Return to Video

Пяць галоўных сусветных рэлігій — Джон Бэллэймі

  • 0:07 - 0:09
    Дзе б і калі б не жыў чалавек,
  • 0:09 - 0:11
    заўсёды ў гісторыі ён пытаў сябе:
  • 0:11 - 0:13
    «Адкуль людзі з'явіліся на зямлі?»
  • 0:13 - 0:14
    «Дзе менавіта наша месца тут?»
  • 0:14 - 0:17
    «Што здарыцца са мной, калі я памру?»
  • 0:17 - 0:19
    Рэлігіі — гэта сістэмы веры,
  • 0:19 - 0:21
    што развіваліся з цягам часу
  • 0:21 - 0:22
    ў адпаведнасці
  • 0:22 - 0:24
    з тымі ці іншымі адвечнымі таямніцамі.
  • 0:24 - 0:26
    Яны кіруюцца пачуццём,
  • 0:26 - 0:29
    што на некаторыя пытанні
    можна адказаць толькі з дапамогай веры
  • 0:29 - 0:30
    і грунтуюцца на здагадцы,
  • 0:30 - 0:32
    што недзе існуе нешта вялікшае за нас,
  • 0:32 - 0:34
    вышэйшая ўлада,
    якой мы мусім падпарадкавацца,
  • 0:34 - 0:36
    ці нейкая крыніца, з якой мы пайшлі
  • 0:36 - 0:38
    і да якой мусім вярнуцца.
  • 0:39 - 0:42
    Індуізм азначае рэлігіі Індыі.
  • 0:42 - 0:43
    Гэта не адна рэлігія,
  • 0:43 - 0:45
    а, хутчэй, разнастайныя блізкія вераванні
  • 0:45 - 0:47
    і духоўныя веравызнанні.
  • 0:47 - 0:49
    Індуізм налічвае пяць тысячагоддзяў
  • 0:49 - 0:50
    і сягае ў часы Крышны,
  • 0:50 - 0:52
    чалавека гэтакай святасці,
  • 0:52 - 0:54
    што ён стаўся вядомы
    ў якасці аватара бога Вішну,
  • 0:54 - 0:57
    інкарнацыя бога ў абліччы чалавека.
  • 0:57 - 1:00
    Ён вучыў, што ўсё жыццё адпавядае карме,
  • 1:00 - 1:01
    або закону прычыны і выніка,
  • 1:01 - 1:05
    а наша задача —
    выконваць нашы абавязкі ці дхарму
  • 1:05 - 1:07
    ў адпаведнасці
    з нашым месцам у грамадстве,
  • 1:07 - 1:09
    зневажаючы на тое,
    як могуць павярнуцца рэчы.
  • 1:09 - 1:12
    Калі мы памрэм,
    то рэінкарнуем у новае цела.
  • 1:12 - 1:14
    Калі мы выконвалі дхарму
  • 1:14 - 1:16
    і свае абавязкі ў мінулым жыцці,
  • 1:16 - 1:17
    то атрымаем добрую карму,
  • 1:17 - 1:20
    што прасуне душу вышэй
    па сацыяльнай лесвіцы.
  • 1:20 - 1:22
    Нашае перараджэнне
    ў наступным жыцці
  • 1:22 - 1:25
    такім чынам вызнаначаецца тым,
    што мы робім у гэтым.
  • 1:25 - 1:28
    Кола перараджэнняў называецца сансара.
  • 1:28 - 1:30
    Вельмі святому чалавеку
  • 1:30 - 1:33
    дастаткова весці жыццё з добрай кармай,
  • 1:33 - 1:34
    каб вырвацца з кола.
  • 1:34 - 1:37
    Гэта выратаванне завецца мокша.
  • 1:37 - 1:40
    Індуізм вучыць, што ўсё ў свеце адзінае.
  • 1:40 - 1:41
    Увесь сусвет —
  • 1:41 - 1:44
    гэта адзіная трансцэндэнтная рэальнасць,
    што завецца Брахман,
  • 1:44 - 1:46
    і ёсць толькі адзін Брахман,
  • 1:46 - 1:47
    унутры якога жывуць шмат багоў,
  • 1:47 - 1:50
    а іх ролі, прыкметы і формы адрозніваюцца
  • 1:50 - 1:52
    ў залежнасці ад розных традыцый.
  • 1:52 - 1:54
    Брахман — творца,
  • 1:54 - 1:56
    Вішну — падтрымацель,
  • 1:56 - 1:59
    які падчас прымае аблічча чалавека,
  • 1:59 - 2:01
    а Шыва — пераўтваральнік
  • 2:01 - 2:03
    ці Цар танца.
  • 2:03 - 2:06
    Дурга — лютая, ваяўнічая багіня-маці.
  • 2:06 - 2:08
    Ганеша з галавой слана —
  • 2:08 - 2:11
    мудры заступнік поспеху.
  • 2:11 - 2:15
    Індуізм — трэцяя рэлігія ў свеце.
  • 2:15 - 2:17
    І хаця амаль усе індуісты жывуць у Індыі,
  • 2:17 - 2:19
    сустрэць іх можна на кожным кантыненце,
  • 2:19 - 2:21
    і за межамі Індыі іх амаль мільярд.
  • 2:22 - 2:23
    Але перанесемся на захад
  • 2:23 - 2:25
    праз пустыні і горы
  • 2:25 - 2:28
    на ўрадлівы паўмесяц
    дзесьці 4 000 год таму.
  • 2:28 - 2:30
    Іўдаізм пачынаецца з таго,
  • 2:30 - 2:33
    што Бог заклікаў Аўрама і Сару
    пакінуць Месапатамію
  • 2:33 - 2:35
    і пайсці ў зямлю Ханаанскую.
  • 2:35 - 2:38
    Ва ўзнагароду за веру
    ў адзінага сапраўднага Бога —
  • 2:38 - 2:40
    рэвалюцыйная ідэя
  • 2:40 - 2:42
    ў шматбожным свеце таго часу —
  • 2:42 - 2:46
    у іх будзе зямля і шмат нашчадкаў.
  • 2:46 - 2:48
    Праз гэта абяцанне ўзніклі Зямля Ізраілю
  • 2:48 - 2:49
    і выбраны народ.
  • 2:49 - 2:51
    Але застацца на гэтай зямлі
  • 2:51 - 2:52
    і утрымаць гэты народ адзіным
  • 2:52 - 2:54
    будзе вельмі цяжка.
  • 2:54 - 2:57
    Ізраільцян прыгняталі ў Егіпце,
  • 2:57 - 2:59
    але Бог вызваліў іх
  • 2:59 - 3:00
    з дапамогай Прарока Майсея,
  • 3:00 - 3:02
    што атрымаў Дзесяць запаведзяў,
  • 3:02 - 3:05
    а потым яшчэ сотні іх.
  • 3:05 - 3:06
    Ізраільцяне заваююць Зямлю Абяцаную,
  • 3:06 - 3:09
    але здолеюць утрымліваць яе
    толькі некалькі стагоддзяў.
  • 3:09 - 3:11
    Ізраіль знаходзіцца на скрыжаваннях дарог,
  • 3:11 - 3:13
    па якіх стагоддзямі рухалася
  • 3:13 - 3:14
    шмат войскаў.
  • 3:14 - 3:16
    І ў 70 годзе нашай эры
  • 3:16 - 3:17
    рымляне разбурылі Храм
  • 3:17 - 3:19
    у іх сталіцы — Іерусаліме.
  • 3:19 - 3:21
    І рэлігія ператварылася
  • 3:21 - 3:22
    з храмавай рэлігіі
  • 3:22 - 3:24
    з ахвярапрынашэннямі і святарамі
  • 3:24 - 3:26
    ў рэлігію кнігі.
  • 3:26 - 3:28
    Таму іўдаізм —
  • 3:28 - 3:31
    гэта рэлігія сімвалізму,
    ушанавання і глубокіх сэнсаў,
  • 3:31 - 3:34
    што цесна пераплецены
    з літаратурай і гісторыяй.
  • 3:34 - 3:35
    Са шматлікіх свяшчэнных тэкстаў
  • 3:35 - 3:37
    складаецца Яўрэйская Біблія або Танах,
  • 3:37 - 3:40
    а сотні пісьмовых абмеркаванняў
    і інтэрпрэтацый
  • 3:40 - 3:42
    змешчаны ў вялікі збор
  • 3:42 - 3:43
    істотных значэнняў,
  • 3:43 - 3:45
    што мае назву Талмуд.
  • 3:45 - 3:48
    Яўрэі заўважаюць багацце сімвалаў
    у штодзённым жыцці.
  • 3:48 - 3:49
    Падчас вячэры на Песах
  • 3:49 - 3:51
    кожная ежа на стале сімвалізуе
  • 3:51 - 3:54
    пэўны аспект выратавання з няволі.
  • 3:54 - 3:55
    Важнасць сталення
  • 3:55 - 3:57
    падкрэсліваецца ў той момант,
  • 3:57 - 3:59
    калі моладзь дасягае бар-міцвы
    або бат-міцвы,
  • 3:59 - 4:02
    абрадаў, калі юнакі ці дзяўчаты
    пераймаюць адказнасць
  • 4:02 - 4:02
    за свае ўчынкі,
  • 4:02 - 4:04
    таксама святкуюць
  • 4:04 - 4:05
    адданасць жыцця
  • 4:05 - 4:07
    веры, гісторыі і тэкстам
  • 4:07 - 4:08
    яўрэйскага народа.
  • 4:08 - 4:11
    Зараз у свеце жыве
    каля 14 мільёнаў іўдзеяў,
  • 4:11 - 4:13
    6 мільёнаў — у Ізраілі,
  • 4:13 - 4:14
    краіне, што атрымала незалежнасць
  • 4:14 - 4:17
    пасля кашмараў генацыду
    Другой сусветнай вайны,
  • 4:17 - 4:20
    і 5 мільёнаў — у Злучаных Штатах Амерыкі.
  • 4:20 - 4:24
    Але зараз вернемся
    зноў у Індыю на 2500 гадоў таму,
  • 4:24 - 4:25
    калі пачаўся будызм.
  • 4:25 - 4:28
    Пачаўся ён з прынца,
    імя якому Сідхартха.
  • 4:28 - 4:29
    Кажуць, што ў ноч зачацця
  • 4:29 - 4:31
    да яго маці, Каралевы Майі
  • 4:31 - 4:33
    ўва сне з'явіўся белы слон,
  • 4:33 - 4:36
    які ўвайшоў у яе ўлонне.
  • 4:36 - 4:38
    Праз дзесяць месяцаў
    нарадзіўся Прынц Сідхартха,
  • 4:38 - 4:40
    ён з'явіўся на свет у багацці.
  • 4:40 - 4:42
    Неяк, ужо юнаком,
    ён асмеліўся выйсці па-за межы
  • 4:42 - 4:43
    свайго заможнага жыцця,
  • 4:43 - 4:45
    і тады стаў сведкам
    пакутаў людзей,
  • 4:45 - 4:46
    якіх раней хавалі ад яго.
  • 4:46 - 4:49
    І тады ён вырайшыў дазнацца,
    што ёсць прычынай пакутаў.
  • 4:49 - 4:52
    Чаму людзі вымушаны цярпець пакуты?
  • 4:52 - 4:54
    Чаму мы вымушаны рэінкарніраваць
    сотні разоў у новае жыццё?
  • 4:54 - 4:57
    Спачатку ён думаў,
    што ўсе нашы праблемы —
  • 4:57 - 4:59
    гэта вынік нашай прыхільнасці
    да матэрыяльных рэчаў,
  • 4:59 - 5:01
    таму ён адмовіўся ад уласнасці,
  • 5:01 - 5:02
    зрабіўся вандроўным жабраком,
  • 5:02 - 5:06
    але ён таксама зрабіў адкрыццё,
    што праз гэта ён не стаўся шчаслівейшы.
  • 5:06 - 5:08
    Аднойчы ён падслухаў,
    як настаўнік музыкі казаў вучню:
  • 5:08 - 5:11
    «Не сціскай струну вельмі моцна,
    таму што парвеш.
  • 5:11 - 5:12
    Але і не пускай завольна,
  • 5:12 - 5:14
    бо яна не будзе гучаць».
  • 5:14 - 5:15
    У той момант азарэння
    ён зразумеў,
  • 5:15 - 5:17
    што шукаць адказы,
    кідаючыся ў крайнасці, —
  • 5:17 - 5:18
    гэта памылкова.
  • 5:18 - 5:21
    Шлях па сярэдзіне багацця і беднасці
  • 5:21 - 5:22
    здаваўся разумнейшым.
  • 5:22 - 5:24
    А калі ён медытаваў пад дрэвам Бодхі,
  • 5:24 - 5:27
    то атрымаў астатак адказу.
  • 5:27 - 5:29
    Усё ў жыцці памнажае пакуты.
  • 5:29 - 5:31
    Пакуты выкліканы эгаістычнымі жаданнямі
  • 5:31 - 5:35
    задаволіць сябе за кошт іншых.
  • 5:35 - 5:37
    Калі прытрымлівацца
    плана васьмі ступеняў,
  • 5:37 - 5:39
    можна навучыцца
    паменшыць свой эгаізм
  • 5:39 - 5:41
    і, такім чынам, паменшыць пакуты.
  • 5:41 - 5:44
    У гэты дзень Сідхартха стаўся Буддай
  • 5:44 - 5:45
    ці прасветленым.
  • 5:45 - 5:48
    Не ён адзін, але ён першы.
  • 5:48 - 5:49
    Праграма будзісцкага жыцця
  • 5:49 - 5:50
    завецца Васьмёркавы Шлях,
  • 5:50 - 5:52
    і хаця ісці ім не вельмі лёгка,
  • 5:52 - 5:53
    ён паказвае шлях
    да прасвятлення
  • 5:53 - 5:55
    мільёнам людзей,
  • 5:55 - 5:57
    гэта і азачае быць Буддай:
  • 5:57 - 5:58
    стан спачування,
  • 5:58 - 5:59
    праніклівасці,
  • 5:59 - 6:00
    міру
  • 6:00 - 6:02
    і непахіснасці.
  • 6:02 - 6:04
    Калі ён устаў з медытацыі пад тым дрэвам
  • 6:04 - 6:06
    і да самай смерці ў сталым узросце,
  • 6:06 - 6:09
    Будда вучыў людзей, што трэба рабіць,
    каб дасягнуць прасвятлення:
  • 6:09 - 6:10
    правільная мова,
  • 6:10 - 6:11
    правільныя мэты,
  • 6:11 - 6:13
    розум, сканцэнтраваны на тым,
    што рэчаісна,
  • 6:13 - 6:15
    а сэрца — на тым, каб любіць іншых людзей.
  • 6:15 - 6:17
    Шмат хто з будыстаў
    верыць у Бога ці багоў,
  • 6:17 - 6:20
    але ўчынкі значна важнейшыя за веру.
  • 6:20 - 6:22
    У свеце сёння жыве
  • 6:22 - 6:23
    каля мільярду будыстаў,
  • 6:23 - 6:27
    большасць з іх ва Усходняй,
    Паўднёва-Усходняй ці Паўднёвай Азіі.
  • 6:28 - 6:31
    2 000 гадоў таму,
    на Іўдэйскай Зямлі Абяцанай
  • 6:31 - 6:33
    нарадзілася хрысціянства.
  • 6:33 - 6:36
    Падобна на індуістаў, якія звалі Крышну
    «Богам у чалавечым абліччы»,
  • 6:36 - 6:39
    хрысціяне гэтак гавораць пра Ісуса Хрыста,
  • 6:39 - 6:40
    а хрысціянства пайшло з іўдаізму,
  • 6:40 - 6:43
    падобна таму, як будызм пайшоў з індуізму.
  • 6:43 - 6:46
    Бог Аўрама паслаў Анёла Габрыеля
  • 6:46 - 6:48
    спытацца ў маладой жанчыны па імені Марыя,
  • 6:48 - 6:50
    ці стане яна маці божага сына.
  • 6:50 - 6:52
    Яна нарадзіла сына Ісуса,
  • 6:52 - 6:53
    якога выхавалі цясляром
  • 6:53 - 6:55
    Марыя і яе муж Іосіф,
  • 6:55 - 6:57
    пакуль Ісусу не споўнілася 30 гадоў.
  • 6:57 - 6:59
    Тады Ён распачаў грамадскую дзейнасць
  • 6:59 - 7:01
    і пачаў распаўсюджваць Слова Божае.
  • 7:01 - 7:03
    Яго менш цікавіла рэлігійнасць,
  • 7:03 - 7:05
    а больш — справядлівасць і міласэрнасць.
  • 7:05 - 7:08
    Хрыстос лячыў хворых,
    каб вакол яго збіраліся людзі,
  • 7:08 - 7:10
    а потым Ён распавядаў ім
    пра свайго Нябеснага Айца,
  • 7:10 - 7:13
    пра тое, што Бог любіць людзей, даруе ім
    і ўважліва ставіцца да іх.
  • 7:13 - 7:15
    Ісус таксама запрашаў усіх
    да агульнага стала,
  • 7:15 - 7:18
    каб растлумачыць,
    што такое Царства Нябеснае.
  • 7:18 - 7:22
    Гэта там, дзе адкінутыя, грэшнікі і святыя
    будуць есці разам за адным сталом.
  • 7:22 - 7:23
    Меў Ён усяго тры гады,
  • 7:23 - 7:25
    а потым з-за яго незвычайнай мудрасці
  • 7:25 - 7:26
    Ён апынуўся ў небяспецы.
  • 7:26 - 7:28
    Яго ворагі здрадзілі,
    і Ісуса арыштавалі,
  • 7:28 - 7:29
    а потым улады Рымскай Імперыі
  • 7:29 - 7:31
    Яго пакаралі
    стандартным спосабам,
  • 7:31 - 7:33
    якім каралі бунтаўшчыкоў, —
  • 7:33 - 7:34
    распяццем на крыжы.
  • 7:34 - 7:36
    Хутка пасля пахавання Ісуса Хрыста
  • 7:36 - 7:38
    жанчыны, што прыйшлі да Яго на магілу,
  • 7:38 - 7:41
    убачылі, што яна пустая,
    і шпарка абвясцілі астатнім,
  • 7:41 - 7:43
    бо яны былі ўпэўнены,
    што Ён уваскрос з мёртвых.
  • 7:43 - 7:45
    Першыя хрысціяне апісвалі,
  • 7:45 - 7:46
    як Ісус выглядаў пасля ўваскрашэння,
  • 7:46 - 7:49
    і гэта давала ўпэўненасці,
    што Яго вучэнне праўдзівае.
  • 7:49 - 7:53
    Вучэнне Хрыста — любіце адзін аднаго,
    як я любіў вас.
  • 7:53 - 7:55
    Хрысціяне святкуюць нараджэнне Ісуса
  • 7:55 - 7:57
    ў снежні, гэта свята завецца Каляды,
  • 7:57 - 8:00
    а Яго пакуты, смерць і ўваскрашэнне
  • 8:00 - 8:02
    падчас Святога Тыдню вясной.
  • 8:02 - 8:03
    Праз таямніцу хрышчэння
  • 8:03 - 8:05
    або абмывання ад граху
  • 8:05 - 8:07
    чалавека запрашаюць
    у хрысціянскую суполку,
  • 8:07 - 8:09
    прыпамінаючы, што Хрыстос
    таксама хрысціўся тады,
  • 8:09 - 8:11
    калі скончыў сваё жыццё цясляра.
  • 8:11 - 8:12
    Падчас таямніцы Еўхарыстыі
  • 8:12 - 8:14
    хрысціяне ядуць хлеб і п'юць віно,
  • 8:14 - 8:17
    што сімвалізуе плоць і кроў Хрыста,
  • 8:17 - 8:20
    і прыпамінаюць апошнюю вячэру Хрыста.
  • 8:20 - 8:22
    У свеце зараз два мільярды хрысціянаў,
  • 8:22 - 8:26
    што адпавядае амаль трэцяй частцы
    насельніцтва нашай планеты.
  • 8:27 - 8:30
    Іслам пачаўся 1400 гадоў таму
  • 8:30 - 8:31
    з чалавека вельмі пабожнага,
  • 8:31 - 8:33
    што медытаваў, жывучы ў пячоры
  • 8:33 - 8:35
    Аравійскай пустыні.
  • 8:35 - 8:37
    Звалі гэтага чалавека Магамет.
  • 8:37 - 8:39
    Да Яго прыйшоў боскі пасланец,
  • 8:39 - 8:41
    зноў Анёл Габрыэль —
  • 8:41 - 8:43
    ці па-арабску Джабраіл, —
  • 8:43 - 8:46
    каб перадаць Яму словы Алаха —
  • 8:46 - 8:48
    Адзінага Бога Аўрамава.
  • 8:48 - 8:49
    У наступныя гады
  • 8:49 - 8:51
    Магамет атрымлівае ўсё больш пасланняў,
  • 8:51 - 8:53
    Ён вывучае іх на памяць і вучыць другіх.
  • 8:53 - 8:56
    У паэмах, што Ён вывучыў,
    было шмат мудрых выслоўяў,
  • 8:56 - 8:57
    прыгожых вершаў,
  • 8:57 - 8:59
    а таксама таямнічых метафар.
  • 8:59 - 9:02
    Але Магамет быў гандляр, а не паэт.
  • 9:02 - 9:03
    Шмат хто лічыў, што гэтыя паэмы
  • 9:03 - 9:05
    былі сапраўднымі Словамі Бога,
  • 9:05 - 9:08
    і гэтыя вернікі зрабіліся
    першымі мусульманамі.
  • 9:08 - 9:11
    Слова «мусульманін» азначае
    той, які пакараецца,
  • 9:11 - 9:14
    маецца на ўвазе той,
    хто пакараецца воле Бога.
  • 9:14 - 9:16
    Пяць найважнейшых абавязкаў мусульман
  • 9:16 - 9:19
    завуцца Пяць Слупоў Ісламу:
  • 9:19 - 9:22
    Шахада — публічнае вызнанне,
  • 9:22 - 9:25
    што не існуе іншага Бога акрамя Алаху,
  • 9:25 - 9:28
    а Магамет — ёсць апошнім прарокам Яго.
  • 9:28 - 9:31
    Салят — яны моляцца пяць разоў на дзень,
    у напрамку Меккі.
  • 9:31 - 9:34
    Закят — абавязак кожнага мусульманіна
  • 9:34 - 9:38
    аддаваць бедным 2 ці 3% чыстага прыбытку.
  • 9:38 - 9:41
    Саўм — азначае пост падчас дзённых гадзін
  • 9:41 - 9:43
    у месяцавы месяц Рамадан,
  • 9:43 - 9:45
    каб умацаваць сілу волі
  • 9:45 - 9:47
    і спадзяванне на Бога.
  • 9:47 - 9:49
    А таксама Хадж — раз у жыцці
  • 9:49 - 9:52
    кожны здольны на тое мусульманін
    павінен зрабіць Пілігрымку
  • 9:52 - 9:53
    да Святога Горада Меккі,
  • 9:53 - 9:55
    падчас якой паўтараць,
  • 9:55 - 9:56
    што калі ён паўстане прад Богам,
  • 9:56 - 9:58
    чалавек будзе прызнаны
    вартым ці невартым
  • 9:58 - 10:00
    вечнага жыцця з Ім.
  • 10:00 - 10:02
    Словы Божыя,
  • 10:02 - 10:04
    што адкрыліся Прароку за 23 гады жыцця,
  • 10:04 - 10:06
    сабраны разам у Каране,
  • 10:06 - 10:10
    што літаральна азначае «чытанне ўслых».
  • 10:10 - 10:12
    Мусульмане вераць,
    што гэта адзіная святая кніга,
  • 10:12 - 10:14
    не кранутая чалавечай распустай.
  • 10:14 - 10:16
    Шмат хто лічыць Каран
  • 10:16 - 10:17
    выбітным творам літаратуры,
  • 10:17 - 10:19
    напісаным на арабскай мове.
  • 10:19 - 10:22
    Іслам — другая па колькасці вернікаў
    рэлігія ў свеце.
  • 10:22 - 10:26
    Яе вызнаюць больш
    за адзін з паловаю мільярд мусульман.
  • 10:27 - 10:29
    Рэлігія таксама была
    часткай культуры
  • 10:29 - 10:31
    ўвесь час яе існавання.
  • 10:31 - 10:34
    Таксама існуе шмат варыяцый рэлігій,
    і падлічыць іх вельмі цяжка.
  • 10:34 - 10:36
    Але агульным да ўсіх рэлігій
  • 10:36 - 10:38
    з'яўляецца покліч да пошуку сэнсу,
  • 10:38 - 10:40
    што хаваецца па-за пустым летуценнем
  • 10:40 - 10:42
    і прыземленымі рэаліямі рэчаіснасці,
  • 10:42 - 10:43
    па-за грахом,
  • 10:43 - 10:44
    пакутамі
  • 10:44 - 10:46
    і смерцю,
  • 10:46 - 10:47
    па-за страхам,
  • 10:47 - 10:49
    і па-за самімі намі.
Title:
Пяць галоўных сусветных рэлігій — Джон Бэллэймі
Description:

Паглядзець увесь занятак: http://ed.ted.com/lessons/the-five-major-world-religions-john-bellaimey

Чалавеку ўласціва сутыкацца з пытаннямі кшталту «Адкуль людзі з'явіліся на зямлі?», «Як мне пражыць жыццё з сэнсам?». Такія экзістэнцыяльныя пытанні - цэнтральныя для пяці галоўных рэлігій свету. Але веравызнанні звязвае не толькі гэта. Джон Бэллэйімі растлумачыць, як пераплецены гісторыя і культура індуізму, іўдаізму, буддызму, хрысціянства і ісламу.

Занятак — Джона Бэллэймі, мультіплікацыя — TED-Ed.

more » « less
Video Language:
English
Team:
TED
Project:
TED-Ed
Duration:
11:10

Belarusian subtitles

Revisions