Return to Video

Стрыт-арт з пасланнем надзеі і міру

  • 0:01 - 0:05
    У 2012, калі я распісваў мінарэт
    мячэту Джара
  • 0:05 - 0:08
    ў маім родным горадзе Габес
    на поўдні Туніса,
  • 0:08 - 0:13
    я ніколі б не падумаў, што графіці
    прыцягне столькі ўвагі да горада.
  • 0:13 - 0:17
    Напачатку я проста шукаў
    сцяну ў сваім горадзе,
  • 0:17 - 0:20
    і так здарылася, што гэты мінарэт
    збудавалі ў 1994-ым.
  • 0:21 - 0:26
    І цягам 18 год гэтыя 57 метраў
    бетоннай сцяны стаялі шэрымі.
  • 0:27 - 0:30
    Калі я сустрэўся з Імамам упершыню,
    і распавёў яму, што хачу зрабіць,
  • 0:30 - 0:33
    ён сказаў: "Дзякуй Богу
    ты нарэшце прыйшоў,"
  • 0:33 - 0:36
    і распавёў, як гадамі чакаў кагосьці,
  • 0:36 - 0:37
    хто б нешта зрабіў са сценамі.
  • 0:37 - 0:42
    Самае неверагоднае ў гэтым Імаме тое,
    што ён ні аб чым мяне не прасіў --
  • 0:42 - 0:45
    ні эксізу,
    ні ўвогуле што я збіраўся там напісаць.
  • 0:46 - 0:49
    У кожнай са сваіх прац
    я пішу пасланні
  • 0:49 - 0:53
    ў сваім стылі каліграфіці --
    сумесі каліграфіі і графіці.
  • 0:54 - 0:55
    Я выкарыстоўваю цытаты з паэзіі.
  • 0:56 - 0:59
    Для мінарэту я падумаў, што
    найбольш пасуючым пасланнем
  • 0:59 - 1:02
    для мячэту будзе нешта з Карану,
  • 1:02 - 1:03
    таму я абраў гэты верш:
  • 1:03 - 1:06
    "О, чалавецтва, мы стварылі цябе
    з мужчынскага і жаночага,
  • 1:06 - 1:10
    і стварылі народы і плямёны,
    каб вы маглі спазнаць адно аднога."
  • 1:10 - 1:13
    Гэта ўніверсальны заклік да міру,
    талерантнасці і прыняцця,
  • 1:13 - 1:17
    што зыходзіць з боку, які мы рэдка
    добра паказваем у медыя.
  • 1:18 - 1:21
    Я вельмі здзівіўся, пабачыўшы рэакцыю
    мясцовых жыхароў на малюнак,
  • 1:21 - 1:26
    і як яны ганарыліся тым, колькі ўвагі
    прыцягнуў да сябе мінарэт
  • 1:26 - 1:28
    з боку міжнароднай прэсы
    з усяго свету.
  • 1:29 - 1:32
    Для Імама, гэта не быў
    звычайны малюнак;
  • 1:32 - 1:33
    гэта было нашмат глыбей.
  • 1:33 - 1:37
    Ён спадзяваўся, што мінарэт стане
    помнікам для горада
  • 1:37 - 1:40
    і прыцягне людзей
    у гэты забыты куток Тунісу.
  • 1:41 - 1:43
    Універсальнасць паслання,
  • 1:43 - 1:45
    палітычны кантэкст Тунісу
    ў дадзены момант,
  • 1:45 - 1:49
    і тое, што я напісаў словы з Карану
    ў графіці --
  • 1:49 - 1:50
    усё было важна.
  • 1:50 - 1:52
    Гэта ўз'яднала супольнасць.
  • 1:54 - 1:57
    Аб'яднанне людзей, будучых пакаленняў,
  • 1:57 - 2:00
    праз арабскую каліграфію --
  • 2:00 - 2:01
    вось мая місія.
  • 2:01 - 2:04
    Стварэнне паслання --
    асноўны сэнс маёй творчасці.
  • 2:05 - 2:08
    Пацешна, што нават тым,
    хто ведае арабскую мову,
  • 2:08 - 2:12
    трэба моцна напружыцца,
    каб разабраць, што я напісаў.
  • 2:13 - 2:16
    Каб адчуць гэты ўрывак,
    не абавязкова ведаць яго сэнс.
  • 2:16 - 2:20
    Я думаю, што арабскі шрыфт кранае
    вашу душу да таго, як дасягне вока.
  • 2:20 - 2:23
    У ім ёсць прыгажосць, якая
    не патрабуе перакладу.
  • 2:24 - 2:26
    Я веру, што арабскі шрыфт
    размаўляе з кожным,
  • 2:26 - 2:29
    з вамі, вамі, вамі, з кім заўгодна.
  • 2:29 - 2:31
    І потым, калі вы зразумееце сэнс,
  • 2:31 - 2:33
    вы адчуеце повязь з ім.
  • 2:33 - 2:36
    Я заўжды імкнуся стварыць пасланні,
  • 2:36 - 2:38
    якія б пасавалі да месца,
    дзе я іх малюю,
  • 2:38 - 2:41
    але пасланні, якія б мелі
    ўніверсальнае вымярэнне,
  • 2:41 - 2:44
    каб любы чалавек на свеце мог
    зразумець іх.
  • 2:45 - 2:47
    Я нарадзіўся і вырас у Францыі,
    у Парыжы,
  • 2:47 - 2:51
    і пачаў вучыцца пісаць
    і чытаць па-арабску, калі мне было 18.
  • 2:52 - 2:55
    Зараз я пішу пасланні толькі па-арабску.
  • 2:55 - 2:58
    Адна з прычынаў, па якой
    гэта так важна для мяне,
  • 2:58 - 3:02
    гэта рэакцыя, якую я бачу
    ад людзей па ўсім свеце.
  • 3:04 - 3:08
    У Рыа-дэ-Жанэйра я пераклаў
    гэты верш з партугальскай,
  • 3:08 - 3:10
    напісаны Габрыелай Торрэс Барбоза,
  • 3:10 - 3:13
    якая давала жытло беднякам
    з фавэлаў,
  • 3:13 - 3:15
    і намаляваў яго на даху дома.
  • 3:15 - 3:18
    Мясцовыя жыхары былі вельмі заінтрыгаваныя
    тым, што я рабіў,
  • 3:18 - 3:22
    але калі я распавёў ім сэнс
    каліграфіі,
  • 3:22 - 3:25
    яны падзякавалі мне, бо
    адчулі повязь з гэтым урыўкам.
  • 3:27 - 3:29
    У Паўднёвай Афрыцы, у Кэйптаўне,
  • 3:29 - 3:32
    жыхары раёна Філіппі
  • 3:32 - 3:35
    прапанавалі мне адзіную
    бетонную сцяну хіжыны.
  • 3:35 - 3:37
    Гэта была школа, і я напісаў на ёй
  • 3:37 - 3:39
    цытату Нэльсана Мандэлы,
  • 3:39 - 3:41
    у якой казалася, "[па-арабску],"
  • 3:41 - 3:44
    што азначае: "Усё здаецца немагчымым,
    пакуль не зроблена."
  • 3:44 - 3:48
    Потым да мяне падыйшоў чалавек і спытаў:
    "Чаму ты не напішаш па-ангельску?"
  • 3:48 - 3:52
    Я адказаў яму: "Я б задумаўся над
    тваім пытаннем, калі б ты запытаў,
  • 3:52 - 3:54
    чаму я не напісаў гэта на Зулу."
  • 3:55 - 3:57
    У Парыжы, на адной падзеі
  • 3:57 - 4:01
    нехта папрасіў мяне распісаць сцяну.
  • 4:02 - 4:04
    Калі ён пабачыў, што я пішу па-арабску,
  • 4:04 - 4:08
    то вельмі раззлаваўся -- да істэрыкі --
    і папрасіў мяне сцерці надпіс.
  • 4:08 - 4:10
    Я раззлаваўся і расстроіўся.
  • 4:10 - 4:14
    Але праз тыдзень арганізатар падзеі
    папрасіў мяне вярнуцца,
  • 4:14 - 4:18
    і сказаў, што ёсць яшчэ адна сцяна
    акурат насупраць дома гэтага чалавека.
  • 4:18 - 4:19
    І тады гэтаму чалавеку --
  • 4:19 - 4:21
    (Смех)
  • 4:21 - 4:24
    давялося бачыць надпіс штодня.
  • 4:24 - 4:27
    Напачатку я збіраўся напісаць:
    "[па-арабску]",
  • 4:27 - 4:29
    што азначае: "Табе ў твар," але
  • 4:29 - 4:31
    (Смех)
  • 4:31 - 4:35
    я вырашыў быць мудрэйшым
    і напісаў: "[па-арабску]",
  • 4:35 - 4:36
    што азначае: "Адкрой сваё сэрца."
  • 4:37 - 4:40
    Я вельмі ганаруся сваёй культурай,
  • 4:40 - 4:46
    і намагаюся быць яе амбасадарам
    праз сваю творчасць.
  • 4:46 - 4:51
    І я спадзяюся, што змагу разбурыць
    стэрэатыпы, якія мы ўсе ведаем,
  • 4:51 - 4:53
    пры дапамозе прыгожага
    арабскага пісьма.
  • 4:53 - 4:59
    Зараз я больш не пішу перакладаў
    пасланняў на сценах.
  • 4:59 - 5:03
    Я не хачу парушаць паэтыкі
    каліграфіі,
  • 5:03 - 5:06
    бо гэта мастацтва, якім вы можаце
    насалодзіцца, не ведаючы сэнсу,
  • 5:06 - 5:09
    таксама як вы насалоджваецеся музыкай
    з іншых краінаў.
  • 5:10 - 5:13
    Некаторыя людзі бачаць у гэтым
    адмаўленне ці зачыненыя дзверы,
  • 5:13 - 5:16
    але для мяне гэта хутчэй запрашэнне --
  • 5:16 - 5:19
    у маю мову,
    у маю культуру, у маё мастацтва.
  • 5:19 - 5:20
    Дзякуй.
  • 5:20 - 5:23
    (Плясканні)
Title:
Стрыт-арт з пасланнем надзеі і міру
Speaker:
eL Seed
Description:

Народжаны ў Францыі, у тунісскай сям'і, eL Seed знаходзіць асалоду ў сумесі розных культур, моваў ды ідэнтычнасцяў. Як найменш - у сваёй творчасці, калі ён піша арабскія вершы ў стылі, натхнёным стрыт-артам і графіці. У гэтай умерана-палымянай прамове мастак і TED Fellow распавядае пра сваё галоўнае захапленне: ствараць творы мастацтва такой прыгажосці, каб ім не спатрэбіўся пераклад.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
05:39

Belarusian subtitles

Revisions