WEBVTT 00:00:00.613 --> 00:00:04.913 Cёння я хачу пагаварыць аб тым, як мы размаўляем пра каханне. 00:00:05.237 --> 00:00:06.387 Дакладней кажучы, 00:00:06.411 --> 00:00:09.846 я хачу пагаварыць аб тым, што ня так ў тым, як мы гаворым аб каханні. NOTE Paragraph 00:00:09.846 --> 00:00:13.251 Верагодна, большасць з нас некалькі разоў закохвалася 00:00:13.251 --> 00:00:15.615 на працягу нашага жыцця. 00:00:15.615 --> 00:00:19.803 У ангельскай мове гэта метафара, "падзенне" [falling], 00:00:19.827 --> 00:00:22.841 насамрэч ўжываецца найчасцей, калі мы гаворым пра гэты вопыт. 00:00:23.592 --> 00:00:24.743 Я не ведаю наконт вас, 00:00:24.767 --> 00:00:26.694 але калі я ўяўляю гэту метафару, 00:00:26.718 --> 00:00:29.596 то бачу сцэну з мультфільма -- 00:00:30.076 --> 00:00:31.372 як быццам вось чалавек, 00:00:31.396 --> 00:00:33.113 ён ідзе па ходніку, 00:00:33.137 --> 00:00:36.249 не заўважаючы, ён даходзіць да адчыненага люку 00:00:36.273 --> 00:00:39.934 і імкліва падае ў каналізацыю. 00:00:39.958 --> 00:00:44.038 І я ўяўляю гэта менавіта так, бо ўпасці -- гэта не ўскочыць. 00:00:44.769 --> 00:00:46.801 Падзенне -- раптоўнае 00:00:46.825 --> 00:00:48.727 і некантралюемае. 00:00:48.751 --> 00:00:52.276 Гэта штосьці, што адбываецца з намі без нашага дазволу. 00:00:52.287 --> 00:00:57.084 У асноўным мы так гаворым пра пачатак новых адносін. NOTE Paragraph 00:00:58.336 --> 00:01:02.103 Я пісьменніца і таксама настаўніца ангельскай мовы, што значыць, 00:01:02.127 --> 00:01:04.412 разважаючы пра словы, я зарабляю на жыццё. 00:01:04.436 --> 00:01:05.610 Можна сказаць, 00:01:05.610 --> 00:01:08.610 што мне плацяць за аргументацыю таго, што наша мова важная, 00:01:08.610 --> 00:01:12.810 і мне хацелася б падкрэсліць, што шмат метафар, якія мы ўжываем, 00:01:12.834 --> 00:01:14.401 каб гаварыць аб каханні -- 00:01:14.425 --> 00:01:16.248 мабыць нават большая частка з іх -- 00:01:16.272 --> 00:01:17.673 маюць праблему. NOTE Paragraph 00:01:18.700 --> 00:01:20.593 Такім чынам, у каханне, мы падаем. 00:01:21.766 --> 00:01:23.231 Нас збіваюць. 00:01:23.255 --> 00:01:24.651 Нас расціскаюць. 00:01:25.331 --> 00:01:26.701 Мы падаем у прытомнасць. 00:01:27.186 --> 00:01:28.983 Мы згараем ад запалу. 00:01:29.738 --> 00:01:31.715 Каханне робіць нас вар'ятамі, 00:01:31.739 --> 00:01:33.303 і яно робіць нас хворымі. 00:01:33.796 --> 00:01:35.156 Нашы сэрцы баляць 00:01:35.180 --> 00:01:37.186 і затым разбіваюцца. 00:01:38.226 --> 00:01:41.370 Такім чынам, нашы метафары прыраўноўваюць закаханасць ў кагосьці 00:01:41.394 --> 00:01:44.047 да надзвычанага гвалту ці хваробы. NOTE Paragraph 00:01:44.071 --> 00:01:46.156 (Смех) NOTE Paragraph 00:01:47.101 --> 00:01:48.252 Менавіта так. 00:01:48.276 --> 00:01:50.259 І яны пазіцыянуюць нас як ахвяр 00:01:50.283 --> 00:01:53.642 непрадбачных і непазбежных абставін. 00:01:54.547 --> 00:01:57.270 Маё любімае з іх гэта "smitten", 00:01:57.294 --> 00:02:00.148 што з'яуляецца мінулай формай слова "smite". 00:02:00.172 --> 00:02:03.240 І калі вы паглядзіце значэнне гэтага слова ў слоўніку -- NOTE Paragraph 00:02:03.264 --> 00:02:04.288 (Смех) NOTE Paragraph 00:02:04.312 --> 00:02:08.830 вы ўбачыце, што яно азначае і "жудаснае няшчасце", 00:02:08.854 --> 00:02:11.705 і "быць моцна закаханым". 00:02:13.716 --> 00:02:17.060 Як правіла, я асацыюю слова "smite" з вельмі асаблівым кантэкстам, 00:02:17.084 --> 00:02:18.648 са Старым Запаветам. 00:02:19.560 --> 00:02:24.308 Толькі ў адной Кнізе Выхаду ёсць 16 спасыланняў на слова "паражэнне", 00:02:24.332 --> 00:02:28.105 якое ў Бібліі выкарыстоўваецца для помсты раззлаванага Бога. NOTE Paragraph 00:02:28.129 --> 00:02:29.850 (Смех) NOTE Paragraph 00:02:29.874 --> 00:02:32.579 Мы ўжываем тое ж слова, каб гаварыць пра каханне, 00:02:32.603 --> 00:02:35.029 якім тлумачым нашэсце саранчы. NOTE Paragraph 00:02:35.053 --> 00:02:36.081 (Смех) NOTE Paragraph 00:02:36.105 --> 00:02:37.361 Правільна? NOTE Paragraph 00:02:37.385 --> 00:02:39.477 Дык як гэта так здарылася? 00:02:39.501 --> 00:02:43.492 Як мы дайшлі да асацыяцыі кахання з вялікім болем і пакутай? 00:02:43.516 --> 00:02:47.505 І чаму мы гаворым пра гэты нібыта добры вопыт, 00:02:47.529 --> 00:02:49.633 як быццам мы ахвяры? 00:02:50.556 --> 00:02:52.247 Гэта цяжкія пытанні, 00:02:52.271 --> 00:02:53.917 але у мяне ёсць некалькі тэорый. 00:02:53.941 --> 00:02:55.180 І каб высветліць гэта, 00:02:55.204 --> 00:02:57.832 я хачу сфакусавацца на адной канкрэтнай метафары, 00:02:57.856 --> 00:03:00.027 якая ўвасабляе каханне як вар'яцтва. NOTE Paragraph 00:03:01.088 --> 00:03:03.795 Калі я ўпершыню пачала вывучаць рамантычнае каханне, 00:03:03.819 --> 00:03:06.580 я сустракала гэтыя метафары пра вар'яцтва паўсюль. 00:03:06.604 --> 00:03:08.707 У гісторыі Заходняй культуры багата моваў, 00:03:08.731 --> 00:03:12.668 якія прыраўноўваюць каханне да псіхічнай хваробы. 00:03:13.440 --> 00:03:15.367 Вось некалькі прыкладаў. 00:03:15.391 --> 00:03:16.734 Уільям Шэкспір: 00:03:16.758 --> 00:03:18.791 "Каханне -- гэта ўсяго толькі вар'яцтва " 00:03:18.791 --> 00:03:20.142 з "Як вам гэта спадабаецца". 00:03:20.142 --> 00:03:21.349 Фрыдрых Ніцшэ: 00:03:21.373 --> 00:03:23.876 "У каханні заўсёды ёсць трошкі вар'яцтва". 00:03:24.559 --> 00:03:27.635 "Паглядзі на мяне, паглядзі, настолькі звар'яцела ад кахання" -- NOTE Paragraph 00:03:27.635 --> 00:03:29.518 (Смех) NOTE Paragraph 00:03:29.542 --> 00:03:32.140 цытата вялікага філосафа Бейонсе Ноулз. NOTE Paragraph 00:03:32.164 --> 00:03:33.625 (Смех) NOTE Paragraph 00:03:35.083 --> 00:03:37.917 Упершыню я закахалася ў 20 год, 00:03:37.941 --> 00:03:41.120 і гэта былі дастаткова неспакойныя адносіны з самага пачатку. 00:03:41.459 --> 00:03:44.664 Гэта былі адносіны на адлегласці першыя некалькі год, 00:03:44.688 --> 00:03:49.284 таму для мяне гэта значыла вельмі высокія ўзлёты і нізкія падзенні. 00:03:49.794 --> 00:03:51.998 Асабліва я памятаю адзін момант. 00:03:52.580 --> 00:03:55.925 Я сядзела на ложку ў хостэле ў Паўднёвай Амерыцы, 00:03:55.949 --> 00:03:59.645 і я назірала, як мой каханы выходзіць за дзверы. 00:04:00.151 --> 00:04:01.764 Было позна, 00:04:01.788 --> 00:04:03.048 была амаль поўнач, 00:04:03.072 --> 00:04:05.049 мы пасварыліся за вячэрай, 00:04:05.073 --> 00:04:07.022 і калі мы вярнуліся ў наш пакой, 00:04:07.046 --> 00:04:09.771 ён пакідаў свае рэчы ў торбу і выляцеў прэч. 00:04:11.141 --> 00:04:14.400 Хоць я ўжо не памятаю нагоды гэтай спрэчкі, 00:04:14.424 --> 00:04:18.479 я вельмі выразна памятаю, як назірала яго сыход. NOTE Paragraph 00:04:19.122 --> 00:04:22.667 Мне было 22, гэта была мая першая вандроўка ў краіну, што развіваецца 00:04:23.424 --> 00:04:25.679 і я была зусім адна. 00:04:26.412 --> 00:04:29.779 Заставаўся тыдзень да майго адлёту дадому, 00:04:29.803 --> 00:04:32.171 я ведала імя горада, ў якім знаходзілася, 00:04:32.195 --> 00:04:35.778 і імя горада, ў які мне патрэбна было трапіць, каб выляцець, 00:04:35.802 --> 00:04:39.058 але я не мела паняцця, як арыентавацца навокал. 00:04:39.842 --> 00:04:43.019 У мяне не было кішэннага даведніка і вельмі мала грошай, 00:04:43.043 --> 00:04:44.813 і я не ведала гішпанскай. NOTE Paragraph 00:04:45.547 --> 00:04:47.644 Хтосьці больш смелы за мяне 00:04:47.668 --> 00:04:50.098 мог расцаніць гэта як момант магчымасці, 00:04:50.122 --> 00:04:51.952 але я застыла. 00:04:52.406 --> 00:04:54.223 Я проста сядзела там, 00:04:54.738 --> 00:04:56.781 а потым расплакалася. 00:04:57.357 --> 00:04:59.728 Але нягледзячы на маю паніку, 00:04:59.752 --> 00:05:02.322 нейкі маленькі голас ў маёй галаве падумаў: 00:05:02.346 --> 00:05:04.683 "Ваў. Гэта было драматычна. 00:05:04.707 --> 00:05:07.406 Я сапраўды кахаю належным чынам". NOTE Paragraph 00:05:07.430 --> 00:05:09.218 (Смех) NOTE Paragraph 00:05:09.242 --> 00:05:13.762 Бо некаторая частка мяне жадала адчуваць сябе смутнай у каханні. 00:05:14.226 --> 00:05:17.666 Цяпер гэта гучыць для мяне так дзіўна, але ў 22 гады, 00:05:17.690 --> 00:05:20.835 я імкнулася мець драматычныя вопыты. 00:05:20.859 --> 00:05:26.057 У той момант я была безразважнай, раззлаванай ды спустошанай, 00:05:26.081 --> 00:05:27.305 і гэта дастаткова дзіўна, 00:05:27.329 --> 00:05:30.705 але я думала, што гэта неяк пацвярджае мае пачуцці да 00:05:30.729 --> 00:05:32.568 хлопца, які толькі што мяне пакінуў. NOTE Paragraph 00:05:34.163 --> 00:05:38.526 Я думаю, на пэўным узроўні я жадала быць трошкі звар'яцелай, 00:05:38.550 --> 00:05:42.082 бо я думала, менавіта так каханне і працуе. 00:05:43.141 --> 00:05:44.948 Гэта сапраўды не павінна быць дзіўным, 00:05:44.972 --> 00:05:47.426 прыймаючы да ўвагі, што на Вікіпедыі 00:05:47.450 --> 00:05:49.723 існуе 8 фільмаў, 00:05:49.747 --> 00:05:51.744 14 песен, 00:05:51.768 --> 00:05:54.965 два альбомы і адзін раман з назвай "Вар'яцкае каханне". NOTE Paragraph 00:05:55.837 --> 00:05:58.963 Праз паўтары гадзіны ён вярнуўся ў наш пакой. 00:05:58.987 --> 00:05:59.732 Мы памірыліся. 00:05:59.732 --> 00:06:02.072 Мы правялі яшчэ адзін збольшага шчаслівы тыдзень, 00:06:02.072 --> 00:06:02.899 вандруючы разам. 00:06:02.899 --> 00:06:04.475 Потым, калі я вярнулася дадому, 00:06:04.475 --> 00:06:09.443 я падумала: "Гэта было так жахліва і так выдатна. 00:06:09.989 --> 00:06:11.704 Гэта і ёсць сапраўдны раман". 00:06:13.006 --> 00:06:15.876 Я чакала, што маё першае каханне будзе падобна да вар'яцтва, 00:06:15.876 --> 00:06:19.510 і вядома, маё чаканне выдатна спраўдзілася. 00:06:19.941 --> 00:06:21.632 Але кахаць кагосьці такім чынам -- 00:06:21.656 --> 00:06:25.751 як быццам мой дабрабыт цалкам залежаў ад узаемнасці кахання -- 00:06:25.775 --> 00:06:27.868 не было вельмі добра для мяне 00:06:27.892 --> 00:06:29.042 ці для яго. NOTE Paragraph 00:06:29.850 --> 00:06:33.551 Але я мяркую, што гэты тып кахання не вельмі незвычайны. 00:06:34.026 --> 00:06:38.237 Большасць з нас адчувае сябе трохі звар'яцелымі на ранняй стадыі закахання. 00:06:38.815 --> 00:06:42.631 На самой справе, ёсць даследаванне, якое сцвярджае, што гэта нармальна, 00:06:43.280 --> 00:06:45.166 таму што, нейрахімія даказвае, 00:06:45.190 --> 00:06:49.752 закаханне і псіхічны разлад не так лёгка адрозніць. 00:06:51.046 --> 00:06:52.197 Гэта сапраўды так. NOTE Paragraph 00:06:52.221 --> 00:06:56.780 Гэтае даследаванне 1999 года выкарыстоўвае аналізы крыві, 00:06:56.804 --> 00:06:59.898 каб пацвердзіць, што ўзровень сератаніна пры закаханасці 00:06:59.922 --> 00:07:02.719 вельмі падобны да ўзроўня сератаніна 00:07:02.743 --> 00:07:06.048 ў людзей з дыягназам "абсесіўна-кампульсіўны разлад". NOTE Paragraph 00:07:06.072 --> 00:07:07.080 (Смех) NOTE Paragraph 00:07:07.104 --> 00:07:09.801 Так, і ўзровень сератаніна 00:07:09.825 --> 00:07:13.427 таксама звязаны з сіндромам сезоннага афектыўнага разладу 00:07:13.451 --> 00:07:14.731 і дэпрэсіяй. 00:07:15.687 --> 00:07:17.947 Такім чынам, ёсць некалькі доказаў, 00:07:17.971 --> 00:07:22.319 што каханне цесна звязана са зменамі нашага настрою і паводзін. 00:07:22.343 --> 00:07:26.350 І іншыя даследаванні пацвярджаюць, 00:07:26.374 --> 00:07:30.064 што большасць адносінаў пачынаюцца такім чынам. NOTE Paragraph 00:07:30.660 --> 00:07:34.823 Даследчыкі сцвярджаюць, што нізкі ўзровень сератаніна 00:07:34.847 --> 00:07:38.882 ўзаемазвязаны з апантаным мысленнем пра аб'ект кахання, 00:07:38.906 --> 00:07:42.964 што нагадвае пачуццё, як быццам хтосьці пасяліўся ў тваёй галаве. 00:07:42.988 --> 00:07:45.949 І большасць з нас адчувае сябе так, калі ўпершыню закохваецца. 00:07:45.949 --> 00:07:49.069 Але ёсць і добря навіны -- гэта не заўсёды цягнецца доўга, 00:07:49.093 --> 00:07:52.266 звычайна ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. NOTE Paragraph 00:07:53.352 --> 00:07:56.160 Калі я вярнулася са свайго падарожжа ў Паўднёвую Амерыку, 00:07:56.184 --> 00:07:59.761 я правяла шмат часу адна ў маім пакоі, 00:07:59.785 --> 00:08:01.375 правяраючы маю паштовую скрыню, NOTE Paragraph 00:08:01.375 --> 00:08:03.862 у роспачы жадаючы атрымаць навіны ад майго каханага. 00:08:04.545 --> 00:08:09.893 Я вырашыла, што калі мае сябры не могуць зразумець маё пакутлівае гора, 00:08:09.917 --> 00:08:11.866 мне непатрэбна іх сяброўства. 00:08:11.890 --> 00:08:14.083 Таму я перастала сустракацца з большасцю з іх. 00:08:14.387 --> 00:08:18.581 І гэта быў, напэўна, самы нешчаслівы год ў маім жыцці. 00:08:19.086 --> 00:08:23.200 Але я думаю, я адчувала, што быць няшчаснай -- гэта мая праца, 00:08:23.849 --> 00:08:25.641 бо калі б я была няшчаснай, 00:08:25.665 --> 00:08:28.332 тады я б змагла даказаць, як моцна я яго кахала. 00:08:28.356 --> 00:08:30.241 І калі я змагла б даказаць гэта, 00:08:30.265 --> 00:08:33.219 тады мы б у рэшце рэшт засталіся разам. NOTE Paragraph 00:08:34.050 --> 00:08:36.138 Гэта і ёсць сапраўднае вар'яцтва, 00:08:36.162 --> 00:08:38.557 бо не існуе ўніверсальнага правіла, 00:08:38.581 --> 00:08:41.943 якое сцвярджае, што вялікая пакута вядзе да вялікай узнагароды. 00:08:42.478 --> 00:08:46.382 Але мы гаворым пра каханне, як быццам бы гэта праўда. NOTE Paragraph 00:08:47.463 --> 00:08:51.139 Наш вопыт кахання і біялагічны, і культурны. 00:08:51.774 --> 00:08:54.233 Наша біялогія кажа, што каханне -- гэта добра, 00:08:54.257 --> 00:08:57.411 актывізуючы кругазварот узнагародаў у нашым мазгу, 00:08:57.435 --> 00:09:02.055 і яна гаворыць, што каханне балючае, калі, пасля спрэчкі ці раставання, 00:09:02.079 --> 00:09:04.689 нейрахімічная ўзнагарода адымаецца. 00:09:05.155 --> 00:09:07.597 Насамрэч -- напэўна, вы чулі аб гэтым -- 00:09:07.621 --> 00:09:09.465 кажучы аб нейрахіміі, 00:09:09.489 --> 00:09:12.923 перажываць растанне падобна да ўстрымання ад какаіна, 00:09:13.675 --> 00:09:15.311 што я знаходжу суцяшальным. NOTE Paragraph 00:09:15.335 --> 00:09:16.485 (Смех) NOTE Paragraph 00:09:17.066 --> 00:09:19.898 Тады наша культура выкарыстоўвае мову, 00:09:19.922 --> 00:09:22.703 каб фармуляваць і адпавядаць гэтым ідэям пра каханне. 00:09:22.727 --> 00:09:25.351 У гэтым выпадку мы гаворым аб метафарах болю, 00:09:25.375 --> 00:09:26.890 залежнасці і вар'яцтва. 00:09:27.826 --> 00:09:30.270 Гэта даволі цікавы бумеранг зваротнай сувязі. 00:09:30.294 --> 00:09:33.811 Каханне магутнае і часам балючае, 00:09:33.835 --> 00:09:36.600 і мы паказваем гэта праз нашыя словы і гісторыі. 00:09:37.182 --> 00:09:39.680 Але затым нашыя словы і гісторыі падрыхтоўваюць нас 00:09:39.704 --> 00:09:43.166 да чакання моцнага і балючага кахання. NOTE Paragraph 00:09:43.955 --> 00:09:47.128 Цікава, што гэта ўсё адбываецца 00:09:47.152 --> 00:09:49.875 ў культуры, якая шануе пажыццёвую манагамію. 00:09:50.658 --> 00:09:52.719 Быццам мы жадаем адначасова 00:09:52.743 --> 00:09:55.094 і вар'яцкага кахання, 00:09:55.718 --> 00:09:58.864 і мы хочам, каб яно доўжылася ўсё жыццё. 00:09:59.561 --> 00:10:01.124 Гэта гучыць жудасна. NOTE Paragraph 00:10:01.148 --> 00:10:02.677 (Смех) NOTE Paragraph 00:10:03.853 --> 00:10:05.449 Каб гэта ўладкаваць, 00:10:05.473 --> 00:10:10.498 нам патрэбна ці змяніць нашу культуру, ці змяніць нашыя чаканні. 00:10:11.408 --> 00:10:15.001 Уявіце, што мы ўсе былі б менш пасіўнымі ў каханні. 00:10:15.642 --> 00:10:19.788 Калі б мы былі больш ўпэўненымі, больш адкрытымі да новага, больш шчодрымі. 00:10:19.812 --> 00:10:23.113 Тады б замест таго, каб падаць ў каханне, 00:10:23.137 --> 00:10:25.362 мы б ў яго ўступалі. 00:10:26.223 --> 00:10:28.152 Я ведаю, што гэта патрабуе шмат чаго, 00:10:28.176 --> 00:10:31.650 але я не першы чалавек, які прапаноўвае гэта. 00:10:33.012 --> 00:10:35.521 У кнізе "Метафары, якімі мы жывем" 00:10:35.545 --> 00:10:40.659 лінгвісты Марк Джонсан і Джордж Лэйкаф прапануюць цікавае рашэнне 00:10:40.683 --> 00:10:41.901 гэтай дылемы: 00:10:42.491 --> 00:10:44.907 трэба змяняць нашыя метафары. 00:10:45.795 --> 00:10:47.591 Яны сцвярджаюць, 00:10:47.591 --> 00:10:51.071 што метафары сапраўды фармулююць нашае ўспрыманне свету, 00:10:51.071 --> 00:10:54.569 і нават могуць дзейнічаць як кіраўнікі нашых будучых спраў, 00:10:54.593 --> 00:10:56.481 як прароцтвы, якія спраўджваюцца. NOTE Paragraph 00:10:57.489 --> 00:11:01.045 Джонсан і Лэйкаф прапануюць новую метафару для кахання: 00:11:01.977 --> 00:11:04.091 Каханне як сумесны твор мастацтва. 00:11:04.872 --> 00:11:07.922 Мне вельмі падабаецца гэты спосаб разважання аб каханні. 00:11:09.028 --> 00:11:12.550 Лінгвісты кажуць, што метафары прытрымліваюцца логікі, 00:11:12.574 --> 00:11:16.370 што, па сутнасці, і ёсць спосаб разглядання ўсіх падтэкстаў, 00:11:16.394 --> 00:11:19.326 ці ідэй, якія ўтрымліваюцца ў метафары. 00:11:19.350 --> 00:11:22.259 Джонсан і Лэйкаф кажуць аб усім, 00:11:22.283 --> 00:11:24.435 што супрацоўніцтва над творам мастацтва 00:11:24.976 --> 00:11:29.131 прадугледжвае: высілкі, кампраміс, цярпенне, агульныя мэты. 00:11:29.655 --> 00:11:33.485 Гэтыя ідэі добра адпавядаюць нашаму культурнаму ўкладанню 00:11:33.509 --> 00:11:35.582 ў доўгатэрміновыя рамантычныя адносіны, 00:11:35.606 --> 00:11:39.217 але яны таксама добра працуюць і ў іншых тыпах адносін -- 00:11:40.020 --> 00:11:45.676 кароткачасовых, выпадковых, свабодных, неманагамных, бясполых -- 00:11:45.700 --> 00:11:49.585 бо гэтыя метафары прыносяць нашмат больш складаныя ідэі 00:11:49.609 --> 00:11:51.649 у вопыт кахання кагосьці. NOTE Paragraph 00:11:52.670 --> 00:11:57.064 Такім чынам, калі каханне -- гэта сумесны твор мастацтва 00:11:57.088 --> 00:12:00.500 тады каханне -- гэта эстэтычны вопыт. 00:12:01.524 --> 00:12:03.419 Каханне непрадказальнае, 00:12:04.153 --> 00:12:06.177 каханне крэатыўнае, 00:12:06.898 --> 00:12:11.031 каханне патрабуе супрацоўніцтва і дысцыпліны, 00:12:11.055 --> 00:12:14.244 расчароўвае і вымагае эмацыйных высілкаў. 00:12:14.677 --> 00:12:18.027 І каханне складаецца з асалоды і болю. 00:12:18.742 --> 00:12:22.361 Зрэшты рэшт, кожны вопыт кахання розны. NOTE Paragraph 00:12:23.759 --> 00:12:25.386 Калі я была маладзейшай, 00:12:25.410 --> 00:12:27.102 то ніколі не задумвалася, 00:12:27.102 --> 00:12:30.102 што мне было дазволена патрабаваць ад кахання больш, 00:12:30.102 --> 00:12:33.795 што можна было не прымаць ўсё, што прапаноўвала каханне. 00:12:34.775 --> 00:12:38.104 Калі чатырнаццацігадовая Джульета ўпершыню сустрэла -- 00:12:38.128 --> 00:12:42.053 ці калі чатырнаццацігадовая Джульета не магла быць без Рамэа, 00:12:42.077 --> 00:12:44.714 з якім яна пазнаёмілася чатыры дні таму, 00:12:44.738 --> 00:12:48.548 яна не была расчаравана ці ўсхвалявана. 00:12:49.022 --> 00:12:50.379 Дзе яна? 00:12:50.403 --> 00:12:51.697 Яна хоча памерці. 00:12:52.236 --> 00:12:53.387 Так? 00:12:53.411 --> 00:12:55.880 І як напамін, у дадзены момант п'есы, 00:12:55.904 --> 00:12:57.212 дзеянне трэцяе з пяці, 00:12:57.236 --> 00:12:59.057 Рамэа не памірае. 00:12:59.641 --> 00:13:00.981 Ён жывы, 00:13:01.005 --> 00:13:02.393 ён здаровы, 00:13:02.417 --> 00:13:04.611 яго проста выгналі з гораду. 00:13:05.853 --> 00:13:11.854 Я разумею, што Верона 16-га стагоддзя непадобная на сучасную Паўночную Амерыку, 00:13:11.878 --> 00:13:14.856 але калі я ў першыню прачытала гэту п'есу, 00:13:14.880 --> 00:13:17.273 таксама ў 14 гадоў, 00:13:17.297 --> 00:13:19.980 пакута Джульеты мела сэнс для мяне. NOTE Paragraph 00:13:21.295 --> 00:13:26.652 Пераасэнсаваць каханне як нешта, што я ствараю з тым, кім захапляюся, 00:13:26.676 --> 00:13:29.120 а не тое, што проста здараецца са мной 00:13:29.144 --> 00:13:31.666 без майго кантроля ці згоды, 00:13:31.690 --> 00:13:33.295 гэта надае ўнутраную сілу. 00:13:33.779 --> 00:13:35.397 Але гэта ўсё яшчэ цяжка. 00:13:35.421 --> 00:13:40.953 Каханне па-ранейшаму часам абсалютна безразважнае і знішчальнае, 00:13:40.977 --> 00:13:43.092 і калі я адчуваю сябе засмучанай, 00:13:43.116 --> 00:13:44.446 я павінна нагадваць сабе: 00:13:44.995 --> 00:13:48.339 мая задача ў гэтых адносінах -- размаўляць з маім партнёрам 00:13:48.363 --> 00:13:50.414 аб тым, што я хачу зрабіць разам. 00:13:51.923 --> 00:13:54.257 Гэта таксама нялёгка. 00:13:54.756 --> 00:13:58.203 Але гэта нашмат лепш, чым другі варыянт, 00:13:58.672 --> 00:14:01.449 у якім каханне -- вар'яцтва. NOTE Paragraph 00:14:02.839 --> 00:14:08.196 Гэта версія кахання не аб прыцягненні ці страце нечай увагі. 00:14:08.761 --> 00:14:12.359 Замест гэтага, яна патрабуе даверу свайму партнёру 00:14:12.383 --> 00:14:15.457 і абмяркоўвання сітуацыі, калі давяраць становіцца цяжка, 00:14:15.481 --> 00:14:17.927 што гучыць вельмі проста, 00:14:17.951 --> 00:14:22.447 але, на самой справе, рэвалюцыйнае радыкальнае дзеянне. 00:14:23.062 --> 00:14:26.326 Бо табе патрэбна перастаць думаць пра сябе 00:14:27.230 --> 00:14:30.371 і твае набыткі ці страты ў гэтых адносінах, 00:14:30.395 --> 00:14:33.792 і пачаць думаць, што ты можаш прапанаваць. 00:14:34.811 --> 00:14:38.216 Такая версія кахання дазваляе нам казаць рэчы, такія як: 00:14:38.240 --> 00:14:43.070 "Эй, мы не вельмі добрыя супрацоўнікі. Мабыць гэта не для нас". 00:14:43.733 --> 00:14:47.594 Або, "Гэтыя адносіны былі карацей, чым я планавала, 00:14:47.618 --> 00:14:49.790 але ўсё ж такі гэта было цудоўна". NOTE Paragraph 00:14:50.836 --> 00:14:53.626 Супольны твор мастацтва добры тым, 00:14:53.650 --> 00:14:56.541 што ён не намалюе ці не злепіць сябе сам. 00:14:57.098 --> 00:15:01.009 Такая версія кахання дазваляе нам вырашаць, як яно будзе выглядаць. NOTE Paragraph 00:15:01.033 --> 00:15:02.184 Дзякуй. NOTE Paragraph 00:15:02.208 --> 00:15:04.231 (Апладысменты)