Return to Video

Унутры OkCupid: матэматыка анлайн-знаёмстваў — Крысціян Радэр

  • 0:18 - 0:19
    Прывітанне, я Крысціян Радэр,
  • 0:19 - 0:22
    я адзін з заснавальнікаў OkCupid.
  • 0:22 - 0:25
    Зараз гэта адзін з найбуйнейшых
    сайтаў знаёмстваў у ЗША.
  • 0:25 - 0:26
    Як і многія
    на гэтым сайце,
  • 0:26 - 0:27
    я матэматык, і лагічна,
  • 0:27 - 0:30
    што мы аналітычна падыходзім да любві.
  • 0:30 - 0:32
    Мы называем гэта
    алгарытмам сумяшчэння.
  • 0:32 - 0:33
    Увогуле, алгарытм OkCupid
  • 0:33 - 0:36
    дапамагае нам вызначыць, ці варта
    пары людзей пайсці на спатканне.
  • 0:36 - 0:39
    Мы пабудавалі на гэтым увесь наш бізнес.
  • 0:39 - 0:41
    Алгарытм — разумнае слоўца,
  • 0:41 - 0:43
    і людзі больш любяць кідацца ім
    як чымсьці складаным,
  • 0:43 - 0:45
    але насамрэч
    гэта проста ўпарадкаваная
  • 0:45 - 0:48
    пакрокавая інструкцыя
    для вырашэння праблемы.
  • 0:48 - 0:50
    Ёй зусім не трэба быць складанай.
  • 0:50 - 0:52
    На гэтым уроку я растлумачу,
  • 0:52 - 0:54
    як мы прыйшлі да такога алгарытму,
  • 0:54 - 0:56
    і вы ўбачыце, як усё працуе.
  • 0:56 - 0:58
    А чаму ўвогуле алгарытмы важныя?
  • 0:58 - 0:59
    Навошта наогул гэты ўрок?
  • 0:59 - 1:02
    Звярніце ўвагу на фразу,
    сказаную мной раней:
  • 1:02 - 1:05
    пакрокавыя інструкцыі
    для вырашэння праблем,
  • 1:05 - 1:08
    і, як вядома, кампутары цудоўна
    з гэтым спраўляюцца.
  • 1:08 - 1:10
    Кампутар без алгарытма —
  • 1:10 - 1:13
    па сутнасці, дарагое прэс-пап'е.
  • 1:13 - 1:15
    А раз кампутары сустракаюцца
    на кожным кроку,
  • 1:15 - 1:17
    алгарытмы таксама паўсюль.
  • 1:19 - 1:22
    Матэматыка алгарытма OkCupid
    на здзіўленне простая.
  • 1:22 - 1:25
    Трошку складання, множання
    і ледзь-ледзь квадратных каранёў.
  • 1:25 - 1:28
    Хаця пры яго распрацоўцы
    была складанасць
  • 1:28 - 1:30
    у разуменні таго,
    як узяць нешта загадкавае —
  • 1:30 - 1:31
    прывабнасць —
  • 1:31 - 1:34
    і разбіць на часткі,
    з якімі можа працаваць кампутар.
  • 1:34 - 1:36
    Спачатку для сумяшчэння людзей
    спатрэбіліся іх дадзеныя,
  • 1:36 - 1:38
    нешта, з чым мог бы працаваць алгарытм.
  • 1:38 - 1:42
    Лепшы спосаб хутка іх атрымаць —
    проста запытаць.
  • 1:42 - 1:44
    І мы вырашылі, што OkCupid
    будзе задаваць пытанні накшталт:
  • 1:44 - 1:47
    «Ці хочаце вы калі-небудзь
    завесці дзяцей?»,
  • 1:47 - 1:49
    «Як часта вы чысціце зубы?»,
  • 1:49 - 1:50
    «Вам падабаюцца фільмы жахаў?»
  • 1:50 - 1:54
    А таксама важныя рэчы накшталт:
    «Ці верыце вы ў Бога?»
  • 1:54 - 1:56
    Многія пытанні добрыя
    для пошуку супадзенняў,
  • 1:56 - 1:59
    інакш кажучы, калі абодва чалавекі
    адказваюць аднолькава.
  • 1:59 - 2:01
    Напрыклад, два чалавекі,
    якія любяць фільмы жахаў,
  • 2:01 - 2:05
    напэўна, больш сумясцімыя,
    чым тыя, у каго густы адрозніваюцца.
  • 2:05 - 2:06
    Але што наконт пытання тыпу:
  • 2:06 - 2:08
    «Ці любіце вы быць у цэнтры ўвагі?»
  • 2:08 - 2:11
    Калі абодва партнёры адказваюць «так»,
  • 2:11 - 2:13
    у іх будуць вялізныя праблемы,
  • 2:13 - 2:16
    Мы адразу зразумелі гэта
    і вырашылі, што нам патрэбна
  • 2:16 - 2:17
    больш інфармацыі ў кожным пытанні.
  • 2:17 - 2:20
    Трэба прасіць людзей
    не толькі выбраць свой адказ,
  • 2:20 - 2:23
    але і адказ, які яны хацелі б
    атрымаць ад партнёра.
  • 2:23 - 2:26
    Гэта спрацавала выдатна,
    але нам патрэбна было яшчэ адно вымярэнне.
  • 2:26 - 2:29
    Некаторыя адказы кажуць
    пра чалавека больш, чым іншыя.
  • 2:29 - 2:32
    Напрыклад, пытанне пра палітыку:
  • 2:32 - 2:35
    «Што горш: спаліць кнігу ці сцяг?»,
  • 2:35 - 2:37
    мог бы сказаць больш,
    чым перавагі ў фільмах.
  • 2:37 - 2:40
    І няправільна прыдаваць пытанням
    аднолькавую вагу,
  • 2:40 - 2:42
    таму мы дадалі заключны пункт.
  • 2:42 - 2:43
    У кожным пытанні на OkCupid,
  • 2:43 - 2:46
    можна адзначыць, наколькі важны
    для вас той ці іншы аспект, —
  • 2:46 - 2:49
    у дыяпазоне ад абыякавасці
    да абавязковасці.
  • 2:49 - 2:53
    Зараз для кожнага пытання
    у нас ёсць тры рэчы ў алгарытме:
  • 2:53 - 2:54
    першае — ваш адказ,
  • 2:54 - 2:59
    другое — пераважны адказ
    патэнцыйнага партнёра,
  • 2:59 - 3:02
    і трэцяе — важнасць
    гэтага пытання для вас.
  • 3:02 - 3:04
    Пры дапамозе
    гэтай інфармацыі
  • 3:04 - 3:07
    OkCupid можа зразумець, як складуцца
    адносіны паміж людзьмі.
  • 3:07 - 3:09
    Алгарытм аперыруе лікамі
    і выдае вынік.
  • 3:09 - 3:11
    У якасці прыклада
  • 3:11 - 3:14
    паглядзім на вашу сумясцімасць
    з іншым чалавекам,
  • 3:14 - 3:16
    назавём яго «Б».
  • 3:16 - 3:19
    Працэнт сумясцімасці з «Б» грунтуецца
    на пытаннях, на якія вы абодва адказалі.
  • 3:19 - 3:22
    Назавём набор агульных пытанняў «С».
  • 3:22 - 3:25
    Для простасці мы возьмем
    маленькі набор «С»,
  • 3:25 - 3:26
    усяго з двух агульных пытанняў,
  • 3:26 - 3:28
    і вылічым сумясцімасць на іх аснове.
  • 3:28 - 3:30
    Вось нашыя два пытанні.
  • 3:30 - 3:32
    Першае, скажам: «Наколькі вы мурза?»
  • 3:32 - 3:35
    Магчымыя адказы:
  • 3:35 - 3:38
    «мурза», «сярэдне» і «вельмі акуратны».
  • 3:38 - 3:40
    Хай вы «вельмі акуратная»
  • 3:40 - 3:43
    і хацелі б, каб ваш
    партнёр адказаў так жа,
  • 3:43 - 3:45
    а пытанне для вас вельмі важнае.
  • 3:45 - 3:46
    Увогуле, вы акуратыстка.
  • 3:46 - 3:49
    Вы чысцёха і хочаце,
    каб ваш партнёр таксама быў чысцёхай.
  • 3:49 - 3:51
    Дапусцім, «Б» трошкі іншы.
  • 3:51 - 3:53
    Ён адказаў, што сам ён «вельмі акуратны»,
  • 3:53 - 3:57
    але «сярэдняя» акуратнасць яго задаволіць
    у якасці адказа ад партнёра,
  • 3:57 - 3:59
    а само пытанне для яго
    не вельмі важнае.
  • 3:59 - 4:02
    Паглядзім на другое пытанне,
    мы яго ўжо згадвалі:
  • 4:02 - 4:04
    «Вам падабаецца быць у цэнтры ўвагі?»
  • 4:04 - 4:05
    Адказы толькі «так» і «не».
  • 4:05 - 4:08
    Вы адказалі «не»,
    хочаце, каб партнёр адказаў «не»,
  • 4:08 - 4:11
    а пытанне не вельмі важнае.
  • 4:11 - 4:12
    «Б» адказаў «так»,
  • 4:12 - 4:14
    і хоча, каб партнёр адказаў «не»,
  • 4:14 - 4:16
    таму што хоча быць у цэнтры ўвагі,
  • 4:16 - 4:19
    а пытанне для яго дастаткова важнае.
  • 4:19 - 4:22
    Давайце ўсё гэта вылічым.
  • 4:22 - 4:24
    Першы крок, паколькі мы
    выкарыстоўваем кампутары, —
  • 4:24 - 4:26
    надаць лікавыя значэнні
  • 4:26 - 4:29
    паняццям накшталт «даволі важна»
    і «вельмі важна»,
  • 4:29 - 4:31
    таму што кампутары разумеюць толькі лікі.
  • 4:31 - 4:34
    У OkCupid мы выкарыстоўваем
    такія велічыні:
  • 4:34 - 4:36
    «абыякава» — гэта 0,
  • 4:36 - 4:38
    «не вельмі важна» — гэта 1,
  • 4:38 - 4:40
    «даволі важна» — гэта 10,
  • 4:40 - 4:42
    «вельмі важна» — 50,
  • 4:42 - 4:46
    і «абавязкова» — 250.
  • 4:46 - 4:49
    Зараз алгарытм робіць
    два простыя вылічэнні.
  • 4:49 - 4:52
    Першае: наколькі адказы «Б»
    задавальняюць вас,
  • 4:52 - 4:56
    гэта значыць колькі з магчымых балаў
    «Б» атрымаў па вашых мерках?
  • 4:56 - 4:58
    Такім чынам, вы пазначылі, што адказ «Б»
  • 4:58 - 5:00
    на першае пытанне пра ахайнасць
  • 5:00 - 5:01
    быў вельмі важным для вас.
  • 5:01 - 5:04
    ЁН каштуе 50 балаў,
    і «Б» адказаў правільна.
  • 5:04 - 5:06
    Другое пытанне каштуе толькі 1 бал,
  • 5:06 - 5:08
    бо вы сказалі, што
    яно не вельмі важнае,
  • 5:08 - 5:09
    а адказ «Б» не падышоў.
  • 5:09 - 5:12
    Адказы «Б» набралі
    50 з 51 магчымых балаў.
  • 5:12 - 5:15
    Гэта на 98% здавальняюча.
    Дастаткова добра.
  • 5:15 - 5:19
    Другі пункт у алгарытме высвятляе,
    наколькі вы падыходзіце «Б».
  • 5:19 - 5:22
    «Б» даў 1 бал вашаму адказу
    пра ахайнасць
  • 5:22 - 5:25
    і 10 адказу на другое пытанне.
  • 5:25 - 5:28
    З гэтых 11 балаў, паколькі 1 плюс 10,
    вы зарабілі 10,
  • 5:28 - 5:31
    вы задаволілі адзін аднаго
    па другім пытанні.
  • 5:31 - 5:35
    Вашы адказы складаюць 10 з 11,
    што на 91% падыходзіць «Б».
  • 5:35 - 5:36
    Гэта нядрэнна.
  • 5:36 - 5:38
    Апошні крок:
    узяць працэнты сумясцімасцяў
  • 5:38 - 5:40
    і атрымаць адзін лік для вас абаіх.
  • 5:40 - 5:43
    Каб гэта зрабіць,
    алгарытм перамножвае вашы балы
  • 5:43 - 5:44
    і здабывае N-ны корань,
  • 5:44 - 5:47
    дзе N — колькасць пытанняў.
  • 5:47 - 5:49
    Паколькі «С», колькасць пытанняў,
  • 5:49 - 5:52
    у прыкладзе толькі 2,
  • 5:52 - 5:54
    працэнт сумясцімасці раўны
  • 5:54 - 5:58
    квадратнаму кораню ад 98%,
    памножанаму на 91%.
  • 5:58 - 6:00
    гэта 94%.
  • 6:00 - 6:03
    94% — ваша сумясцімасць з «Б».
  • 6:03 - 6:06
    Гэта матэматычны выраз
    вашай імавернасці шчасця разам,
  • 6:06 - 6:08
    які заснаваны на тым, што мы ведаем.
  • 6:08 - 6:11
    Чаму алгарытм памнажае
    замест таго каб, напрыклад,
  • 6:11 - 6:12
    выводзіць сярэдняе паміж баламі,
  • 6:12 - 6:15
    і займаецца здабываннем каранёў?
  • 6:15 - 6:16
    Гэта формула — сярэдняе арыфметычнае,
  • 6:16 - 6:19
    гэта выдатны спосаб спалучаць значэнні
    з вялікіх дыяпазонаў
  • 6:19 - 6:21
    з рознымі ўласцівасцямі.
  • 6:21 - 6:23
    Гэта значыць яна ідэальная
    для рамантычных супадзенняў.
  • 6:23 - 6:26
    Ёсць шырокія дыяпазоны
    і куча розных дадзеных —
  • 6:26 - 6:30
    пра кіно, палітыку, рэлігію — пра ўсё.
  • 6:30 - 6:32
    Гэта мае сэнс на ўзроўні інтуіцыі.
  • 6:32 - 6:35
    Два чалавекі,
    якія задавальняюць адзін аднаго на 50%,
  • 6:35 - 6:39
    больш сумясцімыя, чым два іншыя,
    чый вынік — 0 і 100,
  • 6:39 - 6:41
    таму што сімпатыя
    павінна быць узаемнай.
  • 6:41 - 6:43
    Пасля невялікай карэкціроўкі
    хібнасці,
  • 6:43 - 6:46
    у выпадку, калі колькасць пытанняў
    невялікая,
  • 6:46 - 6:47
    як у нашым прыкладзе,
  • 6:47 - 6:49
    усё гатова.
  • 6:49 - 6:50
    Калі OkCupid
    знаходзіць пары,
  • 6:50 - 6:52
    ён праходзіць праз апісаныя вышэй крокі.
  • 6:52 - 6:54
    Спачатку ён збірае дадзеныя
    аб вашых адказах,
  • 6:54 - 6:57
    потым сумяшчае вашы варыянты
    і перавагі
  • 6:57 - 7:00
    простымі, матэматычнымі спосабамі.
  • 7:00 - 7:02
    Магчымасць браць з'явы рэальнага свету
  • 7:02 - 7:06
    і рабіць іх зразумелымі мікрачыпу —
  • 7:06 - 7:09
    самы важны навык у нашы дні.
  • 7:09 - 7:11
    Вы карыстаецеся сказамі,
    каб расказаць гісторыю чалавеку,
  • 7:11 - 7:14
    і алгарытмамі, каб расказаць
    гісторыю кампутару.
  • 7:14 - 7:16
    Калі вы вывучыце мову,
    то зможаце распавесці свае гісторыі.
  • 7:16 - 7:19
    Я спадзяюся, гэта будзе вам карысна.
Title:
Унутры OkCupid: матэматыка анлайн-знаёмстваў — Крысціян Радэр
Speaker:
Крысціян Радэр
Description:

Глядзіце поўны урок: http://ed.ted.com/lessons/inside-okcupid-the-math-of-online-dating-christian-rudder

Калі двое рэгіструюцца на сайце знаёмстваў, яну супастаўляюцца па агульных інтарэсах і адказах на асабістыя пытанні. Але як сайты вылічваюць імавернасць паспяховых адносінаў? Крысціян Радэр, адзін з заснавальнікаў папулярнага сайта знаёмстваў OkCupid, расказвае аб алгарытме, які стаіць за паспяховымі адносінамі.

Урок — Крысціян Радэр, анімацыя — TED-Ed.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
07:31

Belarusian subtitles

Revisions