WEBVTT 00:00:01.083 --> 00:00:03.609 12 жніўня 2020 года 00:00:03.609 --> 00:00:07.184 дзве групы дзяўчат выйшлі на акцыю пратэсту ў Мінску, 00:00:07.184 --> 00:00:09.062 сталіцы Беларусі. 00:00:09.363 --> 00:00:11.557 Яны апрануліся ў белае 00:00:11.557 --> 00:00:14.388 і басанож пайшлі гуляць па вуліцах. 00:00:14.849 --> 00:00:15.851 Зранку 00:00:15.851 --> 00:00:19.115 некаторыя пайшлі на Камароўскі рынак у цэнтры горада. 00:00:19.115 --> 00:00:20.749 Пазней у той жа дзень 00:00:20.749 --> 00:00:23.240 iншая група сабралася з кветкамі 00:00:23.240 --> 00:00:26.410 ля Вечнага агню пад помнікам Перамогі. 00:00:26.410 --> 00:00:29.029 Дзяўчаты стаялі разам, трымаючыся за рукі, 00:00:29.029 --> 00:00:32.497 і спявалі беларускую калыханку 00:00:32.497 --> 00:00:35.710 ў чаканні прыезду мiліцэйскіх машын. 00:00:36.200 --> 00:00:40.423 Яны ведалі, што мiліцыя забярэ іх, як ёсць: 00:00:40.423 --> 00:00:43.303 басанож і з кветкамі ў руках, 00:00:43.303 --> 00:00:46.340 што іх адвязуць у аддзяленне міліцыі, 00:00:46.340 --> 00:00:50.752 паб'юць і паспрабуюць прынізіць. 00:00:50.752 --> 00:00:53.658 Але жанчыны ўсё роўна стаялі і спявалі. 00:00:54.334 --> 00:00:57.563 У гэтым годзе нешта змянілася ў Беларусі, NOTE Paragraph 00:00:57.563 --> 00:01:00.516 краіне з больш чым дзевяццю мільёнамі чалавек, 00:01:00.516 --> 00:01:05.183 якой з 1994 года кіруе аўтарытарны лідар. 00:01:06.457 --> 00:01:11.240 Гэтыя маладыя жанчыны пратэставалі супраць сфальсіфікаваных вынікаў апошніх выбараў, 00:01:11.240 --> 00:01:14.272 якія прайшлі некалькімі днямі раней. 00:01:14.792 --> 00:01:19.680 Іх невялікія акцыі пратэсту вельмі хутка перараслі 00:01:19.680 --> 00:01:23.703 ў масавыя мiрныя жаночыя дэманстрацыі 00:01:23.703 --> 00:01:25.279 па ўсёй краіне. 00:01:26.273 --> 00:01:28.291 А ўсяго праз некалькі дзён NOTE Paragraph 00:01:28.291 --> 00:01:31.709 сотнi тысяч чалавек выйшлi на вуліцы, 00:01:31.709 --> 00:01:35.082 і з таго часу дэманстрацыі працягваюцца ў маштабах, 00:01:35.342 --> 00:01:39.459 якіх Беларусь яшчэ не бачыла. 00:01:39.703 --> 00:01:42.748 І гэта нягледзячы на тое, 00:01:42.748 --> 00:01:46.190 што прэзідэнт сам сябе абвясціў пераабраным, 00:01:46.190 --> 00:01:50.050 на тое, што больш за 10 000 чалавек былі затрыманыя, 00:01:50.050 --> 00:01:51.971 сотні падвергнуты катаванням 00:01:51.971 --> 00:01:54.512 і прынамсі шасцёра забітыя. 00:01:55.052 --> 00:02:00.474 Многія людзi задаюцца пытаннем, чаму народ Беларусі загаварыў цяпер. NOTE Paragraph 00:02:00.474 --> 00:02:04.000 Што прымушае іх працягваць выходзіць на вуліцы, 00:02:04.000 --> 00:02:07.276 нягледзячы на беспрэцэдэнтны гвалт з боку міліцыі, 00:02:07.276 --> 00:02:10.198 не зважаючы на беззаконне ў краіне? 00:02:10.808 --> 00:02:13.088 Часцей за ўсё я чую адказ, 00:02:13.088 --> 00:02:16.202 што людзі сталі бязбоязнымі, 00:02:17.002 --> 00:02:20.943 і такімі мы сталі разам. 00:02:21.443 --> 00:02:26.018 Таму што страх — гэта надзел аднаго. NOTE Paragraph 00:02:26.018 --> 00:02:28.404 Ён падсілкоўваецца адзінотай. 00:02:28.614 --> 00:02:30.394 Для яго няма розніцы: 00:02:30.394 --> 00:02:33.313 мужчыны, жанчыны, дзеці, сталыя — 00:02:33.313 --> 00:02:35.445 усе мы можам адчуваць страх, 00:02:35.445 --> 00:02:39.483 але толькі да таго часу, пакуль кожны сам па сабе. 00:02:40.552 --> 00:02:42.750 Бясстрашнасць патрабуе дваіх. 00:02:42.750 --> 00:02:47.471 Яна працуе толькі тады, калі адзін — за ўсіх, а ўсе — за аднаго. 00:02:47.996 --> 00:02:50.459 Пакажыце прыклад, каб вашыя суседзі, 00:02:50.459 --> 00:02:53.430 калегі, сябры таксама не баяліся. 00:02:53.794 --> 00:02:56.768 І яны зробяць тое самае дзеля вас. 00:02:58.318 --> 00:03:02.103 Шмат чаго было зроблена тым, якую ролю я заняла на прэзідэнцкіх выбарах NOTE Paragraph 00:03:02.103 --> 00:03:04.129 у жніўні 2020 года. 00:03:04.129 --> 00:03:07.248 Тым, як я вырашыла балатавацца замест свайго мужа Сяргея, 00:03:07.248 --> 00:03:08.608 калі яго пасадзілі за краты, 00:03:08.608 --> 00:03:13.716 і калі стала ясна, што ўлады адмовяць яму ў магчымасці ўдзельнічаць у выбарах. 00:03:13.842 --> 00:03:15.966 Тым, як я па праву выйграла выбары 00:03:15.966 --> 00:03:19.290 і стала абранай лідаркай дэмакратычнай Беларусі, 00:03:19.290 --> 00:03:23.058 але афіцыйныя вынікі далі мне толькі 10 працэнтаў галасоў, 00:03:23.058 --> 00:03:26.623 і я была вымушана пакінуць краіну з дзецьмі. 00:03:27.113 --> 00:03:30.083 Тым, як я працягваю змагацца за тых, хто галасаваў за мяне, 00:03:30.083 --> 00:03:32.933 і чые галасы рэжым хоча скрасці; 00:03:33.296 --> 00:03:35.608 якая я "бязбоязная". 00:03:36.695 --> 00:03:40.725 Але было шмат момантаў, калі я была напалохана NOTE Paragraph 00:03:40.725 --> 00:03:42.824 і хацела адступіць. 00:03:43.176 --> 00:03:44.497 Мне пагражалі 00:03:44.497 --> 00:03:48.460 i прымушалі думаць, што я адна ў гэтай бітве. 00:03:49.093 --> 00:03:52.186 І ўсё ж, чым больш гарадоў я наведвала, 00:03:52.186 --> 00:03:54.798 чым больш людзей прыходзіла на мітынгі, 00:03:54.798 --> 00:03:57.018 тым менш у мяне было страху. 00:03:57.272 --> 00:03:59.872 А потым, за некалькі дзён да выбараў, 00:03:59.872 --> 00:04:04.739 60 тысяч чалавек прыйшлі ў Мінску, каб выказаць сваю падтрымку, 00:04:04.739 --> 00:04:07.941 і я перастала баяцца. 00:04:08.851 --> 00:04:11.288 Я ніколі не прагнула гэтага. NOTE Paragraph 00:04:11.421 --> 00:04:13.475 Я ніколі асабліва не цікавілася палітыкай, 00:04:13.475 --> 00:04:15.729 i ніколі не планавала балатавацца. 00:04:15.869 --> 00:04:18.890 Я хацела быць мамай і жонкай. 00:04:19.443 --> 00:04:22.486 Але лёсам і воляй майго народа 00:04:22.486 --> 00:04:25.452 я была ўзведзена на гэтую пасаду. 00:04:26.072 --> 00:04:30.477 І я прымаю яе з пачуццём абавязку і гонару. 00:04:30.958 --> 00:04:33.148 Я не здамся. 00:04:33.395 --> 00:04:38.235 І я буду прыкладам для людзей, таму што яны былі прыкаладам для мяне. 00:04:38.645 --> 00:04:41.733 Наша мужнасць нараджаецца дзякуючы адзінству. 00:04:42.232 --> 00:04:45.572 Наша салідарнасць — наша сіла. 00:04:46.452 --> 00:04:51.117 Я таксама цяпер разумею, што бязбоязнасць — гэта абавязак. NOTE Paragraph 00:04:51.451 --> 00:04:55.163 Гэта выбар, які робіш штодня. 00:04:55.163 --> 00:04:57.309 Гэта адказнасць, якую ты бярэш — 00:04:57.629 --> 00:05:00.857 адказнасць адзін за аднаго. 00:05:01.122 --> 00:05:05.158 У гэтым плане я нічым не адрозніваюся ад маіх землякоў-беларусаў. 00:05:05.412 --> 00:05:08.127 Іх падтрымка адчувальная. 00:05:08.127 --> 00:05:11.494 Іх салідарнасць расце ў прагрэсіі. 00:05:11.912 --> 00:05:13.660 Калі вас двое — 00:05:13.660 --> 00:05:15.188 вы дзёрзкія. 00:05:15.439 --> 00:05:18.155 Калі вас 100 — вы адважныя. 00:05:18.545 --> 00:05:20.650 Калі вас тысячы — 00:05:20.650 --> 00:05:22.471 вы бязбоязныя. 00:05:22.471 --> 00:05:25.559 А калі вас дзясяткі тысяч — 00:05:25.559 --> 00:05:28.303 вы непераможныя. 00:05:28.383 --> 00:05:29.456 Дзякуй.