Хуана Рамірэс дэ Асбахэ сядзела перад
калегіяй аўтарытэтных тэолагаў,
юрыстаў і матэматыкаў.
Віцэ-кароль Новай Гішпаніі запрасіў іх
праверыць веды маладой жанчыны,
задаючы самыя складаныя пытанні, якія
яны толькі змаглі знайсці.
Але Хуана паспяхова адказвала на
кожны выклік ‒
ад складаных ураўненняў да
філасофскіх пытанняў.
Пазней назіральнікі параўнаюць
гэтую сцэну
з «каралеўскім галеонам, які
прабіваецца праз пару каноэ».
Жанчына, якая сутыкнулася з
такім допытам, нарадзілася
ў сярэдзіне 17-ага стагоддзя.
У той час Мексіка ўжо больш за стагоддзе
была гішпанскай калоніяй,
што прывяло да складанай і
стратыфікаванай класавай сістэмы.
Бабуля і дзядуля Хуаны па матчынай лініі
нарадзіліся ў Гішпаніі,
што рабіла іх членамі самага паважанага
класа ў Мексіцы.
Але Хуана нарадзілася па-за шлюбам, і
яе бацька ‒ гішпанскі ваенны капітан ‒
пакінуў яе маці, Донью Ізабэль,
выхоўваць Хуану і яе сясцёр у адзіночку.
На шчасце, умераныя даходы яе дзядулі
забяспечвалі сям'і камфортнае існаванне.
А Донья Ізабэль падавала добры
прыклад сваім дачкам,
паспяхова кіруючы адным з
двух маёнткаў бацькі,
нягледзячы на неадукаванасць
і мізагінію таго часу.
Магчыма, менавіта гэты прыклад і
надаў Хуане ўпэўненасць на ўсё жыццё.
У трохгадовым узросце яна таемна хадзіла
ўслед за старэйшай сястрой у школу.
Калі яна пазней даведалася, што
вышэйшая адукацыя даступна
толькі для мужчын,
яна ўмольвала маці дазволіць ёй
употай наведваць заняткі.
Атрымаўшы адмову, Хуана знайшла
суцяшэнне ў прыватнай бібліятэцы
свайго дзядулі.
У раннім падлеткавым узросце яна засвоіла
філасофскія дыскусіі, латынь
і ацтэкскую мову Нахуатль.
Не па гадах развіты інтэлект Хуаны
прыцягнуў увагу
каралеўскага двара ў Мехіка,
і, калі ёй было шаснаццаць,
Віцэ-кароль і яго жонка зрабілі
яе сваёй фрэйлінай.
Там яе п'есы і вершы па чарзе захаплялі
і абуралі каралеўскі двор.
Яе правакацыйны верш
«Дурныя мужчыны»
ганебным чынам раскрытыкаваў
сэксісцкія падвойныя стандарты,
асуджаючы мужчын,
якія разбэшчваюць жанчын і пры гэтым
абвінавачваюць іх у амаральнасці.
Нягледзячы на супярэчлівасць, яе
дзейнасць ўсё роўна выклікала
захапленне прыхільнікаў,
і шматлікія прапановы шлюбу.
Але Хуану больш цікавілі веды
чым шлюб.
У патрыярхальным грамадстве таго часу
было толькі адно месца, дзе яна
магла іх знайсці.
Царква, усё яшчэ пад апантаным
уплывам гішпанскай інквізіцыі,
магла дазволіць Хуане захаваць
незалежнасць і павагу,
застаючыся незамужняй.
У 20 гадоў яна ўступіла ў
Іераніміцкі манастыр Санта-Паўла
і ўзяла новае імя:
Сястра Хуана Інес дэ ла Крус.
На працягу многіх гадоў сястра Хуана
лічылася каштоўным скарбам царквы.
Яна пісала драмы, камедыі і трактаты
па філасофіі і матэматыцы,
у дадатак да рэлігійнай музыкі і паэзіі.
Яна сабрала велізарную бібліятэку,
і яе наведвалі многія
выбітныя навукоўцы.
Служачы скарбнікам манастыра
і архіварыусам,
яна таксама абараняла сродкі да
існавання сваіх пляменніц і сясцёр
ад мужчын, якія спрабавалі
іх эксплуатаваць.
Але яе просталінейнасць ў
канчатковым рахунку прывяла
да канфлікту з яе дабрадзейцамі.
У 1690 г. біскуп апублікаваў прыватныя
крытычныя заўвагі сястры Хуаны
аб глыбокашаноўнай пропаведзі.
У публікацыі
ён настаўляў сястру Хуану прысвячаць
сябе больш малітвам, а не разважанням.
Яна парыравала, што Бог не даў
бы жанчынам інтэлект,
калі б ён не хацеў, каб яны
выкарыстоўвалі яго.
Спрэчка прыцягнула ўвагу
кансерватыўнага Архібіскупа Мексікі.
Паступова сястра Хуана была
пазбаўленая свайго аўтарытэту
і вымушаная прадаць свае кнігі
і перастаць пісаць.
Раз'юшаная такой цэнзурай, але не
маючы жадання пакідаць царкву,
яна з горыччу зноў пачала маліцца.
Падчас свайго апошняга акта
непадпарадкавання яна паставіла подпіс:
"Я, горшая за ўсіх," уласнай крывёю.
Пазбаўленая сродкаў сястра Хуана
занялася дабрачыннасцю,
і ў 1695 годзе яна памерла ад
хваробы, якой заразілася
падчас догляду за сваімі сёстрамі.
На сённяшні дзень сястра Хуана
прызнана першай феміністкай
Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.
Яна аб'ект незлічоных дакументальных
фільмаў, раманаў і опер,
і яе партрэт намаляваны на мексіканскай
банкноце ў 200 песа.
Кажучы словамі нобелеўскага лаўрэата
Актавіа Паса:
«Недастаткова сказаць, што
дзейнасць сястры Хуаны
з'яўляецца прадуктам гісторыі;
мы павінны дадаць, што гісторыя таксама
з'яўляецца прадуктам яе дзейнасці».