Дзе б і калі б не жыў чалавек, заўсёды ў гісторыі ён пытаў сябе: «Адкуль людзі з'явіліся на зямлі?» «Дзе менавіта наша месца тут?» «Што здарыцца са мной, калі я памру?» Рэлігіі — гэта сістэмы веры, што развіваліся з цягам часу ў адпаведнасці з тымі ці іншымі адвечнымі таямніцамі. Яны кіруюцца пачуццём, што на некаторыя пытанні можна адказаць толькі з дапамогай веры і грунтуюцца на здагадцы, што недзе існуе нешта вялікшае за нас, вышэйшая ўлада, якой мы мусім падпарадкавацца, ці нейкая крыніца, з якой мы пайшлі і да якой мусім вярнуцца. Індуізм азначае рэлігіі Індыі. Гэта не адна рэлігія, а, хутчэй, разнастайныя блізкія вераванні і духоўныя веравызнанні. Індуізм налічвае пяць тысячагоддзяў і сягае ў часы Крышны, чалавека гэтакай святасці, што ён стаўся вядомы ў якасці аватара бога Вішну, інкарнацыя бога ў абліччы чалавека. Ён вучыў, што ўсё жыццё адпавядае карме, або закону прычыны і выніка, а наша задача — выконваць нашы абавязкі ці дхарму ў адпаведнасці з нашым месцам у грамадстве, зневажаючы на тое, як могуць павярнуцца рэчы. Калі мы памрэм, то рэінкарнуем у новае цела. Калі мы выконвалі дхарму і свае абавязкі ў мінулым жыцці, то атрымаем добрую карму, што прасуне душу вышэй па сацыяльнай лесвіцы. Нашае перараджэнне ў наступным жыцці такім чынам вызнаначаецца тым, што мы робім у гэтым. Кола перараджэнняў называецца сансара. Вельмі святому чалавеку дастаткова весці жыццё з добрай кармай, каб вырвацца з кола. Гэта выратаванне завецца мокша. Індуізм вучыць, што ўсё ў свеце адзінае. Увесь сусвет — гэта адзіная трансцэндэнтная рэальнасць, што завецца Брахман, і ёсць толькі адзін Брахман, унутры якога жывуць шмат багоў, а іх ролі, прыкметы і формы адрозніваюцца ў залежнасці ад розных традыцый. Брахман — творца, Вішну — падтрымацель, які падчас прымае аблічча чалавека, а Шыва — пераўтваральнік ці Цар танца. Дурга — лютая, ваяўнічая багіня-маці. Ганеша з галавой слана — мудры заступнік поспеху. Індуізм — трэцяя рэлігія ў свеце. І хаця амаль усе індуісты жывуць у Індыі, сустрэць іх можна на кожным кантыненце, і за межамі Індыі іх амаль мільярд. Але перанесемся на захад праз пустыні і горы на ўрадлівы паўмесяц дзесьці 4 000 год таму. Іўдаізм пачынаецца з таго, што Бог заклікаў Аўрама і Сару пакінуць Месапатамію і пайсці ў зямлю Ханаанскую. Ва ўзнагароду за веру ў адзінага сапраўднага Бога — рэвалюцыйная ідэя ў шматбожным свеце таго часу — у іх будзе зямля і шмат нашчадкаў. Праз гэта абяцанне ўзніклі Зямля Ізраілю і выбраны народ. Але застацца на гэтай зямлі і утрымаць гэты народ адзіным будзе вельмі цяжка. Ізраільцян прыгняталі ў Егіпце, але Бог вызваліў іх з дапамогай Прарока Майсея, што атрымаў Дзесяць запаведзяў, а потым яшчэ сотні іх. Ізраільцяне заваююць Зямлю Абяцаную, але здолеюць утрымліваць яе толькі некалькі стагоддзяў. Ізраіль знаходзіцца на скрыжаваннях дарог, па якіх стагоддзямі рухалася шмат войскаў. І ў 70 годзе нашай эры рымляне разбурылі Храм у іх сталіцы — Іерусаліме. І рэлігія ператварылася з храмавай рэлігіі з ахвярапрынашэннямі і святарамі ў рэлігію кнігі. Таму іўдаізм — гэта рэлігія сімвалізму, ушанавання і глубокіх сэнсаў, што цесна пераплецены з літаратурай і гісторыяй. Са шматлікіх свяшчэнных тэкстаў складаецца Яўрэйская Біблія або Танах, а сотні пісьмовых абмеркаванняў і інтэрпрэтацый змешчаны ў вялікі збор істотных значэнняў, што мае назву Талмуд. Яўрэі заўважаюць багацце сімвалаў у штодзённым жыцці. Падчас вячэры на Песах кожная ежа на стале сімвалізуе пэўны аспект выратавання з няволі. Важнасць сталення падкрэсліваецца ў той момант, калі моладзь дасягае бар-міцвы або бат-міцвы, абрадаў, калі юнакі ці дзяўчаты пераймаюць адказнасць за свае ўчынкі, таксама святкуюць адданасць жыцця веры, гісторыі і тэкстам яўрэйскага народа. Зараз у свеце жыве каля 14 мільёнаў іўдзеяў, 6 мільёнаў — у Ізраілі, краіне, што атрымала незалежнасць пасля кашмараў генацыду Другой сусветнай вайны, і 5 мільёнаў — у Злучаных Штатах Амерыкі. Але зараз вернемся зноў у Індыю на 2500 гадоў таму, калі пачаўся будызм. Пачаўся ён з прынца, імя якому Сідхартха. Кажуць, што ў ноч зачацця да яго маці, Каралевы Майі ўва сне з'явіўся белы слон, які ўвайшоў у яе ўлонне. Праз дзесяць месяцаў нарадзіўся Прынц Сідхартха, ён з'явіўся на свет у багацці. Неяк, ужо юнаком, ён асмеліўся выйсці па-за межы свайго заможнага жыцця, і тады стаў сведкам пакутаў людзей, якіх раней хавалі ад яго. І тады ён вырайшыў дазнацца, што ёсць прычынай пакутаў. Чаму людзі вымушаны цярпець пакуты? Чаму мы вымушаны рэінкарніраваць сотні разоў у новае жыццё? Спачатку ён думаў, што ўсе нашы праблемы — гэта вынік нашай прыхільнасці да матэрыяльных рэчаў, таму ён адмовіўся ад уласнасці, зрабіўся вандроўным жабраком, але ён таксама зрабіў адкрыццё, што праз гэта ён не стаўся шчаслівейшы. Аднойчы ён падслухаў, як настаўнік музыкі казаў вучню: «Не сціскай струну вельмі моцна, таму што парвеш. Але і не пускай завольна, бо яна не будзе гучаць». У той момант азарэння ён зразумеў, што шукаць адказы, кідаючыся ў крайнасці, — гэта памылкова. Шлях па сярэдзіне багацця і беднасці здаваўся разумнейшым. А калі ён медытаваў пад дрэвам Бодхі, то атрымаў астатак адказу. Усё ў жыцці памнажае пакуты. Пакуты выкліканы эгаістычнымі жаданнямі задаволіць сябе за кошт іншых. Калі прытрымлівацца плана васьмі ступеняў, можна навучыцца паменшыць свой эгаізм і, такім чынам, паменшыць пакуты. У гэты дзень Сідхартха стаўся Буддай ці прасветленым. Не ён адзін, але ён першы. Праграма будзісцкага жыцця завецца Васьмёркавы Шлях, і хаця ісці ім не вельмі лёгка, ён паказвае шлях да прасвятлення мільёнам людзей, гэта і азачае быць Буддай: стан спачування, праніклівасці, міру і непахіснасці. Калі ён устаў з медытацыі пад тым дрэвам і да самай смерці ў сталым узросце, Будда вучыў людзей, што трэба рабіць, каб дасягнуць прасвятлення: правільная мова, правільныя мэты, розум, сканцэнтраваны на тым, што рэчаісна, а сэрца — на тым, каб любіць іншых людзей. Шмат хто з будыстаў верыць у Бога ці багоў, але ўчынкі значна важнейшыя за веру. У свеце сёння жыве каля мільярду будыстаў, большасць з іх ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй ці Паўднёвай Азіі. 2 000 гадоў таму, на Іўдэйскай Зямлі Абяцанай нарадзілася хрысціянства. Падобна на індуістаў, якія звалі Крышну «Богам у чалавечым абліччы», хрысціяне гэтак гавораць пра Ісуса Хрыста, а хрысціянства пайшло з іўдаізму, падобна таму, як будызм пайшоў з індуізму. Бог Аўрама паслаў Анёла Габрыеля спытацца ў маладой жанчыны па імені Марыя, ці стане яна маці божага сына. Яна нарадзіла сына Ісуса, якога выхавалі цясляром Марыя і яе муж Іосіф, пакуль Ісусу не споўнілася 30 гадоў. Тады Ён распачаў грамадскую дзейнасць і пачаў распаўсюджваць Слова Божае. Яго менш цікавіла рэлігійнасць, а больш — справядлівасць і міласэрнасць. Хрыстос лячыў хворых, каб вакол яго збіраліся людзі, а потым Ён распавядаў ім пра свайго Нябеснага Айца, пра тое, што Бог любіць людзей, даруе ім і ўважліва ставіцца да іх. Ісус таксама запрашаў усіх да агульнага стала, каб растлумачыць, што такое Царства Нябеснае. Гэта там, дзе адкінутыя, грэшнікі і святыя будуць есці разам за адным сталом. Меў Ён усяго тры гады, а потым з-за яго незвычайнай мудрасці Ён апынуўся ў небяспецы. Яго ворагі здрадзілі, і Ісуса арыштавалі, а потым улады Рымскай Імперыі Яго пакаралі стандартным спосабам, якім каралі бунтаўшчыкоў, — распяццем на крыжы. Хутка пасля пахавання Ісуса Хрыста жанчыны, што прыйшлі да Яго на магілу, убачылі, што яна пустая, і шпарка абвясцілі астатнім, бо яны былі ўпэўнены, што Ён уваскрос з мёртвых. Першыя хрысціяне апісвалі, як Ісус выглядаў пасля ўваскрашэння, і гэта давала ўпэўненасці, што Яго вучэнне праўдзівае. Вучэнне Хрыста — любіце адзін аднаго, як я любіў вас. Хрысціяне святкуюць нараджэнне Ісуса ў снежні, гэта свята завецца Каляды, а Яго пакуты, смерць і ўваскрашэнне падчас Святога Тыдню вясной. Праз таямніцу хрышчэння або абмывання ад граху чалавека запрашаюць у хрысціянскую суполку, прыпамінаючы, што Хрыстос таксама хрысціўся тады, калі скончыў сваё жыццё цясляра. Падчас таямніцы Еўхарыстыі хрысціяне ядуць хлеб і п'юць віно, што сімвалізуе плоць і кроў Хрыста, і прыпамінаюць апошнюю вячэру Хрыста. У свеце зараз два мільярды хрысціянаў, што адпавядае амаль трэцяй частцы насельніцтва нашай планеты. Іслам пачаўся 1400 гадоў таму з чалавека вельмі пабожнага, што медытаваў, жывучы ў пячоры Аравійскай пустыні. Звалі гэтага чалавека Магамет. Да Яго прыйшоў боскі пасланец, зноў Анёл Габрыэль — ці па-арабску Джабраіл, — каб перадаць Яму словы Алаха — Адзінага Бога Аўрамава. У наступныя гады Магамет атрымлівае ўсё больш пасланняў, Ён вывучае іх на памяць і вучыць другіх. У паэмах, што Ён вывучыў, было шмат мудрых выслоўяў, прыгожых вершаў, а таксама таямнічых метафар. Але Магамет быў гандляр, а не паэт. Шмат хто лічыў, што гэтыя паэмы былі сапраўднымі Словамі Бога, і гэтыя вернікі зрабіліся першымі мусульманамі. Слова «мусульманін» азначае той, які пакараецца, маецца на ўвазе той, хто пакараецца воле Бога. Пяць найважнейшых абавязкаў мусульман завуцца Пяць Слупоў Ісламу: Шахада — публічнае вызнанне, што не існуе іншага Бога акрамя Алаху, а Магамет — ёсць апошнім прарокам Яго. Салят — яны моляцца пяць разоў на дзень, у напрамку Меккі. Закят — абавязак кожнага мусульманіна аддаваць бедным 2 ці 3% чыстага прыбытку. Саўм — азначае пост падчас дзённых гадзін у месяцавы месяц Рамадан, каб умацаваць сілу волі і спадзяванне на Бога. А таксама Хадж — раз у жыцці кожны здольны на тое мусульманін павінен зрабіць Пілігрымку да Святога Горада Меккі, падчас якой паўтараць, што калі ён паўстане прад Богам, чалавек будзе прызнаны вартым ці невартым вечнага жыцця з Ім. Словы Божыя, што адкрыліся Прароку за 23 гады жыцця, сабраны разам у Каране, што літаральна азначае «чытанне ўслых». Мусульмане вераць, што гэта адзіная святая кніга, не кранутая чалавечай распустай. Шмат хто лічыць Каран выбітным творам літаратуры, напісаным на арабскай мове. Іслам — другая па колькасці вернікаў рэлігія ў свеце. Яе вызнаюць больш за адзін з паловаю мільярд мусульман. Рэлігія таксама была часткай культуры ўвесь час яе існавання. Таксама існуе шмат варыяцый рэлігій, і падлічыць іх вельмі цяжка. Але агульным да ўсіх рэлігій з'яўляецца покліч да пошуку сэнсу, што хаваецца па-за пустым летуценнем і прыземленымі рэаліямі рэчаіснасці, па-за грахом, пакутамі і смерцю, па-за страхам, і па-за самімі намі.