўднёвая Індыя,
  • 6:48 - 6:51
    быў місіянерам,
  • 6:51 - 6:53
    мой настаўнік і
    сябар спытаў мяне:
  • 6:53 - 6:55
    "Ці чуў ты пра Тромі, Даніэль?"
  • 6:55 - 6:57
    "Тромі? Што такое Тромі? "
  • 6:57 - 7:00
    Паводле яго слоў, Тромі - гэта
    асноўныя жыццёвыя мэты.
  • 7:00 - 7:04
    Гэта камбінацыя
    мары і мэты - калі б ты мог
  • 7:04 - 7:07
    зрабіць усё, што жадаеш,
    быць у любым месцы,
  • 7:07 - 7:08
    быць кім ты хочаш быць,
  • 7:08 - 7:11
    куды б ты адправіўся?
    Што б зрабіў? Кім бы быў?
  • 7:11 - 7:14
    Я сказаў: "Не, не магу!
    Мне страшна! Занадта шмат страхаў!"
  • 7:14 - 7:19
    У тую ноч я ўзяў мой кілімок з рысу
    на дах бунгала, лёг пад зоркамі
  • 7:19 - 7:22
    і назіраў, як кажаны
    пікіравалі за камарамі.
  • 7:22 - 7:26
    Усё, пра што я думаў -
    былі Тромі, мары і мэты,
  • 7:26 - 7:28
    і задзіры з мячамі.
  • 7:28 - 7:31
    Праз некалькі гадзін я прачнуўся.
  • 7:31 - 7:34
    Маё сэрца калацілася,
    калені дрыжалі.
  • 7:34 - 7:36
    Але не ад страху.
  • 7:36 - 7:38
    Мяне ўсяго калаціла.
  • 7:38 - 7:40
    На працягу наступных пяці дзён
  • 7:40 - 7:44
    я быў без памяці, паміж жыццём і смерцю,
    змагаўся за жыццё.
  • 7:44 - 7:48
    Мой мозг гарэў ад малярыі
    у 40-градуснай ліхаманцы.
  • 7:48 - 7:52
    Калі я вяртаўся да прытомнасці,
    я усё думаў пра Тромі.
  • 7:52 - 7:54
    "Што я буду рабіць са сваім жыццём?"
  • 7:54 - 7:57
    Нарэшце, у ноч перад
    маім 21 днём нараджэння,
  • 7:57 - 7:58
    у момант яснасці
  • 7:58 - 8:00
    я прыйшоў да разумення,
  • 8:00 - 8:02
    што маленькі камар,
  • 8:02 - 8:05
    Anopheles Stephensi,
  • 8:06 - 8:08
    маленькі камар, які важыць менш
    за 5 мікраграмаў,
  • 8:08 - 8:10
    меньш чым драбок солі,
  • 8:10 - 8:13
    можа знішчыць чалавека 80 кг -
  • 8:13 - 8:15
    гэта быў мой крыптанiт.
  • 8:15 - 8:17
    Тады я зразумеў,
    што гэта не камар,
  • 8:17 - 8:19
    гэта маленькі паразіт
    унутры камара,
  • 8:19 - 8:24
    Plasmodium falciparum,
    што забівае больш за мільён чалавек у год.
  • 8:24 - 8:26
    Не, гэта нават менш,
  • 8:26 - 8:28
    але мне здавалася, так шмат больш.
  • 8:28 - 8:30
    Тады я зразумеў,
  • 8:30 - 8:31
    страх - гэта мой крыптанiт,
  • 8:31 - 8:32
    мой паразіт,
  • 8:32 - 8:35
    што пакалечыў
    і паралізаваў маё жыццё.
  • 8:35 - 8:38
    Ёсць розніца
    паміж небяспекай і страхам.
  • 8:38 - 8:40
    Небяспека можа быць рэальнай.
  • 8:40 - 8:42
    Страх - гэта выбар.
  • 8:42 - 8:44
    І я зразумеў, што ў мяне быў выбар:
  • 8:44 - 8:49
    альбо жыць у страху
    і памерці ў тую ноч,
  • 8:49 - 8:52
    альбо знішчыць мой страх смерці,
  • 8:52 - 8:57
    дасягнуць маёй мары,
    адважыцца жыць.
  • 8:57 - 9:00
    Ёсць штосьці ў тым, калі вы
    паміж жыццём і смерцю,
  • 9:00 - 9:04
    адчуванне смерці прымушае
    вас хацець жыць.
  • 9:04 - 9:08
    Усе паміраюць, але
    не ўсе сапраўды жывуць.
  • 9:08 - 9:10
    Паміраючы, мы жывем.
  • 9:10 - 9:12
    Калі вы зведаеце смерць,
  • 9:12 - 9:13
    вы навучыціся жыць.
  • 9:13 - 9:15
    Той ноччу я вырашыў змяніць
  • 9:15 - 9:17
    маю гісторыю.
  • 9:17 - 9:18
    Я не хацеў паміраць.
  • 9:18 - 9:20
    Я прачытаў невялікую малітву:
  • 9:20 - 9:22
    "Божа, калі дазволіш перажыць
    мне мой 21 дзень нараджэння,
  • 9:22 - 9:25
    я больш не дазволю страху
    кіраваць маім жыццём.
  • 9:25 - 9:29
    Я знішчу страхі,
    дасягну маёй мары,
  • 9:29 - 9:34
    я хачу змяніць маё стаўленне,
    зрабіць неверагоднае з жыццём,
  • 9:34 - 9:35
    знайсці маё прызначэнне,
  • 9:35 - 9:39
    я хачу ведаць,
    што немагчымае магчыма".
  • 9:39 - 9:43
    Ці выжыў я ў тую ноч,
    вы напэўна ўжо зразумелі.
  • 9:43 - 9:44
    (Смех)
  • 9:44 - 9:47
    У тую ноч я зрабіў спіс
    маіх першых 10 Тромi:
  • 9:47 - 9:50
    Я вырашыў наведаць асноўныя кантыненты,
  • 9:50 - 9:53
    пабачыць Сем цудаў свету,
    вывучыць кучу моў,
  • 9:53 - 9:56
    пажыць на бязлюдным востраве,
    на караблі ў акіяне,
  • 9:56 - 9:59
    жыць з племем індзейцаў
    у басейне Амазонкі,
  • 9:59 - 10:01
    узняцца на вяршыню
    самай высокай гары ў Швецыі,
  • 10:01 - 10:03
    пабачыць гару Эверэст на досвітку,
  • 10:03 - 10:05
    паспрабаваць музычны бізнэс у Нэшвіле,
  • 10:05 - 10:09
    папрацаваць у цырку,
    скакнуць з парашутам.
  • 10:09 - 10:13
    На працягу наступных дваццаці гадоў,
    я дасягнуў большасці з гэтых Тромi.
  • 10:13 - 10:18
    Кожны раз, адзначаючы Тромi з майго спісу,
    я дадаваў 5 або 10, і спіс працягваў расці
  • 10:19 - 10:23
    На працягу наступных сямі гадоў я жыў
    на маленькім востраве на Багамах,
  • 10:23 - 10:26
    на працягу сямі гадоў,
    у саламянай хаце,
  • 10:29 - 10:35
    каб паесці, паляваў на акул і скатаў,
    адзін на востраве, у набедранай павязцы,
  • 10:37 - 10:39
    я навучыўся плаваць з акуламі.
  • 10:39 - 10:45
    Адтуль я пераехаў у Мексіку,
    а пасля ў басейн ракі Амазонкі ў Эквадор,
  • 10:45 - 10:51
    Пуйо Понга Эквадор, жыў з племем,
    i набываў упэўненасць разам з Тромi.
  • 10:52 - 10:55
    Я пераехаў ў Нэшвіл,
    каб займацца музычным бізнэсам,
  • 10:55 - 10:58
    затым у Швецыю, пасля ў Стакгольм,
  • 10:58 - 11:03
    дзе я падняўся на вяршыню гары Кебнекайсе,
    высока над Палярным кругам.
  • 11:03 - 11:08
    Я навучыўся быць клоунам, жангліраваць,
    хадзіць на хадулях, ездзіць на манацыкле,
  • 11:08 - 11:10
    глытаць агонь, есці шкло.
  • 11:10 - 11:14
    У 1997 годзе я даведаўся, што засталося
    менш чым тузін глытальнікаў мячоў,
  • 11:14 - 11:16
    я вырашыў: "Я павінен гэта зрабіць!"
  • 11:16 - 11:18
    Я сустрэўся з глытальнікам мячоў,
    спытаў некалькі саветаў.
  • 11:18 - 11:20
    Ён адказаў: "Я дам вам 2 парады:
  • 11:20 - 11:22
    Нумар 1: Гэта вельмі небяспечна,
  • 11:22 - 11:24
    Людзі памерлі ад гэтага.
  • 11:24 - 11:24
    Нумар 2:
  • 11:24 - 11:26
    Не трэба, не спрабуй!"
  • 11:26 - 11:27
    (Смех)
  • 11:27 - 11:30
    Я дадаў гэта ў свой спіс Тромi.
  • 11:30 - 11:35
    Я практыкаваўся 10-12 разоў у дзень,
    кожны дзень на працягу чатырох гадоў.
  • 11:35 - 11:43
    Калі падлічыць... 4 х 365 [х 12] ...
    Каля 13 000 няўдалых спроб,
  • 11:43 - 11:46
    перад тым як я праглыныў
    свой першы меч у 2001 годзе.
  • 11:46 - 11:48
    На працягу гэтага часу я задумаў
    новы Тромi:
  • 11:48 - 11:51
    зрабіцца вядучым сусветным экспертам
    у глытанні мячоў.
  • 11:51 - 11:53
    Я шукаў у кожнай кнізе,
    часопісе, артыкуле ў газеце,
  • 11:53 - 11:58
    у кожнай медыцынскай справаздачы,
    вывучаў фізіялогію, анатомію,
  • 11:58 - 12:00
    размаўляў з лекарамі і медсёстрамі,
  • 12:00 - 12:02
    аб'яднаў усіх глытальнікаў мячоў
  • 12:02 - 12:04
    у Міжнародную асацыяцыю
    глытальнікаў мячоў,
  • 12:04 - 12:07
    мы правялі 2 гады ў
    даследаванні медыцынскай паперы
  • 12:07 - 12:08
    пра глытанне шпаг і пабочныя эфекты,
  • 12:08 - 12:11
    якая была апублікавана
    ў Брытанскім Медыцынскім Часопісе.
  • 12:11 - 12:12
    (Смех)
  • 12:12 - 12:14
    Дзякуй.
  • 12:14 - 12:18
    (Апладысменты)
  • 12:18 - 12:21
    Я даведаўся цікавыя рэчы
    пра глытанне шпаг.
  • 12:21 - 12:26
    Некаторыя рэчы, пра якія вы не думалі
    раней, здзівяць вас.
  • 12:26 - 12:28
    Наступны раз, калі вы будеце рэзаць
    ваш стейк нажом
  • 12:28 - 12:33
    або мячом, або іншым сталовым прыборам,
    вы згадаеце гэта...
  • 12:33 - 12:38
    Я даведаўся, што глытанне мячоў
    пачалося ў Індыі -
  • 12:38 - 12:40
    дзе я ўпершыню ўбачыў гэта
    20-гадовым дзіцяці -
  • 12:40 - 12:42
    каля 4000 гадоў таму, каля 2000 г. да н.э.
  • 12:42 - 12:45
    За апошнія 150 гадоў
    глытальнікі мячоў дапамаглі
  • 12:45 - 12:48
    навуке і медыцыне.
  • 12:48 - 12:51
    д-р Адольф Куссмауль
    у 1868 гаду ў Фрайбургу (Германія)
  • 12:51 - 12:54
    стварыў эндаскоп.
  • 12:54 - 12:58
    У 1906 годзе ў Уэльсе для вывучэння
    парушэнняў глытання і стрававання
  • 12:58 - 13:02
    выкарыстоўвалі электракардыёграф,
    бронхаскоп і іншыя апараты такога роду.
  • 13:02 - 13:04
    Але за апошнія 150 гадоў
  • 13:04 - 13:08
    мы ведаем пра сотні раненняў
    і дзесяткі смерцяў...
  • 13:08 - 13:15
    Вось жорсткі эндаскоп,
    якi распрацаваў доктар Адольф Куссмаўль.
  • 13:15 - 13:18
    Мы ведаем 29 смяротных выпадкаў
    за апошнія 150 гадоў,
  • 13:18 - 13:24
    у тым ліку гэты глытальнік шпаг у Лондане,
    які праткнуў сваё сэрца мячом.
  • 13:24 - 13:27
    Мы таксама ведаем, што ад 3 да 8
  • 13:27 - 13:29
    сур'ёзных траўм здараюцца
    кожны год.
  • 13:29 - 13:31
    Я атрымліваю тэлефонныя званкі.
  • 13:31 - 13:32
    Я толькі што атрымаў два:
  • 13:32 - 13:35
    адзін з Швецыі, адзін з Арланда,
    толькі за апошнія некалькі тыдняў,
  • 13:35 - 13:38
    глытальні мячоў, што трапілі ў бальніцу
    ад атрыманых траўм.
  • 13:38 - 13:39
    Гэта вельмі небяспечна.
  • 13:39 - 13:41
    Ведаеце, гэта займае
  • 13:41 - 13:43
    ад 2 да 10 гадоў
    для большасці людзей,
  • 13:43 - 13:45
    каб даведацца, як праглынуць меч.
  • 13:45 - 13:50
    Але самае цудоўнае, гэта тое
  • 13:50 - 13:53
    што глытальнікі мячоў вучацца
    рабіць немагчымае.
  • 13:53 - 13:54
    Вось невялікі сакрэт:
  • 13:54 - 13:58
    не грунтуйцесь, што гэта на 99,9%
    немагчыма.
  • 13:58 - 14:03
    Засяродзьцеся на 0.1%, які магчымы,
    і знайдзіце, як гэта зрабіць.
  • 14:03 - 14:06
    Дазвольце мне ўзяць вас у падарожжа
    па розуму глытальніка мяча.
  • 14:06 - 14:10
    Для таго, каб праглынуць меч,
    вам патрэбна медытацыя: розум над матэрыяй
  • 14:10 - 14:12
    вострая як брытва канцэнтрацыя,
    дакладнасць,
  • 14:12 - 14:15
    каб ізаляваць ўнутраныя органы
    і пераадолець аўтаматычныя рэфлексы цела,
  • 14:15 - 14:22
    праз моцны сінапс мозгу,
    праз мышачную памяць,
  • 14:22 - 14:25
    шляхам усвядомленай практыкі -
    больш за 10000 раз.
  • 14:25 - 14:29
    А зараз невялікае падарожжа
    ў цела глытальніка мячоў.
  • 14:29 - 14:30
    Для таго, каб праглынуць меч,
  • 14:30 - 14:33
    я павінен прасунуць лязо ўздоўж
    майго языка,
  • 14:33 - 14:35
    здушыць рвотны рэфлекс
    ў шыйным аддзеле стрававода,
  • 14:35 - 14:38
    перайсці на 90 градусаў
    ўніз надгартанніка,
  • 14:38 - 14:41
    прайсці праз крыкафарынгеальны
    верхні сфінктар стрававода,
  • 14:41 - 14:43
    заглушыць перыстальтычны
    рэфлекс,
  • 14:43 - 14:45
    слізгаць лязо ў грудную
    поласць
  • 14:45 - 14:46
    паміж лёгкімі.
  • 14:46 - 14:48
    У гэты момант,
  • 14:48 - 14:50
    як ні странна,
    я штурхую маё сэрца ў бок.
  • 14:50 - 14:53
    Калі вы добра прыгледзіцеся,
  • 14:53 - 14:55
    то ўбачыце, што мае сэрца
    б'ецца разам з мячом,
  • 14:55 - 14:56
    ён прыхіляецца да сэрца,
  • 14:56 - 14:59
    аддзелены прыкладна васьмю цалямі
    страваводнай тканкі.
  • 14:59 - 15:01
    Гэта немагчыма падрабіць.
  • 15:01 - 15:03
    Пасля я павінен слізгаць яго
    ўздоўж грудзіны,
  • 15:03 - 15:05
    ніжняга страваводнага сфінктара,
    ўніз ў страўнік,
  • 15:05 - 15:09
    спыніць рвотны рэфлекс у страўніку
    аж да дванаццаціперснай кішкі.
  • 15:09 - 15:10
    Прасцей прастого.
  • 15:10 - 15:12
    (Смех)
  • 15:12 - 15:14
    Калі б мне пайсці далей,
  • 15:14 - 15:18
    аж да маіх маткавых труб.
    (гаварыць на Галандскім) Маткавых труб!
  • 15:18 - 15:22
    Хлопцы, спытайце сваіх жонак
    пра гэта пазней ...
  • 15:22 - 15:24
    Людзі пытаюць мяне, кажуць:
  • 15:24 - 15:28
    "Гэта патрабуе шмат мужнасці, каб
    рызыкаваць сваім жыццём,
  • 15:28 - 15:29
    пасунуць сэрца,
    і глынаць меч..."
  • 15:29 - 15:31
    Не. Што патрабуе сапраўднай мужнасці,
  • 15:31 - 15:34
    дык гэта для спалоханага,
    сарамлівага няўклюды
  • 15:34 - 15:36
    не баяцца паражэння і непрымання,
  • 15:36 - 15:37
    адчыніць сваё сэрца,
  • 15:37 - 15:38
    забыць гордасць,
  • 15:38 - 15:40
    устаць перад
    групай абсалютных незнаёмцаў
  • 15:40 - 15:44
    і расказаць сваю гісторыю,
    сваі страхі і мары,
  • 15:44 - 15:48
    рызыкаваць сваім пузам,
    як у прамым, так і ў пераносным сэнсе.
  • 15:48 - 15:50
    Вы бачыце - дзякуй.
  • 15:50 - 15:53
    (Апладысменты)
  • 15:53 - 15:56
    Вы бачыце, самае дзіўнае,
  • 15:56 - 15:59
    я заўсёды хацеў зрабіць штосьці
    выдатнае ў маім жыцці,
  • 15:59 - 16:00
    і цяпер я зрабіў.
  • 16:00 - 16:04
    Выдатна не тое, што
    я магу праглынуць
  • 16:04 - 16:06
    адразу 21 меч
  • 16:06 - 16:10
    ў баке з 88 акуламі і скатамі,
    20 футаў пад вадой,
  • 16:10 - 16:14
    для шоў Рыплі "Хочаце верце, хочаце не",
  • 16:14 - 16:18
    або нагрэты да 1500 градусаў меч
    для шоў Стэна Лі "Надзвычайныя людзі"
  • 16:18 - 16:20
    як "Чалавек са сталі",
  • 16:20 - 16:22
    гэты паразіт быў гарачым!
  • 16:22 - 16:26
    Або выцягнуць машыну
    з дапамогай мяча для Рыплі ці Гінеса,
  • 16:26 - 16:28
    або каб апынуцца у фінале
    "Амерыка мае талент",
  • 16:28 - 16:31
    або каб выйграць ў 2007 годзе
    Шнобелеўскую прэмію па медыцыне.
  • 16:31 - 16:34
    Гэта не вельмі
    выдатная рэч.
  • 16:34 - 16:36
    Так людзі думаюць.
    Не, не, не. Гэта не так.
  • 16:36 - 16:38
    Вось сапраўды выдатная рэч:
  • 16:38 - 16:42
    у тым што Бог узяў гэтага
    спалоханага, сарамлівага няўклюду,
  • 16:42 - 16:42
    які баяўся вышыні,
  • 16:42 - 16:44
    вады і акул,
  • 16:44 - 16:47
    лекараў і медсясцёр,
    іголак і вострых прадметаў,
  • 16:47 - 16:48
    нават размаўляць з людзьмі,
  • 16:48 - 16:51
    а зараз Ён напраўляе мяне лётаць па свеце
    на вышыні 30,000 футаў
  • 16:51 - 16:54
    глытаць вострыя прадметы
    пад вадой, у рэзервуарах з акуламі,
  • 16:54 - 16:58
    звяртацца да лекараў і медсястёр,
    гледачоў, такіх як вы, па ўсім свеце.
  • 16:58 - 17:00
    Для мяне - гэта сапраўды дзіўная рэч.
  • 17:00 - 17:02
    Я заўсёды хацеў зрабіць немагчымае -
  • 17:02 - 17:03
    Дзякуй.
  • 17:03 - 17:04
    (Апладысменты)
  • 17:04 - 17:05
    Дзякуй.
  • 17:05 - 17:10
    (Апладысменты)
  • 17:10 - 17:12
    Я заўсёды хацеў зрабіць немагчымае,
    і зараз я гэта раблю.
  • 17:12 - 17:15
    Я хацеў зрабіць нешта выдатнае і
    змяніць свет,
  • 17:15 - 17:17
    і зараз я гэта раблю.
  • 17:17 - 17:20
    Я заўсёды хацеў лётаць па свеце,
    рабіць звышчалавечыя подзвігі,
  • 17:20 - 17:22
    ратаваць чалавечыя жыцці,
    зараз я гэта раблю.
  • 17:22 - 17:25
    І вы ведаеце?
  • 17:25 - 17:27
    Крупінка вялікай мары
    маленькага дзіцяці
  • 17:27 - 17:28
    ячшэ жыве
    дзесьці глыбока ўнутры.
  • 17:28 - 17:37
    (Смех)
    (Апладысменты)
  • 17:37 - 17:40
    Я заўсёды хацеў знайсці
    сваю мэту і прызначэнне,
  • 17:40 - 17:42
    я знайшоў.
  • 17:42 - 17:43
    Але ведаеце?
  • 17:43 - 17:46
    Не з мячамі, не з тым, што вы думаеце,
    не у сіле.
  • 17:46 - 17:49
    У маёй слабасці, маіх прамовах.
  • 17:49 - 17:52
    Мая мэта і прызванне - змяніць свет
  • 17:52 - 17:53
    і прарвацца праз страх,
  • 17:53 - 17:55
    паступова, па аднаму мячу, слову,
  • 17:55 - 17:58
    нажу, аднаму жыццю за раз,
  • 17:58 - 18:01
    каб натхніць людзей быць супергероямі,
  • 18:01 - 18:02
    і рабіць немагчымае.
  • 18:02 - 18:05
    Мая мэта - дапамагчы знайсці вашу мэту.
  • 18:05 - 18:06
    Якая у вас?
  • 18:06 - 18:07
    Якая у вас мэта?
  • 18:07 - 18:09
    Для чаго вы тут?
  • 18:09 - 18:12
    Я лічу, што мы ўсе
    пакліканы быць супергероямі.
  • 18:12 - 18:15
    Якая ў вас суперсіла?
  • 18:15 - 18:18
    У свеце больш за 7 мільярдаў чалавек,
  • 18:18 - 18:20
    глытальнікаў мячоў -
    менш за некалькі дзясяткаў, -
  • 18:20 - 18:23
    усё што засталося,
  • 18:23 - 18:24
    але вы - адзіны.
  • 18:24 - 18:25
    Вы непаўторныя.
  • 18:25 - 18:26
    Якая ваша гісторыя?
  • 18:26 - 18:27
    Што адрознівае вас?
  • 18:27 - 18:29
    Раскажыце сваю гісторыю,
  • 18:29 - 18:33
    нават калі ваш голас тонкі і нетрывалы.
  • 18:33 - 18:33
    Якія вашы Тромi?
  • 18:33 - 18:37
    Калі б вы маглі зрабіць што жадаеце,
    быць кім хочацце, ісці куды заўгодна...
  • 18:37 - 18:38
    Што б вы зрабілі?
    Дзе б былі?
  • 18:38 - 18:40
    Што б вы зрабілі з
    вашым жыццём?
  • 18:40 - 18:41
    Якія вашы самыя вялікія мары?
  • 18:41 - 18:44
    Аб чым вы марылі маленькім дзіцяці?
    Успомніце.
  • 18:44 - 18:46
    Трымаю заклад, не тое, што
    ва маеце зараз?
  • 18:46 - 18:49
    Якія былі вашы самыя смелыя мары,
  • 18:49 - 18:51
    што здаваліся такімі дзіўнымі
    і незразумелымі?
  • 18:51 - 18:55
    Магу паспрачацца, вашы мары выглядзяць
    не так дзіўна, у рэшце рэшт, ці не так?
  • 18:55 - 18:57
    Які ў вас меч?
  • 18:57 - 18:59
    Кожны з вас мае меч,
  • 18:59 - 19:02
    двусечны меч страхаў і мар.
  • 19:02 - 19:05
    Праглыніце свой меч,
    які б ён не быў.
  • 19:05 - 19:07
    Слухайце вашы мары.
  • 19:07 - 19:11
    Ніколі не позна быць
    тым, кім вы хацелі быць.
  • 19:11 - 19:13
    Для хуліганаў з Доджболам,
    дзяцей, што думалі
  • 19:13 - 19:15
    што я ніколі не зраблю немагчымае,
  • 19:15 - 19:18
    я хачу сказаць ім:
  • 19:18 - 19:20
    Дзякуй.
  • 19:20 - 19:23
    Не было б нягоднікаў,
    не было б супергерояў.
  • 19:23 - 19:30
    Я тут каб даказаць, што
    немагчымае магчыма.
  • 19:30 - 19:33
    Гэта вельмі небяспечна,
    і можа забіць мяне.
  • 19:33 - 19:35
    Я спадзяюся, вам спадабаецца.
  • 19:35 - 19:37
    (Смех)
  • 19:37 - 19:41
    Мне будзе патрэбна ваша дапамога.
  • 19:43 - 19:48
    Аўдыторыя: Два, тры.
  • 19:48 - 19:52
    Дэн Мэер: Не, не, не. Мне патрэбна
    ваша дапамога каб лічыць, добра?
  • 19:52 - 19:53
    (Смех)
  • 19:53 - 19:56
    Вы ведаеце словы? Добра?
    Лічыце са мной. Гатовы?
  • 19:56 - 19:57
    Адзін.
  • 19:57 - 19:58
    Два.
  • 19:58 - 19:59
    Тры.
  • 19:59 - 20:02
    Не, гэта 2, разумеце?
  • 20:06 - 20:08
    Аўдыторыя: Адзін.
  • 20:08 - 20:09
    Два.
  • 20:09 - 20:10
    Тры.
  • 20:10 - 20:13
    (Уздых)
  • 20:13 - 20:17
    (Апладысменты)
  • 20:17 - 20:18
    ДМ: Так!
  • 20:18 - 20:23
    (Апладысменты)
    (Авацыі)
  • 20:23 - 20:25
    Вялікі дзякуй.
  • 20:25 - 20:28
    Дзякуй, дзякуй, дзякуй.
    Дзякуй ад усяго сэрца.
  • 20:28 - 20:31
    Лепш, дзякуй ад
    усяго жывата.
  • 20:31 - 20:35
    Я гаварыў, што я прыехаў сюды, каб зрабіць
    немагчымае, і я гэта зрабіў.
  • 20:35 - 20:38
    Але гэта не было немагчыма.
    Я раблю гэта кожны дзень.
  • 20:38 - 20:43
    Немагчымам было для спалоханага,
    сарамлівага няўклюды сустрэць сваі страхі,
  • 20:43 - 20:45
    стаяць тут на сцэне ТEDx
  • 20:45 - 20:47
    і змяніць свет,
    паступова, па аднаму слову,
  • 20:47 - 20:49
    мячу, аднаму жыццю за раз.
  • 20:49 - 20:54
    Калі я прымусіў вас думаць па-новаму,
    паверыць, што немагчымае магчыма,
  • 20:54 - 20:58
    зразумець, што вы можаце
    зрабіць немагчымае ў вашым жыцці,
  • 20:58 - 21:01
    тады мая праца зроблена,
    а ваша - толькі пачынаецца.
  • 21:01 - 21:03
    Ніколі не спыняйцесь марыць.
    Не пакідайце верыць.
  • 21:03 - 21:06
    Дзякуй за веру ў мяне,
  • 21:06 - 21:08
    і дзякуй за тое, што вы частка маёй мары.
  • 21:08 - 21:10
    І вось мой вам падарунак:
  • 21:10 - 21:11
    Немагчымае...
  • 21:11 - 21:12
    Аўдыторыя: магчыма.
  • 21:12 - 21:14
    Доўгае парарожжа - частка падарунка.
  • 21:14 - 21:18
    (Апладысменты)
  • 21:18 - 21:19
    Дзякуй.
  • 21:19 - 21:22
    (Апладысменты)
  • 21:22 - 21:29
    (Ажыўленне)
  • 21:29 - 21:35
    Вядучы: Дзякуй, Дэн Мэер, нічога сабе!
Title:
Рабіць немагчымае праз страх| Дэн Мэер | TEDxMaastricht
Description:

Хацелі быць супергероям і рабіць немагчымае? Дэн Мэер лічыць, што незалежна ад таго, якія нашы страхі або мары, кожны з нас мае патэнцыял, каб стаць супергероям, зрабіць немагчымае і змяніць свет. Дырэктар агенцтва па аказанні гуманітарнай дапамогі, што памагае сіротам у Казахстане, Дэн расказвае, як ён пераадолеў экстрымальныя страхі са свайго дзяцінства, сацыяфобію і насмешкі і навучыўся рабіць звышчалавечыя подзвігі, стаў фіналістам на "Амерыка мае талент", выйграў Шнобелевскую прэмію 2007 ў галіне медыцыны ў Гарвардзе, стаў 39м рэкардсменам свету і вядучым экспертам у адным з самых старых і небяспечных у свеце мастацтваў - глытанне мячоў - яго захапляе натхняць людзей рабіць немагчымае ў жыцці.

У сваім першым TED апавяданні Дэн бярэ аўдыторыю ў доўгае падарожжа ад экстрэмальных страхаў да экстрэмальных подзвігаў, ад слабака да рэкардсмена свету, ад неўдачніка да пераможца Шнобелеўскай прэміі і фіналіста "Амерыка мае талент". Дэн адчыняе навуку за старажытным мастацтвам глытання мяча, апісвае свае пошукі каб рабіць звышчалавечае, пераадолець няўдачы і межы чалавечага цела, каб зрабіць немагчымае і змяніць свет. Ён дзеліцца парадамі аб тым, як перамагчы страх і зрабіць немагчымае ў Вашым жыцці!

Гэтая гутарка адбылася ў межах мясцовай падзеі TEDx, выраблена незалежна ад канферэнцый TED.

more » « less
Video Language:
English
Team:
TED
Project:
TEDxTalks
Duration:
21:38

Belarusian subtitles

Revisions