WEBVTT 00:00:01.167 --> 00:00:02.625 Здагадаецеся, што гэта? 00:00:04.083 --> 00:00:08.226 А калі б я сказала, што існуе месца, дзе істоты зроблены са шкла? 00:00:08.250 --> 00:00:11.268 Ці што ёсць такія формы жыцця, якія мы не можам пабачыць, 00:00:11.268 --> 00:00:14.309 але касманаўты бачаць іх пастаянна? NOTE Paragraph 00:00:14.333 --> 00:00:18.559 Гэтыя нябачныя шкляныя істоты ‒ зусім не іншапланяцяне. 00:00:18.583 --> 00:00:20.226 Гэта дыятомы: 00:00:20.250 --> 00:00:22.297 фотасінтэтычныя, аднаклеткавыя водарасці, 00:00:22.297 --> 00:00:26.407 якія вырабляюць кісларод і спрыяюць засейванню хмар у планетарным маштабе. 00:00:26.407 --> 00:00:30.358 Яны маюць незвычайна сканструяваны экзашкілет зроблены з... 00:00:30.358 --> 00:00:32.677 ‒ правільна, шкла. NOTE Paragraph 00:00:32.677 --> 00:00:36.904 Іх можна пабачыць з космасу ў разнакаляровых вірах акіяну. 00:00:36.904 --> 00:00:37.988 А калі яны паміраюць, 00:00:37.988 --> 00:00:40.880 іх шкляныя панцыры ідуць глыбока на самае дно акіянаў, 00:00:40.880 --> 00:00:42.275 забіраючы вуглярод з паветра 00:00:42.275 --> 00:00:43.225 з сабой у магілу. 00:00:43.225 --> 00:00:47.450 Што вядзе да значнага змяншэння колькасці вугляроду ў акіянах. 00:00:47.450 --> 00:00:49.890 Мы жывем на планеце, поўнай чужакоў. NOTE Paragraph 00:00:49.890 --> 00:00:52.732 Існуе столькі дзіўных формаў жыцця, і трэба іх вывучаць. 00:00:52.732 --> 00:00:55.622 Звычайна яны жывуць на краі свету. 00:00:55.622 --> 00:00:58.937 Мы іх не заўважаем і не разумеем. 00:00:58.937 --> 00:01:01.878 Адзін з такіх краёў свету ‒ Антарктыда. 00:01:01.878 --> 00:01:03.753 Калі мы звычайна думаем пра Антарктыду, NOTE Paragraph 00:01:03.753 --> 00:01:06.014 то ўяўляем штосьці мёртвае і бясплоднае, 00:01:06.014 --> 00:01:08.172 акрамя некалькіх пінгвінаў. 00:01:08.172 --> 00:01:12.118 Але Антарктыда заслугоўвае тытулу палярнага аазісу жыцця, 00:01:12.118 --> 00:01:16.372 дзе жыве безлік проста неверагодных істотаў. 00:01:16.372 --> 00:01:19.555 Але чаму іх не было ў апошняй перадачы пра прыроду? 00:01:19.555 --> 00:01:22.516 Нуу, таму што яны ціха чакаюць пад снегам і льдом, 00:01:22.516 --> 00:01:24.699 зусім намі не заўважаныя. 00:01:24.699 --> 00:01:25.988 Гэта мікробы ‒ 00:01:25.988 --> 00:01:28.902 маленькія расліны і жывёлы, што жывуць унутры ледавікоў, 00:01:28.902 --> 00:01:30.840 пад акеанічным ільдом, 00:01:30.840 --> 00:01:32.623 і плаваюць у падледніковых прудах. 00:01:32.623 --> 00:01:35.698 І яны не менш харызматычныя, чым уся вядомая мегафаўна, 00:01:35.698 --> 00:01:39.328 якую мы звычайна бачым у прыродазнаўчых праграмах. 00:01:39.328 --> 00:01:43.713 Але як можна прымусіць людзей вывучаць тое, што яны не могуць убачыць? NOTE Paragraph 00:01:43.713 --> 00:01:46.738 Нядаўна я цягам пяці тыдняў кіравала экспедыцыяй у Антарктыду, 00:01:46.738 --> 00:01:51.080 каб нарэшце зняць дзікую прыроду ў мікробным маштабе. 00:01:51.080 --> 00:01:53.153 Я ўзяла з сабой 185 кілаграмаў абсталявання 00:01:53.153 --> 00:01:54.829 і загрузілася ў ваенны самалёт. 00:01:54.829 --> 00:01:56.433 Я прывезла мікраскопы, 00:01:56.433 --> 00:02:00.160 каб вывучыць і засняць гэтых мікраскапічных экстрэмафілаў. 00:02:00.160 --> 00:02:03.567 Усё гэта, каб малазразумелая экасістэма, у якой мы жывем, 00:02:03.567 --> 00:02:06.180 стала для нас больш яснай. 00:02:06.180 --> 00:02:08.287 Каб засняць гэтых нябачных істот у руху, NOTE Paragraph 00:02:08.287 --> 00:02:09.953 мне трэба было дабрацца да іх дому. 00:02:09.953 --> 00:02:14.108 Я рызыкнула пагрузіцца глыбей пад лёд. 00:02:14.108 --> 00:02:18.495 Штогод акеанічны лёд амаль падвойвае велічыню Антарктыды. 00:02:18.495 --> 00:02:21.230 Каб паглядзець, што там, за трыма метрамі льда, 00:02:21.230 --> 00:02:24.952 я спусцілася па доўгай, металічнай трубе, устаўленай ў акеанічны лёд, 00:02:24.952 --> 00:02:28.243 бо хацела паназіраць за схаванай, але поўнай жыцця экасістэмай. 00:02:28.477 --> 00:02:34.546 Я была наўпрост паміж акеанічным дном і зіхоткай столяй з ільду. 00:02:34.546 --> 00:02:36.651 Вось як гэта выглядала звонку. 00:02:36.651 --> 00:02:39.660 Гэта было проста магічна. 00:02:39.660 --> 00:02:43.077 Некаторыя знаходкі, як ракушкавыя, аказаліся проста цудоўнымі, 00:02:43.077 --> 00:02:46.473 а яшчэ там была безліч прыгожых, геаметрычных дыятомаў. 00:02:46.473 --> 00:02:49.559 Затым я выправілася ў даследчую вандроўку у рэгіён Сухіх Далінаў NOTE Paragraph 00:02:49.559 --> 00:02:50.925 на пару тыдняў. 00:02:50.925 --> 00:02:54.242 98 працэнтаў Антарктыды пакрытыя льдом, 00:02:54.242 --> 00:02:58.111 а Сухія Даліны ‒ найбуйнейшы абшар Антарктыды, дзе можна пабачыць, 00:02:58.111 --> 00:03:01.936 як сам кантынент выглядае пад ільдом. 00:03:01.936 --> 00:03:04.167 Я ўзяла пробу бактэрый з Крывавых Вадаспадаў ‒ 00:03:04.167 --> 00:03:07.482 прыроднай з'явы, калі з падлёдных вадаёмаў выдзяляецца аксід жалеза. 00:03:07.482 --> 00:03:12.065 Яшчэ крыху больш за дзесяцігоддзе таму гэта месца лічылася безжыццёвым. 00:03:12.065 --> 00:03:15.252 Я залезла на ледавік, каб прасвідраваць дзіру ў яго нетрах, 00:03:15.252 --> 00:03:18.750 і ўбачыць безліч крэпкіх істотаў, што там жывуць 00:03:18.750 --> 00:03:21.390 на розных слаях ільда. 00:03:21.390 --> 00:03:23.293 Гэтыя так званыя "крыяканітавыя дзіры" 00:03:23.293 --> 00:03:25.797 фармуюцца, калі маленькія кавалкі цёмнага пылу 00:03:25.797 --> 00:03:27.615 трапляюць на ледавік, пачынаюць таяць 00:03:27.615 --> 00:03:31.478 і становяцца вадкімі дзіркамі, якія потым зверху замярзаюць. 00:03:31.478 --> 00:03:34.418 Яны захоўваюць сотні кавалкаў пылу ўнутры ледавіка, 00:03:34.418 --> 00:03:36.327 як невялікія выспы-сусветы, 00:03:36.327 --> 00:03:38.543 кожная з якіх мае сваю экасістэму. 00:03:38.543 --> 00:03:41.257 Некаторых істотаў, што яна знайшла, вы, магчыма, пазнáеце. NOTE Paragraph 00:03:41.257 --> 00:03:42.930 Напрыклад, чароўныя ціхаходкі ‒ 00:03:42.930 --> 00:03:44.426 я іх абажаю! 00:03:44.426 --> 00:03:46.957 Нібыта маленькія мядзведзі-мармеладкі з кіпцюрамі. 00:03:46.957 --> 00:03:48.978 Іх яшчэ называюць вадзянымі мядзведзікамі. 00:03:48.978 --> 00:03:50.738 Яны вядомыя сваёй суперздольнасцю, 00:03:50.738 --> 00:03:53.210 якая дазваляе ім выжываць у экстрэмальных умовах, 00:03:53.210 --> 00:03:56.065 нават у вакууме космасу. 00:03:56.065 --> 00:03:59.375 Але не трэба быць касманаўтам ці ехаць на Антарктыду, каб іх знайсці. 00:03:59.375 --> 00:04:01.405 Яны жывуць у імху па ўсім свеце, 00:04:01.405 --> 00:04:04.252 ад расколін тратуару да паркаў. 00:04:04.252 --> 00:04:08.289 Хутчэй за ўсё, вы праходзіце між тонамі гэтых нябачных жывёлаў штодня. 00:04:08.289 --> 00:04:10.482 Іншыя істоты могуць толькі выглядаць знаёмымі, NOTE Paragraph 00:04:10.482 --> 00:04:12.623 і пры гэтым быць дзівакамі, як круглыя чэрві. 00:04:12.623 --> 00:04:14.722 Не будучы ні змеямі, ні землянымі чарвякамі, 00:04:14.722 --> 00:04:16.625 круглыя чэрві ‒ істоты ўнікальныя. 00:04:16.625 --> 00:04:20.345 Яны не могуць ані аднаўляцца як звычайныя чэрві, ані паўзці як змеі. 00:04:20.345 --> 00:04:23.002 Але маюць маленькія кінжалы-іголкі ў роце, 00:04:23.002 --> 00:04:27.710 з дапамогай якіх яны ловяць здабычу і затым высмоктваюць яе вантробы. 00:04:27.710 --> 00:04:29.724 На кожнага чалавека на планеце 00:04:29.724 --> 00:04:33.873 існуе 57 мільярдаў круглых чарвякоў. 00:04:33.873 --> 00:04:36.495 Частку з іх вы можаце зусім не распазнаць. NOTE Paragraph 00:04:36.495 --> 00:04:38.423 Але яны жывуць не менш цікавым жыццём. 00:04:38.423 --> 00:04:43.207 Як, напрыклад, калаўроткі з каронамі, якія ператавараюцца ў Румба-рты, 00:04:43.207 --> 00:04:45.560 альбо інфузорыі з такім празрыстым страваваннем, 00:04:45.560 --> 00:04:47.380 што пра яго часам не хочацца ведаць. 00:04:47.380 --> 00:04:52.090 Ці цыянабактэрыі, што выглядаюць як рассыпанае канфеці ў сподку Петры. 00:04:52.090 --> 00:04:55.747 Вельмі часта тое, што мы бачым у медыя, ‒ NOTE Paragraph 00:04:55.747 --> 00:04:58.990 гэта насканаваныя электрамікраскопамі мікраарганізмы, 00:04:58.990 --> 00:05:01.210 што выглядаюць, як страшныя монстры. 00:05:01.210 --> 00:05:04.618 А без назірання іх рухаў, іх жыццё выглядае для нас ілюзорным, 00:05:04.618 --> 00:05:07.955 нават негледзячы на тое, што яны атачаюць нас паўсюль. 00:05:07.955 --> 00:05:09.708 Як яны жывуць? 00:05:09.708 --> 00:05:12.208 Як узаемадзейнічаюць з асяроддзем? 00:05:12.208 --> 00:05:15.998 Калі б вы толькі бачылі фота пінгвіна ў заапарку, 00:05:15.998 --> 00:05:19.540 але не бачылі б яго нажыва, калі ён брындае і слізгае па льдзе, 00:05:19.540 --> 00:05:22.250 вы не змаглі б цалкам зразумець іх існавання. 00:05:22.250 --> 00:05:24.038 Назіраючы за мікраістотамі ў дзеянні, 00:05:24.038 --> 00:05:28.132 мы атрымліваем лепшае разуменне жыцця, нябачнага ў штодзённасці. 00:05:28.132 --> 00:05:32.495 Без дакументавання незаўважных форм жыцця на Антарктыдзе і на нашых падворках, 00:05:32.495 --> 00:05:36.130 мы не можам зразумець, з якой колькасцю істотаў мы разам жывем у гэтым свеце. 00:05:36.130 --> 00:05:38.500 І гэта азначае, што мы яшчэ не маем поўнай карціны 00:05:38.500 --> 00:05:41.540 нашай дзіўнай, капрызнай, але цудоўнай планеты. 00:05:41.540 --> 00:05:43.508 Дзякуй.