1 00:00:08,380 --> 00:00:09,561 Дзякуй. 2 00:00:16,270 --> 00:00:21,200 Жыў быў кароль Махараджа ў Індыі, на свой дзень нараджэння ён выдаў указ: 3 00:00:21,200 --> 00:00:24,200 усе кіраўнікі павінны прынесці яму каралеўскія падарункі. 4 00:00:24,400 --> 00:00:28,370 Хтосьці прынёс шоўк, незвычайныя мячы, 5 00:00:28,370 --> 00:00:29,490 золата. 6 00:00:29,490 --> 00:00:32,549 Напрыканцы чаргі з'явіўся маршчыністы дзядок, 7 00:00:32,549 --> 00:00:36,630 што прыйшоў з вёскі пасля доўгага падарожжа па моры. 8 00:00:36,630 --> 00:00:41,150 "Які падарунак у цябе да караля?" спытаў сын цара. 9 00:00:41,457 --> 00:00:44,750 Вельмі павольна стары адчыніў далоні: 10 00:00:44,750 --> 00:00:49,600 вельмі прыгожая ракушка з фіялетавымі і жоўтымі, чырвонымі і сінімі завіткамі. 11 00:00:50,160 --> 00:00:51,380 Каралевіч абурыўся: 12 00:00:51,460 --> 00:00:54,400 "Гэта не падарунак для караля! Што гэта за падарунак?" 13 00:00:54,600 --> 00:00:57,400 Стары акінуў яго позіркам і адказаў: 14 00:00:57,590 --> 00:01:00,750 "Доўгая дарога... частка падарунка". 15 00:01:01,060 --> 00:01:02,560 (Смех) 16 00:01:02,900 --> 00:01:05,970 Праз некалькі хвілін я дам вам падарунак, 17 00:01:05,970 --> 00:01:08,270 які, я лічу, варта распаўсюджваць. 18 00:01:08,290 --> 00:01:10,050 Але дазвольце мне ўзяць вас 19 00:01:10,050 --> 00:01:11,960 у доўгае падарожжа. 20 00:01:12,160 --> 00:01:13,740 Як большасць з вас, 21 00:01:13,740 --> 00:01:15,320 я пачаў жыццё маленькім дзіцяці. 22 00:01:15,320 --> 00:01:17,460 Хто з вас быў маленькім дзіцяці? 23 00:01:17,460 --> 00:01:18,510 Нарадзіўся маладым? 24 00:01:18,740 --> 00:01:20,500 Каля паловы з вас... Добра... 25 00:01:20,570 --> 00:01:21,590 (Смех) 26 00:01:21,820 --> 00:01:24,910 А ўсе астатнія? Адразу нарадзіліся дарослымі? 27 00:01:25,060 --> 00:01:27,640 Божа мой, сустрэць бы вашу матулю! 28 00:01:27,820 --> 00:01:29,460 Да размовы аб немагчымым. 29 00:01:30,560 --> 00:01:34,740 Маленькім дзіцём, у мяне заўсёды было захапленне зрабіць штосьці немагчымае. 30 00:01:35,620 --> 00:01:38,880 Сёння - дзень, які я чакаў на працягу многіх гадоў, 31 00:01:38,880 --> 00:01:41,000 таму што сёння я паспрабую 32 00:01:41,020 --> 00:01:43,620 ўчыніць немагчымае непасрэдна на вашых вачах, 33 00:01:43,620 --> 00:01:45,460 тут на TEDxMaastricht. 34 00:01:45,800 --> 00:01:48,160 А пачну я 35 00:01:48,760 --> 00:01:50,880 з заключнай часткі: 36 00:01:51,220 --> 00:01:52,640 я дакажу вам, 37 00:01:52,640 --> 00:01:54,940 што немагчымае магчыма. 38 00:01:55,300 --> 00:01:58,210 А напрыканцы вы атрымаеце вельмі каштоўны падарунак: 39 00:01:58,210 --> 00:02:01,350 я пакажу вам, што вы можаце зрабіць немагчымае ў вашым жыцці. 40 00:02:02,660 --> 00:02:05,240 У маім імкненні зрабіць немагчымае я выявіў, што 41 00:02:05,240 --> 00:02:08,230 дзве рэчы з'яўляюцца універсальнымі сярод людзей па ўсім свеце. 42 00:02:08,230 --> 00:02:09,870 Ва ўсіх ёсць страхі 43 00:02:09,870 --> 00:02:11,640 і мары. 44 00:02:12,900 --> 00:02:17,560 У сваім пошуку зрабіць немагчымае я выявіў тры рэчы, 45 00:02:17,560 --> 00:02:20,100 якія я рабіў на працягу гадоў, і якія, 46 00:02:20,110 --> 00:02:23,290 свайго роду, прымусілі мяне зрабіць немагчымае: 47 00:02:24,200 --> 00:02:26,900 Даджбол, або "Вышыбалы", 48 00:02:27,290 --> 00:02:28,360 Супермэн 49 00:02:28,460 --> 00:02:29,460 і Камар. 50 00:02:29,460 --> 00:02:30,810 Гэта мае тры ключавыя словы. 51 00:02:30,810 --> 00:02:33,500 Цяпер вы ведаеце, чаму я раблю немагчымае ў сваім жыцці. 52 00:02:33,610 --> 00:02:36,220 Я бяру вас у падарожжа па маім доўгім шляху 53 00:02:36,320 --> 00:02:38,680 ад страхаў да мар, 54 00:02:38,740 --> 00:02:40,980 ад слоў да мячэй, 55 00:02:41,160 --> 00:02:42,740 ад Даджбола 56 00:02:42,850 --> 00:02:44,020 да Супермэна, 57 00:02:44,020 --> 00:02:45,340 да Камара. 58 00:02:45,800 --> 00:02:47,360 Я спадзяюся паказаць вам, 59 00:02:47,360 --> 00:02:49,900 як ствараць немагчымае ў вашым жыцці. 60 00:02:52,480 --> 00:02:54,934 4 кастрычніка 2007. 61 00:02:55,840 --> 00:02:58,120 Маё сэрца калацілася, калені дрыжалі, 62 00:02:58,120 --> 00:03:02,290 калі я выйшаў на сцэну тэатру Сандэрс Гарвардскага універсітэта, 63 00:03:02,320 --> 00:03:06,160 каб атрымаць Шнобелеўскую прэмію 2007 года па медыцыне 64 00:03:06,160 --> 00:03:08,660 за навукова-даследчую працу, дзе я бы сааўтарам: 65 00:03:08,660 --> 00:03:10,270 "Глытанне мячу... 66 00:03:10,420 --> 00:03:11,740 і пабочныя эфекты." 67 00:03:11,870 --> 00:03:13,275 (Смех) 68 00:03:13,840 --> 00:03:17,880 Яна была апублікавана ў часопісе, які я ніколі не чытаў раней - 69 00:03:18,460 --> 00:03:20,419 Брытанскі медыцынскі часопіс. 70 00:03:21,360 --> 00:03:24,740 Гэта была нязбытная мара, што спраўдзілася, 71 00:03:24,900 --> 00:03:28,120 нечаканы сюрпрыз для кагосьці накшталт мяне, 72 00:03:28,130 --> 00:03:31,459 вялікі гонар, што я ніколі не забуду. 73 00:03:31,459 --> 00:03:34,539 Але гэта не самая яркая частка майго жыцця. 74 00:03:35,540 --> 00:03:37,640 4 кастрычніка 1967, 75 00:03:38,020 --> 00:03:40,260 спалоханы, сарамлівы няўклюда, 76 00:03:41,100 --> 00:03:43,120 што пакутваў ад надзвычайных страхаў. 77 00:03:43,460 --> 00:03:45,579 Калі ён збіраўся выйсці на сцэну, 78 00:03:45,579 --> 00:03:47,234 яго сэрца калацілася, 79 00:03:47,500 --> 00:03:49,162 калені дрыжалі. 80 00:03:49,780 --> 00:03:52,120 Ён хацеў гаварыць, 81 00:03:56,490 --> 00:03:58,130 але словы заселі ў роце. 82 00:03:58,130 --> 00:04:00,040 Ён стаяў і рыдаў. 83 00:04:00,630 --> 00:04:02,360 Паралізаваны, 84 00:04:02,360 --> 00:04:03,760 скаваны страхам. 85 00:04:03,960 --> 00:04:06,130 Гэта спалоханы, сарамлівы няўклюда, 86 00:04:06,130 --> 00:04:08,142 што пакутваў ад надзвычайных страхаў. 87 00:04:08,649 --> 00:04:10,330 Ён баяўся цемры, 88 00:04:10,520 --> 00:04:11,640 вышыні, 89 00:04:11,640 --> 00:04:13,040 павукоў і змей... 90 00:04:13,040 --> 00:04:15,140 Хто з вас баіцца павукоў і змей? 91 00:04:15,280 --> 00:04:16,660 Ёсць такія... 92 00:04:16,660 --> 00:04:19,079 Ён баяўся вады і акул. 93 00:04:19,079 --> 00:04:21,939 Лекараў, медсясцёр і стаматолагаў, 94 00:04:21,939 --> 00:04:24,680 іголак, свердзелаў і вострых прадметаў. 95 00:04:24,680 --> 00:04:27,380 Але больш за ўсё на свеце, ён баяўся 96 00:04:27,470 --> 00:04:28,470 людзей. 97 00:04:29,380 --> 00:04:31,530 Гэтым спалоханым, сарамлівым няўклюдай 98 00:04:31,540 --> 00:04:32,570 быў я. 99 00:04:33,320 --> 00:04:35,997 Страх няўдач і адмовы, 100 00:04:37,300 --> 00:04:39,520 нізкая самаацэнка, комплекс непаўнацэннасці 101 00:04:39,520 --> 00:04:42,840 і нават тое, што мы і не ведалі, у той час: 102 00:04:42,840 --> 00:04:44,660 сацыяфобія. 103 00:04:44,955 --> 00:04:48,610 Задзіры карысталіся маімі страхамі - дражнілі і збівалі мяне. 104 00:04:48,610 --> 00:04:51,070 Прывычна смяяліся, абзывалі імёнамі, 105 00:04:51,070 --> 00:04:53,300 ніколі не ўключалі ў сваі калядныя гульні... 106 00:04:53,300 --> 00:04:58,100 Яны дапусцілі мяне ў адну гульню... 107 00:04:58,100 --> 00:04:59,196 Даджбол - 108 00:04:59,196 --> 00:05:01,497 я быў дрэнным вядучым. 109 00:05:01,497 --> 00:05:03,303 Задзіры выкрыквалі маё імя, 110 00:05:03,303 --> 00:05:05,500 я паварочваўся і бачыў чырвоныя мячы, 111 00:05:05,500 --> 00:05:08,110 якія ляцелі мне ў твар на звышгукавой хуткасці: 112 00:05:08,110 --> 00:05:09,980 бам, бам, бам! 113 00:05:10,300 --> 00:05:13,250 Шмат дзён, па дарозе са школы, 114 00:05:13,250 --> 00:05:18,100 мой твар гарэў, вушы звінелі. 115 00:05:18,100 --> 00:05:20,300 Вочы пякло ад слёз, 116 00:05:21,100 --> 00:05:22,860 іх словы гарэлі ў маіх вушах. 117 00:05:23,500 --> 00:05:24,985 Хтосьц сказаў: 118 00:05:25,000 --> 00:05:28,800 "Палкі і камяні могуць зламаць косці, словы ніколі не нашкодзяць..." 119 00:05:28,800 --> 00:05:30,660 Гэта хлусня. 120 00:05:30,660 --> 00:05:31,841 Словы рэжуць як нож. 121 00:05:31,841 --> 00:05:34,200 Словы колюць як меч. 122 00:05:34,200 --> 00:05:38,150 Словы робяць глыбокія раны, але іх не бачна. 123 00:05:38,150 --> 00:05:41,350 У мяне былі страхі. Словы былі горшымі ворагамі. 124 00:05:41,350 --> 00:05:43,300 І цяпер таксама. 125 00:05:43,300 --> 00:05:46,601 Але ў мяне былі і мары. Я ішоў дадому, каб збегчы ў коміксы Супермэна, 126 00:05:46,601 --> 00:05:49,370 я чытаў коміксы пра Супермэна, 127 00:05:49,370 --> 00:05:53,524 марыў, што зраблюся супергероем, як Супермэн. 128 00:05:53,524 --> 00:05:56,530 Я хацеў змагацца за праўду і справядлівасць, 129 00:05:56,530 --> 00:05:58,810 супраць нягоднікаў і крыптаніту. 130 00:05:58,810 --> 00:06:02,900 Я марыў лётаць па свеце, рабіць звышчалавечыя подзвігі і ратаваць жыцці. 131 00:06:03,770 --> 00:06:05,585 Я таксама захапляўся рэальнымі рэчамі. 132 00:06:05,585 --> 00:06:09,980 Я прачытаў Кнігу рэкордаў Гінеса, кнігу Рыплі "Хочаце верце, хочаце не". 133 00:06:09,980 --> 00:06:12,690 Ці чытаў ктосьці з ваc Гінеса або Рыплі? 134 00:06:12,690 --> 00:06:14,320 Я люблю гэтыя кнігі! 135 00:06:14,320 --> 00:06:16,600 Я бачыў жывых людзей, што рабілі рэальныя рэчы. 136 00:06:16,600 --> 00:06:18,130 Я вырашыў, што буду рабіць гэта. 137 00:06:18,130 --> 00:06:20,910 Хуліганы не дазволяць мне гуляць у іх спартыўныя гульні - 138 00:06:20,910 --> 00:06:23,070 я ствару сапраўдную магію, рэальныя подзвігі. 139 00:06:23,070 --> 00:06:26,285 Я хачу зрабіць нешта сапраўды выдатнае, што гэтыя задзіры не могуць. 140 00:06:26,285 --> 00:06:28,419 Я хачу знайсці сваё прызначэнне і прызванне, 141 00:06:28,419 --> 00:06:30,249 я хачу ведаць, што маё жыццё мае сэнс, 142 00:06:30,249 --> 00:06:32,439 зрабіць неверагоднае, што зменіць свет; 143 00:06:32,599 --> 00:06:37,310 я хачу даказаць, што немагчымае магчыма. 144 00:06:37,430 --> 00:06:39,990 Хуткая перамотка 10 гадоў наперад - 145 00:06:39,990 --> 00:06:43,290 тыдзень да майго 21-га дня нараджэння. 146 00:06:43,290 --> 00:06:46,036 Здарыліся дзве рэчы, што назаўсёды зменяць маё жыццё. 147 00:06:46,036 --> 00:06:48,429 Я жыў у Тамілнадзе, Паўднёвая Індыя, 148 00:06:48,429 --> 00:06:51,401 быў місіянерам, 149 00:06:51,401 --> 00:06:53,010 мой настаўнік і сябар спытаў мяне: 150 00:06:53,010 --> 00:06:54,560 "Ці чуў ты пра Тромі, Даніэль?" 151 00:06:54,560 --> 00:06:57,280 "Тромі? Што такое Тромі? " 152 00:06:57,300 --> 00:06:59,890 Паводле яго слоў, Тромі - гэта асноўныя жыццёвыя мэты. 153 00:06:59,890 --> 00:07:03,940 Гэта камбінацыя мары і мэты - калі б ты мог 154 00:07:03,940 --> 00:07:06,820 зрабіць усё, што жадаеш, быць у любым месцы, 155 00:07:06,820 --> 00:07:07,960 быць кім ты хочаш быць, 156 00:07:07,960 --> 00:07:11,009 куды б ты адправіўся? Што б зрабіў? Кім бы быў? 157 00:07:11,056 --> 00:07:14,400 Я сказаў: "Не, не магу! Мне страшна! Занадта шмат страхаў!" 158 00:07:14,400 --> 00:07:19,250 У тую ноч я ўзяў мой кілімок з рысу на дах бунгала, лёг пад зоркамі 159 00:07:19,250 --> 00:07:21,899 і назіраў, як кажаны пікіравалі за камарамі. 160 00:07:21,899 --> 00:07:26,199 Усё, пра што я думаў - былі Тромі, мары і мэты, 161 00:07:26,199 --> 00:07:28,150 і задзіры з мячамі. 162 00:07:28,150 --> 00:07:31,190 Праз некалькі гадзін я прачнуўся. 163 00:07:31,190 --> 00:07:34,090 Маё сэрца калацілася, калені дрыжалі. 164 00:07:34,090 --> 00:07:35,840 Але не ад страху. 165 00:07:35,840 --> 00:07:38,500 Мяне ўсяго калаціла. 166 00:07:38,500 --> 00:07:40,300 На працягу наступных пяці дзён 167 00:07:40,300 --> 00:07:44,250 я быў без памяці, паміж жыццём і смерцю, змагаўся за жыццё. 168 00:07:44,250 --> 00:07:48,179 Мой мозг гарэў ад малярыі у 40-градуснай ліхаманцы. 169 00:07:48,179 --> 00:07:51,599 Калі я вяртаўся да прытомнасці, я усё думаў пра Тромі. 170 00:07:51,599 --> 00:07:53,950 "Што я буду рабіць са сваім жыццём?" 171 00:07:53,950 --> 00:07:56,600 Нарэшце, у ноч перад маім 21 днём нараджэння, 172 00:07:56,600 --> 00:07:57,710 у момант яснасці 173 00:07:57,710 --> 00:07:59,650 я прыйшоў да разумення, 174 00:07:59,650 --> 00:08:02,499 што маленькі камар, 175 00:08:02,499 --> 00:08:05,260 Anopheles Stephensi, 176 00:08:05,730 --> 00:08:08,470 маленькі камар, які важыць менш за 5 мікраграмаў, 177 00:08:08,470 --> 00:08:09,800 меньш чым драбок солі, 178 00:08:09,800 --> 00:08:12,780 можа знішчыць чалавека 80 кг - 179 00:08:12,780 --> 00:08:14,700 гэта быў мой крыптанiт. 180 00:08:14,700 --> 00:08:17,000 Тады я зразумеў, што гэта не камар, 181 00:08:17,000 --> 00:08:19,490 гэта маленькі паразіт унутры камара, 182 00:08:19,490 --> 00:08:23,580 Plasmodium falciparum, што забівае больш за мільён чалавек у год. 183 00:08:23,580 --> 00:08:26,010 Не, гэта нават менш, 184 00:08:26,010 --> 00:08:27,999 але мне здавалася, так шмат больш. 185 00:08:27,999 --> 00:08:29,660 Тады я зразумеў, 186 00:08:29,660 --> 00:08:31,270 страх - гэта мой крыптанiт, 187 00:08:31,270 --> 00:08:32,150 мой паразіт, 188 00:08:32,150 --> 00:08:35,200 што пакалечыў і паралізаваў маё жыццё. 189 00:08:35,200 --> 00:08:37,530 Ёсць розніца паміж небяспекай і страхам. 190 00:08:37,530 --> 00:08:39,890 Небяспека можа быць рэальнай. 191 00:08:39,899 --> 00:08:42,079 Страх - гэта выбар. 192 00:08:42,079 --> 00:08:44,330 І я зразумеў, што ў мяне быў выбар: 193 00:08:44,330 --> 00:08:49,220 альбо жыць у страху і памерці ў тую ноч, 194 00:08:49,220 --> 00:08:52,070 альбо знішчыць мой страх смерці, 195 00:08:52,070 --> 00:08:56,640 дасягнуць маёй мары, адважыцца жыць. 196 00:08:56,640 --> 00:08:59,550 Ёсць штосьці ў тым, калі вы паміж жыццём і смерцю, 197 00:08:59,550 --> 00:09:04,190 адчуванне смерці прымушае вас хацець жыць. 198 00:09:04,190 --> 00:09:08,040 Усе паміраюць, але не ўсе сапраўды жывуць. 199 00:09:08,040 --> 00:09:09,900 Паміраючы, мы жывем. 200 00:09:09,900 --> 00:09:11,600 Калі вы зведаеце смерць, 201 00:09:11,600 --> 00:09:13,070 вы навучыціся жыць. 202 00:09:13,070 --> 00:09:15,140 Той ноччу я вырашыў змяніць 203 00:09:15,140 --> 00:09:16,930 маю гісторыю. 204 00:09:16,930 --> 00:09:18,230 Я не хацеў паміраць. 205 00:09:18,230 --> 00:09:19,630 Я прачытаў невялікую малітву: 206 00:09:19,630 --> 00:09:22,370 "Божа, калі дазволіш перажыць мне мой 21 дзень нараджэння, 207 00:09:22,370 --> 00:09:24,650 я больш не дазволю страху кіраваць маім жыццём. 208 00:09:24,650 --> 00:09:29,304 Я знішчу страхі, дасягну маёй мары, 209 00:09:29,360 --> 00:09:33,500 я хачу змяніць маё стаўленне, зрабіць неверагоднае з жыццём, 210 00:09:33,500 --> 00:09:35,410 знайсці маё прызначэнне, 211 00:09:35,410 --> 00:09:38,650 я хачу ведаць, што немагчымае магчыма". 212 00:09:38,704 --> 00:09:42,848 Ці выжыў я ў тую ноч, вы напэўна ўжо зразумелі. 213 00:09:42,848 --> 00:09:43,988 (Смех) 214 00:09:43,988 --> 00:09:47,098 У тую ноч я зрабіў спіс маіх першых 10 Тромi: 215 00:09:47,098 --> 00:09:50,200 Я вырашыў наведаць асноўныя кантыненты, 216 00:09:50,200 --> 00:09:53,410 пабачыць Сем цудаў свету, вывучыць кучу моў, 217 00:09:53,410 --> 00:09:56,400 пажыць на бязлюдным востраве, на караблі ў акіяне, 218 00:09:56,400 --> 00:09:58,650 жыць з племем індзейцаў у басейне Амазонкі, 219 00:09:58,650 --> 00:10:01,210 узняцца на вяршыню самай высокай гары ў Швецыі, 220 00:10:01,210 --> 00:10:03,210 пабачыць гару Эверэст на досвітку, 221 00:10:03,210 --> 00:10:05,400 паспрабаваць музычны бізнэс у Нэшвіле, 222 00:10:05,400 --> 00:10:09,120 папрацаваць у цырку, скакнуць з парашутам. 223 00:10:09,120 --> 00:10:12,510 На працягу наступных дваццаці гадоў, я дасягнуў большасці з гэтых Тромi. 224 00:10:12,510 --> 00:10:17,820 Кожны раз, адзначаючы Тромi з майго спісу, я дадаваў 5 або 10, і спіс працягваў расці 225 00:10:18,800 --> 00:10:23,300 На працягу наступных сямі гадоў я жыў на маленькім востраве на Багамах, 226 00:10:23,300 --> 00:10:26,440 на працягу сямі гадоў, у саламянай хаце, 227 00:10:29,410 --> 00:10:35,294 каб паесці, паляваў на акул і скатаў, адзін на востраве, у набедранай павязцы, 228 00:10:36,600 --> 00:10:39,160 я навучыўся плаваць з акуламі. 229 00:10:39,160 --> 00:10:45,180 Адтуль я пераехаў у Мексіку, а пасля ў басейн ракі Амазонкі ў Эквадор, 230 00:10:45,200 --> 00:10:51,370 Пуйо Понга Эквадор, жыў з племем, i набываў упэўненасць разам з Тромi. 231 00:10:52,190 --> 00:10:55,110 Я пераехаў ў Нэшвіл, каб займацца музычным бізнэсам, 232 00:10:55,110 --> 00:10:57,860 затым у Швецыю, пасля ў Стакгольм, 233 00:10:57,860 --> 00:11:03,300 дзе я падняўся на вяршыню гары Кебнекайсе, высока над Палярным кругам. 234 00:11:03,300 --> 00:11:08,110 Я навучыўся быць клоунам, жангліраваць, хадзіць на хадулях, ездзіць на манацыкле, 235 00:11:08,110 --> 00:11:10,440 глытаць агонь, есці шкло. 236 00:11:10,440 --> 00:11:13,950 У 1997 годзе я даведаўся, што засталося менш чым тузін глытальнікаў мячоў, 237 00:11:13,950 --> 00:11:15,670 я вырашыў: "Я павінен гэта зрабіць!" 238 00:11:15,670 --> 00:11:18,400 Я сустрэўся з глытальнікам мячоў, спытаў некалькі саветаў. 239 00:11:18,400 --> 00:11:20,000 Ён адказаў: "Я дам вам 2 парады: 240 00:11:20,000 --> 00:11:21,810 Нумар 1: Гэта вельмі небяспечна, 241 00:11:21,810 --> 00:11:23,506 Людзі памерлі ад гэтага. 242 00:11:23,506 --> 00:11:24,438 Нумар 2: 243 00:11:24,438 --> 00:11:25,993 Не трэба, не спрабуй!" 244 00:11:25,993 --> 00:11:26,906 (Смех) 245 00:11:26,906 --> 00:11:30,290 Я дадаў гэта ў свой спіс Тромi. 246 00:11:30,290 --> 00:11:35,150 Я практыкаваўся 10-12 разоў у дзень, кожны дзень на працягу чатырох гадоў. 247 00:11:35,150 --> 00:11:42,609 Калі падлічыць... 4 х 365 [х 12] ... Каля 13 000 няўдалых спроб, 248 00:11:42,609 --> 00:11:46,060 перад тым як я праглыныў свой першы меч у 2001 годзе. 249 00:11:46,060 --> 00:11:48,160 На працягу гэтага часу я задумаў новы Тромi: 250 00:11:48,160 --> 00:11:50,740 зрабіцца вядучым сусветным экспертам у глытанні мячоў. 251 00:11:50,740 --> 00:11:53,340 Я шукаў у кожнай кнізе, часопісе, артыкуле ў газеце, 252 00:11:53,340 --> 00:11:57,700 у кожнай медыцынскай справаздачы, вывучаў фізіялогію, анатомію, 253 00:11:57,700 --> 00:11:59,720 размаўляў з лекарамі і медсёстрамі, 254 00:11:59,720 --> 00:12:01,759 аб'яднаў усіх глытальнікаў мячоў 255 00:12:01,759 --> 00:12:04,200 у Міжнародную асацыяцыю глытальнікаў мячоў, 256 00:12:04,200 --> 00:12:06,580 мы правялі 2 гады ў даследаванні медыцынскай паперы 257 00:12:06,580 --> 00:12:08,300 пра глытанне шпаг і пабочныя эфекты, 258 00:12:08,300 --> 00:12:10,970 якая была апублікавана ў Брытанскім Медыцынскім Часопісе. 259 00:12:10,970 --> 00:12:12,070 (Смех) 260 00:12:12,070 --> 00:12:13,860 Дзякуй. 261 00:12:13,860 --> 00:12:17,620 (Апладысменты) 262 00:12:17,620 --> 00:12:21,218 Я даведаўся цікавыя рэчы пра глытанне шпаг. 263 00:12:21,218 --> 00:12:25,610 Некаторыя рэчы, пра якія вы не думалі раней, здзівяць вас. 264 00:12:25,610 --> 00:12:28,260 Наступны раз, калі вы будеце рэзаць ваш стейк нажом 265 00:12:28,260 --> 00:12:32,510 або мячом, або іншым сталовым прыборам, вы згадаеце гэта... 266 00:12:32,520 --> 00:12:37,989 Я даведаўся, што глытанне мячоў пачалося ў Індыі - 267 00:12:37,989 --> 00:12:40,229 дзе я ўпершыню ўбачыў гэта 20-гадовым дзіцяці - 268 00:12:40,229 --> 00:12:42,289 каля 4000 гадоў таму, каля 2000 г. да н.э. 269 00:12:42,289 --> 00:12:44,860 За апошнія 150 гадоў глытальнікі мячоў дапамаглі 270 00:12:44,860 --> 00:12:47,730 навуке і медыцыне. 271 00:12:47,730 --> 00:12:50,680 д-р Адольф Куссмауль у 1868 гаду ў Фрайбургу (Германія) 272 00:12:50,680 --> 00:12:53,880 стварыў эндаскоп. 273 00:12:53,880 --> 00:12:57,730 У 1906 годзе ў Уэльсе для вывучэння парушэнняў глытання і стрававання 274 00:12:57,730 --> 00:13:01,819 выкарыстоўвалі электракардыёграф, бронхаскоп і іншыя апараты такога роду. 275 00:13:01,849 --> 00:13:04,430 Але за апошнія 150 гадоў 276 00:13:04,430 --> 00:13:08,240 мы ведаем пра сотні раненняў і дзесяткі смерцяў... 277 00:13:08,240 --> 00:13:14,770 Вось жорсткі эндаскоп, якi распрацаваў доктар Адольф Куссмаўль. 278 00:13:14,770 --> 00:13:18,210 Мы ведаем 29 смяротных выпадкаў за апошнія 150 гадоў, 279 00:13:18,210 --> 00:13:23,919 у тым ліку гэты глытальнік шпаг у Лондане, які праткнуў сваё сэрца мячом. 280 00:13:23,919 --> 00:13:27,312 Мы таксама ведаем, што ад 3 да 8 281 00:13:27,312 --> 00:13:28,980 сур'ёзных траўм здараюцца кожны год. 282 00:13:28,980 --> 00:13:30,680 Я атрымліваю тэлефонныя званкі. 283 00:13:30,680 --> 00:13:31,870 Я толькі што атрымаў два: 284 00:13:31,870 --> 00:13:35,010 адзін з Швецыі, адзін з Арланда, толькі за апошнія некалькі тыдняў, 285 00:13:35,020 --> 00:13:37,780 глытальні мячоў, што трапілі ў бальніцу ад атрыманых траўм. 286 00:13:37,780 --> 00:13:39,209 Гэта вельмі небяспечна. 287 00:13:39,209 --> 00:13:40,599 Ведаеце, гэта займае 288 00:13:40,599 --> 00:13:43,019 ад 2 да 10 гадоў для большасці людзей, 289 00:13:43,019 --> 00:13:45,290 каб даведацца, як праглынуць меч. 290 00:13:45,290 --> 00:13:50,020 Але самае цудоўнае, гэта тое 291 00:13:50,020 --> 00:13:52,620 што глытальнікі мячоў вучацца рабіць немагчымае. 292 00:13:52,620 --> 00:13:54,270 Вось невялікі сакрэт: 293 00:13:54,270 --> 00:13:57,860 не грунтуйцесь, што гэта на 99,9% немагчыма. 294 00:13:57,860 --> 00:14:02,580 Засяродзьцеся на 0.1%, які магчымы, і знайдзіце, як гэта зрабіць. 295 00:14:02,580 --> 00:14:05,967 Дазвольце мне ўзяць вас у падарожжа па розуму глытальніка мяча. 296 00:14:06,137 --> 00:14:09,510 Для таго, каб праглынуць меч, вам патрэбна медытацыя: розум над матэрыяй 297 00:14:09,510 --> 00:14:11,829 вострая як брытва канцэнтрацыя, дакладнасць, 298 00:14:11,829 --> 00:14:15,240 каб ізаляваць ўнутраныя органы і пераадолець аўтаматычныя рэфлексы цела, 299 00:14:15,240 --> 00:14:21,950 праз моцны сінапс мозгу, праз мышачную памяць, 300 00:14:21,950 --> 00:14:25,400 шляхам усвядомленай практыкі - больш за 10000 раз. 301 00:14:25,400 --> 00:14:28,970 А зараз невялікае падарожжа ў цела глытальніка мячоў. 302 00:14:28,970 --> 00:14:30,360 Для таго, каб праглынуць меч, 303 00:14:30,360 --> 00:14:32,750 я павінен прасунуць лязо ўздоўж майго языка, 304 00:14:32,750 --> 00:14:35,250 здушыць рвотны рэфлекс ў шыйным аддзеле стрававода, 305 00:14:35,250 --> 00:14:38,170 перайсці на 90 градусаў ўніз надгартанніка, 306 00:14:38,170 --> 00:14:41,060 прайсці праз крыкафарынгеальны верхні сфінктар стрававода, 307 00:14:41,060 --> 00:14:42,670 заглушыць перыстальтычны рэфлекс, 308 00:14:42,670 --> 00:14:44,670 слізгаць лязо ў грудную поласць 309 00:14:44,670 --> 00:14:45,940 паміж лёгкімі. 310 00:14:45,940 --> 00:14:47,910 У гэты момант, 311 00:14:47,910 --> 00:14:50,099 як ні странна, я штурхую маё сэрца ў бок. 312 00:14:50,099 --> 00:14:52,599 Калі вы добра прыгледзіцеся, 313 00:14:52,599 --> 00:14:54,950 то ўбачыце, што мае сэрца б'ецца разам з мячом, 314 00:14:54,950 --> 00:14:56,400 ён прыхіляецца да сэрца, 315 00:14:56,400 --> 00:14:59,009 аддзелены прыкладна васьмю цалямі страваводнай тканкі. 316 00:14:59,009 --> 00:15:00,869 Гэта немагчыма падрабіць. 317 00:15:00,869 --> 00:15:03,000 Пасля я павінен слізгаць яго ўздоўж грудзіны, 318 00:15:03,000 --> 00:15:05,450 ніжняга страваводнага сфінктара, ўніз ў страўнік, 319 00:15:05,450 --> 00:15:08,970 спыніць рвотны рэфлекс у страўніку аж да дванаццаціперснай кішкі. 320 00:15:08,970 --> 00:15:10,450 Прасцей прастого. 321 00:15:10,450 --> 00:15:11,980 (Смех) 322 00:15:11,980 --> 00:15:14,130 Калі б мне пайсці далей, 323 00:15:14,130 --> 00:15:18,230 аж да маіх маткавых труб. (гаварыць на Галандскім) Маткавых труб! 324 00:15:18,230 --> 00:15:21,880 Хлопцы, спытайце сваіх жонак пра гэта пазней ... 325 00:15:21,880 --> 00:15:24,150 Людзі пытаюць мяне, кажуць: 326 00:15:24,150 --> 00:15:27,580 "Гэта патрабуе шмат мужнасці, каб рызыкаваць сваім жыццём, 327 00:15:27,580 --> 00:15:29,120 пасунуць сэрца, і глынаць меч..." 328 00:15:29,120 --> 00:15:30,900 Не. Што патрабуе сапраўднай мужнасці, 329 00:15:30,900 --> 00:15:33,930 дык гэта для спалоханага, сарамлівага няўклюды 330 00:15:33,930 --> 00:15:35,520 не баяцца паражэння і непрымання, 331 00:15:35,520 --> 00:15:37,030 адчыніць сваё сэрца, 332 00:15:37,030 --> 00:15:38,120 забыць гордасць, 333 00:15:38,120 --> 00:15:40,050 устаць перад групай абсалютных незнаёмцаў 334 00:15:40,050 --> 00:15:44,290 і расказаць сваю гісторыю, сваі страхі і мары, 335 00:15:44,290 --> 00:15:48,390 рызыкаваць сваім пузам, як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. 336 00:15:48,390 --> 00:15:50,170 Вы бачыце - дзякуй. 337 00:15:50,170 --> 00:15:53,280 (Апладысменты) 338 00:15:53,280 --> 00:15:56,100 Вы бачыце, самае дзіўнае, 339 00:15:56,100 --> 00:15:58,640 я заўсёды хацеў зрабіць штосьці выдатнае ў маім жыцці, 340 00:15:58,640 --> 00:15:59,700 і цяпер я зрабіў. 341 00:15:59,700 --> 00:16:04,170 Выдатна не тое, што я магу праглынуць 342 00:16:04,170 --> 00:16:06,140 адразу 21 меч 343 00:16:06,140 --> 00:16:10,070 ў баке з 88 акуламі і скатамі, 20 футаў пад вадой, 344 00:16:10,070 --> 00:16:13,800 для шоў Рыплі "Хочаце верце, хочаце не", 345 00:16:13,800 --> 00:16:17,997 або нагрэты да 1500 градусаў меч для шоў Стэна Лі "Надзвычайныя людзі" 346 00:16:17,997 --> 00:16:20,010 як "Чалавек са сталі", 347 00:16:20,010 --> 00:16:22,500 гэты паразіт быў гарачым! 348 00:16:22,500 --> 00:16:25,660 Або выцягнуць машыну з дапамогай мяча для Рыплі ці Гінеса, 349 00:16:26,090 --> 00:16:28,330 або каб апынуцца у фінале "Амерыка мае талент", 350 00:16:28,330 --> 00:16:31,280 або каб выйграць ў 2007 годзе Шнобелеўскую прэмію па медыцыне. 351 00:16:31,280 --> 00:16:33,950 Гэта не вельмі выдатная рэч. 352 00:16:33,950 --> 00:16:36,320 Так людзі думаюць. Не, не, не. Гэта не так. 353 00:16:36,320 --> 00:16:38,050 Вось сапраўды выдатная рэч: 354 00:16:38,050 --> 00:16:41,570 у тым што Бог узяў гэтага спалоханага, сарамлівага няўклюду, 355 00:16:41,570 --> 00:16:42,430 які баяўся вышыні, 356 00:16:42,430 --> 00:16:43,790 вады і акул, 357 00:16:43,790 --> 00:16:46,910 лекараў і медсясцёр, іголак і вострых прадметаў, 358 00:16:46,910 --> 00:16:48,200 нават размаўляць з людзьмі, 359 00:16:48,200 --> 00:16:51,390 а зараз Ён напраўляе мяне лётаць па свеце на вышыні 30,000 футаў 360 00:16:51,390 --> 00:16:54,200 глытаць вострыя прадметы пад вадой, у рэзервуарах з акуламі, 361 00:16:54,200 --> 00:16:57,940 звяртацца да лекараў і медсястёр, гледачоў, такіх як вы, па ўсім свеце. 362 00:16:57,940 --> 00:17:00,350 Для мяне - гэта сапраўды дзіўная рэч. 363 00:17:00,350 --> 00:17:02,080 Я заўсёды хацеў зрабіць немагчымае - 364 00:17:02,080 --> 00:17:02,850 Дзякуй. 365 00:17:02,850 --> 00:17:03,590 (Апладысменты) 366 00:17:03,590 --> 00:17:05,110 Дзякуй. 367 00:17:05,110 --> 00:17:09,500 (Апладысменты) 368 00:17:09,500 --> 00:17:12,500 Я заўсёды хацеў зрабіць немагчымае, і зараз я гэта раблю. 369 00:17:12,500 --> 00:17:15,329 Я хацеў зрабіць нешта выдатнае і змяніць свет, 370 00:17:15,499 --> 00:17:16,808 і зараз я гэта раблю. 371 00:17:16,808 --> 00:17:19,819 Я заўсёды хацеў лётаць па свеце, рабіць звышчалавечыя подзвігі, 372 00:17:19,819 --> 00:17:22,279 ратаваць чалавечыя жыцці, зараз я гэта раблю. 373 00:17:22,279 --> 00:17:24,719 І вы ведаеце? 374 00:17:24,719 --> 00:17:26,700 Крупінка вялікай мары маленькага дзіцяці 375 00:17:26,700 --> 00:17:28,459 ячшэ жыве дзесьці глыбока ўнутры. 376 00:17:28,459 --> 00:17:37,051 (Смех) (Апладысменты) 377 00:17:37,051 --> 00:17:39,710 Я заўсёды хацеў знайсці сваю мэту і прызначэнне, 378 00:17:39,710 --> 00:17:42,330 я знайшоў. 379 00:17:42,330 --> 00:17:43,050 Але ведаеце? 380 00:17:43,050 --> 00:17:45,900 Не з мячамі, не з тым, што вы думаеце, не у сіле. 381 00:17:45,900 --> 00:17:49,210 У маёй слабасці, маіх прамовах. 382 00:17:49,210 --> 00:17:51,870 Мая мэта і прызванне - змяніць свет 383 00:17:51,870 --> 00:17:53,360 і прарвацца праз страх, 384 00:17:53,360 --> 00:17:55,340 паступова, па аднаму мячу, слову, 385 00:17:55,340 --> 00:17:58,490 нажу, аднаму жыццю за раз, 386 00:17:58,490 --> 00:18:00,900 каб натхніць людзей быць супергероямі, 387 00:18:00,900 --> 00:18:02,380 і рабіць немагчымае. 388 00:18:02,380 --> 00:18:05,110 Мая мэта - дапамагчы знайсці вашу мэту. 389 00:18:05,110 --> 00:18:06,320 Якая у вас? 390 00:18:06,320 --> 00:18:07,440 Якая у вас мэта? 391 00:18:07,440 --> 00:18:09,230 Для чаго вы тут? 392 00:18:09,230 --> 00:18:12,480 Я лічу, што мы ўсе пакліканы быць супергероямі. 393 00:18:12,480 --> 00:18:14,620 Якая ў вас суперсіла? 394 00:18:14,620 --> 00:18:18,000 У свеце больш за 7 мільярдаў чалавек, 395 00:18:18,000 --> 00:18:20,400 глытальнікаў мячоў - менш за некалькі дзясяткаў, - 396 00:18:20,400 --> 00:18:22,840 усё што засталося, 397 00:18:22,840 --> 00:18:23,881 але вы - адзіны. 398 00:18:23,881 --> 00:18:24,750 Вы непаўторныя. 399 00:18:24,750 --> 00:18:25,710 Якая ваша гісторыя? 400 00:18:25,710 --> 00:18:27,410 Што адрознівае вас? 401 00:18:27,410 --> 00:18:29,380 Раскажыце сваю гісторыю, 402 00:18:29,380 --> 00:18:32,540 нават калі ваш голас тонкі і нетрывалы. 403 00:18:32,540 --> 00:18:33,310 Якія вашы Тромi? 404 00:18:33,340 --> 00:18:36,910 Калі б вы маглі зрабіць што жадаеце, быць кім хочацце, ісці куды заўгодна... 405 00:18:36,910 --> 00:18:38,400 Што б вы зрабілі? Дзе б былі? 406 00:18:38,400 --> 00:18:39,900 Што б вы зрабілі з вашым жыццём? 407 00:18:40,100 --> 00:18:41,480 Якія вашы самыя вялікія мары? 408 00:18:41,480 --> 00:18:44,000 Аб чым вы марылі маленькім дзіцяці? Успомніце. 409 00:18:44,000 --> 00:18:46,450 Трымаю заклад, не тое, што ва маеце зараз? 410 00:18:46,450 --> 00:18:49,163 Якія былі вашы самыя смелыя мары, 411 00:18:49,163 --> 00:18:51,310 што здаваліся такімі дзіўнымі і незразумелымі? 412 00:18:51,310 --> 00:18:55,000 Магу паспрачацца, вашы мары выглядзяць не так дзіўна, у рэшце рэшт, ці не так? 413 00:18:55,000 --> 00:18:57,260 Які ў вас меч? 414 00:18:57,260 --> 00:18:59,140 Кожны з вас мае меч, 415 00:18:59,140 --> 00:19:01,600 двусечны меч страхаў і мар. 416 00:19:01,600 --> 00:19:04,660 Праглыніце свой меч, які б ён не быў. 417 00:19:04,660 --> 00:19:06,910 Слухайце вашы мары. 418 00:19:06,910 --> 00:19:10,940 Ніколі не позна быць тым, кім вы хацелі быць. 419 00:19:10,940 --> 00:19:13,060 Для хуліганаў з Доджболам, дзяцей, што думалі 420 00:19:13,060 --> 00:19:14,940 што я ніколі не зраблю немагчымае, 421 00:19:14,940 --> 00:19:18,000 я хачу сказаць ім: 422 00:19:18,000 --> 00:19:19,836 Дзякуй. 423 00:19:19,836 --> 00:19:23,135 Не было б нягоднікаў, не было б супергерояў. 424 00:19:23,135 --> 00:19:30,361 Я тут каб даказаць, што немагчымае магчыма. 425 00:19:30,361 --> 00:19:32,940 Гэта вельмі небяспечна, і можа забіць мяне. 426 00:19:32,940 --> 00:19:35,317 Я спадзяюся, вам спадабаецца. 427 00:19:35,317 --> 00:19:37,040 (Смех) 428 00:19:37,040 --> 00:19:41,250 Мне будзе патрэбна ваша дапамога. 429 00:19:42,900 --> 00:19:48,400 Аўдыторыя: Два, тры. 430 00:19:48,400 --> 00:19:52,100 Дэн Мэер: Не, не, не. Мне патрэбна ваша дапамога каб лічыць, добра? 431 00:19:52,100 --> 00:19:53,245 (Смех) 432 00:19:53,245 --> 00:19:56,260 Вы ведаеце словы? Добра? Лічыце са мной. Гатовы? 433 00:19:56,260 --> 00:19:57,100 Адзін. 434 00:19:57,100 --> 00:19:58,060 Два. 435 00:19:58,060 --> 00:19:58,994 Тры. 436 00:19:58,994 --> 00:20:01,640 Не, гэта 2, разумеце? 437 00:20:06,500 --> 00:20:07,760 Аўдыторыя: Адзін. 438 00:20:07,760 --> 00:20:08,620 Два. 439 00:20:08,620 --> 00:20:10,350 Тры. 440 00:20:10,350 --> 00:20:12,890 (Уздых) 441 00:20:12,890 --> 00:20:16,940 (Апладысменты) 442 00:20:16,940 --> 00:20:18,290 ДМ: Так! 443 00:20:18,290 --> 00:20:22,910 (Апладысменты) (Авацыі) 444 00:20:22,910 --> 00:20:25,220 Вялікі дзякуй. 445 00:20:25,220 --> 00:20:28,280 Дзякуй, дзякуй, дзякуй. Дзякуй ад усяго сэрца. 446 00:20:28,280 --> 00:20:31,390 Лепш, дзякуй ад усяго жывата. 447 00:20:31,390 --> 00:20:35,320 Я гаварыў, што я прыехаў сюды, каб зрабіць немагчымае, і я гэта зрабіў. 448 00:20:35,320 --> 00:20:38,470 Але гэта не было немагчыма. Я раблю гэта кожны дзень. 449 00:20:38,470 --> 00:20:42,810 Немагчымам было для спалоханага, сарамлівага няўклюды сустрэць сваі страхі, 450 00:20:42,810 --> 00:20:45,000 стаяць тут на сцэне ТEDx 451 00:20:45,000 --> 00:20:47,120 і змяніць свет, паступова, па аднаму слову, 452 00:20:47,120 --> 00:20:49,050 мячу, аднаму жыццю за раз. 453 00:20:49,050 --> 00:20:53,510 Калі я прымусіў вас думаць па-новаму, паверыць, што немагчымае магчыма, 454 00:20:54,440 --> 00:20:58,500 зразумець, што вы можаце зрабіць немагчымае ў вашым жыцці, 455 00:20:58,500 --> 00:21:01,000 тады мая праца зроблена, а ваша - толькі пачынаецца. 456 00:21:01,000 --> 00:21:03,360 Ніколі не спыняйцесь марыць. Не пакідайце верыць. 457 00:21:03,360 --> 00:21:05,970 Дзякуй за веру ў мяне, 458 00:21:05,970 --> 00:21:08,020 і дзякуй за тое, што вы частка маёй мары. 459 00:21:08,020 --> 00:21:09,570 І вось мой вам падарунак: 460 00:21:09,570 --> 00:21:10,780 Немагчымае... 461 00:21:10,780 --> 00:21:11,810 Аўдыторыя: магчыма. 462 00:21:11,810 --> 00:21:14,276 Доўгае парарожжа - частка падарунка. 463 00:21:14,276 --> 00:21:17,560 (Апладысменты) 464 00:21:17,560 --> 00:21:18,670 Дзякуй. 465 00:21:18,670 --> 00:21:22,110 (Апладысменты) 466 00:21:22,110 --> 00:21:29,260 (Ажыўленне) 467 00:21:29,260 --> 00:21:35,390 Вядучы: Дзякуй, Дэн Мэер, нічога сабе!