-
Títol:
«Найгоршая» манахіня ў гісторыі - Тэрэза А. Югар
-
Descripció:
Паглядзець поўны ўрок: https://ed.ted.com/lessons/history-s-worst-nun-theresa-a-yugar
Хуана Рамірэс дэ Асбахэ сядзела перад калегіяй аўтарытэтных тэолагаў, юрыстаў і матэматыкаў. Яны былі запрошаны, каб праверыць веды Хуаны з дапамогай самых складаных пытанняў, якія яны толькі маглі знайсці. Але Хуана паспяхова адказвала на кожны выклік ‒ ад складаных ураўненняў да філасофскіх пытанняў. Кім была гэтая надзвычайная жанчына? Тэрэза Югар распавядае пра жыццё мексіканскай паэткі і вучонай.
Урок - Theresa A. Yugar, анімацыя - Wow-How Studio.
-
Speaker:
Тэрэза А. Югар
-
Хуана Рамірэс дэ Асбахэ сядзела перад
калегіяй аўтарытэтных тэолагаў,
-
юрыстаў і матэматыкаў.
-
Віцэ-кароль Новай Гішпаніі запрасіў іх
праверыць веды маладой жанчыны,
-
задаючы самыя складаныя пытанні, якія
яны толькі змаглі знайсці.
-
Але Хуана паспяхова адказвала на
кожны выклік ‒
-
ад складаных ураўненняў да
філасофскіх пытанняў.
-
Пазней назіральнікі параўнаюць
гэтую сцэну
-
з «каралеўскім галеонам, які
прабіваецца праз пару каноэ».
-
Жанчына, якая сутыкнулася з
такім допытам, нарадзілася
¶
-
ў сярэдзіне 17-ага стагоддзя.
-
У той час Мексіка ўжо больш за стагоддзе
была гішпанскай калоніяй,
-
што прывяло да складанай і
стратыфікаванай класавай сістэмы.
-
Бабуля і дзядуля Хуаны па матчынай лініі
нарадзіліся ў Гішпаніі,
-
што рабіла іх членамі самага паважанага
класа ў Мексіцы.
-
Але Хуана нарадзілася па-за шлюбам, і
яе бацька ‒ гішпанскі ваенны капітан ‒
-
пакінуў яе маці, Донью Ізабэль,
выхоўваць Хуану і яе сясцёр у адзіночку.
-
На шчасце, умераныя даходы яе дзядулі
-
забяспечвалі сям'і камфортнае існаванне.
-
А Донья Ізабэль падавала добры
прыклад сваім дачкам,
-
паспяхова кіруючы адным з
двух маёнткаў бацькі,
-
нягледзячы на неадукаванасць
і мізагінію таго часу.
-
Магчыма, менавіта гэты прыклад і
надаў Хуане ўпэўненасць на ўсё жыццё.
¶
-
У трохгадовым узросце яна таемна хадзіла
ўслед за старэйшай сястрой у школу.
-
Калі яна пазней даведалася, што
вышэйшая адукацыя даступна
-
толькі для мужчын,
яна ўмольвала маці дазволіць ёй
-
употай наведваць заняткі.
-
Атрымаўшы адмову, Хуана знайшла
суцяшэнне ў прыватнай бібліятэцы
-
свайго дзядулі.
-
У раннім падлеткавым узросце яна засвоіла
філасофскія дыскусіі, латынь
-
і ацтэкскую мову Нахуатль.
-
Не па гадах развіты інтэлект Хуаны
прыцягнуў увагу
¶
-
каралеўскага двара ў Мехіка,
-
і, калі ёй было шаснаццаць,
-
Віцэ-кароль і яго жонка зрабілі
яе сваёй фрэйлінай.
-
Там яе п'есы і вершы па чарзе захаплялі
і абуралі каралеўскі двор.
-
Яе правакацыйны верш
«Дурныя мужчыны»
-
ганебным чынам раскрытыкаваў
сэксісцкія падвойныя стандарты,
-
асуджаючы мужчын,
-
якія разбэшчваюць жанчын і пры гэтым
абвінавачваюць іх у амаральнасці.
-
Нягледзячы на супярэчлівасць, яе
дзейнасць ўсё роўна выклікала
-
захапленне прыхільнікаў,
і шматлікія прапановы шлюбу.
-
Але Хуану больш цікавілі веды
чым шлюб.
-
У патрыярхальным грамадстве таго часу
-
было толькі адно месца, дзе яна
магла іх знайсці.
-
Царква, усё яшчэ пад апантаным
уплывам гішпанскай інквізіцыі,
¶
-
магла дазволіць Хуане захаваць
незалежнасць і павагу,
-
застаючыся незамужняй.
-
У 20 гадоў яна ўступіла ў
Іераніміцкі манастыр Санта-Паўла
-
і ўзяла новае імя:
Сястра Хуана Інес дэ ла Крус.
-
На працягу многіх гадоў сястра Хуана
лічылася каштоўным скарбам царквы.
¶
-
Яна пісала драмы, камедыі і трактаты
па філасофіі і матэматыцы,
-
у дадатак да рэлігійнай музыкі і паэзіі.
-
Яна сабрала велізарную бібліятэку,
-
і яе наведвалі многія
выбітныя навукоўцы.
-
Служачы скарбнікам манастыра
і архіварыусам,
-
яна таксама абараняла сродкі да
існавання сваіх пляменніц і сясцёр
-
ад мужчын, якія спрабавалі
іх эксплуатаваць.
-
Але яе просталінейнасць ў
канчатковым рахунку прывяла
¶
-
да канфлікту з яе дабрадзейцамі.
-
У 1690 г. біскуп апублікаваў прыватныя
крытычныя заўвагі сястры Хуаны
-
аб глыбокашаноўнай пропаведзі.
-
У публікацыі
-
ён настаўляў сястру Хуану прысвячаць
сябе больш малітвам, а не разважанням.
-
Яна парыравала, што Бог не даў
бы жанчынам інтэлект,
-
калі б ён не хацеў, каб яны
выкарыстоўвалі яго.
-
Спрэчка прыцягнула ўвагу
кансерватыўнага Архібіскупа Мексікі.
-
Паступова сястра Хуана была
пазбаўленая свайго аўтарытэту
-
і вымушаная прадаць свае кнігі
і перастаць пісаць.
-
Раз'юшаная такой цэнзурай, але не
маючы жадання пакідаць царкву,
-
яна з горыччу зноў пачала маліцца.
-
Падчас свайго апошняга акта
непадпарадкавання яна паставіла подпіс:
-
"Я, горшая за ўсіх," уласнай крывёю.
-
Пазбаўленая сродкаў сястра Хуана
занялася дабрачыннасцю,
¶
-
і ў 1695 годзе яна памерла ад
хваробы, якой заразілася
-
падчас догляду за сваімі сёстрамі.
-
На сённяшні дзень сястра Хуана
прызнана першай феміністкай
-
Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.
-
Яна аб'ект незлічоных дакументальных
фільмаў, раманаў і опер,
-
і яе партрэт намаляваны на мексіканскай
банкноце ў 200 песа.
-
Кажучы словамі нобелеўскага лаўрэата
Актавіа Паса:
-
«Недастаткова сказаць, што
дзейнасць сястры Хуаны
-
з'яўляецца прадуктам гісторыі;
-
мы павінны дадаць, што гісторыя таксама
з'яўляецца прадуктам яе дзейнасці».