Return to Video

Сіла ўразлівасці

  • 0:00 - 0:02
    Я пачну вось з чаго:
  • 0:02 - 0:04
    некалькі гадоў таму мне патэлефанавала арганізатар мерапрыемства,
  • 0:04 - 0:06
    на якім я збіралася выступаць з прамовай.
  • 0:06 - 0:08
    Яна патэлефанавала і сказала:
  • 0:08 - 0:10
    "Я сапраўды не ведаю,
  • 0:10 - 0:12
    як запісаць цябе на гэтай маленькай улётцы".
  • 0:12 - 0:14
    Я падумала: "Добра, у чым праблема?"
  • 0:14 - 0:16
    Яна адказала, "Я бачыла выступленне,
  • 0:16 - 0:19
    і я збіраюся назваць цябе даследчыцай,
  • 0:19 - 0:21
    але я баюся, што ніхто не прыйдзе, калі я назаву цябе даследчыцай,
  • 0:21 - 0:23
    таму што яны падумаюць, што ты нудная і неактуальная".
  • 0:23 - 0:25
    (Смех)
  • 0:25 - 0:27
    І я такая: "Добра".
  • 0:27 - 0:29
    А яна кажа: "Але што мне падабаецца ў тваім выступленні -
  • 0:29 - 0:31
    гэта тое, што ты казачніца.
  • 0:31 - 0:34
    Таму я думаю, што проста назаву цябе казачніцай".
  • 0:34 - 0:37
    І зразумела, што акадэмічная, няўпэўненая частка мяне
  • 0:37 - 0:39
    ўсклікнула: "Ты збіраешся назваць мяне кім?"
  • 0:39 - 0:42
    І яна сказала: "Я збіраюся назваць цябе казачніцай".
  • 0:42 - 0:45
    І я такая: "Чаму ж тады не чароўнай феяй?"
  • 0:45 - 0:48
    (Смех)
  • 0:48 - 0:51
    І я такая кажу: "Дай-ка секундачку падумаць."
  • 0:51 - 0:54
    Я паспрабавала выклікаць сваю мужнасць.
  • 0:54 - 0:57
    І падумала, ведаеце, я і ёсць казачніца.
  • 0:57 - 0:59
    Я колькасная даследчыца.
  • 0:59 - 1:01
    Я збіраю гісторыі; гэта тое, што я раблю.
  • 1:01 - 1:04
    І магчыма, гісторыі - гэта проста дадзеныя з душой.
  • 1:04 - 1:06
    І магчыма, я проста казачніца.
  • 1:06 - 1:08
    І таму я адказала: "Ведаеш што?
  • 1:08 - 1:11
    Чаму проста не назваць мяне даследчыцай-казачніцай".
  • 1:11 - 1:14
    А яна: "Хаха. Такога не існуе".
  • 1:14 - 1:16
    (Смех)
  • 1:16 - 1:18
    Такім чынам, я даследчыца-казачніца,
  • 1:18 - 1:20
    і сёння я буду выступаць перад вамі.
  • 1:20 - 1:22
    Мы гаворым пра пашыранае ўспрыманне.
  • 1:22 - 1:24
    І я хачу распавесці вам некалькі гісторый
  • 1:24 - 1:27
    пра частку майго даследаванная,
  • 1:27 - 1:30
    якое фундаментальна пашырыла маё ўспрыманне
  • 1:30 - 1:33
    і сапраўды змяніла склад майго жыцця, тое, як я кахаю,
  • 1:33 - 1:35
    працую і выхоўваю дзяцей.
  • 1:35 - 1:37
    І вось тут пачынаецца мая гісторыя.
  • 1:37 - 1:40
    Калі я была маладой даследчыцай, дактаранткай,
  • 1:40 - 1:42
    у першы год у мяне быў прафесар,
  • 1:42 - 1:44
    які казаў нам:
  • 1:44 - 1:46
    "Справа ў тым, што,
  • 1:46 - 1:49
    калі вы не можаце гэта вымярыць, - гэта не існуе".
  • 1:49 - 1:52
    І я думала, што ён проста заляцаецца да мяне.
  • 1:52 - 1:55
    І я такая: "Сапраўды?", а ён: "Абсалютна".
  • 1:55 - 1:57
    І таму вам неабходна зразумець,
  • 1:57 - 1:59
    што ў мяне ёсць ступень бакалаўра ў сацыяльнай працы і ступень магістра ў сацыяльнай працы,
  • 1:59 - 2:01
    і я працавала над атрыманнем ступені доктара ў сацыяльнай працы,
  • 2:01 - 2:03
    таму ўся мая навуковая кар'ера
  • 2:03 - 2:05
    была акружаная людзьмі,
  • 2:05 - 2:07
    якія верылі
  • 2:07 - 2:10
    ў тое, што жыццё - гэта бязладдзе, любі яго такім, якое яно ёсць.
  • 2:10 - 2:12
    Але я больш за тое, што жыццё - гэта бязладдзе,
  • 2:12 - 2:15
    прыбярыся ў ім, арганізуй
  • 2:15 - 2:17
    і складзі ў скрыначку.
  • 2:17 - 2:19
    (Смех)
  • 2:19 - 2:22
    І здаецца, што я знайшла свой шлях,
  • 2:22 - 2:25
    знайшла кар'еру, якая захапляе мяне.
  • 2:25 - 2:28
    Сапраўды, адно з вялікіх выказванняў у сацыяльнай працы -
  • 2:28 - 2:31
    "Пагрузіся ў працоўны дыскамфорт".
  • 2:31 - 2:34
    Мой падыход: стукні дыскамфорт па галаве,
  • 2:34 - 2:36
    адсунь яго ў бок і атрымай усе пяцёркі.
  • 2:36 - 2:39
    Гэта была мая мантра.
  • 2:39 - 2:41
    Я была ў вельмі радасным прадчуванні.
  • 2:41 - 2:44
    І я думала, ведаеце што, - гэта кар'ера для мяне,
  • 2:44 - 2:47
    таму што мяне цікавяць заблытаныя тэмы.
  • 2:47 - 2:49
    І я хачу быць здольнай разблытваць іх.
  • 2:49 - 2:51
    Я хачу разумець іх.
  • 2:51 - 2:53
    Я хачу раскласці іх на часткі,
  • 2:53 - 2:55
    таму што гэтыя тэмы важныя,
  • 2:55 - 2:57
    і раскадзіраваць іх для ўсеагульнага агляду.
  • 2:57 - 3:00
    Такім чынам, я пачала з адносін,
  • 3:00 - 3:03
    таму што пасля дзесяці гадоў сацыяльнай працы,
  • 3:03 - 3:05
    пачынаеш разумець,
  • 3:05 - 3:08
    што адносіны - гэта тое, чаму мы тут.
  • 3:08 - 3:11
    Яны надаюць мэту і сэнс нашаму жыццю.
  • 3:11 - 3:13
    У гэтым ўся сутнасць.
  • 3:13 - 3:15
    І не важна, ці ты размаўляеш з людзьмі,
  • 3:15 - 3:18
    якія працуюць у галіне сацыяльнай справядлівасці, псіхічнага здароў'я, насілля і пагарды,
  • 3:18 - 3:20
    мы ведаем, што адносіны,
  • 3:20 - 3:23
    здольнасць адчуваць прыхільнасць -
  • 3:23 - 3:26
    гэта тое, чым мы злучаныя на ўзроўні нейрабіялогіі,
  • 3:26 - 3:28
    гэта тое, чаму мы тут.
  • 3:28 - 3:31
    Таму я падумала, ведаеце што, - я пачну з адносінаў.
  • 3:31 - 3:34
    Вам вядома такая сітуація,
  • 3:34 - 3:36
    калі начальнік ацэньвае вашу працу
  • 3:36 - 3:39
    і кажа, што вы выдатна спраўляецеся з 37 пунктамі,
  • 3:39 - 3:41
    але існуе адзін, так званы "магчымасць для росту"?
  • 3:41 - 3:43
    (Смех)
  • 3:43 - 3:46
    І ўсё, пра што вы думаеце – гэта тая самая “магчымасць для росту”, так?
  • 3:47 - 3:50
    Напэўна, мая праца пайшла такім жа шляхам,
  • 3:50 - 3:53
    таму што, калі я пытаю люздей пра каханне,
  • 3:53 - 3:55
    яны распавядаюць мне пра разбітае сэрца.
  • 3:55 - 3:57
    Калі пытаеш людзей пра дачыненне,
  • 3:57 - 4:00
    яны распавядаюць пра самыя пакутлівыя выпадкі
  • 4:00 - 4:02
    адхіленасці.
  • 4:02 - 4:04
    І калі пытаеш пра знаёмствы,
  • 4:04 - 4:07
    яны распавядаюць гісторыі пра растанні.
  • 4:07 - 4:10
    Такім чынам, вельмі хутка, праз паўтары месяцы пасля пачатку даследавання,
  • 4:10 - 4:13
    я натрапіла на гэтуб безназоўную з'яву,
  • 4:13 - 4:16
    якая раскрыла адносіны
  • 4:16 - 4:19
    з таго боку, які я не разумела і ніколі не бачыла.
  • 4:19 - 4:21
    І таму я адышла ад свайго даследавання
  • 4:21 - 4:24
    і падумала, што мне трэба высветліць, што гэта такое.
  • 4:24 - 4:27
    І апынулася, што гэта сорам.
  • 4:27 - 4:29
    І сорам, насамрэч, вельмі лёгка зразумець,
  • 4:29 - 4:31
    гэта страх страты адносін:
  • 4:31 - 4:33
    Ці ёсць у мяне штосьці такое,
  • 4:33 - 4:36
    што, калі людзі пра гэта пазнаюць альбо ўбачаць,
  • 4:36 - 4:39
    то я не буду вартым для адносін з німі.
  • 4:39 - 4:41
    Што я магу сказаць пра гэта, дык гэта тое,
  • 4:41 - 4:43
    што гэтая з'ява глабальная і прысутнічае яна ва ўсіх.
  • 4:43 - 4:45
    Толькі тыя людзі не адчуваюць сораму,
  • 4:45 - 4:47
    якія не здольныя спачуваць ці ўступаць у адносіны.
  • 4:47 - 4:49
    Ніхто не жадае гаварыць пра гэта,
  • 4:49 - 4:52
    і чым менш мы гаворым пра гэта, тым больш яно выяўляецца.
  • 4:54 - 4:56
    Што падмацоўвае гэты сорам,
  • 4:56 - 4:58
    дык гэта: “Я недастаткова добры”.
  • 4:58 - 5:00
    Нам усім знаёмае гэта пачуццё:
  • 5:00 - 5:02
    “Я недастаткова светлы. Я недастаткова худы,
  • 5:02 - 5:04
    недастаткова багаты, прыгожы, разумны,
  • 5:04 - 5:06
    прасунуты”.
  • 5:06 - 5:08
    У аснове сораму ляжыць
  • 5:08 - 5:11
    нясцерпная ўразлівасць,
  • 5:11 - 5:13
    думка пра тое, што
  • 5:13 - 5:15
    дзеля ўсталявання адносін
  • 5:15 - 5:18
    мы павінны дазволіць людзям убачыць тое,
  • 5:18 - 5:20
    якія мы есць.
  • 5:20 - 5:23
    І вы ведаеце, як я ўспрымаю ўразлівасць. Я ненавіджу ўразлівасць.
  • 5:23 - 5:25
    І таму я падумала: вось мой шанец
  • 5:25 - 5:28
    напасці на яе з маёй вымяральнай лінейкай.
  • 5:28 - 5:31
    Я пачынаю дзейнічаць, я збіраюся разабрацца з усім гэтым,
  • 5:31 - 5:34
    я збіраюся выдаткаваць год і раскласці сорам па палічках,
  • 5:34 - 5:36
    зразумець, як працуе ўразлівасць
  • 5:36 - 5:39
    і абхітрыць яе.
  • 5:39 - 5:42
    Я была гатовая і была ў радасным прадчуванні.
  • 5:44 - 5:46
    Як вы ведаеце, з гэтага нічога добрага не выйдзе.
  • 5:46 - 5:49
    (Смех)
  • 5:49 - 5:51
    Вы ведаеце гэта.
  • 5:51 - 5:53
    Я бы магла расказаць вам пра сорам шмат чаго,
  • 5:53 - 5:55
    але тады мне прыйшлося б заняць час астатніх прамоўцаў.
  • 5:55 - 5:58
    Але вось да чаго ўсё гэта зводзіцца,
  • 5:58 - 6:01
    і гэта, мабыць, адна з самых важных рэчаў, якую я засвоіла
  • 6:01 - 6:04
    за дзесяць гадоў гэтага даследавання.
  • 6:04 - 6:06
    Мой адзін год
  • 6:06 - 6:08
    ператварыўся ў шэсць гадоў,
  • 6:08 - 6:10
    тысячы гісторый,
  • 6:10 - 6:13
    сотні доўгіх інтэрв’ю і фокус-груп.
  • 6:13 - 6:15
    Быў перыяд, калі людзі дасылалі мне старонкі часопісаў
  • 6:15 - 6:18
    і асабістыя гісторыі,
  • 6:18 - 6:21
    тысячы гісторый за шэсць гадоў.
  • 6:21 - 6:23
    І здаецца, што я разабралася з гэтым.
  • 6:23 - 6:25
    Я, здаецца, зразумела, што такое сорам
  • 6:25 - 6:27
    і як ён працуе.
  • 6:27 - 6:29
    Я напісала кнігу,
  • 6:29 - 6:31
    апублікавала тэорыю,
  • 6:31 - 6:34
    але штосьці было не так,
  • 6:34 - 6:36
    і гэтае штосьці складалася ў наступным:
  • 6:36 - 6:38
    калі прыблізна ўзяць апытаных мною людзей
  • 6:38 - 6:41
    і падзяліць іх на людзей,
  • 6:41 - 6:44
    у якіх насамрэч ёсць пачуццё ўласнай годнасці,
  • 6:44 - 6:46
    вось да чаго гэта зводзіцца,
  • 6:46 - 6:48
    пачуццё ўласнай годнасці
  • 6:48 - 6:51
    яны маюць моцнае пачуццё любові і прыналежнасці,
  • 6:51 - 6:53
    і на людзей, якія змагаюцца за гэта,
  • 6:53 - 6:55
    якія сумняваюцца, наколькі яны вартыя.
  • 6:55 - 6:57
    Была толькі адна пераменная,
  • 6:57 - 6:59
    якая падзяляла людзей на тых, хто меў
  • 6:59 - 7:01
    моцнае пачуццё любові і прыналежнасці,
  • 7:01 - 7:03
    і тых, хто сапраўды змагаўся за іх.
  • 7:03 - 7:05
    І менавіта людзі
  • 7:05 - 7:07
    з моцным пачуццем любові і прыналежнасці
  • 7:07 - 7:10
    вераць, што яны вартыя любові і прыналежнасці.
  • 7:10 - 7:12
    Вось так.
  • 7:12 - 7:14
    Яны вераць, што яны вартыя.
  • 7:15 - 7:18
    І для мяне, найбольш складаная частка таго,
  • 7:18 - 7:21
    што стрымлівае нас ад адносін -
  • 7:21 - 7:24
    гэта наш страх таго, што мы не вартыя адносін,
  • 7:24 - 7:26
    гэта тое, што я асабіста і прафесіянальна
  • 7:26 - 7:29
    жадала зразумець лепш.
  • 7:29 - 7:32
    Што я зрабіла:
  • 7:32 - 7:34
    я ўзяла ўсе інтэрв'ю,
  • 7:34 - 7:37
    дзе я ўбачыла наяўнасць годнасці, дзе я ўбачыла людзей, якія жывуць такім чынам,
  • 7:37 - 7:40
    і пачала даследаваць толькі іх.
  • 7:40 - 7:42
    Што агульнае маюць гэтыя людзі?
  • 7:42 - 7:44
    Я трошкі апантаная канцтаварамі,
  • 7:44 - 7:47
    але гэта ўжо іншая размова.
  • 7:47 - 7:50
    Дык вось, у мяне была прыгожая тэчка і маркер,
  • 7:50 - 7:52
    і я запытала сябе: "Як жа я назаву гэтае даследаванне?"
  • 7:52 - 7:54
    І першае слова, якое прыйшло мне ў галаву,
  • 7:54 - 7:56
    было "шчыры".
  • 7:56 - 7:59
    Гэта шчырыя людзі, якія жывуць з глыбокім пачуццём годнасці.
  • 7:59 - 8:02
    Так я і напісала ў верхняй частцы тэчкі,
  • 8:02 - 8:04
    і пачала аналізаваць дадзеныя.
  • 8:04 - 8:06
    Насамрэч, спачатку я зрабіла гэта
  • 8:06 - 8:08
    за чатыры дні
  • 8:08 - 8:11
    вельмі інтэнсіўнаў працы.
  • 8:11 - 8:14
    Я вярталася назад, выцягвала гэтыя інтэрв'ю, выцягвала гісторыі і інцыдэнты.
  • 8:14 - 8:17
    Што гэта за тэма? Якая заканамернасць?
  • 8:17 - 8:20
    Мой муж з'ехаў з горада разам з дзяцьмі,
  • 8:20 - 8:23
    таму што я заўседы пачынаю рабіць вар'яцкія рэчы ў стылі Джэксана Поллака,
  • 8:23 - 8:25
    калі проста пішу
  • 8:25 - 8:28
    і знаходжуся ў рэжыме даследчыка.
  • 8:28 - 8:30
    І вось, што я высветліла.
  • 8:32 - 8:34
    Гэтых людзей аб'ядноўвала
  • 8:34 - 8:36
    пачуццё мужнасці.
  • 8:36 - 8:39
    І я хачу размежаваць мужнасць і адвагу.
  • 8:39 - 8:41
    Мужнасць, першапачатковае вызначэнне мужнасці,
  • 8:41 - 8:43
    калі яно ўпершыню з'явілася ў англійскай мове,
  • 8:43 - 8:46
    яно паходзіць з лацінскай мовы і азначае "сэрца".
  • 8:46 - 8:48
    І першапачатковае вызначэнне -
  • 8:48 - 8:51
    "распавесці гісторыю пра тое, хто ты есць, ад ўсяго сэрца".
  • 8:51 - 8:53
    Такім чынам, гэтыя людзі
  • 8:53 - 8:55
    мелі мужнасць
  • 8:55 - 8:57
    быць неідэальнымі.
  • 8:58 - 9:00
    У іх было спачуванне
  • 9:00 - 9:03
    спачатку быць добрымі да сябе, а потым ужо да іншых,
  • 9:03 - 9:06
    таму што, як высветлілася, мы не можам спачуваць іншым людзям,
  • 9:06 - 9:09
    пакуль мы не ставімся добразычліва да сябе.
  • 9:09 - 9:11
    І апошняе, яны мелі адносіны -
  • 9:11 - 9:13
    і гэта была найбольш складаная частка -
  • 9:13 - 9:16
    у выніку аўтэнтычнасці,
  • 9:16 - 9:19
    яны жадалі адмовіцца ад таго, кім яны павінны стаць у сваім уяўленні
  • 9:19 - 9:21
    для таго, каб быць тымі, хто яны ёсць на самой справе.
  • 9:21 - 9:24
    І гэта абавязковая ўмова,
  • 9:24 - 9:26
    каб усталяваць адносіны.
  • 9:28 - 9:30
    Што яшчэ агульнага было
  • 9:30 - 9:32
    паміж імі:
  • 9:35 - 9:38
    Яны цалкам прызналі ўразлівасць.
  • 9:40 - 9:43
    Яны лічылі,
  • 9:43 - 9:46
    што тое, што зрабіла іх уразлівымі,
  • 9:46 - 9:48
    зрабіла іх прыгожымі.
  • 9:50 - 9:52
    Яны не казалі, што быць у стане ўразлівасці
  • 9:52 - 9:54
    зручна,
  • 9:54 - 9:57
    але яны таксама не казалі, што ўразлівасць пакутлівая,
  • 9:57 - 9:59
    як я гэта чула раней падчас інтэрв'ю пра сорам.
  • 9:59 - 10:02
    Яны проста казалі пра яе, як пра нешта неабходнае.
  • 10:03 - 10:05
    Яны казалі пра гатоўнасць
  • 10:05 - 10:08
    першымі сказаць "Я цябе кахаю",
  • 10:08 - 10:11
    гатоўнасць
  • 10:11 - 10:13
    зрабіць штосьці,
  • 10:13 - 10:16
    нават калі няма гарантый,
  • 10:16 - 10:18
    гатоўнасць
  • 10:18 - 10:20
    спакойна дачакацца званка ад урача
  • 10:20 - 10:22
    пасля мамаграмы.
  • 10:23 - 10:26
    Яны гатовы будаваць адносіны з чалавекам,
  • 10:26 - 10:29
    якія, можа, складуцца, а мо і не.
  • 10:29 - 10:32
    Яны лічылі, што гэта быў асноўны прынцып.
  • 10:32 - 10:35
    Асабіста я лічыла, што гэта была здрада.
  • 10:35 - 10:38
    Я не магла паверыць, што я дала клятву вернасці
  • 10:38 - 10:40
    даследаванню, дзе наша праца...
  • 10:40 - 10:42
    вы ведаеце, задача даследавання -
  • 10:42 - 10:45
    кантраляваць, прадказваць і вывучаць з'явы
  • 10:45 - 10:47
    з-за відавочнай прычыны,
  • 10:47 - 10:49
    каб кантраляваць і прадказваць.
  • 10:49 - 10:51
    І цяпер мая місія
  • 10:51 - 10:53
    катраляваць і прадказваць
  • 10:53 - 10:56
    атрымала адказ, што трэба жыць, не баючыся ўразлівасці
  • 10:56 - 10:59
    і спыніцца кантраляваць і прадказваць.
  • 10:59 - 11:02
    Гэта прывяло да невялікага зрыву,
  • 11:02 - 11:06
    (Смех)
  • 11:06 - 11:09
    які на самой справе выглядаў вось так.
  • 11:09 - 11:11
    (Смех)
  • 11:11 - 11:13
    Так і было.
  • 11:13 - 11:16
    Я называю гэта зрывам, мой псіхатэрапеўт называе гэта духоўным абуджэннем.
  • 11:17 - 11:19
    Духоўнае абуджэнне гучыць лепш, чым зрыў,
  • 11:19 - 11:21
    але я ўпэўнена, гэта быў зрыў.
  • 11:21 - 11:23
    І мне прыйшлося акдласці сваё даследаванне ў бок і знайсці псіхатэрапеўта.
  • 11:23 - 11:26
    Дазвольце мне сказаць штосьці: вы пазнаяце, хто вы ёсць,
  • 11:26 - 11:29
    калі тэлефануеце сваім сябрам і кажаце: ""Здаецца, мне патрэбна схадзіць на прыем да кагосьці.
  • 11:29 - 11:32
    Можаш параіць каго-небудзь?
  • 11:32 - 11:34
    Таму што каля пяці маіх сяброў адказалі:
  • 11:34 - 11:36
    "Ваў, я бы не хацеў быць тваім псіхатэрапеўтам".
  • 11:36 - 11:39
    (Смех)
  • 11:39 - 11:41
    Я такая: "Што гэта значыць?"
  • 11:41 - 11:44
    А яны: "Я проста так кажу, ты ж ведаеш.
  • 11:44 - 11:46
    Толькі не бяры з сабой сваю вымяральную лінейку".
  • 11:46 - 11:49
    "Добра".
  • 11:51 - 11:53
    Значыць, я знайшла псіхатэрапеўта.
  • 11:53 - 11:56
    На мою першую сустрэчу з ёй, Даянай,
  • 11:56 - 11:58
    я прынесла свой спіс
  • 11:58 - 12:01
    апісання таго, як жывуць шчырыя людзі. Я села і
  • 12:01 - 12:03
    яна запытала: "Як справы?"
  • 12:03 - 12:06
    Я адказала: "Выдатна, усё добра".
  • 12:06 - 12:08
    "Што здарылася?" - яна пытае.
  • 12:08 - 12:11
    І гэта той момант, калі псіхатэрапеўт наведвае псіхатэрапеўта,
  • 12:11 - 12:13
    таму што мы таксама вымушаны хадзіць да іх,
  • 12:13 - 12:16
    таму што іх вымяральныя прыборы добрыя.
  • 12:16 - 12:18
    (Смех)
  • 12:18 - 12:20
    І я адказала:
  • 12:20 - 12:22
    "Вось у чым справа, у мяне ёсць праблема"
  • 12:22 - 12:24
    "І ў чым жа праблема?"
  • 12:24 - 12:27
    "У мяне праблема з уразлівасцю, - адказала я. -
  • 12:27 - 12:30
    І я ведаю, што ўразлівасць з'яўляецца
  • 12:30 - 12:32
    сутнасцю сараму, страху,
  • 12:32 - 12:34
    і нашага змагання за годнасць,
  • 12:34 - 12:37
    але, здаецца, яна таксама з'яўляецца крыніцай
  • 12:37 - 12:40
    радасці, творчасці,
  • 12:40 - 12:42
    прыязнасці і любові.
  • 12:42 - 12:44
    І я лічу, што ў мяне праблема,
  • 12:44 - 12:47
    і мне патрэбна нейкая дапамога".
  • 12:47 - 12:49
    "Але вось яшчэ што:
  • 12:49 - 12:51
    ніякіх размоў пра сям'ю,
  • 12:51 - 12:53
    ніякіх глупстваў пра дзяцінства".
  • 12:53 - 12:55
    (Смех)
  • 12:55 - 12:58
    "Мне проста патрэбныя некалькі стратэгій".
  • 12:58 - 13:02
    (Смех)
  • 13:02 - 13:05
    (Апладысменты)
  • 13:05 - 13:07
    Дзякуй
  • 13:09 - 13:12
    Тады яна пайшла вось такім чынам.
  • 13:12 - 13:14
    (Смех)
  • 13:14 - 13:17
    І я запатыла: "Усё дрэнна, так?"
  • 13:17 - 13:20
    "Ні добра, ні дрэнна", - адказала яна.
  • 13:20 - 13:22
    (Смех)
  • 13:22 - 13:24
    "Гэта проста тое, што ёсць".
  • 13:24 - 13:27
    Я адказала: "Божа мой, гэта будзе невыносным".
  • 13:27 - 13:30
    (Смех)
  • 13:30 - 13:32
    З аднаго боку, так і было, з другога, не.
  • 13:32 - 13:35
    І ўсё гэта заняло каля года.
  • 13:35 - 13:37
    Вы ведаеце, ёсць людзі,
  • 13:37 - 13:40
    якія разумеюць важнасць уразлівасці і пяшчоты,
  • 13:40 - 13:43
    і яны здаюцца і пачынаюць так жыць.
  • 13:43 - 13:45
    а) гэта не пра мяне,
  • 13:45 - 13:48
    і б) я нават не тусуюся з такімі людзьмі.
  • 13:48 - 13:51
    (Смех)
  • 13:51 - 13:54
    Для мяне гэта была вулічная бойка цягам у адзін год.
  • 13:54 - 13:56
    Вельмі жорсткая бойка.
  • 13:56 - 13:58
    Уразлівасць нападала, я нападала ў адказ.
  • 13:58 - 14:01
    Я прайграла бойку,
  • 14:01 - 14:03
    але, магчыма, вярнула сабе сваё жыццё.
  • 14:03 - 14:05
    Потым я зноў вярнулася да свайго даследавання
  • 14:05 - 14:07
    і правяла наступныя некалькі гадоў,
  • 14:07 - 14:10
    спрабуючы зразумець, як гэтыя шчырыя людзі
  • 14:10 - 14:12
    робяць выбар
  • 14:12 - 14:14
    і што мы робім
  • 14:14 - 14:16
    з уразлівасцю.
  • 14:16 - 14:18
    Чаму мы так моцна з ёю змагаемся?
  • 14:18 - 14:21
    Ці я адна, хто з ёю змагаецца?
  • 14:21 - 14:23
    Не.
  • 14:23 - 14:25
    Дык вось, што я вынесла для сябе.
  • 14:26 - 14:29
    Мы заглушаем уразлівасць,
  • 14:29 - 14:31
    калі чакаем званка.
  • 14:31 - 14:33
    Было смешна, калі я даслала ў Твітар і Фэйсбук пытанне:
  • 14:33 - 14:35
    "Якое азначэнне вы дасцё ўразлівасці?
  • 14:35 - 14:37
    Што робіць вас уразлівымі?"
  • 14:37 - 14:40
    І праз паўтары гадзіны я атрымала 150 адказаў.
  • 14:40 - 14:42
    Я хацела зразумець,
  • 14:42 - 14:44
    разабрацца ў гэтым. Адказы былі наступнымі:
  • 14:45 - 14:47
    Прасіць мужа аб дапамозе,
  • 14:47 - 14:50
    таму што я хворая, а мы нядаўна ажаніліся;
  • 14:50 - 14:53
    браць на сябе ініцыятыву ў сэксе з мужам;
  • 14:53 - 14:55
    браць на сябе ініцыятыву ў сэксе з жонкай;
  • 14:55 - 14:58
    быць адхіленным; запрашаць кагосьці на сустрэчу;
  • 14:58 - 15:00
    чакаць званка ўрача;
  • 15:00 - 15:03
    быць звольненым ці звальняць;
  • 15:03 - 15:05
    гэта свет, у якім мы жывем.
  • 15:05 - 15:08
    Мы жывем у гэтым уразлівым свеце.
  • 15:08 - 15:10
    І адзін з спосабаў, якім мы зносімся з ім,
  • 15:10 - 15:12
    гэта як мы прыглушаем уразлівасць.
  • 15:12 - 15:14
    І я лічу, што ёсць доказы -
  • 15:14 - 15:16
    і гэта не адзіная прычына, чаму яны існуюць -
  • 15:16 - 15:18
    аде я лічу гэта вялізнай прычынай -
  • 15:18 - 15:22
    мы ўвязлі ў даўгах,
  • 15:22 - 15:25
    пакутуем ад празмернай вагі,
  • 15:25 - 15:28
    залежым ад лекаў,
  • 15:28 - 15:30
    як ні адно папярэдняе дарослае пакаленне ў ЗША.
  • 15:33 - 15:36
    Праблема ў тым, - і я даведалася пра гэта з даследавання -
  • 15:36 - 15:39
    што мы не можам прыглушаць эмоцыі выбарачна.
  • 15:40 - 15:43
    Нельга сказаць, вось дрэнныя эмоцыі,
  • 15:43 - 15:45
    вось уразлівасць, вось гора, вось сорам,
  • 15:45 - 15:47
    вось страх, вось расчараванне.
  • 15:47 - 15:49
    Я не хачу адчуваць гэта.
  • 15:49 - 15:52
    Лепей я вып'ю куфель-другі піва і з'ем бананава-арэхавы кекс
  • 15:52 - 15:54
    (Смех)
  • 15:54 - 15:56
    Я не хачу ўсё гэта.
  • 15:56 - 15:58
    І мне вядом гэты смех паразумення.
  • 15:58 - 16:01
    Я зарабляю грошы тым, што капаюся ў вашым жыцці.
  • 16:01 - 16:03
    Божа.
  • 16:03 - 16:05
    (Смех)
  • 16:05 - 16:08
    Вы не можаце прыглушыць гэтыя цяжкія пачуцці,
  • 16:08 - 16:10
    не прыглушаючы іншыя ўздзеянні, нашы эмоцыі.
  • 16:10 - 16:12
    Вы не можаце прыглушаць іх выбарачна.
  • 16:12 - 16:15
    Калі мы заглушаем дрэнныя эмоцыі,
  • 16:15 - 16:17
    мы заглушаем радасць,
  • 16:17 - 16:19
    падзяку,
  • 16:19 - 16:21
    шчасце.
  • 16:21 - 16:24
    І тады мы адчуваем сябе нешчаслівымі,
  • 16:24 - 16:26
    мы шукаем мэту і сэнс,
  • 16:26 - 16:28
    тады мы адчуваем уразлівасць,
  • 16:28 - 16:31
    і тады мы звяртаемся да куфалю піва і бананава-арэхавага кексу.
  • 16:31 - 16:34
    І гэта становіцца небяспечным колам.
  • 16:36 - 16:39
    Нам неабходна задумацца пра тое,
  • 16:39 - 16:41
    чаму і як мы прыглушаем.
  • 16:41 - 16:44
    І неабавязкова гэта павінна быць залежнасць.
  • 16:44 - 16:46
    Наступнае, што мы робім, -
  • 16:46 - 16:49
    усё невыразнае мы робім пэўным.
  • 16:50 - 16:53
    Рэлігія перайшла ад веры і таямніцы
  • 16:53 - 16:55
    да вызначанасці.
  • 16:55 - 16:58
    Я маю рацыю, а ты памыляешся, так што змоўкні.
  • 16:58 - 17:00
    Вось і ўсё.
  • 17:00 - 17:02
    Проста пэўнасць.
  • 17:02 - 17:04
    Чым больш мы баімося, ты больш уразлівымі мы стаем,
  • 17:04 - 17:06
    тым яшчэ больш мы баімося.
  • 17:06 - 17:08
    Вось так сёння выглядае палітыка.
  • 17:08 - 17:10
    Больш няма дыскусій.
  • 17:10 - 17:12
    Няма размовы.
  • 17:12 - 17:14
    Толькі абвінавачанні.
  • 17:14 - 17:17
    Вы ведаеце, як абвінавачанні апісваюцца ў даследаванні?
  • 17:17 - 17:20
    Спосаб вызваліцца ад болю і дыскамфорту.
  • 17:21 - 17:23
    Мы ўдасканальваемся.
  • 17:23 - 17:26
    Калі існуе хтосьці, хто хоча, каб яго жыццё выглядала такім чынам, дык гэта я,
  • 17:26 - 17:28
    яле гэта не працуе.
  • 17:28 - 17:30
    Таму што ўсё, што мы робім, - гэта бярэм тлучш з нашых задніц,
  • 17:30 - 17:32
    і запампоўваем у нашы шчокі.
  • 17:32 - 17:35
    (Смех)
  • 17:35 - 17:37
    Я спадзяюся, што праз 100 гадоў
  • 17:37 - 17:39
    людзі паглядзяць назад і скажуць "Ваў".
  • 17:39 - 17:41
    (Смех)
  • 17:41 - 17:43
    І самае небяспечнае тое, што мы ўдасканальваем
  • 17:43 - 17:45
    нашых дзяцей.
  • 17:45 - 17:47
    Дазвольце расказаць вам, што мы думаем пра нашых дзяцей.
  • 17:47 - 17:50
    Яны запраграміраваныя на барацьбу, калі з'яўляюцца на свет.
  • 17:50 - 17:53
    І калі мы трымаем гэтых дасканалых маленькіх дзетак на руках,
  • 17:53 - 17:55
    наша задача не казаць: "Паглядзі на яе, яна ідэальная.
  • 17:55 - 17:57
    Мая задача - захаваць яе дасканаласць і
  • 17:57 - 18:00
    забяспечыць, каб у пятым класе яна іграла ў тэніснай камандзе, а ў сёмым паступіла ў Ельскі ўніверсітэт".
  • 18:00 - 18:02
    Гэта не тое, што мы павінны рабіць.
  • 18:02 - 18:04
    Наша задача паглядзець і сказаць:
  • 18:04 - 18:07
    "Ведаеш што? Ты неідэальная, і табе прыйдзецца змагацца,
  • 18:07 - 18:09
    але ты вартая любові і прыязнасці".
  • 18:09 - 18:11
    Вось наша задача.
  • 18:11 - 18:13
    Пакажыце мне пакаленне дзяцей, якія былі выхаваныя такім чынам,
  • 18:13 - 18:16
    і мы скончым з праблемамі, якія мы бачым сёння.
  • 18:16 - 18:20
    Мы прыкідваемся, што тое, што мы робім,
  • 18:20 - 18:23
    не ўплывае на людзей.
  • 18:23 - 18:25
    Мы робім так у нашым асабістым жыцці.
  • 18:25 - 18:27
    Мы робім гэта і ў карпарацыях -
  • 18:27 - 18:29
    ці то субсідыя, ці то разліў нафты,
  • 18:29 - 18:31
    зняцце з рынку,
  • 18:31 - 18:33
    мы прыкідваемся, што нашы дзеянні
  • 18:33 - 18:36
    не маюць вялізнага ўплыву на іншых людзей.
  • 18:36 - 18:39
    Я бы сказала кампаніям: "Народ, мы ўжо траплялі ў пераплёт".
  • 18:40 - 18:42
    Нам толькі трэба, каб вы былі аўтэнтычнымі і сапраўднымі
  • 18:42 - 18:44
    і казалі: "Прабачце,
  • 18:44 - 18:47
    мы ўсё выправім".
  • 18:50 - 18:52
    Але ёсць іншы шлях, і я на гэтым я скончу.
  • 18:52 - 18:54
    Гэта тое, што я выявіла:
  • 18:54 - 18:56
    дазволіць іншым бачыць сябе,
  • 18:56 - 18:58
    да глыбіні душы,
  • 18:58 - 19:01
    усе вашыя слабасці;
  • 19:01 - 19:03
    любіць усім сэрцам,
  • 19:03 - 19:05
    нават калі няма гарантыі -
  • 19:05 - 19:07
    і гэта сапраўды цяжка,
  • 19:07 - 19:10
    і я магу сказаць як маці, што гэта нясцерпна складана,
  • 19:12 - 19:15
    выказваць паздяку і радасць
  • 19:15 - 19:17
    у тыя пакутлівыя моманты,
  • 19:17 - 19:19
    калі ты цікавішся: "Ці магу я любіць цябе так моцна?"
  • 19:19 - 19:21
    Ці здольная я верыць у гэта так горача?
  • 19:21 - 19:24
    Ці магу я быць такім жорсткім?
  • 19:24 - 19:26
    Каб проста быць здольным спыніцца, замест таго, каб страціць розум ад таго, што можа здарыцца,
  • 19:26 - 19:29
    проста сказаць: "Я ўдзячны таму,"
  • 19:29 - 19:32
    што пачуццё ўразлівасці азначае, што я жывы".
  • 19:33 - 19:36
    І апошняе, што я лічу менавіта найбольш важным, -
  • 19:36 - 19:39
    гэта вера ў тое, што мы паўнацэнныя,
  • 19:39 - 19:41
    таму што, калі дзейнічаем, зыходзячы з пераканання,
  • 19:41 - 19:44
    што "я паўнацэнны",
  • 19:45 - 19:48
    тады мы сціхаем і пачынаем слухаць,
  • 19:49 - 19:51
    мы становімся больш добрымі і мяккімі ў нашых адносінах да людзей вакол нас,
  • 19:51 - 19:54
    і больш добрымі і мяккімі да сябе.
  • 19:54 - 19:56
    Гэта ўсё. Дзякуй.
  • 19:56 - 19:59
    (Апладысменты)
Titel:
Сіла ўразлівасці
Sprecher:
Брэнэ Браун
Beschreibung:

Брэнэ Браун вывучае адносіны паміж людзьмі - нашу здольнасць суперажываць, адчуваць прыязнасць і кахаць. У вострай і смешнай гутарцы на TEDxHouston яна дзеліцца глыбокімі вынікамі свайго даследавання, дзякуючы якому яна стала на шлях самапазнання і разумення чалавецтва. Прамова, якой варта падзяліцца з іншымі.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Projekt:
TEDTalks
Duration:
19:59

Untertitel in Belarusian

Revisionen Compare revisions