Ад Кеніі да Калумбіі, ад Іраку да Карэі, у трушчобах, у школах, у вязніцах і тэатрах, штодня людзі збіраюцца на TEDx-падзеях па ўсім свеце, каб пачуць лепшыя ідэі, што нараджаюцца ў іх супольнасцях. Сёння вы -- частка глабальнай размовы пра нашу агульную будучыню. Дык што такое TEDx? TEDx -- гэта ініцыятыва TED-канферэнцыі, НГА, прысвечанай ідэям, вартым распаўсюду. Мы даем свабодныя ліцэнзіі, каб спрыяць глабальнаму распаўсюду падзей у стылі TED. Сённяшняя падзея базуецца на фармаце ды ідэалах TED-канферэнцый, але зарганізаваная незалежна вашай мясцовай супольнасцю. Таму, калі ласка, падзякуйце камандзе валантэраў, якая старанна працавала над сённяшняй падзеяй. Гэта іх ідэі, адданасць і час зрабілі гэта магчымым. Гэта яны запрашалі ўсіх прамоўцаў, і ідэі, якія вы сёння пачуеце, гэта, вядома, іх уласныя ідэі, а не ідэі TED. Мы спадзяемся, што іх прамовы стануць пачаткам захапляльнай размовы. Сёння дзень для цікаўнасці і для скептыцызму, для адкрытасці і для крытычнага мыслення, для натхнення і для дзеянняў. Чым больш вы паглыбіцеся, тым больш для сябе возьмеце. А цяпер -- пачынаем шоў!