WEBVTT 00:00:06.826 --> 00:00:11.744 Хуана Рамірэс дэ Асбахэ сядзела перад калегіяй аўтарытэтных тэолагаў, 00:00:11.744 --> 00:00:14.254 юрыстаў і матэматыкаў. 00:00:14.254 --> 00:00:18.288 Віцэ-кароль Новай Гішпаніі запрасіў іх праверыць веды маладой жанчыны, 00:00:18.288 --> 00:00:21.478 задаючы самыя складаныя пытанні, якія яны толькі змаглі знайсці. 00:00:21.478 --> 00:00:24.408 Але Хуана паспяхова адказвала на кожны выклік ‒ 00:00:24.408 --> 00:00:28.118 ад складаных ураўненняў да філасофскіх пытанняў. 00:00:28.118 --> 00:00:30.308 Пазней назіральнікі параўнаюць гэтую сцэну 00:00:30.308 --> 00:00:33.628 з «каралеўскім галеонам, які прабіваецца праз пару каноэ». NOTE Paragraph 00:00:33.628 --> 00:00:36.375 Жанчына, якая сутыкнулася з такім допытам, нарадзілася 00:00:36.375 --> 00:00:38.225 ў сярэдзіне 17-ага стагоддзя. 00:00:38.225 --> 00:00:42.708 У той час Мексіка ўжо больш за стагоддзе была гішпанскай калоніяй, 00:00:42.708 --> 00:00:46.038 што прывяло да складанай і стратыфікаванай класавай сістэмы. 00:00:46.038 --> 00:00:49.038 Бабуля і дзядуля Хуаны па матчынай лініі нарадзіліся ў Гішпаніі, 00:00:49.038 --> 00:00:52.448 што рабіла іх членамі самага паважанага класа ў Мексіцы. 00:00:52.448 --> 00:00:57.267 Але Хуана нарадзілася па-за шлюбам, і яе бацька ‒ гішпанскі ваенны капітан ‒ 00:00:57.267 --> 00:01:01.855 пакінуў яе маці, Донью Ізабэль, выхоўваць Хуану і яе сясцёр у адзіночку. 00:01:01.855 --> 00:01:04.905 На шчасце, умераныя даходы яе дзядулі 00:01:04.905 --> 00:01:07.205 забяспечвалі сям'і камфортнае існаванне. 00:01:07.205 --> 00:01:10.815 А Донья Ізабэль падавала добры прыклад сваім дачкам, 00:01:10.815 --> 00:01:13.905 паспяхова кіруючы адным з двух маёнткаў бацькі, 00:01:13.905 --> 00:01:17.605 нягледзячы на неадукаванасць і мізагінію таго часу. NOTE Paragraph 00:01:17.605 --> 00:01:21.892 Магчыма, менавіта гэты прыклад і надаў Хуане ўпэўненасць на ўсё жыццё. 00:01:21.892 --> 00:01:25.946 У трохгадовым узросце яна таемна хадзіла ўслед за старэйшай сястрой у школу. 00:01:25.946 --> 00:01:28.706 Калі яна пазней даведалася, што вышэйшая адукацыя даступна 00:01:28.706 --> 00:01:31.386 толькі для мужчын, яна ўмольвала маці дазволіць ёй 00:01:31.386 --> 00:01:32.956 употай наведваць заняткі. 00:01:32.956 --> 00:01:36.747 Атрымаўшы адмову, Хуана знайшла суцяшэнне ў прыватнай бібліятэцы 00:01:36.747 --> 00:01:37.747 свайго дзядулі. 00:01:37.747 --> 00:01:42.195 У раннім падлеткавым узросце яна засвоіла філасофскія дыскусіі, латынь 00:01:42.195 --> 00:01:45.245 і ацтэкскую мову Нахуатль. NOTE Paragraph 00:01:45.245 --> 00:01:47.625 Не па гадах развіты інтэлект Хуаны прыцягнуў увагу 00:01:47.625 --> 00:01:49.865 каралеўскага двара ў Мехіка, 00:01:49.865 --> 00:01:51.565 і, калі ёй было шаснаццаць, 00:01:51.565 --> 00:01:55.728 Віцэ-кароль і яго жонка зрабілі яе сваёй фрэйлінай. 00:01:55.728 --> 00:02:00.798 Там яе п'есы і вершы па чарзе захаплялі і абуралі каралеўскі двор. 00:02:00.798 --> 00:02:03.178 Яе правакацыйны верш «Дурныя мужчыны» 00:02:03.178 --> 00:02:06.333 ганебным чынам раскрытыкаваў сэксісцкія падвойныя стандарты, 00:02:06.333 --> 00:02:07.438 асуджаючы мужчын, 00:02:07.438 --> 00:02:10.928 якія разбэшчваюць жанчын і пры гэтым абвінавачваюць іх у амаральнасці. 00:02:10.928 --> 00:02:13.901 Нягледзячы на супярэчлівасць, яе дзейнасць ўсё роўна выклікала 00:02:13.901 --> 00:02:16.478 захапленне прыхільнікаў, і шматлікія прапановы шлюбу. 00:02:16.478 --> 00:02:19.618 Але Хуану больш цікавілі веды чым шлюб. 00:02:19.618 --> 00:02:22.078 У патрыярхальным грамадстве таго часу 00:02:22.078 --> 00:02:25.048 было толькі адно месца, дзе яна магла іх знайсці. NOTE Paragraph 00:02:25.048 --> 00:02:28.939 Царква, усё яшчэ пад апантаным уплывам гішпанскай інквізіцыі, 00:02:28.939 --> 00:02:32.849 магла дазволіць Хуане захаваць незалежнасць і павагу, 00:02:32.849 --> 00:02:34.659 застаючыся незамужняй. 00:02:34.659 --> 00:02:39.079 У 20 гадоў яна ўступіла ў Іераніміцкі манастыр Санта-Паўла 00:02:39.079 --> 00:02:43.409 і ўзяла новае імя: Сястра Хуана Інес дэ ла Крус. NOTE Paragraph 00:02:43.409 --> 00:02:47.651 На працягу многіх гадоў сястра Хуана лічылася каштоўным скарбам царквы. 00:02:47.651 --> 00:02:52.184 Яна пісала драмы, камедыі і трактаты па філасофіі і матэматыцы, 00:02:52.184 --> 00:02:54.604 у дадатак да рэлігійнай музыкі і паэзіі. 00:02:54.604 --> 00:02:56.654 Яна сабрала велізарную бібліятэку, 00:02:56.654 --> 00:02:59.244 і яе наведвалі многія выбітныя навукоўцы. 00:02:59.244 --> 00:03:02.094 Служачы скарбнікам манастыра і архіварыусам, 00:03:02.094 --> 00:03:05.684 яна таксама абараняла сродкі да існавання сваіх пляменніц і сясцёр 00:03:05.684 --> 00:03:07.804 ад мужчын, якія спрабавалі іх эксплуатаваць. NOTE Paragraph 00:03:07.804 --> 00:03:10.375 Але яе просталінейнасць ў канчатковым рахунку прывяла 00:03:10.375 --> 00:03:12.435 да канфлікту з яе дабрадзейцамі. 00:03:12.435 --> 00:03:16.999 У 1690 г. біскуп апублікаваў прыватныя крытычныя заўвагі сястры Хуаны 00:03:16.999 --> 00:03:18.889 аб глыбокашаноўнай пропаведзі. 00:03:18.889 --> 00:03:20.199 У публікацыі 00:03:20.199 --> 00:03:25.122 ён настаўляў сястру Хуану прысвячаць сябе больш малітвам, а не разважанням. 00:03:25.122 --> 00:03:28.062 Яна парыравала, што Бог не даў бы жанчынам інтэлект, 00:03:28.062 --> 00:03:30.342 калі б ён не хацеў, каб яны выкарыстоўвалі яго. 00:03:30.342 --> 00:03:34.507 Спрэчка прыцягнула ўвагу кансерватыўнага Архібіскупа Мексікі. 00:03:34.507 --> 00:03:37.907 Паступова сястра Хуана была пазбаўленая свайго аўтарытэту 00:03:37.907 --> 00:03:40.827 і вымушаная прадаць свае кнігі і перастаць пісаць. 00:03:40.827 --> 00:03:44.827 Раз'юшаная такой цэнзурай, але не маючы жадання пакідаць царкву, 00:03:44.827 --> 00:03:46.817 яна з горыччу зноў пачала маліцца. 00:03:46.817 --> 00:03:50.047 Падчас свайго апошняга акта непадпарадкавання яна паставіла подпіс: 00:03:50.047 --> 00:03:53.487 "Я, горшая за ўсіх," уласнай крывёю. NOTE Paragraph 00:03:53.487 --> 00:03:57.661 Пазбаўленая сродкаў сястра Хуана занялася дабрачыннасцю, 00:03:57.661 --> 00:04:01.048 і ў 1695 годзе яна памерла ад хваробы, якой заразілася 00:04:01.048 --> 00:04:03.198 падчас догляду за сваімі сёстрамі. 00:04:03.198 --> 00:04:07.005 На сённяшні дзень сястра Хуана прызнана першай феміністкай 00:04:07.005 --> 00:04:08.535 Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. 00:04:08.535 --> 00:04:12.741 Яна аб'ект незлічоных дакументальных фільмаў, раманаў і опер, 00:04:12.741 --> 00:04:15.961 і яе партрэт намаляваны на мексіканскай банкноце ў 200 песа. 00:04:15.961 --> 00:04:19.221 Кажучы словамі нобелеўскага лаўрэата Актавіа Паса: 00:04:19.221 --> 00:04:21.739 «Недастаткова сказаць, што дзейнасць сястры Хуаны 00:04:21.739 --> 00:04:23.329 з'яўляецца прадуктам гісторыі; 00:04:23.329 --> 00:04:27.849 мы павінны дадаць, што гісторыя таксама з'яўляецца прадуктам яе дзейнасці».